• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    авічы
    Глуск
    Вуглы
    Парэччаы
    Ламавічы
    91
    ЛучыцырА
    арааз/в^к _г*раДОК A
    Беразцьі\уХ  —/
    \Сілюцічы ^ _ \ . Бабунічы Старушні о „
    Наеасёлніс іКапаткввічы4^
    Аахва
    п ho
    Лемяшэвічы
    Хойнао
    
    Сернікі
    оПлотніца
    о Гарадна
    Высоцкя
    Столін
    J Сямігосцічьіф \
    ДаЫГтдок л 1
    / у	у—ЛутнІ*
    Людзянееічы ( Напцэе^чьі^^^^ ) \ ь Петрыкаў "X „	 ( Ляскавічьі	й
    'agTZwSaewb/oT; ?ЬІП^''
    5 ^Хільчыцы Лерароу
    Н оржаўні
    Церабаў
    Багрымаеічьі
    4 °
    Снрыгалау
    Дазь'Ро
    Альманы
    Радзіеілавічы
    Граніца паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921г.
    Войтнаві
    рызактонія	495
    вы, тое ж атрымлівалі палякі на тэр. БССР, УССР і РСФСР (на практыцы многае з гэтага парушалася). Бакі ўзаемна адмаўляліся ад патрабаванняў вярнуць выдаткі і страты, прычыненыя ў час вайны, прадастаўлялі грамадзянам поўную амністыю за паліт. злачынствы. РСФСР і УССР пагадзіліся вярнуць Польшчы ваен. трафеі, вывезеныя з гэтай краіны са студз. 1772, а таксама архівы, бкі і інш. культ. каштоўнасці, вывезеныя з Польшчы ў Расію ў час 1 й сусв. вайны. Полыігча вызвалялася ад адказнасці за даўгі і інш. фін. абавязацельствы бьшой Рас. імперыі, Расіі належала выплаціць Польшчы 30 млн. руб. золатам за ўклад апошняй у рас. эканоміку. Неадкладна пасля падпісання дагавора ўстанаўліваліся дыпламат. адносіны паміж бакамі. Дадаткі да Р.м.д. рэгулявалі эканам. і юрьш. пытанні. Дагавор ратыфікаваны Прэзідыумам ВЦВК 14.4.1921, Польшчай — 16.4.1921, УВК УССР — 17.4.1921; абмен ратыфікацыйнымі граматамі адбыўся ў Мінску 30.4.1921.
    Супраць падрыхгоўкі і падпісання Р.м.д. пратэставалі Бел. партыя сацыялістаўрэвалюцыянераў (БПСР), кіраўніцтва БНР (В.Ластоўскі і інш.), прадстаўнікі нац. інтэлігенцыі БССР. У прынятым 25.3.1921 урадам БНР звароце «Усяму культурнаму свету» заяўлялася пра непрызнанне дагавора бел. народам. Адозва ЦК БПСР «Да лепшых сыноў польскай нацыі» заклікала прагрэс. дэмакр. сілы Польшчы да выступлення супраць несправядлівага ў адносінах да Беларусі Рыжскага міру. Напярэдадні падпісання дагавора ЦК КП(б)Б санкцыянаваў арышт у БССР 860 бел. эсэраў і больш як 60 дзеячаў БСДП і Бел. партыі сацыялістаўфедэралістаў, што сарвала акцыі бел. эсэраў супраць падзелу Беларусі. Дагавор асудзілі Першая Усебеларуская канферэнцыя (1921, Прага), Другая Усебеларуская канферэнцыя (1925, Берлін), а таксама праз друк бел. пісьменнікі Я.Купала, Я.Колас, У.Дубоўка, А.Дудар. Р.м.д. дзейнічаў да пач. 2й сусв. вайны і далучэння Зах. Беларусі і Зах. Украіны да СССР (адпаведна ў складзе БССР і УССР; 1939).
    Літ:. Пічэта У. Польскасавецкія адносіны і Рыжскі мір // Полымя. 1928. № 4; Ольшанскнй П.Н. Рнжскнй договор н развмтме советскопольскмх отношеннй, 1921—1924. М., 1974; ДужДушэўскі К. Беларусь і Рыжскі мір // Спадчына. 1995. № 6; D $ b s k і J. Pokoj ryski. Warszawa, 1931; Kumaniecki J. Pokoj polskoradziecki, 1921. Warszawa, 1985.
    С.А.Бародзіч, У.М.Міхнюк. РЬІЖЫ Мікалай Кір'янавіч (6.12.1896, г. Віцебск — 22.10.1972), генералпалкоўнік артылерыі (1958). Скончыў Вышэйшую артыл. школу (1923), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1918. У Вял. Айч. вайну на Паўд., Забайкальскім франтах: нач. артылерыі корпуса, арміі, нач. артьшерыі — нам. камандуючага войскамі фронту. Удзельнік абароны Адэсы, Севастопаля, КерчанскаФеадасійскай дэсантнай аперацыі,
    вайны з Японіяй 1945. У 1945—65 камандуючы артылерыяй ваен. акруг.
    РЫЖЫК (Lactarius deliciosus), шапкавы базідыяльны грыб сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі з ліп. па вер. трапляюцца 2 формы Р.: у яЛовых лясах — яловы, у хваёвых лясах — хваёвы.
    Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—10 см з загнутым уніз краем, акруглапукатая, потым лейкападобная. У Р. хваёвага афарбоўка шапкі маркоўнарыжая з канцэнтрычнымі кругамі, мякаць шчыльная з аранжавым млечным сокам, са смалістым смакам і пахам, на зломе зелянее. У Р. яловага — больш бледная, зеленаватарыжая, мякаць крохкая. Пласцінкі прырослыя. Ножка полая, цыліндрычная. Споры шырокаавальныя, светлакрэмавыя. Каштоўны ядомы грыб. 1л. гл. да арт. Млечнік.
    М.К.Рыжы.
    РЫЖЫКАЎ Іосіф Іванавіч (2.9.1893, В. Рацава Талачынскага рна Віцебскай вобл. — 10.12.1979), партыйны і дзярж. дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Вял. Айч. вайну. 3 1914 у арміі, з 1918 у ЧК, асобым аддзеле Чырв. Арміі. 3 1923 на гасп. і парт. рабоце, з 1934 у Камісіі парт. кантролю пры ЦК ВКП(б) па БССР, нарком лясной прамсці БССР, з 1939 1ы сакратар Гродзенскага райкома КП(б)Б, нарком прамсці будматэрыялаў БССР. У Вял. Айч. вайну сакратар ЦК КП(б)Б, узначальваў Заходнюю аператыўную групу ЦК КП(б)Б, упаўнаважаны ЦШПР на Сталінградскім фронце, нам. нач. БШПР, прадстаўнік ЦШПР і чл. ваенсавета Калінінскага і 1га Прыбалт. франтоў. 3 1944 міністр, з 1953 1ы нам. міністра жыллёваграмадз. будва БССР, гарадскога і сельскага будва БССР, у 1958—59 нам. міністра будва БССР. Чл. ЦК КПБ у 1929—30, 1934— 38, 1952—54. Чл. ЦВК БССР у 1931 — 35. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—59.
    РЫЖЫКАУ Мікалай Максімавіч (н. 19.12.1939, г. Кіраўск Луганскай вобл., Украіна), бел. мастак. Скончыў бел. тэатр.маст. інт (1967). Сярод твораў: графічныя серыі «Гродна. Будоўля» (1970), «Радасць» (1972), «Квітнеючае Палессе» (1974), «Беларусы на БАМе» (1977), «Камунары» па матывах паэзіі Я.Купалы (1978), «Рамантыкі» (1981), «Святло і полымя», «Ззянне кбсмасу» (абедзве 1986), «Па Чэхаславакіі» (1987); акварэлі «Па Амуры» (1982), «Арменія» (1983), серыі «Непальскія ўражанні» (1987—89), «Манькавічы» (1991—96); жывапісныя цыклы «Фатры. Славакія»
    (1994), «Польскія пленэры» (1992—96). Аформіў «Збор твораў» Я.Маўра (т. 1—4, 1975 —76), кнігі «За дзевяццю гарамі» АІаоетіяні (1975), «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.Руставелі (1996), «Незабудкі» (2000). Творам уласцівы ўраўнаважаная кампазіцыйная пабудова, кантрастнае святлоценявое вырашэнне, выразная перадача задумы. Н.П.Марчанка.
    РЫЗА, ф е л о н ь, парчовае, тканае золатам або серабром адзенне без рукавоў; верхняе царк. адзенне свяшчэннаслужыцеляў у праваслаўі і каталіцызме. У праваслаўі Р. называюць таксама метал. абклад абраза, які пакідае адкрытымі толькі твар і рукі выявы.
    РЫЗАКТАНІЁЗ, хвароба раслін, якая выклікаецца недасканалым грыбам з роду рызактонія. Пашыраны ва ўсіх зонах бульбаводства. Пашкоджвае пераважна клубні, парасткі, сталоны і сцёблы, выклікае загніванне і заўчасную гібель раслін. Ha Р. хварэюць буракі, морква, агуркі, капуста, дыні, гарбузы, бавоўнік. На Беларусі найб. шкодны Р. бульбы.
    Асн. крыніца інфекцыі — заражаныя клубні, на якіх утвараецца мноства дробных цёмнабурых ці чорных нарасцей (склероцыі грыба). Пасля пасадкі са склероцыяў развіваецца грыбніца ўзбуджальніка, якая пашкоджвае парасткі: на іх паяўляюцца цёмнабурыя плямы і язвы; парасткі надломліваюцца і гінуць. На прыкаранёвай ч. сцёблаў паяўляецца белы лямцавы налёт—споранашэнне грыба («белая ножка»), Верхавіннае лісце скручваецца, каля паверхні глебы ўтвараюцца пачварныя клубні. на сцёблах у пазухах лісця — дробныя «сядзячыя» клубні. Сярэднеўстойлівыя да Р. сарты бульбы — Рытм, Тэмп, Агеньчык, Лошыцкі. Л.М.Прыступук.
    М.Рыжыкаў. Песня. 3 серыі «Камунары» па матывах паэзіі Я.Купалы. 1978.
    РЫЗАКТОНІЯ (Rhizoctonia), род недасканалых грыбоў, якія ўмоўна адно
    496	РЫЗАЛІТ
    сяцца да парадку стэрыльных міцэліяў. Каля 15 відаў. Пашыраны ўсюды. Паразітуюць пераважна на каранях і інш. падземных ч. раслін. На Беларусі найб. вядомыя Р.: узбуджальнік рызактаніёзу бульбы, бабовых, буракоў, морквы, крыжакветных — бульбяная (R. solani), R. aderholdii і R. violaceae, якія разам з мікраарганізмамі выклікаюць загніванне ўсходаў (чорная ножка) і бурую гніль с.г. раслін (напр., караняед буракоў).
    Міцэлій шматклетачны, галінасты, утвораны доўгімі клеткамі. Склероцыі каля 1,5 мм, карьгчневыя або чорныя, разнастайнай формы. У цыкле развіцця грыбоў толькі міцэлій і склероцыі, зрэдку развіваецца базідыяльная стадыя. С.І.Бельская. РЫЗАЛІТ (ням. Rysalit ад італьян. risalita выступ), частка будынка, якая выступае за лінію фасада на ўсю яго вышыню. Р. звычайна сіметрычны адносна цэнгр. восі будынка, падкрэслівае дамінуючае значэнне яго цэнтр. часткі, вылучае гал. ўваход, узбагачае пластычную выразнасць агульнай аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі. Вядомы са старажытнасці. Пашыраны ў архітэктуры стыляў барока, класіцызму, мадэрн і інш. На Беларусі адыгралі значную ролю ў кампазіцыі палацавых, сядзібных, грамадз. і культавых пабудоў.
    Звычайна плоскасць сцяны будынка мела адзін цэнтр. Р., які быў гал. кампазіцыйным акцэнтам фасада, або цэнтр. і бакавыя Р. Часта Р. вырашаліся ў выглядзе порціка і завяршаліся трохвугольным франтонам. У пераходны перыяд ад барока да кпасіцызму былі пашыраны паўкруглыя, крывалінейныя, гранёныя Р., якія завяршаліся франтонамі складанай канфігурацыі, ламаным дахам, купа
    Рызактаніёз бульбы: 1 — ніжняя частка расліны з белым лямцавым налётам; 2 — пашкоджаная верхавінка расліны; 3 — клубень са склероцыямі грыба; 4 — клубень з хворымі парасткамі; 5 — «сядзячыя» дробныя клубні; 6 — пачварны клубень.
    лам. Р, афармлялі пілястрамі, прафіляванымі карнізамі, сандрыкамі, калонамі. У архітэктуры 1930—50х г. Р. выкарыстоўваўся як асн. элемент кампазіцыі гал. фасада грамадз. і жылых будынкаў. Г.С.Ларкін. РЫЗАСФІРА (ад грэч. rhiza корань + + sphaira шар), слой глебы (2—3 мм), які прымыкае непасрэдна да кораня расліны і мае павышаную колькасць мікраарганізмаў. Склад мікрафлоры залежыць пераважна ад тыпу глебы, віду і ўзросту раслін. Уздзеянне мікраарганізмаў Р. разнастайнае: ператвараюць складаныя нерастваральныя злучэнні ў формы, засваяльныя раслінамі, узбагачаюць глебу азотам, сінтэзуюць біялагічна актыўныя рэчывы, выдзяляюць таксіны, удзельнічаюць у дэнітрыфікацыі, уступаюць у сімбіёз з раслінамі (гл. Клубеньчыкавыя бактэрыі, Мікарыза), некат. паразітуюць. С.І.Бельская.
    РЫЗНІЦА, у хрысціянскіх храмах памяшканне для захоўвання рыз (адзенне святара пры богаслу