Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
цыямі. У.В.Ляхоўскі.
РЫЁГАІНУНЬЕС (Riego у Nunez) Рафаэль дэ (24.10.1785, СантаМарыядэТунья, Іспанія — 7.11.1823), палітычны 1 ваен. дзеяч Іспанскай рэвалюцыі 1820—23 (гл. Іспанскія рэвалюцыі 19 стагоддзяў Ген. (1820). Скончыў ваен. школу ў Аўеда. Удзельнік вайны з Францыяй 1808—14; узяты ў палон,
знаходзіўся ў Францыі, дзе стаў масонам. У 1814 вярнуўся на радзіму, звязаўся з ісп. масонамі і афіцэрамі — праціўнікамі абсалютысцкага рэжыму караля Фердынанда VII. Удзельнік няўдалай ваен. змовы 9.6.1819. Камацдаваў батальёнам, 1.1.1820 узняў яго на паўстанне, што стала пачаткам рэвалюцыі 1820—23; абвясціў аднаўленне Кадыскай канстытуцыі 1812, на чале 1,5тысячнага атрада дзейнічаў у прав. Андалусія. 3 сак. 1820 камандзір дывізіі ў Арміі назірання, створанай з андалусійскіх рэв. войск, у чэрв.—жн. 1820 галоўнакаманд. гэтай арміяй. Адзін з лідэраў леваліберальнай партыі «эксальтадас». За пратэст супраць роспуску арміі назірання сасланы ўрадам памяркоўных лібералаў («мадэрадас») на Пн краіны. У студз. 1821 па патрабаванні «эксальтадас» прызначаны ген.капітанам Арагона (да 29.8.1821). 3 1.3.1822 першы прэзідэнт мадрыдскіх картэсаў. У ліп. 1822 кіраваў задушэннем абсалютысцкага мяцяжу ў Мадрыдзе. У час франц. інтэрвенцыі 1823 камавд. рэв. арміяй у Анідалусіі; быў разбіты, схоплены абсалютыстамі і пакараны смерцю ў Мадрыдзе.
РЫЕКА (Rijeka), горад у Харватыі, на беразе Рыекскага зал. Адрыятычнага мора. Вядомы з пачатку н.э. 3 прыгарадамі каля 300 тыс. ж. (2000). Гал. порт краіны, абслугоўвае часткова Аўстрыю, Венгрыю, Чэхію. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прамсць: суднабуд., маторабуд., нафтаперапр., хім., дрэваапр., папяровая, гарбарнаабугковая, харчасмакавая. Вышэйшыя марская і пед. школы, філіялы Заграбскага унта. Музеі. Захавалася стараж. забудова горада (15—18 ст.), раманагатычны сабор (перабудаваны ў 17—18 ст.), барочная царква св. Віта (1638—1742), гар. вежа (15—18 ст.).
РЫЁНЦА (Rienzo) Кола ды [сапр. Г а б р ы н і (Cabrini) Нікола ды Ларэнца 1313 — 8.10.1354], італьянскі паліт. дзеяч. Паводле адукацыі натарыус. 3 1334 жыў у Рыме, вывучаў ант. помнікі і лру. Падзяляў гуманіст. погляды Ф.Петраркі, марыў аднавіць дзярж. лад стараж. Рым. рэспублікі і былую веліч Рыма; у прамовах выкрываў беззаконні феад. магнатаў, якія апанавалі Рым у час авіньёнскага паланення папаў. Пасля перамогі нар. паўстання (май 1347) і абвяшчэння Рым. рэспублікі Р. абраны яе нар. трыбунам (кіраўніком). Ён адабраў у феадалаў замкі, упарадкаваў падаткі, скасаваў мытныя пошліны, 1.8.1347 абвясціў аднаўленне правоў рым. народа, а Рым — сталіцай свету. У снеж. 1347 скінуты феад. клікай Калона і ўцёк. У 1350 арыштаваны архіепіскапам Прагі (шукаў там падгрымкі імператара Карла IV) і зняволены ў папскай турме Авіньёна (Францыя); у 1352 адлучаны ад царквы. Новы папа Інакенцій IV выкарыстаў Р.
492 рыер
для аднаўлення сваіх правоў у Папскай вобласці і накіраваў яго туды ў канцы 1353 з паліт. місіяй. 1.8.1354 Р. з дапамогай наёмнікаў увайшоў у Рым і зноў узначаліў Рым. рэспубліку. Аднак павелічэнне падаткаў, праведзенае Р. з мэтай забяспечьшь утрыманне наёмных войск для барацьбы з феадаламі, і тыранічныя метады яго кіравання выклікалі нар. паўстанне 8.10.1354, у час якога ён забіты.
РЫЁР Якаў Рыгоравіч (н. 21.3.1947, Мінск), бел. археолаг, гісторык. Др гіст. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1969). 3 1969 працаваў у Магілёўскім абл. краязнаўчым музеі, з 1975 у Магілёўскім унце. Распрацоўвае праблемы сярэдневяковай вёскі ўсх. і цэнтр. Еўропы. Абследаваў археал. помнікі Магілёўскай вобл., кіраваў раскопкамі паселішча і могільніка 10—16 ст. каля г. Чавусы.
Тв.: Прнродная среда н сястема сельского расселення в Восточной Белорусснн в X— XIII вв. // Методы естественных наук в археологнн. М., 1987; Древнерусская деревня в археологмческнх нсследованнях // Тр. V Междунар. конгресса археологовславнстов. Кнев, 1988. Т. 2; Становленне феодальных отношеннй у западных славян в свете археологнческнх данных // Вопр. нсторнн. 1988. № 10; Очеркн нсторнн средневековых цнвнлнзацнй. Могнлев, 1997.
РЫЁНСКАЯ НІЗІНА У Зах. Закаўказзі, на ўзбярэжжы Чорнага м., у Грузіі, гл. Калхідская нізіна.
РЫЁХА, Л a Р ы ё х a (La Rioja), аўтаномная вобласць і адм. правінцыя на Пн Іспаніі. Пл. 5 тыс. км< Нас. каля 300 тыс. чал. (2000). Адм. ц. — г. Лагроньё. Размешчана ў перадгор’ях Пірэнеяў (на Пн) і Іберыйскіх гор (на Пд); у цэнтр. ч. даліна р. Эбра. Клімат субтрапічны міжземнаморскі. Ападкаў каля 500 мм за год. Захаваліся ўчасткі вечназялёных дубовых лясоў з удзелам хваёвых лясоў і хмызнякоў. У гарах дубовыя лясы. Раён вінаградарства і вінаробства. Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, гародніну. Жывёлагадоўля (буйн. par. жывёла і авечкі). Прамсць пераважна харч., тэкст., дрэваапрацоўчая. Транспарт чыг. і аўтамабільны. Турызм.
РЫЖАЕ вбЗЕРА. У Смаргонскім рне Гродзенскай'вобл., у бас. р. Ашмянка, за 14 км на ПнЗ ад г. Смаргонь. Пл. 0,65 км2, даўж. 1,2 км, найб. шыр. 650 м, даўж. берагавой лініі 2,98 км. Схілы катлавіны выш. 12—15 м, пад хмызняком, на У разараныя. На Пн і Пд да возера прымыкае балота. Берагі на 3 і У зліваюцца са схіламі, на Пн і Пд нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае. Праз возера цячэ невялікая рэчка.
РЫЖАК (Camelina), род кветкавых раслін сям. крыжакветных. 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 4 віды Р.: бурачковы (С. alyssum), драбнаплодны (С. microcarpa), пасяўны. нар. назва ры
жы лён (С. sativa), румелійскі (С. rumelica). Трапляюцца ўздоўж дарог, чыгунак, радзей на палях як пустазелле. У культуры — Р. пасяўны.
Азімыя і яравыя аднагадовыя расліны выш. 30—120 см. Сцёблы тонкія, галінастыя, голыя або апушаныя. Ніжняе лісце чаранковае, верхняе — сядзячае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, светлажоўтыя, у гронках. Плод — стручочак. У насенні 25—46% алею, які выкарыстоўваецца ў лакафарбавай і мылаварнай вытвсці. Алейныя, тэхн., лек. і кармавыя расліны.
В.М.Прохараў.
Рыжак.
РЫЖАНКбЎ Мікалай Аляксеевіч (14.3.1932, в. Гладкава Чавускага рна Магілёўскай вобл. — 8.12.1994), бел. скульптар. Засл. дз. маст. Беларусі (1994). Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.прамысл. вучылішча імя Мухінай (1960). Працаваў у галіне манум. і станковай скульптуры. Асн. тэма творчасці — ге
М.Рыжанкоў. Помнік юнаму партызану М.Гойшыку каля в. Міхнавічы Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл. Арх. В.Занковіч, Л.Левін.
раічная гісторыя бел. народа. Творы вызначаюцца свабоднай, але стрыманай мадэліроўкай форм, разнастайнасцю вобразнапластычных сродкаў. Сярод манум. работ: помнікі ў гонар перамогі рус. войск у 1812 на р. Бярэзіна пад Барысавам (1962), Герою Сав. Саюза Л.М.Даватару ў в. Хоціна Бешанковіцкага рна Віцебскай вобл. (1965), партызану М.Гойшыку каля в. Міхнавічы Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл. (1968, абодва з арх. В.Занковічам і Л.Левіным), на брацкай магіле сав. ваеннапалонных у г. Барысаў (1967), мемар. комплексы Рыленкі (1973), у гонар Ветрынскіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады імя Варашылава ў в. Гомель Полацкага рна (1977), Манумент у гонар маціпатрыё'ткі (1975), помнік М.Горкаму ў Мінску (1981, абодва з А.Заспіцкім, І.Міско, арх. А.Трафімчуком), помнікбюст Герою Сав. Саюза і Герою Сац. Працы К.ПАрлоўскаму ў в. Мышкавічы Кіраўскага рна Магілёўскай вобл. (1977, арх. Ю.Казакоў), помнік Герою Сав. Саюза Г.А.Нікандравай на брацкай магіле сав. воінаў і партызан у г. Дуброўна Віцебскай вобл. (1979, арх. Трафімчук). Аўтар станковых кампазіцый «Вайна 1812 rofla» (1962), «Партызаны» (1964), «Дзеці» (1965), «Новае Палессе» (1983), рэльефаў «Шлях героя» (1967), «Навекі разам» (1982), «Парад партызан у Мінску ў 1944» (1984), партрэтаў Дз.В.Цябута (1979, 1985), двойчы Героя Сав. Саюза К.К.Ракасоўскага (1985) і інш., стварыў шэраг памятных медалёў. Дзярж. прэмія СССР 1987. Э.А.Петэрсон.
РЫЖАНКбЎ Ягор Васілевіч (20.4.1923, в. Дуброўка Невельскага рна Пскоўскай вобл., Расія — 4.10.1988), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1974), праф. (1977). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦК КПСС (1954), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1959). 3 1959 у Мінскай вы
рыжскі 493
шэйшай парт. школе (у 1973—86 прарэктар). У 1986—88 у Бел. НДІ эканам. праблем аграпрамысл. комплексу. Навук. працы па праблемах эканам. і сац. развіцця, эфектыўнасці і рэнтабельнасці с.г. вытвсці.
Тв:. Валовой н чнстый доход колхозов. М., 1969; Рентабельность пронзводства н накопленне в колхозах. М., 1972; Все для блага человека. Мн., 1982.
РЫЖАУКА, урочышча ў Дзяржынскім рне Мінскай вобл., на месцы б. вёскі Рыжаўка, жыхары якой у 1930я г. былі расселены ў калгасы; месца масавай загубы яўрэяў у Вял. Айч. вайну. За 4 км на 3 ад Дзяржынска, 2 км ад чыг. ст. Койданава на лініі Мінск—Баранавічы. Сюды па пракладзенай ням. фашыстамі чыгунцы Койданава—Станькава з ліст. 1941 да кастр. 1943 эшалонамі (да 40 таварных вагонаў кожны) прывозілі яўрэяў з Берліна, Брэмена, Брэслаў, Гамбурга, Гановера, Кёльна, Штутгарта (Германія), Брно, Прагі (Чэхаславакія), Варшавы, Вены і інш. гарадоў Зах. Еўропы. У ахвяр забіралі каштоўнасці і распранутых расстрэльвалі на краі ям, потым падпальвалі. Паводле ням. крыніц, толькі 1—3.3.1942 было расстраляна 3412 чал. У 10 магілах (даўж. 13—15, шыр. 4—5, глыб. 3 м) у кастр. 1944 выяўлены астанкі 10 541 чал. На месцы масавага расстрэлу помнік.
Літ:. Трагедня евреев Белорусснв в годы немецкой оккупацнн (1941—1944): Сб. матерналов н док. Мн., 1995. А.І.Валахановіч.
РЫЖКАВІЧЫ, вёска ў Шклоўскім рне Магілёўскай вобл., каля р. Дняпро, на аўтадарозе Магілёў—Шклоў. Цэнтр сельсавета. За 2 км на ПдУ ад горада і 4 км ад чыг. ст. Шклоў, 28 км ад Магілёва. 607 ж., 262 двары (2001). Камбінат буд. матэрыялаў і вырабаў. Бібліятэка.
РЫЖКбВА Ганна Паўлаўна (29.8.1925, в. Войлева Сенненскага рна Віцебскай вобл. — 21.4.1993), бел. актрыса эстрады. Засл. арт. Беларусі (1970). Вучылася ў Рэсп. тэатр. вучылішчы (1938—41, педагог Е.Міровіч) у Мінску. 3 1945 працавала ў Бел. тры імя Я.Коласа, з 1949 у Віцебскім абл. Доме нар. творчасці, з 1961 актрыса размоўнага жанру Белдзяржфілармоніі. Шырока прапагандавала бел. паэзію, выконвала фельетоны і гумарэскі нац. аўтараў. У рэпертуары былі эстраднапаэт. спектаклі «Як жывеш, чалавек?» і «Калі ласка», праграма «Край паэтаў» (прысвечана Я.Купалу і Я.Коласу), творы Я.Купалы, Я.Коласа, К.Крапівы, М.Танка, П.Панчанкі, Э.Агняцвет, Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча, С.Грахоўскага, Е.Лось, П.Макаля, Н.Тулупавай і інш. Л.У.Міхалевіч. РЫЖКбЎ Генадзь Паўлавіч (н. 20.10.1940, г. Уладзікаўказ, Расія), бел. вучоны ў галіне аўтаматызацыі тэхнал. працэсаў. Канд. тэхн. н. (1969), праф. (1994). Скончыў Горкаўскі політэхн. інт (1963). 3 1979 у Віцебскім тэхнал. унце (заг. кафедры). Навук. працы па аўтам. кантролі і рэгуляванні параметраў тэхнал. працэсаў. Распрацаваў асновы тэорыі рэза
нансных вымяральных пераўтваральнікаў, метады пабудовы магнітавымяральных прыстасаванняў, устаноўкі для кантролю магнітных параметраў фераматэрыялаў.
Тв.: Автоматнческнй контроль магннтных параметров. М., 1971 (у сааўт.); Резонансные нзмернтельные преобразователн устройств а