• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    энні) і царк. начыння. Найчасцей знаходзіцца ўнутры храма (напр., у адным з алтароў), можа бьшь у выглядзе прыбудовы або (у манастырах) асобнага будынка.
    РЫЗбГРАФ, высокаскарасны лічбавы размнажальны апарат; адзін са сродкаў размнажальнай тэхнікі. Mae высакаякасныя сканер і прынтэр. Арыгінал для Р. — тэкставы ці тонавы дакумент (у т.л. нестандартных памераў), таксама кнігі і фатаграфіі. Mae 5 узроўняў кантрасту (кантраст пры сканіраванні настройваецца ў адпаведнасці з яркасцю арыгінала). Маштаб адбіткаў — ад удвая паменшаных да ўдвая павялічаных у параўнанні з арыгіналам. Пры апрацоўцы дакументаў вырабляецца прамежка
    вая матрыца, з якой робіцца зададзеная колькасць копій. Можа апрацоўваць адначасова 2 арыгіналы, рабіць 2 копіі з арыгінала.
    РЫЗбіД (ад грэч. rhiza корань + eidos выгляд), ніткападобнае коранепадобнае ўтварэнне ў імхоў, лішайнікаў, некат. водарасцей і грыбоў. Служыць для прымайавання да субстрату і паглынання з яго вады і пажыўных рэч_ываў. Па знешнім выглядзе нагадвае каранёвы валасок. У маршанцыевых імхоў Р. — мёртвыя клеткі, па якіх вада ідзе як па кноце.
    рызбпус (Rhizopus), род зігаміцэтавых грыбоў сям. мукоравых. 11 відаў. Пашыраны паўсюдна. Трапляюцца ў глебе, на раслінах і раслінных рэштках, харч. прадуктах, экскрэментах. Выклікаюць псаванне (гніенне) кармоў, збожжа, прадуктаў, ёсць патагенныя для жывёл і чалавека.
    Міцэлій паветраны, пушысты, дыферэнцыраваны звычайна на сталоны, спарангіяносцы і рызоіды. Спарангіі шарападобныя. У выніку палавога працэсу паяўляюцца зігаспоры. Некат. віды маюць высокую ферментатыўную актыўнасць. У краінах Азіі выкарыстоўваюцца як кампанент закваскі (т.зв. кітайскія дрожджы) або для вытвсці зброджаных прадуктаў харчавання (соевы сыр). С.І.Бельская.
    РЫКАРДА (Ricardo) Давід (19.4.1772, Лондан — 11.9.1823), англійскі эканаміст, прадстаўнік класічнай школы палітэканоміі. 3 1788 камерсант, з 1812 займаўся навукай, з 1819 чл. парламента. Гал. задачай эканам. навукі лічыў вызначэнне законаў, якія кіруюць размеркаваннем. У асн. працы «Пачатак палітьгчнай эканоміі і падатковага абкладання» (1817) сцвярджаў, што вартасць прадукцыі вызначаецца колькасцю працы, неабходнай для яе вытвсці. На аснове сваёй тэорыі працоўнай вартасці стварыў тэорыю размеркавання вартасці паміж класамі грамадства. Стаяў на пазіцыях сац. песімізму, лічыў, што з прычыны абмежаванасці прыродных рэсурсаў эканам. рост з цягам часу спыніцца. Важнай умовай эканам. росту лічыў міжнар. падзел працы, які вядзе да росту прадукцыйнасці працы і эканоміі рабочага часу. Сваёй тэорыяй параўнальных выдаткаў зрабіў вял. ўклад у тэорыю знешняга гандлю.
    Тв.: Рус. пер. —Соч. Т. 1—5. М., 1955—61.
    РЬІКАЎ Аляксей Іванавіч (25.2.1881, г. Саратаў, паводле інш. звестак слабада Кукарка, цяпер у межах г. Савецк Кіраўскай вобл., Расія — 15.3.1938), савецкі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў гімназію ў Саратаве (1900). Чл. РСДРП з 1898, бальшавік з 1903; чл. ЦК (1905—07, 1917—18 і 1920—34, канд. у 1907—12, 1934—37) і Палітбюро ЦК (1922—30) партыі. Удзельнік рэвалюцый 1905—07 і Кастр. 1917. 3 ліст. 1917 нарком унутр. спраў. У 1918—21 і 1923—24 старшыня ВСНГ, адначасова з 1921 нам. старшыні СНК і Савета працы і абароны РСФСР. Старшыня СНК СССР (1924—30) і РСФСР (1924—29). Адначасова ў 1926—30 старшыня Саве
    рылееў	497
    та працы і абароны. У канцы 1920х г. разам з МЛ.Бухарыным выступіў супраць выкарыстання надзвычайных мер пры калектывізацыі і індустрыялізацыі, за што абвінавачаны ў «правым ухіле», выведзены з Палітбюро і зняты з пасады старшыні СНК. У 1931—36 нарком пошт і тэлеграфаў, нарком сувязі СССР. 27.2.1937 арыштаваны і на працэсе т.зв. «Праватрацкісцкага блоку» (сак. 1938) асужданы на смяротнае пакаранне. Рэабілітаваны пасмяротна 4.2.1988.
    Літ.: Шелестов Д.К. Время Алексея Рыкова. М., 1990.
    Д.Рыкарда.	К.Ф.Рылееў.
    РЫКЕРТ (Rickert) Генрых (25.5.1863, г. Гданьск, Полынча — 30.7.1936), нямецкі філосаф, адзін з заснавальнікаў бадэнскай школы неакантыянства. Праф. Фрайбургскага (з 1894) і Гайдэльбергскага (з 1916) унтаў. Супрацьпастаўляў прыродазнаўчыя навукі як свабодныя ад каштоўнасцей, накіраваныя на вызначэнне агульных законаў, гіст. навукам, якія даследуюць непаўторныя з’явы і падзеі і адносяцца да сферы каштоўнасцей. Лічыў філасофію навукай пра каштоўнасці, якія ствараюць самаст. «свет трансцэндэнтнага сэнсу». Вызначаў 6 асн. катэгорый каштоўнасцей: ісціна, прыгажосць, безасобасная і асобасная святасць, маральнасць, шчасце. Распрацаваў анталагічную канцэпцыю свету, які разумеў як сукупнасць 4 сфер: фіз. і псіхічнага быцця; «інтэлігібільнага» быцця (свет каштоўнасцей і сэнсавых утварэнняў); неаб'ектывуемай суб’ектыўнасці (злучэнне каштоўнасцей і існага); «незямнога» быцця (супадзенне каштоўнасцей і існага, зразумелае толькі пры дапамозе рэліг. веры).
    Тв:. Рус. пер. — Граннцы естественнонаучного образовання понятнй: Логнч. введенне в нст. наукн. СПб., 1997; Наукн о прнроде н наукн о культуре. М.. 1998; Фнлософня жмзнн. Мн.; М.. 2000.
    РЫКЕТС (Ricketts) Хаўвард Тэйлар (9.2.1871, г. Фіндлі, штат Агайо, ЗША — 3.5.1910), амерыканскі патолаг і мікрабіёлаг. Скончыў унт у г. Лінкальн (1894) і мед. каледж Паўн.зах. унта ў г. Чыкага. 3 1902 праф. Чыкагскага унта. Навук. працы па пытаннях інфекц. хвароб. Апісаў плямістую ліхаманку Скалістых гор, выявіў яе ўзбуджальніка, эксперыментальна даказаў, што хваробу перадаюць кляшчы пэўных відаў. Высветліў, што брушны тыф перадаецца
    праз адзежную вош (узбуджальнік жыве і ў крыві ахвяры, і ў целе вошы). Яго імем названа група ўнутрыклетачных мікраарганізмаў (гл. Рыкетсіі). Калі вывучаў сыпны тыф у Мексіцы, заразіўся і памёр. А.Ю.Маніна. РЫКЕТСІЁЗЫ, група інфекцыйных хвароб чалавека і жывёл, якія выклікаюцца рыкетсіямі. Р. чалавека — эпідэмічны сыпны тыф, эндэмічны пацучыны сыпны тыф, плямістая ліхаманка Скалістых гор, марсельская ліхаманка, афр. кляшчовыя ліхаманкі, цуцугамушы, Куліхаманка і інш. Крыніца інфекцыі пры сыпным тыфе — хворы чалавек, пры інш. клінічных формах Р. — грызуны, дзікія і свойскія жывёлы. Пераносчыкі Р. — вошы, блохі, кляшчы. Р. суправаджаюцца ліхаманкай, інтаксікацыяй, галаўным, мышачным і сустаўным болем, спецыфічнымі высыпкамі на скуры. Пры Куліхаманцы высыпка адсутнічае, але часта назіраецца пашкоджанне лёгкіх (пнеўманіі з утварэннем інфільтратаў). А.А.Астапаў.
    РЫКЁТСІІ (Rickettsiaceae), сямейства бактэрый. Названыя імем амер. мікрабіёлага ХЛ.Рыкетса, які апісаў узбуджальніка плямістай ліхаманкі Скалістых гор.
    Тыповы род Rickettsia — пераважна кокападобныя або палачкападобныя клеткі. Нерухомыя, грамалмоўныя. Размнажаюцца дзяленнем. Аблігатныя (абавязковыя) унутрыклетачныя паразіты членістаногіх (асабліва блох, вошай, кляшчоў) і цеплакроўных жывёл; ужываюць пажыўныя рэчывы з арганізма гаспадара. Узбуджальнікі сыпнога тыфу, клешчавага рыкетсіёзу Паўн. Азіі, плямістай ліхаманкі Скалістых гор, ліхаманкі Ку і інш. цяжкіх захворванняў чалавека і жывёл. Таксама Р. наз. рыкетсіяпадобныя бактэрыі парадкаў Rickettsiales і Chlamydiales. А.І.Ерашоў.
    РЫКЁР (Ricoeur) Поль (н. 27.2.1913, г. Валанс, Францыя), французскі філосаф, прадстаўнік герменеўтыкі. Праф. Страсбурскага (з 1948), Парыжскага і Чыкагскага (з 1956) унтаў. Спалучае тэндэнцыі фенаменалогіі, экзістэнцыялізму, персаналізму і псіхааналізу на аснове рэліг. разумення. На яго думку, у цэнтры філасофіі павінна быць асоба як творйа свету культуры. Для аналізу асобы прапанаваў рэгрэсіўнапрагрэсіўны метад, які прадутледжвае асэнсаванне з’яў у дыялект. адзінстве мінулага, сучаснага і будучыні. У працы «Філасофія волі» (т. 1—2, 1950—60) сцвярджаў, што эфектыўнавалявыя акты суб’екта прэваліруюць над пазнавальнымі ў асэнсаванні наваколля. Распрацаваў тэорыю інтэрпрэтацый, паводле якой усе праявы чалавечай дзейнасці і культуры (міфалогія, рэлігія, мастацтва і інш.) з’яўляюцца сімвалічным тэкстам, што характарызуецца ітэнцыянальнай ст'руктурай падвойнага значэння (у час інтэрпрэтацыі за першым сэнсам павінен узнікаць іншы).
    Тв.: Рус. пер. — Герменевтнка. Этнка. Полмтнка: Моск. лекцнн н ннтервью. М., 1995; Конфлнкт ннтерпретацнй: Очеркн о герменевтнке. М., 1995; Герменевтнка н пснхоаналнз. Релнпія я вера. М., 1996.
    РЫКОЎСКІ Генадзь Феадосьевіч (н. 23.9.1936, г. Куўшынава Цвярской вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне батанікі. Др біял. н. (1996). Скончыў БДУ (1961). 3 1961 у Інце эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па фларыстыцы, відавым складзе, экалогіі, геаграфіі, эвалюцыі мохападобных.
    Тв.: Мохообразные Березннского бносферного заповеднмка. Мн., 1980; Антропогенные мзмененмя флоры н растнтельностн Белорусснн. Мн., 1985 (разам з В.І.Парфёнавым, Г.А.Кім).
    РЫКСДАГ (швед. riksdag), аднапалатны парламент у Швецыі. Выбіраецца на ўсеагульных выбарах. Прымае законы, устанаўлівае падаткі, выбірае кіраўніка ўрада, валодае шырокімі правамі ў розных галінах жыцця краіны.
    РЫКУОКУ. горы на вве Хонсю, у Японіі, гл. Оу.
    РЫКША (яп. дзінрыкіся, ад дзін чалавек + рыкі сіла + ся вазок), чалавек, які перавозіць пасажыраў, запрогшыся ў лёгкую двухколавую каляску; таксама ў Японіі (з 1867) і некат. краінах Усх. і Паўд. Азіі, у Паўд. Афр. Рэспубліцы назва каляскі, якая з 1930х г. мадыфікавана ў веласіпедкаляску (педыкеб).
    РЫЛА, РылаПланіна, горны масіў на ПдЗ Балгарыі, самы высокі на Балканскім пве (2925 м, г. Мусала). Даўж. каля 80 км. Складзены са стараж. крышт. і метамарфічных парод. Характэрны востраканцовыя вяршыні, цыркі, трогі. 3 Р. бяруць пачатак рэкі Іскыр, Марьіца, Места. На выш. 2100—2500 м ледавіковыя азёры, на схілах шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй за 2000 — 2100 м субальпійскія і альпійскія лугі. Мінеральныя крыніцы. Зімовы спорт. Курорты. У паўд.зах. адгор’ях — Рыльскі манастыр.
    РЫЛЁЕЎ Кандрат Фёдаравіч (29.9.1795, с. Батава Гатчынскага рна Ленінградскай вобл. — 25.7.1826), рускі паэт, дзекабрыст. Скончыў 1ы кадэцкі корпус у Пецярбургу (1814). Удзельнік замежных паходаў рус. арміі 1814—15. 3 1818 у адстаўцы. 3 1821 у Пецярбур