Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
, Віцебск — Арол (516,8 км, у 1868), Віцебск — Жлобін (280,5 км, у 1902). Мела 26,7 тыс. чал. персаналу (1913), 555 паравозаў, 819 пасажырскіх і 13 864 таварныя вагоны (1912). У 1920 частка ліній Р.А. ч. адышла да Латвіі. Сав. частка чыгункі з 1920 наз. АрлоўскаВіцебскай чыг., у 1922 уключана ў МаскоўскаБеларуска Балтыйскую чыгунку.
РЫГАРЬІЗМ (франц. rigorisme ад лац. rigor суровасць, строгасць), няўхільнае прытрымліванне пэўнага прынцыпу ў дзеяннях, паводзінах і думках. Выключае кампрамісы, улік інш. прынцыпаў, прыстасаванне да канкрэтных абставін, часта звязаны з аскетызмам, фанатызмам. Як этычны прынцып сфармуляваны І.Кантам у яго вучэнні пра абавязак, паводле якога маральнымі ўчынкамі прызнаюцца толькі здзейсненыя паводле матываў абавязку; учынкі, здзейсненыя паводле інш. матываў (напр., схільнасцей), не прызнаюцца маральнымі, нават калі не супярэчаць абавязку. Супраць кантаўскага Р. выступаў Ф.Шьшер, які лічыў, што гэты прынцып накіраваны на заглушэнне асабістых схільнасцей і пажаданняў і прыводзіць да абмежаванасці чалавека.
РЬІГАС (Rigas) Велестынліс, Р ы гас Ферэас [сапр. Кірыязіс (Kiriazis) Антоніяс; каля 1757, г. Велестынан, Грэцыя — 24.6.1798], адзін з заснавальнікаў грэч. нац.вызв. руху супраць тур. панавання, паэт. Скончыў вучылішча ў Фесаліі, быў нар. настаўнікам. 3 1774 жыў у г. Стамбул, каля 1782—1796 — у Валахіі. У 1796—97 заснаваў у Вене тайнае грэч. рэв. тва («Этэрыя» Рыгаса Велестынліса). Выступаў за аб’яднанне ўсіх балк. народаў для барацьбы супраць тур. панавання, прапаноўваў план стварэння дэмакр. «Грэчаскай рэспублікі» на тэр. Балканскага пва і М.Азіі. У снеж. 1797 пры вяртанні ў Грэцыю арыштаваны аўстр. паліцыяй і выдадзены тур. уладам. Пакараны смерцю ў Бялградзе. Мужнай лірыцы Р. (вершы «Усход і Захад», «Палымяны гімн») уласцівы патрыятызм, антытур. скіраванасць. Ідэі Р. былі ўспрыняты дзеячамі «Філікі этэрыі» (1814—21). Грэч. народ шануе Р. як нац. героя.
РЬІГЕЛЬ, р Арыёна, блакітнаватабелая зорка нулявой зорнай велічыні, адна з самых яркіх зорак неба, найбольш яркая ў сузор’і Арыёна. Адлегласць ад Сонца каля 330 пк, свяцільнасць у 23 тыс. разоў перавышае сонечную. Р. — візуальнападвойная зорка, спадарожнік (7й
зорнай велічыні) аддалены ад гал. зоркі на 10".
РЫГЕЛЬ (ням. Riegel папярочка, засаўка), 1) у будаўніцтве — гарызантальная ці нахільная бэлька, што звязвае паміж сабой калоны будынкаў, стойкі рам і інш. Служыць апорай длЯ кладзей, пліт перакрыццяў і пакрыццяў. Бывае метал., жалезабетонны, драўляны; паводле канструкцыі — суцэльны ці рашэцісты. 2) Засаўка ў дзвярных замках.
РЫГЕНЯ Станіслаў, бел. дойлід 1й пал. 17 ст. Жыў у в. Мікулічы Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл. Удзельнічаў у будве сядзібы ў в. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага рна і інш. сядзіб Койданаўскага графства.
РЫГІДНАСЦЬ (ад лац. rigidus цвёрды), 1)уфізіялогіі — функцыянальны стан шкілетных мышцаў, які характарызуецца рэзкім павышэннем іх тонусу і супраціўляльнасцю дэфармуючым намаганням. У чалавека ўзнікае пры парушэннях, пашкоджанні дзейнасці ц.н.с. і паталаг. раздражненні перыферычных нерваў. Напр., пры атручэнні некат. ядамі, захворваннях нерв. сістэмы, таксама пад гіпнозам узнікае стан пластычнага тонусу: мышцы становяцца воскападобнымі, таму канечнасцям можна лёгка надаць любое становішча на працяглы час. 2) У м е д ы ц ы н е — нягнуткасць, здранцвеласць, выкліканая напружаннем мышцаў. Стан, пры якім зніжана прыстасавальнасць, пераключальнасць псіхічных працэсаў да зменлівых патрабаванняў асяроддзя. Пластычны тонус мышцаў характэрны для асаблівага стану нерв. сістэмы, які наз. васковай Р., або каталепсіяй. С.С.Ермакова.
РЫД (Reed) Джон (22.10.1887, г. Портленд, штат Арэгон, ЗША — 17.10.1920), амерыканскі пісьменнікпубліцыст. Скончыў Гарвардскі унт (1910). 3 1911 супрацоўнік сацыяліст. час. «Masses» («Масы»), У 1914 камандзіраваны ў Мексіку, дзе быў сведкам падзей Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17; свае ўражанні адлюстраваў у кн. «Паўстаўшая Мексіка» (1914), у якой спачувальна паставіўся да мекс. рэвалюцыянераў і асуджаў умяшанне ЗША у справы Мексікі. У 1ю сусв. вайну карэспандэнт на франтах Еўропы (кн. «Вайна ва Усходняй Еўропе», 1916). Са жн. 1917 да лют. 1918 у рэв. Петраградзе, дзе стаў сведкам Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917, падзеі якой прыхільна адлюстраваў у маст.дакумент. кнізе «10 дзён, якія скаланулі свет» (1919). Пасля вяртання ў ЗША далучыўся да левага крыла Сацыяліст. партыі, у 1919 быў адным з заснавальнікаў Камуніст. рабочай партыі ЗША. 3 кастр. 1919 зноў у Расіі. Чл. Выканкома Камуністычнага Інтэрнацыянала. Памёр у Маскве. Пахаваны на Краснай плошчы каля Крамлёўскай сцяны.
Тв.: Рус. пер. — Йзбранное. Кн. 1—2. М., 1987.
Літ:. К р а с н о в Н.М. Джон Рнд: правда о Красной Росснн. М., 1987.
РЫД (Reid) Томас Майн (4.4.1818, Баліроні, Ірландыя — 22.10.1883), англійскі пісьменнік. 3 1838 жыў у ЗША, займаўся журналістыкай. У 1849 вярнуўся ў Еўропу. Першы раман «Вольныя стралкі» (т. 1—2, 1850) пра нац.вызв. рух у Мексіцы. Аўтар авантурнапрыгодніцкіх раманаў «Белы правадыр» (т. 1—3, 1855), «Квартэронка» (т. 1—3, 1856), «Ацэола, правадыр семінолаў» (1858), «Коннік без галавы» (т. 1—2, 1866, экранізаваны 1972), «Смяротны стрэл» (т. 1—3, 1873) і інш., у
Т.М.Рыд. П.В.Рыдзігер
якіх жыццё, побыт і норавы амер. Поўдня, трагічны лёс амер. індзейцаў і неграў. У трылогіі «У нетрах Паўднёвай Афрыкі, або Прыгоды бура і яго сям’і» (1856), «Юныя паляўнічыя» (1857), «Паляўнічыя на жырафаў» (т. 1—3, 1867), дылогіі «Паляўнічыя на расліны» (1857) і «Паўзуны па скалах» (1864) адлюстравана прырода экзатычных краін Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Яго творы прасякнуты гуманіст. пафасам, непрыманнем расізму і сац. ўціску, адметныя рэзкім размежаваннем персанажаў на герояў і антыгерояў, спалучэннем рамант. тэндэнцый з рэаліст., з дакументальнасцю і выразным дэтэктыўным элементам.
Тв.: Бел. пер. — Коннік без галавы. Мн., 1996; Рус. пер. — Соч. Т. 1—6. М., 1956—58; Собр. соч. Т. 1—12. Мн., 1991. Е.А.Лявонава.
РЬІДБЕРГА ПАСТАЯННАЯ, фізічная канстанта, якая ўваходзіць у выразы для разліку узроўняў энергіі і спектральных серый атамаў. Абазначаецца R. Выражаецца формулай R=Rsd +^' дзе ^ = =2rW/ch3 = 1,097373 107 м'1, М — маса ядра, т — маса электрона, е — элементарны эл. зарад, с — скорасць святла ў вакууме, h — Планка пастаянная. Уведзена шведскім фізікам Ю.Р.Рыдбергам (1890).
РЬІДЗІГЕР Пётр Васілевіч (н. 24.8.1949, г. Сяміпалацінск, Казахстан), бел. і расійскі арт. аперэты (барытон). Засл. арт. Беларусі (1990). Нар. арт. Беларусі (1998). Скончыў Дзярж. муз.пед. інт імя Гнесіных (1974). Працаваў у Куйбышаўскім тры оперы і балета. 3 1977 у Белдзяржкансерваторыі, у 1978 і з 1981 ў Бел. дзярж. муз. тры. У 1978— 81 у Ленінградскай кансерваторыі. Яго выкананне вылучаецца высокім узроўнем майстэрства, багатай вак. культурай. Сярод партый на бел. сцэне: Дзя
РЫЕНЦА 491
ніс («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Доктар («Мільянерша» Я.Глебава), містэр Ікс, Эдвін («Прынцэса цырка», «Сільва» І.Кальмана), Карамэла («Ноч у Венецыі» І.Штрауса), Даніла («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Янга («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Мікіта («Халопка» М.Стрэльнікава), Беня («Біндзюжнік і кароль» А.Журбіна) і інш.
РЫДЗІГЕР Уладзімір Раманавіч (13.2.1878, г. Руза Маскоўскай вобл., Расія —8.1.1971), бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Др с.г. н. (1937). Скончыў Варшаўскі унт (1903) і Маскоўскі с.г. інт (1906). У 1912—15 адзін з арганізатараў першай доследнай балотнай станцыі на Палессі. 3 1928 праф. у БСГА, у 1938—49 у н.д. інтах Сярэдняй Азіі. Навук. працы па пытаннях асушэння зямель, кратовага дрэнажу, дынамікі руху грунтавых вод, арашэння паводкавымі водамі.
Тв:. О болотах Полесья н естественных методах йх культуры. Самара, 1917; К вопросу об орошеннн болот. М., 1925; Подпочвенное орошенне по кротовым дренам. М., 1965.
П.Рыдзігер у ролі графа Данілы.
РЫДЗСМІГЛЫ (RydzSmigty) Эдвард (11.3.1886, г. Беражаны, Цярнопальская вобл., Украіна — 2.12.1941), польскі ваен. і дзярж. дзеяч, адзін з паплечнікаў Ю.ІТілсудскага. Маршал Польшчы (1936). Скончыў Акадэмію выяўл. мастацтваў у Кракаве. 3 1908 у Саюзе акгыўнай барацьбы, з 1912 у Стралецкім саюзе (Галіцыя), рэдагаваў штомесячнік «8іі2е1ес»(«Стралец»), У 1ю сусв. вайну ў легіё'нах польскіх Пілсудскага, з ліп. 1917 гал. камендант Польск. вайск. аргцыі. 3 ліст. 1918 ваен. міністр адноўленай польск. дзяржавы. Удзельнічаў у заняцці польск. войскамі Вільні (крас. 1919). У польскасав. вайну 1919—20 камандаваў дывізіяй, арміяй, Сярэднім фронтам; удзельнічаў у заняцці Кіева (ліп. 1920), Гродна і Ліды
(вер. 1920), абароне Варшавы (жн. 1920). У 1922—35 інспектар арміі. У час майскага перавароту 1926 падтрымаў Пілсудскага і яго прыхільнікаў. Пасля смерці Пілсудскага з мая 1935 ген. інспектар узбр. сіл, працаваў над 6гадовым планам рэфармавання ўзбр. сіл краіны. У час Польскай кампаніі 1939 вярх. галоўнакамандуючы (склаў паўнамоцтвы 7 ліст.), 17 вер. загадаў польскім узбр. сілам не ваяваць без крайняй неабходнасці супраць часцей Чырв. Ар
міі, якія ўступілі ў Зах. Беларусь і Зах. Украіну; разам з польск. урадам перайшоў у Румынію, інтэрніраваны. У кастр. 1941 тайна вярнуўся ў акупіраваную ням.фаш. войскамі Польшчу, намагаўся разгарнуць антыфаш. дыверсійную дзейнасць. Аўтар шэрагу прац па ваен. гісторыі і пытаннях абароны дзяржавы.
Літ:. Leienski С. Kwatera 139: Opowiesc о marszalku RydzuSmigtym. Т. 1—2. Lublin, 1989. Ю.В.Грыбоўскі.
РЫДЛЕЎСКІ Лявон (14.10.1903, в. Ульянавічы Сенненскага рна Віцебскай вобл. — 24.10.1953), бел. паліт. і грамадскі дзеяч. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1923), Вышэйшы політэхн. інт у Подзебрадзі (1929, Чэхаславакія). У 1917—20 навучэнец Слуцкай бел. гімназіі, сябра культ.асв. тва «Папарацькветка». Удзельнік Слуцкага паўстання 1920 і антысав. партыз. руху на Палессі да 1921. У час навучання ў Чэхаславакіі ўваходзіў у Аб’яднанне бел. студэнцкіх aprцый (АБСА) замежжа і Зах. Беларусі. 3 1929 у Францыі; ініцыятар стварэння і адзін з кіраўнікоў «Хаўруса беларускай працоўнай эміграцыі ў Францыі» ў Парыжы (1930—31). У 1939 уступіў у франц. замежны легіён; удзельнік франц. Супраціўлення ў гады 2й сусв. вайны. У 1947 абраны сакратаром прэзідыума, пазней — віцэпрэзідэнтам Рады БНР. У ліст. 1948 на 1м сусв. з’ездзе бел. эміграцыі абраны старшынёй «Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі». Падтрымліваў цесньы сувязі з Бел. домам ордэна марыянаў і інш. рэліг. ар