• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ай РНК, транспартная (тРНК) — 15%, матрычная або інфармацыйная (мРНК) — каля 5% усёй РНК клеткі. Гал. функцыя рРНК — структурная aprцыя рыбасомы, дзе адбываецца зборка поліпептыднага ланцуга. Трансп. РНК актывізуе і пераносіць амінакіслоты і выконвае адаторную функцыю, якая дазваляе перакласці «мову» генет. кода (паслядоўнасць нуклеатыдаў) у «мову» структуры бялковай малекулы (амінакіслотная паслядоўнасць). Матрычная РНК — камплементарная копія генаў, якія кадзіруюць структуру бялкоў. Яна выкарыстоўваецца як матрьша пры зборцы поліпептыднага ланцуга. Асобна вылучаюць вірусную РНК. У некат. тыпаў вірусаў яна адыгрывае ролю захавальніцы генет. інфармацыі. Пранікненне такога віруса ў клеткі патрабуе папярэднага сінтэзу дэзоксірыбануклеінавай кісмты (ДНК) на матрыцы РНК гэтага віруса. Паток генет. інфармацыі (экспрэсія генаў) уключае транскрыпцыю — сінтэз усіх тыпаў РНК на малекуле ДНК і трансляцыю — біясінтэз бялку на мРНК (генет. інфармацыя ДНК рэалізуецца шляхам праграміраванага праз мРНК сінтэзу бялкоў, якія вызначаюць фенатыпічныя прыкметы жывых арганізмаў). Утварэнне мРНК на матрыцы ДНК у пракарыятычных клетках — адносна просты працэс і ўключае гал. чынам транскрыпцыю адпаведнага гена з дапамогай РНКполімеразы. Біясінтэз мРНК у эўкарыётаў значна адрозніваецца шматступеньчатасцю фарміравання актыўнай малекулы. Малекулы тРНК як у эўкарыётаў, так і ў пракарыётаў сінтэзуюцца ў выглядзе вял. папярэднікаў. У клетках эўкарыётаў сінтэз рРНК лакалізаваны ў ядзерку і ажыццяўляецца РНКполімеразай I; геном утрымлівае ад 50 да 1000 ідэнтычных копій генаў, якія кадзіруюць рРНК.
    Літ.: Б е р е з о в Т.Т., Коровкнн Б.Ф. Бнологнческая хнмня. 3 нзд. М., 1998.
    В.К.Кухта.
    РЫБАПРАМЫСЛОВЫЯ СЎДНЫ. марскія, рачныя або азёрныя судны для здабычы (лоўлі), апрацоўкі і транспартавання рыбы. Да рыбалоўных Р.с. адносяцца траўлеры, сейнеры, рыбалоўныя боты і інш.; да рыбаапрацоўчых — плывучыя базы, кансервавыя зды і вытв. рэфрыжэратары (прымаюць рыбусырэц ад здабыўных суднаў і перапрацоўваюць яе ў паўфабрыкат ці гатовую прадукцыю); да транспартных — быстраходныя трансп. рэфрыжэратары. Гл. таксама Рыбная прамыаювасць.
    РЫБАПРАПУСКНЫЯ ЗБУДАВАННІ, комплекс гідратэхн. збудаванняў для пропуску рыбы цераз плаціны, гідравузлы і інш. перашкоды на рэках, асабліва ў час яе міграцый на нераст. Выбар тыпу Р.з. залежыць ад відаў рыб, напору вады ў гідравузле, скорасці цячэння, ваганняў гарызонту вады. Да Р.з. адносяцца рыбаходы, рыбаходныя шлюзы, рыбапад’ёмнікі.
    Па рыбаходах (абхадных, стаўных, латаковых, лесвічных каналах) і рыбаходных шлюзах рыба пераадольвае напор вады і перашкоды самастойна. Рыбаходныя шлюзы маюць рыбаназапашвальнікі і дзейнічаюць паводле прынцыпу суднаходных шлюзаў. Рыбапад’ёмнікі транспартуюць рыбу ў перасоўнай напоўненай камеры ці ў спец. сетцы. ТМ.Шаўцова. РЫБАРАЎ Валерый Паўлавіч (н. 26.6.1939, г. Саратаў, Расія), бел. кінарэжысёр. Скончыў Ленінградскі інт тра, музыкі і кіно (1976). 3 1957 (з перапынкам) на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1978 рэжысёр. Першая работа — кароткаметражны фільм «Жывы зрэз» (1978, паводле апавядання В.Патаніна «Белыя яблыкі», дыплом Міжнар. кінафестывалю ў Обергаўзене Германія). Цікавасць да нар. лёсу, да нац. каларыту выявілася ў фільме «Чужая бацькаўшчына» (паводле раманаў В.Адамчыка, 1982). Найб. значны фільм — «Сведка» (паводле аповесці В.Казько «Суд у слабадзе», 1985), у якім для дасягнення маст. выразнасці выкарыстаў спалучэнне ігравых эпізодаў з дакумент.маст. (стылізаванымі пад кінадакумент). Праблемы сучаснасці ўзняты ў карціне «Мяне завуць Арлекіна» (паводле п’есы Ю.Шчакаціхіна «Пастка44», 1988). Зняў дакумент. фільмы «Чаканне» («Зімовая казка», 1975), «Тонежскія бабы», «Нямая скрыпка» (абодва 1977). В.Ф.Нячай. РЫБАСОМА. немембранная арганела клеткі ўсіх жывых арганізмаў, якая складаецца з РНК і бялку; элементарны апарат сінтэзу бялковых малекул. Падзяляюцца на цытаплазматычныя і мітахандрыяльныя. Асн. функцыя Р. — зборка бялковых малекул з амінакіслот, якія дастаўляюцца трансп.'РНК. У клетцы да некалькіх дзесяткаў мільёнаў Р.
    РЫБАФЛАВІН, в і т а м і н Bj, водарастваральны вітамін групы В, C17H20O6N4. У арганізме чалавека не сінтэзуецца
    Рыбапрамысловае судна: транспартны рэфрыжэратар.
    (паступае з прадуктамі харчавання). Будову Р. вызначылі ў 1935 шляхам хім. сінтэзу адначасова ГХ.Карэр і РА.Кун. Удзельнічае ў абмене рэчываў шляхам пераўтварэння ў флавінавыя каферменты (флавінмонануклеатыд і флавінадэніндынуклеатыд), якія забяспечваюць актыўнасць важнейшых акісляльнааднаўленчых ферментаў, што рэгулююць рэакцыі бялковага, вугляводнага, тлушчавага і энергет. абмену. Неабходны для праяўлення акгыўнасці інш. вітамінаў (D, Вб, фоліевай кты).
    Недахоп Р. ў арганізме выклікае агульную слабасць, пахудзенне, тармажэнне росту, запаленне скуры, малакроўе, парушэнне зроку, сардэчнай дзейнасці і інш. Сутачная патрэбнасць для дарослага чалавека — 1,5—2,5 мг. Найб. Р. ў печані, нырках, яйках, дражджах, малочных прадуктах і інш. Выкарыстоўваецца ў медыцыне. І.М.Семяненя.
    РЫБАЦКІЯ ЛОДКІ, малыя вёславыя судны, прызначаныя для лоўлі рыбы. Вядомы з неаліту многім народам свету. На Беларусі самы стараж. тып Р.л. — выдзеўбаны са ствала дубу, асіны або ліпы човен. Каб паменшыць хісткасць чаўноў, да бартоў некат. з іх прыбівалі драўляныя брусы; такія чаўны наз. камягамі. У 19 ст. рыбакі выкарыстоўвалі дашчаныя лодкі. Дошкі днішча і бартоў змацоўваліся паміж сабой какорамі зробленымі з натуральна выгнутых тонкіх ствалоў дрэў. На Гомельшчыне былі пашыраны вузкія лодкі, у якіх нос прыўзнімаўся над вадой. Шырэйшыя і карацейшыя Р.л. выраблялі на Магілёўшчыне. На 3 Беларусі дашчаныя лодкі мелі 2 насы («чайкі»), на Нёмане насы загіналі ўверх. На Палессі вял. невадныя лодкі, як і звычайныя, былі доўгія і вузкія, у Паазер’і — карацейшыя, з шырокім развалам. Для падцягвання невада ў некат. лодках рабілі спец. прыстасаванні — калаўроцікі. На Магілёўшчыне і ўсх. Гомельшчыне рыбакісетачнікі ўкладвалі свае снасці на сцябло (драўляны жолаб), канцы якога апіраліся на барты. Дняпроўскія рыбакі выкарыстоўвалі лодкі з пакорай — паўкруглай лубяной страхой у насавой частцы. Пад ім захоўвалі прадукты, сухое адзенне; тут рыбак хаваўся ад дажджу і адпачываў. На Шчары і Нёмане такія накрыўкі рабілі з дошак. Каб зберагчы рыбу жывой, у адным з адсекаў чаўна або лодкі пракручвалі ў бартах дзіркі для цыркуляцыі вады. Для перавозу жывой рыбы прызначаліся спец. лодкі — шкудкі. Сучасныя рыбакіаматары побач з традыц. дашчанымі выкарыстоўваюць лодкі, зробленыя з метал. сплаваў і гумы. І.М.Браім.
    РЫБАЧЫ, паўвостраў у Баранцавым м., на ПнЗ Мурманскай вобл. Расіі (Кольскі паў). Плато, якое стромка абрываецца да мора (выш. да 299 м). Складзена з гліністых сланцаў, пясчанікаў, вапнякоў. Мохавалішайнікавая тундра. Мора каля ўзбярэжжа Р. не замярзае (уплыў цёплага Нордкапскага цячэння), багатае рыбай.
    РЫБЕЙРАНПРЭТУ (Ribeirao Preto), горад на ПдУ Бразіліі, у штаце СанПаў
    рыбная	485
    лу. Засн. ў 1856. Каля 400 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўгадарог. Гавдл.размеркавальны цэнтр с.г. раёна (бавоўна, кава, цукр. трыснёг, тьггунь, збожжа, жывёлагадоўля). Прамсць: тэкст., харч., маш.буд. (с.г. машыны), сталеліцейная.
    РЫБЕРА (Ribera; празваны С п а н ь я лета, Spagnoletto) Хусепе дэ (17.2.1591, г. Хаціва, Іспанія — 2.9.1652), іспанскі жывапісец і гравёр, прадстаўнік караваджызму. Вучыўся, верагодна, у Ф.Рыбальты ў Валенсіі. 3 1613 у Італіі, у 1616—18 прыдворны жывапісец ісп. віцэкаралёў у Неапалі. У ранніх творах (у т.л. ў афортах) пераважалі рэзкія святлоценявыя кантрасты, драм. сцэны пакутніцтва, у якіх падкрэсліваў перамогу волі над фіз. пакутамі («Пакутніцтва св. Варфаламея», 1624; «Сілен», «Св. Себасцьян і св. Ірына», абодва 1628; «Пустэльнік Павел», 1632), паўфігурныя выявы стараж. філосафаў, трактаваныя
    як простанародныя тыпажы («Дэмакрыт», 1630; «Дыяген», 1637). 3 сярэдзіны 1630х г. пры захаванні агульнай суровасці вобразнага ладу перайшоў да большай ураўнаважанасці кампазіцыі і мяккасці святлаценю, у колеравай гаме пашырыліся залацістыя або серабрыстыя адценні: «Св. Ануфрый», «Апалон і Марсій» (абодва 1637), «Пакланенне пастухоў» (1638), «Пакутніцтва св. Філіпа», «Сон Іакава» (абодва 1639), «Святая Інеса» (1641), «Храманожка» («Кульгавы хлопчык», 1642) і інш.
    Літ.: Знамеровская Т.П. Х.Рнбера. 3 мзд. М., 1982. Я.Ф.Шунейка.
    РЫБЕЦ, с ы р ц ь (Vimba vimba), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Адзіны від роду. Пашыраны ў бас. Паўн., Балт., Азоўскага, Чорнага і Каспійскага мораў. Прахадныя і паўпрахадныя формы, ёсць жыльм (р. Дняпро). Жыве пераважна ў паглыбленнях рэк з хуткім цячэннем. Бел. нар. назвы: цырта, падуства. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
    Даўж. да 50 см, маса да 3 кг. Цела ўмеранападоўжанае, высокае, укрыта буйной шчыль
    най луской. Паміж спінным і хваставым плаўнікамі — кіль, укрыты луской. Рот ніжні, высоўны. Корміцца доннымі беспазваночнымі, лічынкамі насякомых, ракападобнымі, часам дробнай рыбай. Аб’ект промыслу і развядзення.
    РЬІБІН ТЛУШЧ, тлушч, які вырабляюць з печані рыб, часцей сям. трасковых. Празрыстая масляністая вадкасць ад жаўтаватага да светлакарычневага колеру, мае слабы спецыфічны рыбны пах і смак. Складаецца з трыгліцэрыдаў негранічных кт, невял. колькасці свабодных тлустых кт, халестэрыну, фасфатыдаў, вітамінаў A, D і інш. Выкарыстоўваецца ў медыцыне і жывёлагадоўлі ў якасці крыніцы вітамінаў, для прафілактыкі і лячэння астэадыстрафіі, рахіту, курынай слепаты, залатухі, для лячэння ран, язваў, апёкаў. 3 адходаў перапрацоўкі рыбы атрымліваюць тэхн. Р.т., які выкарыстоўваецца ў гарбарнай, мылаварнай вытвсцях і інш.
    X. дэ Рыбера Апалон і Марсій. 1637.
    РЫБІНСК, горад у Яраслаўскай вобл., у Расіі. Вядомы з 1071. 240 тыс. ж. (2000). Порт на р. Волга каля ўваходу ў Рыбінскае вадасховішча. Чыг. станцыя. Прамсць: машына, матора і суднабудаванне, нафтахім., мэблевадрэваапр. камбінат, запалкавая фка, гарбарны зд і інш. ГЭС. Авіяц. тэхнал. інт. 2 тэатр