• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    , поспехі якіх прымусілі Турцыю заключыць КючукКайнарджыйскі мір 1774, паводле якога Расія атрымала Кінбурн, Керч, Енікале — выхад да Чорнага м. В а й на '1 7 8 7—9 1 абвешчана Турцыяй у адказ на далучэнне да Расіі Крыма і пераход пад яе апеку Грузіі (гл. Георгіеўскі трактат 1783). 3 1788 на баку Расіі ваявала Аўстрыя.
    Летам 1789 саюзнікі нанеслі тур. войскам шэраг паражэнняў. У снеж. 1790 рас. войскі занялі Ізмаіл, у 1791 —Анапу, у 1791 перамогу пад Каліякрыяй атрымаў рас. флот. Яскі мірны дагавор 1791 пацвердзіў далучэнне да Расіі Крыма, устанавіў рас.тур. мяжу па Днястры. В а й н у 1 8 0 6—1 2 ініцыіравала Турцыя, якая пры падтрымцы Напалеона 1 імкнулася аднавіць панаванне на Чорным м. У ліст. 1806 рас. войскі занялі Бесарабію, Малдову, Валахію. У снеж. 1806 Турцыя абвясціла вайну Расіі. Перамір’е паміж Турцыяй і Расіяй, заключанае ў жн. 1807, доўжылася да сак. 1809, пасля якога рас. войскі атрымалі шэраг буйных перамог. Гэта прымусіла Турцыю заключыць Бухарэсцкі мірны дагавор 1812, які пацвердзіў далучэнне да Расіі Бесарабіі і Зах. Грузіі. В а й н a 18 2 8—2 9 адбылася ў выніку абвастрэння барацьбы еўрап. дзяржаў за падзел уладанняў Асманскай імперыі, яна актывізавалася ў сувязі з грэчаскай нацыянальнавызваленчай рэвалюцыяй 1821—29. Саюзны флот Расіі, Англіі і Францыі ў Наварынскай бітве 1827 разграміў тур. флот. Турцыя абвясціла «свяшчэнную вайну» супраць Расіі. У 1828 рас. войскі занялі Валахію і Малдову, крэпасці на Каўказе Ахалцых, Поці, Баязет; у 1829 перайшлі Балканы, занялі Адрыянопаль і выйшлі на под
    462 руска
    ступы да Стамбула. Паводле Адрыянопальскага мірнага дагавора 1829 да Расіі адышло каўказскае ўзбярэжжа Чорнага м. (да Батумі) і раён Ахалцыха; Грэцыя атрымала незалежнасць, а Сербія, Малдова і Валахія — аўтаномію. В а й н a 1 8 5 3—5 6, гл. Крымская вайна 1853—56. В а й н a 18 7 7—7 8 выклікана ўздымам нац.вызв. руху на Балканах і абвастрэннем міжнар. адносін на Б. Усходзе (гл. ГерцагавінскаБаснійскае паўстанне 1875—78, Красавіцкае паўстанне 1876). Імкнучыся аднавіць страчанае ў Крымскай вайне 1853—56 пануючае становішча на Балканах, Расія пад лозунгам «абароны братоўславян» выступіла супраць Турдыі. На баку Расіі змагаліся рум. войскі і балг. апалчэнцы, Сербія і Чарнагорыя. Летам 1877 рас. армія фарсіравала Дунай, атрад І.У. Гуркі (гл. ў арт. Гуркі) перайшоў Балканы. Пасля гераічнай абароны Шыпкі ў жн. 1877 рас. войскі да студз. 1878 занялі Плеўну, Сафію, узялі ў палон тур. армію (30 тыс. чал.) у раёне Шыпка— Шэйнава і падышлі да Стамбула. На Каўказе рас. армія заняла Карс і выйшла да Эрзурума. У гэтай вайне актыўна ўдзельнічалі беларусы і ўраджэнцы Беларусі. 54ы пях. Мінскі полк адзін з першых фарсіраваў Дунай, вызваліў г. Свіштоў, вызначыўся пад Шыпкай і Шыпкай—Шэйнава. 3 шэрагу гарадоў Беларусі накіроўваліся добраахвотнікі. Нац.вызв. рух слав. народаў падтрымалі і бел. рэвалюцыянерыэмігранты, у т.л. М.К.Судзі^оўскі. На карысць балгар і на падтрымку рас. арміі збіралі грошы. Паводле СанСтэфанскага міру 1878 (абмежаваны Берлінскім кангрэсам 1878) да Расіі далучаны паўд. Бесарабія, Карс і Батум з акругамі; Румынія, Сербія, Чарнагорыя атрымалі незалежнасць; Балгарыя абвешчана аўтаномным княствам; Боснія і Герцагавіна атрымалі аўтаномію ў межах Турэцкай імперыі. У гонар перамогі на вайск. могілках у Мінску пабудаваны хрампомнік — Мінская царква Аляксандра Неўскага. Ген. МДз. Скобелеў выбраны ганаровым грамадзянінам Мінска.
    У час Р.т.в. 17—19 ст. вызначыліся рас. палкаводцы і флатаводцы: Б.К.МІніх, ПА.Румянцаў, РА.Пацёмкін, A.B.Qвораў, М.І.Кутузаў. ПА.Баграціён, Ф.Ф.Ушакоў, П.С.Нахімаў і інш.
    Літ.: С м н р н о в Н.А. Россня н Турцня в XVI—XVII вв. Т. 1. М„ 1946; П е т р о в А.Н. Война Росснн с Турцней й польскнмн конфедератамм, 1769—1874. Т. 1—5. СПб., 1866— 74; Я г о ж. Вторая турецкая война в царствованне нмператрнцы Екатернны II, 1787— 1791. Т. 1—2. СПб., 1880; Яго ж. Война Росснн с Турцней, 1806—1812. Т. 1—3. СПб., 1885—87; Мегрелндзе Ш.В. Закавказье в русскотурецкой войне 1877—1878 гг. Тбнлнсн, 1972; 100летме освобождення Болгарян от османского ша. 1878—1978. М., 1978; Морской атлас. Т. 3, ч. 1. [М.], 1958; Мельцер Д.Б. Мз нстормя белорусскоболгарскнх связей // Вопросы нсторнв БССР. Мн., 1969. Вып. 37; Шнрокорад А.Б. Русскотурецкме войны. 1676—1918 гт. Мн.; М„ 2000.
    РЎСКАТУР^ЦКІЯ САЮЗНЫЯ ДАГАВОРЫ. Дагаворам 1799, падпісаным 3 студз. ў Стамбуле тэрмінам на 8 гадоў, аформлена далучэнне Турцыі да 2й антыфранц. кааліцыі. Расія ад імя саюзнікаў гарантавала недатыкальнасць тэр. Асманскай імперыі, якая была парушана ўварваннем французаў у Егіпет (гл. Егіпецкая экспедыцыя 1798—1801). У сакрэтных арт. дагавора Расія абяцала ваен. дапамогу Турцыі ў барацьбе з французамі. Дагаворам 1805, падпісаным 23 вер. ў Стамбуле, пацверджаны дагавор 1799. Страціў сілу з пач. рус.турэцкай вайны 1806—12 (гл. Рускатурэцкія войны 17—19 cm.).
    РЎСКАФРАНЦЎЗСКІ САЮЗ, ваеннапалітычны саюз Расіі і Францыі ў 1891—1917. Супрацьстаяў Траістаму саюзу на чале з Германіяй. Аформлены пагадненнем міністраў замежных спраў Францыі і Расіі (ліп. 1891) і сакрэтнай ваен. канвенцыяй, заключанай 17.8.1892 рас. і франц. ген. штабамі і ратыфікаванай урадамі Францыі (27.12.1893) і Расіі (4.1.1894). Канвенцыя прадугледжвала правядзенне неадкладнай і адначасовай мабілізацыі ўзбр. сіл абедзвюх краін у выпадку такіх жа дзеянняў Траістага саюза, выстаўленне Францыяй 1,3 млн. чал. і Расіяй 0,7 млн. чал. супраць Германіі з такім разлікам, каб ёй адразу давялося весці вайну на 2 франты (на У і 3). Т.ч. у Еўропе ўтварыліся 2 варожыя адзін да аднаго ваен.паліт. блокі. Р.ф.с. дазволіў Францыі актывізаваць сваю калан. палітыку (найперш у Афрыцы), а Расіі — яе экспансію ў Маньчжурыі. Першапачаткова вызначальная роля ў саюзе належала Расіі, пазней — Францыі, ад якой Расія трапіла ў фін. залежнасць. У 1912 падпісана рус.франц. ваен.марская канвенцыя. 3 далучэннем да Р.ф.с. Вялікабрытаніі, якая ў 1904 падпісала пагадненне з Францыяй, а ў 1907 — з Расіяй, угварылася «Траістая згода» (гл. Антанта). Р.ф.с. ануляваны Сав. урадам Расіі пасля Кастр. рэвалюцыі 1917.
    Літ.: М а н ф р е д А.З. Образованяе русскофранцузского союза. М., 1975.
    Да арт. Рускашведскія войны 16—19 ст. Пераход расійскіх войск цераз Батнічны заліў у сакавіку 1809. Гравюра пач. 19 ст.
    РЎСКАШВВДСКІЯ вбЙНЫ 16—19 сг., войны паміж Расіяй і Швецыяй за Прыбалтыку, Фінляндыю і панаванне на Балтыйскім м. Узбр. сутычкі паміж гэтымі краінамі вядомы з 13 ст., але маштабныя ваен. дзеянні разгарнуліся з 16 ст. В а й н a 1 5 5 4—5 7 выклікана нежаданнем шведскага караля Густава I весці знешнія зносіны з Расіяй праз Ноўгарад. Баявыя дзеянні прычынілі абодвум бакам урон у гандлі, і Густаў прапанаваў мір; гэта адпавядала інтарэсам Івана IV (ён рыхтаваўся да вайны з Лівонскім ордэнам). Наўтародскі мір 1557 захаваў даваен. сістэму ўзаемаадносін і размежавання зямель. В а й н a 1 5 5 8— 8 3, гл. Лівонская вайна 1558—83. Паводле Плюскага перамір ’я 1583 шведы завалодалі паўн. ч. Эстоніі. Невырашанасць пытання аб межах выклікала в а й н у 15 9 0—9 3. Аблога рас. войскамі крэпасці Нарва зацягнулася. Толькі нечаканы рэйд. рас. атрадаў да Гельсінгфорса і Аба прымусіў шведаў заключыць Цяўзінскі дагавор 1595. Швецыя захавала Нарву, Рэвель, Везенберг і інш. эст. гарады, але вяртала Расіі Кексгольм (Карэлу), Івангорад, Ям, Капор’е, Нотэбург (Арэшак), Ладагу. За ваен. дапа.могу ў гады «Смуты» Васіль /ванавіч Шуйскі перадаў Швецыі паводле Выбаргскага дагавора 1609 Карэльскі павет. Скарыстаўшы слабасць Расіі, шведы ў 1610—11 занялі ўсю Наўгародскую зямлю. Паводле Сталбоўскага міру 1617 Расіі вернуты Ноўгарад, Кексгольм, Івангорад, Ям, Капор’е, Нотэбург. В а й н a 1 6 5 6—5 8 выклікана імкненнем Расіі вярнуць і інш. страчаныя землі. Выкарыстаўшы аслабленасць Рэчы Паспалітай (гл. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67), Расія заключыла з ёю Віленскае перамір ё 1656. Рус. войскі разгарнулі наступленне на швед. землі і дайшлі да Рыгі. Але контрнаступленне шведаў і аднаўленне вайны з Рэччу Паспалітай прывялі да заключэння са Швецыяй напачатку Валіесарскага дагавора 1658 аб перамір’і на 3 гады, а потым — Кардыскага мірнага дагавора 1661, які фактычна замацаваў даваен.
    РУСКАЯ	463
    размежаванне зямель. В а й н a 17 0 0— 2 1, гл. Паўночная вайна 1700—21. В а й н a 17 4 1 —4 3 была спробай Швецыі вярнуць тэр., страчаныя пасля Паўн. вайны (гл. Ніштацкі мірны дагавор 1721). Рас. войскі атрымалі шэраг перамог і вясной 1743 падышлі да тэр. Швецыі, узнікла пагроза высадкі рас. дэсантаў. У гэтых умовах швед. ўрад падпісаў Абаскі мірны трактат 1743, які ўмацаваў становішча Расіі на Балт. м. і ў Прыбалтыцы; да Расіі далучана ч. Фінляндыі да р. Кюмене. В а й н a 1 7 8 8—9 0 пачата Швецыяй, калі асн. сілы Расіі вялі вайну з Турцыяй (гл. Рускатурэцкія войны 117—19 cm.). Швецыя запатрабавала вярнуць тэр., што перайшла да Расіі паводле мірных дагавораў 1721 і 1743. Шведскі флот падыходзіў да Пецярбурга. Аднак Рас. флот перамог у Гагландскай (1788) і Выбаргскай (1790) бітвах; не мела поспеху і швед. наступленне ў Фінляндыі. Вярэльскі мірны дагавор 1790 заключаны ва ўмовах захавання ранейшых граніц (гл. таксама Аньяльскі саюз). В а й н a 1 8 0 8—0 9 вялася Расіяй у саюзе з Даніяй супраць Швецыі і Вялікабрытаніі (гл. Рускаанглійская вайна на моры 1807—12) за ўстанаўленне поўнага кантролю над Батнічным і Фінскім залівамі з мэтай умацавання бяспекі Пецярбурга. Рас. войскі захапілі ўсю Фінляндыю. Аландскія авы і высадзілі дэсант на ўзбярэжжы НІвецыі. Скончылася Фрыдрыхсгамскім мірным дагаворам 1809 (да Расіі адышлі Фінляндыя і Аландскія астравы).
    Літ.'. Мсторня внешней полнтнкя Росснм, конец XV—XVII вв. М., 1999; Нсторня внешней полнтнкм Россмн XVIII в. М., 1998; Ко валенко Г.М. Кандмдат на престол: Нз всторнм полнт. м культурных связей Россям н Швецнм XI—XX вв. СПб., 1999; П охл еб к н н В.В. Внешняя полнтака Русн, Росснм н СССР за 1000 лет в нменах, датах, фактах: Справ. Вып. 2. Войны н мнрные договоры. М., 1998. С.Л.Лугаўцова. РЎСКАШВЕДСКІЯ САібЗНЫЯ ДАГАВОРЫ Дагаворам 1791, падпісаным ў Стакгольме 19 кастр., Расія і Швецыя пацвярджалі ўмовы мірнага дагавора, якім скончан