Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
эрнацыянале, друкавалі на рус. мове працы Маркса, М.Г.Чарнышэўскага, І.Ф.Бекера і інш. У 1872 секцыя спыніла існаванне; яе б. члены, у т.л. Трусаў, падтрымлівалі сувязі з Марксам, выдавалі рэв. лру.
Літ.: К о з ь м н н Б.П. Русская секцня Первого Ннтернацнонала. М., 1957; Ш п a д а р у к Й.П. Русская секцня I Йнтернацнонала н ее соцнологнческне воззрення. Мн 1970.
РЎСКАЯ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ ДЗЯРЖАВА Расійская дзяржава, Рускае царства, шматнацыянальная манархічная дзяржава, якая ўзнікла ў канцы 15 — пач. 16 ст. ў выніку далучэння
466 РУСКАЯ
да Маскоўскага вялікага княства зямель і княстваў Паўн.Усх. Русі. Маскоўскі вял. кн. Іван III [1462—1505] першы пачаў называць сябе вял. князем і «гасударам усяе Русі». Вярх. ўлада ў дзяржаве належала вял. князю, з 1547 — цару. Дарадчы орган — Баярская дума, з 1549 склікаліся земскія саборы. Тэр. Р.ц.дз. ў 1550я г. складала каля 3 млн. км2, насельніцтва — 7—9 млн. чал. (рускія, татары, удмурты, мары, мардва, чувашы, карэлы і інш.). Гл. таксама раздзел Гісторыя ў арт. Расія.
РЎСКАЯ ЦЯЖКАВбЗНАЯ ПАРОДА к о н е й. Выведзена ў Расіі ў канцы 19 ст. скрыжаваннем мясц. коней з ардэнскай і інш. цяжкавознымі пародамі. Зацверджана ў 1952. На Беларусі гадуюць на Мсціслаўскім конным здзе Магілёўскай вобл.
Коні масіўныя, моцнай канстытуцыі, рухавыя, выш. ў карку 150—156 см. Галава сярэдняй велічыні, лоб шырокі, шыя і спіна кароткія, грудзі шырокія і глыбокія. Ногі моцныя, сухія. Масць рыжая, гнядая. Трывалыя, непатрабавальныя да ўмоў угрымання, даўгавечныя (выкарыстоўваюцца да 25 гадоў). Грузападымальнасць да 26 т. Пладавітыя, добрай малочнасці. М.А.Гарбукоў.
РЎСКАЯПОНСКАЯ ВАЙНА 1904—05, вайна паміж Расіяй і Японіяй за перадзел сфер уплыву на Д.Усходзе, за панаванне ў Паўн.Усх. Кітаі і Карэі. Узнікла ва ўмовах абвастрэння рас.яп. супярэчнасцей у канцы 19 — пач. 20 ст. 3 абодвух бакоў насіла захопніцкі характар. У выніку японакітайскай вайны 1894—95 Японія захапіла ч. тэр. Кітая. Расія ў 1896 заключыла дагавор з Кітаем на будва Кітайскай Чанчуньскай чыгункі, у 1898 узяла ў арэнду Квантунскі паў з ПортАртурам (Люйшунем), у час задушэння Іхэтуаньскага паўстання (1899—1901) акупіравала Маньчжурыю. Інш. дзяржавы, занепакоеныя ўзмацненнем пазіцый Расіі і Японіі ў Кітаі, імкнуліся падштурхнуць абедзве краіны да ваен. канфлікту. Англаяп. пагадненне 1902 спрыяла падрыхтоўцы Японіі да вайны. Пра свой нейтралітэт у гэтым канфлікце заявілі Германія і Францыя. Расія лічыла Японію слабым праціўні
кам і спадзеючыся на лёгкую перамогу, не рыхтавалася належным чынам да вайны. Сілы Японіі ў пач. вайны на Д.Усходзе значна пераўзыходзілі расійскія: яп. армія налічвала больш за 375 тыс. чал., 1140 гармат, 147 кулямётаў, флот — 80 баявых караблёў, што ў 3 разы перавышала рас. войскі ў жывой сіле, у 8 разоў у артылерыі, у 18 разоў у кулямётах, у 1,3 раза ў караблях. Рас. план прадугледжваў часткай войск стрымліваць яп. армію, абараняць ПортАртур, потым перайсці ў наступленне, разграміць праціўніка і высадзіцца на Японскіх астравах. Японцы меркавалі нечаканым ударам знішчыць рас. флот, перакінуць войскі на мацярык, захапіць рас. ваен.марскую базу ПортАртур і разграмійь рас. армію ў Маньчжурыі. Вайна пачалася нечаканым нападам у ноч на 9.2.1904 яп. флоту на рас. эскадру ў ПортАртуры (гл. ПортАртура абарона 1904—05); у карэйскім порце Чэмульпо (Інчхон) яп. флот напаў на крэйсер «Вараг» і кананерскую лодку «Карэец». Пасля цяжкага бою пашкоджаны «Вараг», затоплены камандай, а «Карэец» узарваны. Праз суткі Японія афіц. абвясціла вайну Расіі. Яп. флот заблакіраваў рас. эскадру ў ПортАртуры, перакінутыя на мацярык сухап. войскі ў крас. 1904 пачалі актыўныя дзеянні. Пасля баёў на р. Ялу, каля Цзіньчжоў і Вафангоў (крас.—чэрв. 1904) рас. армія пакінула Карэю і Ляадунскі паў. Баі на сушы і моры сведчылі пра няўзгодненасць дзеянняў рас. вышэйшага камандавання (ген. А.М.Курапаткін, адм. Я.І.Аляксееў і інш.). Рас. армія пацярпела паражэнне і пад Ляаянам (гл. Ляаянская бітва 1904). 3 абложанага ПортАртура рас. эскадра спрабавала прарвацца ва Уладзівасток, але беспаспяхова. 2.1.1905 нач. Квантунскага ўмацаванага рна А.М.Стэсель здаў крэпасць ПортАртур. Паражэнне рас. арміі ў Мукдэнскай бітве 1905, разгром 2й рас. Ціхаакіянскай эскадры ў Цусімскім баі 1905 выклікалі незадавальненне насельніцтва, што паскорыла пачатак рэвалюцыі 1905—07 у Расіі. У выніку абодва бакі апынуліся ў цяжкім эканам. становішчы. Паводле Портсмуцкага мірнага дагавора 1905 Японія набыла перавагу ў Карэі, ёй перададзена паўд. ч. Сахаліна, арэндныя правы Расіі на Квантунскую вобл. (з ПортАртурам) і ветку Кітайскай Чанчуньскай чыг. Рас.яп. пагадненне дало Японіі права рыбалоўства ўздоўж усяго далёкаўсходняга ўзбярэжжа Расіі. У гэтай вайне ўдзельнічалі і таленавітыя рас. военачальнікі (С.В.Макараў, РА.Кандраценка), масавы гераізм паказалі салдаты і матросы, многія афіцэры і генералы, сярод якіх вызначыліся і ўраджэнцы Беларусі. У вайне ўпершыню ўжыта скарастрэльная зброя — гарматы і кулямёты, з’явіліся мінамёты і ручныя гранаты, набыты вопыт выкарыстання ў ваен. мэтах радыё, аэрастатаў, пражэктараў і інш.
Літ.: Лсгорня русскояпонской войны, 1904—1905 гг. М., 1977; Тайны русскояпонской войны. М., 1993; О.М н т р о ф а н Сребрянскнй. Дневннк полкового свя
шенннка, служашего на Дальнем Востоке. М., 1996; Нгнатьев А.В. С.Ю.Внтте — днпломат. М., 1989. С.В.Пазняк.
РЎСКАЯПбнСКІЯ ДАГАВбРЫ I ПАГАДНЕННІ Дагавор 1855 падпісаны 7 лют. ў г. Сімода (Японія). Паводле яго ўстаноўлены дыпламат. адносіны паміж Расіяй і Японіяй, для рас. гандлю адчынены парты Сімода, Хакадатэ і Нагасакі, рас. падданыя набылі права экстэрытарыяльнасці на тэр. Японіі; ч. Курыльскіх авоў на Пд ад вва Уруп прызнаны ўладаннем Японіі, а ваў Сахалін — «непадзеленым паміж Японіяй і Расіяй». Дагавор 1858 падпісаны 19 жн. ў г. Эда (зараз Токіо). Пацвярджаў дагавор 1855, для рас. гандлю адчынены яшчэ 3 парты, рас. падданым дазволена наведваць гарады Эда і Осака і жыць у адкрытых партах. Д a гавор 1867 падпісаны 18 сак. ў Пецярбургу. Ваў Сахалін прызнаны сумесным рус.яп. уладаннем і на ім дазвалялася сяліцца падданым абедзвюх дзяржаў. Дагавор 1875 падпісаны 7 мая ў Пецярбургу. Паводле яго ваў Сахалін прызнаваўся рас. уладаннем у абмен на прызнанне яп. суверэнітэту над усімі Курыльскімі авамі; вызначаны таксама юрыд. аспекты рус.яп. рыбалоўства. Дагавор 1895 падпісаны 8 чэрв. ў Пецярбургу. Скасаваў тыя часткі дагавораў 1855, 1858 і 1875, якія давалі рас. падданым аднабаковыя прывілеі на тэр. Японіі (права консульскай юрысдыкцыі і г.д.); паміж дзвюма краінамі ўстанаўліваў рэжым найб. спрыяння ў мытнай сферы Мірны дагавор 1 9 0 5, гл. Портсмуцкімірны дагавор 1905. Пагадненне 1 9 0 7 падпісана 30 ліп. ў Пецярбургу. Складалася з публічнай канвенцыі і сакрэтнага пратакола. У канвенцыі бакі абавязваліся паважаць тэр. цэласнасць адзін аднаго і абвясцілі тэр. непарушнасць і незалежнасць Кітая; Карэя прызнавалася сферай яп. ўплыву. Сакрэтная ч. фіксавала падзел Маньчжурыі на рас. (Паўн.) і яп. (Паўд.) сферы ўплыву. Японія прызнавала наяўнасць у Расіі спец. інтарэсаў у Манголіі Знешняй. П a гадненне 1910 падпісана 4 ліп. ў Пецярбургу. Развівала і канкрэтызавала дагавор 1907. Канвенцыя 1912 (сакрэтная) падпісана 8 ліп. ў Пецярбургу. Падзяляла Манголію Унутраную на рас. і яп. сферы ўплыву. Д a г а в о р 19 16 падпісаны 3 ліп. ў Пецярбургу. Устанаўліваў рас.яп. саюз. У публічнай ч. дагавора бакі абавязваліся не ўдзельнічаць ні ў якой паліт. камбінацыі, скіраванай супраць аднаго з іх, а ў выпадку пагрозы іх тэр. правам і асаблівым інтарэсам на Д.Усходзе дамовіцца аб агульных мерах абароны. Сакрэтная ч. пацвярджала ранейшыя рас.яп. пагадненні пра сферы ўплыву ў Кітаі, прадугледжвала меры супраць усталявання там панавання якойн. дзяржавы. У выпадку ўцягвання аднаго з бакоў у вайну з трэцяй дзяржавай другая абавязана прыйсці ёй на дапамогу і не заключаць сепаратнага міру без двухбаковых кансультацый.
РУСКАЯПОНСКАЯ ВАЙНА 19041905гг.
2.1.1905
Кайлу
Граніцы арэндаваных тэрыторый (у тым ліку Расіяй у Кітаяў1898г. шыыыг)
Тэрыторыя Маньчжурыі, занятая Расіяй восенню 1900г.
Абвяшчэнне Японіяй вайны Расіі
Раёны сканцэнтравання рускіх войск на пачатак вайны
Напрамак удараў рускіх войск
Напрамак удараў японскіх войск
Становішча рускіх войск пасля Ляаянскай бітвы і адводу іх на раку Шахэ да зыходу 6 верасня 1904г.
Здача крэпасці ПортАртур японцам 2.1.1905г.
оБадунэчжань
Чанчунь
0 Гірыі
Дуньхуа
•ЛАДЗІВАСТОК
Хайлунь
'Мусан
Ліньцзян
Тунхуа{
маньч;
Часон
’Ляаян
.Цзяньчан
іньчжоў
ІХайчэн
ПАЎДНЙЫ АТРІ
Куаньдзянь
Танчхоно
[юрэнчэн (Цзюляньчэн)
Сюн’
оДагушань
' Анджу
'Ёіцзьіво
Вансан
® Пхеньян
Дальні (Далянь)
Касон
.1904
Хэджу
Каныно
(Карэя^
Чхунджу
Канджу
Кванджу
(Фузан)
Макпхо
Сіманасекі
'акура
Сасеба
Оіта
Нагасакіс
в. Кюсю
Фучжоўо . Вафангоў'
,Хонсю Хірасіма^
Хамхын (Канко)
Нікольск .
Усурыйскі
I П Е Р Ы Я
Ташычаб^ (ДашыцяоН
АЛОМЫ/СІЛЫ ^УРСКАЙ APMI1 ■ыфантай0^
Нампхо ( Цынампо)с
Масан (Мазампо,
Кунсан
° Чанджу
Кілчжу (Кільчу)
f 'Фынхуанчэн
□ (Фынчэн) О
Гойчж^ УСХОДНІАТРАД х Даньдуг
&°®СЕУЛ
/ Ў Тэлін
''СІНЬМІНЬЦІН (з кастр.1904)
:Мукдэн7 Фушунь
^ЯЭДЖУДО (Карэя)
о ^Нінгута ' (Нін’ань)
125° на ўсход ад Грынвіча
о Канге
' Пёктон
Кавон
Чжыфу о
11.8.1904
V Q (Вэйхай) \
4 (арзнда Брыт.) '
о Цзяасянь (арэнда Герм.)
о Цындао (арэнда Герм.)
Пэнлай °(Дэнчжоў) 1181904
Цзіньчжоў J КВАНТУНСКІАТРАД Jr ПОРТАРТУРу^T ® 9.2.19042.1.1905/^^ 2.1.1905
9.2.1904^
1я ЦІХААКІЯНСКАЯ
ЭСКАДРА ° >г
Ваенныя дзеянні на моры
Становішча войск бакоў на Сыпінгайскіх пазіцыях 29.3 5.9.1905 (да заключэння Портсмуцкага мірнага дагавору паміж Японіяй і Расіяй)
■"► Становішча рускага флоту на пачатак вайны *4" Шлях галоўных сіл японскага флоту да ПортАртура
Блакада ПортАртура японскім флотам 9.5.19042.1.1905
► Баявыя дзеянні рускага флоту
Баявыя дзеянні японскага флоту
Марскі дэсант японскіх войск
Часовая база японскага флоту ў час аблогі ПортАртура
Шляхі караблёў 1й Ціхаакіянскай эскадры пры спробе ’ прарвацца ва Уладзівасток
Рускія караблі, інтэрніраваныя ў портах нейтральных 4дзяржаў у жніўні 1904г.
Раён Цусімскай бітвы 2728.5.1905
Прарыў ва Уладзівасток рускіх караблёў у ходзе Цусімскай бітвы
^>7 ’ Марскі бой (круг колера перам