Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
у засядацель крымінальнай палаты, з 1824 у канцылярыі «Расійскаамерыканскай гандлёвай кампаніі». У 1823— 25 з А.Бястужавым выдаваў альманах «Полярная звезда». 3 1823 чл. Паўночнага таварыства дзекабрыстаў, адзін з кіраўнікоў паўстання 14.12.1825 на Сенацкай плошчы. Павешаны ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Друкаваўся з 1820. Стварыў узоры грамадз. паліт. лірыкі («Грамадзянін», «Бястужаву»), У гіст. думах «Іван Сусанін», «Смерць Ермака» свабодалюбівыя патрыят. ідэі. Аўгар агітацыйных супрацьурадавых песень (разам з Бястужавым), любоўнай лірыкі, паэм «Налівайка» (не завершана), «Вайнароўскі» (1825). У 1815 жыццёвы шлях Р. быў звязаны з Беларуссю: ён служыў у мяст. Сталовічы Баранавіцкага рна
498 рыленкаў
(тут адбываліся яго сяброўскія сустрэчы з Т.Занам) і ў Нясвіжы. Матэрыялы пра яго зберагаюцца ў Валеўскім нар. краязнаўчым музеі. На бел. мову думу Р. «Смерць Ермака» пераклаў У.Дзюба, думу «Рагнеда» — Г.Кажамякін.
Тв:. Полн. собр. соч, М.; Л., 1934; Полн. собр. стнхотвореннй. Л., 1971; Соч. Л., 1987.
Aim.: А ф а н а с ь е в В.В. Рылеев: Жязнеопнсаняе. М., 1982; МінскевічС. Ён мог стаць такім жа, як і яны // Першацвет. 2000. № 2/3.
РЫЛЕНКАЎ Мікалай Іванавіч (15.2.1909, в. Аляксееўка Рослаўскага рна Смаленскай вобл., Расія — 23.6.1969), рускі паэт. Скончыў Смаленскі пед. інт (1933). Друкаваўся з 1926. У паэт. збках «Мае героі» (1933), «Бацькоўскі дом» (1944), «Кніга палёў» (1950), «Крыніца» (1957), «Рабінавае святло» (1962), «Кніга часу» (1969) развіваў класічныя і фалькл. традыцыі. Аўгар паэм «Вяртанне» (1943), «Пецярбургскі туман» (1963), аповесцей «Зямля» (вершаваная, 1936), «Ля разбуранага гнязда» (1947), «На старой Смаленскай дарозе» (1953), аўтабіягр. цыкла «Казка майго дзяцінства» (1962), «Мне чатырнаццаць гадоў» (1965), «Дарога сыходзіць за аколіцу» (1967), вершаванага пераказу «Слова аб палку Ігаравым» (1963), апавяданняў, успамінаў, нарысаў «Купалава песня», «Дзядзька Якуб», рэцэнзій на збкі вершаў Я.Коласа, П.Броўкі, М.Танка і інш. На бел. тэматыку Р. напісаны вершы «Што даражэй за касцёр на прывале?», «У шляху нене і абярнуся я...». На рус. мову пераклаў вершы і паэмы Броўкі, А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка, П.Труса, Д.БічэльЗагнетавай, А.Вялюгіна, А.Зарыцкага, К.Кірэенкі, Я.Янішчыц. На бел. мову асобныя вершы Р. пераклалі М.Аўрамчык, Р.Барадулін, А.Звонак, Х.Жычка, А.Канапелька, І.Кудраўцаў, У.Паўлаў, П.Прануза. Яму прысвяцілі вершы Броўка і С.Грахоўскі.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1985; Стнхотворення м поэмы. Л., 1981; Бел. пер. — У кн.: Руская савецкая паэзія. Мн., 1953.
Літ.: Добрая душа: Кннга о Н.Рыленкове. Воспомннання, стнхя, статьм, рецензня. М., 1973; О с е т р о в Е.Й. Муза в березовом перелеске. М., 1974; Звездаева В.А. Ннколай Рыленков. *М., 1987. А.Р.Жакаў. РЫЛЕНКІ, мемарыяльны комплекс на брацкіх могілках 10 тыс. воінаў каля в. Рыленкі Дубровенскага рна Віцеб
Мемарыяльны комплекс Рыленкі. Плітаманаліт і надмагіллі.
скай вобл. Адкрыты 3.7.1973 (скульпт. М.Рыжанкоў, арх. М.Ткачук) на ўшанаванне памяці воінаў 31й арміі 3га Бел. фронту, якія загінулі ў баях за вызваленне Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў у 1943—44. Комплекс — прасторавая арх.скульпт. кампазіцыя з развітым сіметрычнавосевым планіровачным вырашэннем. Уваход у мемарыял утвораны 2 рознавялікімі апорнымі сценкамі, якія нясуць манум. рэльефны фрыз (3 х 15 м) з выявай твараў воінаў. Уздоўж дарогі, што вядзе да магіл, 4 бетонныя стэлы (2,6 х 4 м кожная) з урэзанымі ў іх сілумінавымі рэльефамі, якія адлюстроўваюць подзвігі ўдзельнікаў баёў —А.М.Васільева, Г.А.Нікандравай, Ю.В.Смірнова, лётчыкаў авіяпалка «Нармандыя — Нёман» С.М.Астахава і Б. дэ Фальтэна. Брацкія могілкі вырашаны ў выглядзе прамавугольных тэрас, па перыметрах якіх устаноўлены 170 надмагільных пліт з імёнамі тых, хто загінуў. На верхняй тэрасе — плітаманаліт з надпісам «Подзвігі вашы неўміручыя», за ёй — ма
ляўнічая група бяроз і елак. На пляцоўцы перад плітой — квадратная платформа, у гарэльефнай зорцы — Вечны агонь. Л.Г.Лапцэвіч. РЫЛІЗІНГГАРМбНЫ (ад англ. release выпускаць, вызваляць), гармоны, якія сінтэзуюцца ў драбнаклетачных ядрах гіпатамімуса. Паводле хім. прыроды — пептыды. Р.r. .транспартуюцца з крывёй па гіпаталамагіпафізарнай партальнай сістэме ў гіпофіз і стымулююць (ліберыны) або прыгнечваюць (статыны) утварэнне і выдзяленне ў гіпофізе т.зв. тропных гармонаў (напр., тыратропнага, ганадатропнага і інш.), якія ўздзейнічаюйь на інш. залозы ўнутр. сакрэцыі і рэгулююць выдзяленне імі адпаведных гармонаў (кортыкастэроіды, тыраксін і інш.), што непасрэдна ўдзельнічаюць у метабалічных працэсах у клетках.
Некат. Р.г. сінтэзуюцца таксама ў інш. органах (напр., саматастатын — у эндакрынных клетках дыфузнай эндакрыннай сістэмы страўніка і падстраўнікавай залозы), удзельнічаюць у лакальных механізмах рэгуляцыі сакрэцыі ў іх. Р.г. — адно са звёнаў, якое звяз
вае нерв. і эндакрынную сістэмы ў арганізме і забяспечвае іх узаемадзеянне. А.С.Леанцюк. РЫЛбЎ Аркадзь Аляксандравіч (29.1.1870, с. Істобенск Кіраўскай вобл., Расія — 22.6.1939), расійскі мастак. Засл. дз. маст. Расіі (1935). Вучыўся ў Пецярбургскай AM у К.Куінджы (1894—97), у 1918—29 выкладаў у ёй. Наведаў Францыю і Германію (1898). Чл. аб’яднанняў «Свет мастацтва», «Саюз рускіх мастакоў», Асацыяцыя мастакоў рэв. Расіі, чл.заснавальнік і старшыня (1925—30) Тва імя Куінджы. Ствараў пераважна пейзажыкарціны, якім уласцівы абагульнены, нац.рамант. па настроі вобраз роднай краіны: «3 берагоў Вяткі» (1901), «Зялёны шум» (1904), «У блакітным прасторы» (1918), «Палявая рабінка» (1922), «Зялёныя карункі» (1928), «Лясная рака» (1929), «На прыродзе» (1933). Афармляў дзіцячыя часопісы і кнігі.
Тв.: Воспомннаняя. [4 нзд.]. Л., 1977.
///т : Ф е д о р о в Д а в ы л о в АА ААРылов. М., 1959.
РЫЛОЎ Генадзь Пятровіч (н. 7.8.1936, в. Куцаўшчына Капыльскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне пладаводства. Др с.г. н. (1996). Ганаровы садавод Украіны (1990). Скончыў Усесаюзны с.г. інт завочнай адукацыі (1965) і Ціміразеўскую с.г. акадэмію (1987). 3 1962 у Гродзенскай абласной с.г. станцыі, у 1976—2001 у Шчучынскім ПТВ198. Навук. працы па пытаннях памалогіі і крытэрыях біял. ацэнкі сартоў, селекцыі і інтрадукцыі пладовых і ягадных культур, тэхналогіі стварэння і догляду прамысл. і прысядзібных садоў. Стварыў буйнейшы на Беларусі памалагічны сад (в. Руткевічы Шчучынскага рна Гродзенскай вобл.).
Тв.: Путешествяе за сортом. М.. 1987 (разам з І.В.Сцеркіным); Груша в Белоруссян. Мн., 1991; Яблоня в вашем саду. Мн., 1998.
РЫЛЬ (Riel) Луі (23.10.1844, г. СентБоніфейс, Канада — 16.11.1885), палітычны дзеяч Канады. Вучыўся ў каталіцкай семінарыі ў Манрэалі (1858— 65). У 1869 узначаліў антыбрыт. паўстанне ў даліне р. РэдРывер, стаў сакратаром нац. кта метысаў, які кіра
рыльскі 499
ваў барацьбой фермераў супраць захопу іх зямель федэральнай уладай. Аўтар біля пра самакіраванне і статус правінцыі для тэр., якая належала англ. кампаніі Гудзонава праліва. У снеж. 1869 паўстанцы выбралі Р. прэзідэнтам часовага ўрада. У жн. 1870 карная экспедыцыя задушыла паўстанне, Р. эмігрыраваў у ЗША. У 1873—74 насельніцтва прав. Манітаба тройчы выбірала Р. ў парламент Канады, куды ён не быў дапушчаны. У сак. 1885 Р. узначаліў паўстанне пасяленцаўметысаў і індзейцаў даліны р. Саскачэван супраць чыг. кампаній і федэральных улад. У 1885 пасля задушэння паўстання паводле прыгавору суда павешаны.
РЫЛЬКЕ (Rilke) Райнер Марыя (4.12.1875, Прага — 29.12.1926), аўстрыйскі пісьменнік. У 1886—92 вучыўся ў ваен. школах, у Гандлёвай акадэміі ў Лінцы. У 1895—97 вывучаў лру, гісторыю, мастацтва, філасофію ў Пражскім, Мюнхенскім і Берлінскім унтах. Аўгар збкаў вершаў «Жыццё і песні» (1894), «Ахвяры ларам» (1896), «Вянчаны снамі» (1897), «Перад калядамі» (1898), «Мне на свята» (1900), «Кніга вобразаў» (1902), «Часаслоў» (ч. 1—3, 1899—1903, поўнае выд. 1905), «Новыя вершы» (ч. 1—2, 1907—08), паэт. цыклаў «Дуінскія элегіі» і «Санеты Арфею» (абодва 1923), драм. і празаічных твораў, у т.л. рамана «Запіскі Мальтэ Лаўрыдса Брыге» (1910), мастацтвазнаўчых прац і інш. Пісаў таксама на франц. і рус. (захавалася 8 вершаў) мовах. У яго паэзіі рус., укр., італьян. і інш. матывы, яна адметная маст. універсалізмам, спалучэннем неарамант. і імпрэсіянісцкіх тэндэнйый з сімвалісцкімі і экспрэсіянісцкімі. У творах Р. праблемы чалавека і Бога, жыцця і смерці, мастака і мастацтва, вечнага і мінучага. Перакладаў з рус., франц., англ. моў. Яго канцэпцыя «новай рэчавасці» знайшла працяг у бел. паэзіі (А.Разанаў). На бел. мову яго вершы перакладалі А.Зарыцкі, В.Сёмуха, М.Сяднёў.
Тв.: Бел пер. — Санеты Арфею. Мн, 1982; Рус. пер. — Йзбр. лярнка. М., 1974; Лмрнка. М., 1981; Запнскн Мальте Лаурццса Брнгге: Роман. Новеллы. Стнхотворення в прозе. Пнсьма. М., 1988; Ворпсведе. Огюст Роден. Пнсьма. Стнхн. М., 1994; Часослов: Стяхотворення. М., 2000.
Літ.: Березнна А.Г. Поэзня н проза молодого Рнльке. Л., 1985; Карельскнй А.В. Жалоба н хвала: (Лнрнка Р.М. Ркльке) // Карельскнй А.В. От героя к человеку: Два века западноевропейской лят. М., 1990; Хольтхузен Г.Э. Р.М.Рнльке...: Пер. с нем. Челябннск, 1998; Лявонава Е.А. Паблізу воблакаў і ветру: Штрыхі да філас,эстэт. партрэта Р.М.Рыльке // Лявонава Е.А. Плыні і постаці. Мн., 1998; Я е ж. А.Разанаў і еўрапейская філасофскалітаратурная традыцыя «рэчаўнасці» // Там жа; Т ы ч ы н a М. 3 даверам да зямнога // Крыніца. 1997. № 12; К і с л і ц ы н а Г. Рылькеорфік // Там жа; Станкевіч Ю. Рускі Рыльке // Там жа.
Е.А.Лявонава.
РЫЛЬКб Алесь (Аляксей Іванавіч; 27.3.1923, в. Рыдамля Талачынскага рна Віцебскай вобл. — 16.4.1967), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1951). Настаўні
чаў, працаваў у час. «Вожык», у Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1946. Першы зб. апавяд. «Мае сустрэчы» (1952). Аўтар збкаў апавяданняў і аднаактовых камедый «Цвіце чаромха» (1957), гумарыст. апавяд. «Стуканок у аблавушцы» (1959), апавяданняў і нарысаў «Ты прыгожая, Арынка» (1960), аднаактовай п’есы «Гром з яснага неба» (1953), аднаактовых камедый і сцэнак «Колькі вяровачку ні віць...» (1958), аповесці для дзяцей «Мядовыя краскі» (1959). У яго творчасці роздум пра жыццё і працу, ярка выражаны гумарыстычнасат