• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ыбока расчлянёны. Ледавікі, снежнікі. На ПнЗ пераважаюць горныя стэпы, на ПдУ да выш. 4000 м трапляюцца хвойныя лясы, вышэй разнатраўназлакавыя
    лугі. Даследаваны і названы П.К.Лаіговым.
    РЎСКАЕ мбРА, старажытная назва Чорнага мора ў рус. летапісах, калі апісваліся падзеі 9—15 ст., а таксама ў арабскіх крыніцах 10 ст. Стараж. грэкі наз. яго Понт Эўксінскі.
    РЎСКАЕ МУЗЫЧНАЕ ТАВАРЫСТВА Існавала ў 1859—1917, з 1869 наз. Імператарскае рус. муз. тва. Засн. па ініцыятыве А..Рубінштэйна на базе Сімф. тва (1840—50, Пецярбург). Сярод заснавальнікаў: Мацвей Віельгорскі, Д.Каншын, В.Калагрываў, Дз.Стасаў. Мела на мэце развіццё муз. адукацыі ў Расіі, падтрымку айч. музыкантаў. Праводзіла абанементньы канцэрты, ладзіла камерныя вечары, конкурсы на лепшыя муз. творы, на якія запрашаліся вядомыя кампазітары і дырыжоры. За час існавання тва наладжана больш за 500 сімф. і 400 камерных канцэртаў. Адкрывала муз. бібліятэкі, агульнадаступныя муз. класы, муз. навуч. ўстановы, у т.л. кансерваторыі. У 1860 створана аддзяленне ў Маскве (узначаліў М.Рубінштэйн), у 1860—75 — у Кіеве, Казані, Харкаве, Саратаве, Пскове і інш. (да 1917 арганізавана 60 аддзяленняў, у т.л. і на Беларусі). Адыграла важную ролю ў развіцці праф. муз. культуры, у распаўсюджанні і прапагандзе муз. твораў, арганізацыі сістэм. канцэртнай дзейнасці ў Расіі, спрыяла росту муз.адукац. устаноў.
    К.М.Дулава.
    РЎСКАІРАНСКІ ДАГАВбР 1723, мірны дагавор паміж Расіяй і Іранам (Персіяй), які замацаваў вынікі Персідскага паходу 1722—23. Падпісаны 23 вер. ў Гіецярбургу. Да Расіі адыходзілі фактычна заваяваньія ёю гарады Дэрбент, Баку і Рэшт з прылеглымі землямі, a таксама паўд. ўзбярэжжа Каспійскага м. Расія абяцала Ірану ваен. дапамогу супраць афг. плямён, якія ўварваліся на яго тэр., і тур. войск. Дагавор абвяшчаў ўсталяванне пастаяннай дружбы паміж дзвюма дзяржавамі, свабоду гандлю і перамяшчэння іх падданых.
    РЎСКАІРАНСКІЯ вбЙНЫ 18—19 ст, войны паміж Расіяй і Іранам за панаванне ў Закаўказзі і Прыкаспіі. У 18 ст. грузіны, армяне і азербайджанцы імкнуліся знайсці саюзнікаў, каб пазбавіцца ад іранскіх і тур. заваёўнікаў і вярнуць захопленыя імі землі. Рас. войскі ажыцйяўлялі перс. паходы ў 1722— 23 і 1796, аднак адчувальных поспехаў яны не мелі.
    У 1801—04 да Расіі добраахвотна далучаны асн. ч. груз. і ч. азерб. зямель. 3 мэтай замацавання сваіх пазіцый у Закаўказзі рас. войскі ў 1804 сталі прасоўваіша на У; пачалася вайна 1804—13. У адказ іранскія войскі пачалі ваен. дзеянні на двух напрамках — Ерэванскім і Гянджынскім. У сувязі з пачаткам рус,тур. вайны 1806—12 (гл. Рускатурэцкія войны 17—19 cm.) рас. камандаванне вымушана было зімою 1806 заключыць перамір’е з Іранам. Аднак перагаворы аб міры ішлі марудна. У 1808 ваен. дзе
    янні аднавіліся, у ходзе якіх рас. войскі занялі Паўн. Азербайджан. I толькі пагроза вайны з напалеонаўскай Францыяй прымусіла рас. камандаванне ў 1812 пачаць зноў перагаворы аб міры, якія былі перарваны іранскім бокам пасля таго, як войскі Напалеона I уступілі ў Маскву. Аднак паспяховыя дзеянні рас. войск у Закаўказзі прыпынілі наступленне іранскай арміі і прымусілі Іран у кастр. 1813 заключыць Гюлістанскі мірны дагавор 1813, паводле якога было прызнана далучэнне да Рас. імперыі Дагестана, Грузіі і Паўн. Азербайджана. Іран сістэматычна парушаў умовы Гюлістанскага дагавора і патрабаваў ад Расіі вярнуць страчаныя ім тэрыторыі. Іран, падбухтораны Англіяй і Турцыяй, у ліп. 1926 пачаў ваен. дзеянні супраць Расіі; пачалася в а й н a 1 8 2 6—2 8. Pac. армія пад камандаваннем А.П.фмолава, а з сак. 1827 — І.Ф.Паскевіча атрымала шэраг перамог, заняла Нахічэвань, Ерэван, Тэбрыз. Гэта прымусіла кіраўніцтва Ірана заключыць Туркманчайскі дагавор 1828, паводле якога да Расіі далучана Усх. Арменія. У выніку Р.і.в. за Рас. імперыяй было замацавана Закаўказзе і Дагестан.
    Літ:. Очеркн новой нсторнм Мрана (XIX — нач. XX в.). М., 1978; Ф а д е е в А.В. Россня н Восточный крнзнс 20х гг. XIX в. М., 1958. РЎСКАІСПАНСКІ ДАГАВбР 1812 Аб саюзе супраць Францыі. Падпісаны 20 ліп. ў г. Вял. Лукі (Расія) рас. канцлерам М.П.Румянцавым і ўпаўнаважаным ісп. картэсаў (парламента) Сеа Бермудэсам. Былі абвешчаны дружба, згода і саюз паміж дзяржавамі, выказаны іх цвёрды намер сумесна весці барацьбу супраць агульнага Bopara — франц. імператара Напалеона I. Аляксандр I прызнаў законнасць картэсаў, што сабраліся ў г. Кадыс і прынятай імі Кадыскай канстытуцыі 1812. Аднаўляліся гандл. адносіны паміж краінамі. Паводле дагавора Расія і ісп. патрыёты ўзгаднілі ваен. намаганні ў барацьбе з Напалеонам, што ў пэўнай ступені ўскладніла перакідку франц. войск з Іспаніі ў Расію і Цэнтр. Еўропу ў час вайны 1812 і кампаніі 1813.
    РЎСКАКАРбЙСКІ ДАГАВбР 1884 Паводле падпісанага ў Сеуле 7 ліпеня дагавора паміж Расіяй і Карэяй устанаўліваліся дыпламат. адносіны, наладжваліся рэгулярныя суднаходныя рэйсы паміж рас. і кар. партамі; рас. падданыя атрымалі права перамяшчэння і гандлю на тэр. Карэі, права набываць нерухомасць у вызначаных кар. партах (Вансан, Пусан, Інчхон).
    РЎСКАКГГАЙСКАМАНГбЛЬСКАЕ ПАГАДНЕННЕ 1915, Кяхцінскае пагадненне 1915. Падпісана ў г. Кяхта (Расія) 7 чэрв. прадстаўнікамі ўрадаў Расіі, Кітая і Манголіі Знешняй, якая ў 1911 абвясціла пра сваю незалежнасць ад Кітая. У асноўным пацвердзіла палажэнні рус.манг. пагаднення 1912 і рус.кіт. дэкларацыі 1913 пра аўг. статус Знешняй Манголіі у складзе Кіт. Рэспублікі. Паводле пагаднення, урад
    РУСКА 461
    Знешняй Манголіі прызнаў вярх. суверэнітэт Кітая; у сваю чаргу кіт. ўрад пагадзіўся з аўтаноміяй Знешняй Манголіі на чале з богдагэгэнам (галавой манг. ламаісцкай царквы), абавязаўся не ўводзіць туды свае войскі, не засяляць кіт. каланістамі. Восенню 1919, у час грамадз. вайны ў Расіі, кіт. войскі акупіравалі Знешнюю Манголію. 22.11.1919 кіт. ўрад абвясціў пра скасаванне пагаднення.
    РЎСКАКІТАЙСКІЯ ДАГАВбРЫ, гл. ў арт. Нерчынскі дагавор 1689, Кяхцінскі дагавор 1727, Айгунскі дагавор 1858, Пекінскі трактат 1860, Пецярбургскі дагавор 1881.
    РЎСКАЛГГбЎСКАЯ ВАЙНА 1492—94, гл. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492—94.
    РЎСКАЛГГбЎСКАЯ ВАЙНА 1500— 03, гл. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03.
    РЎСКАЛГГбЎСКАЯ ВАЙНА 1507— 08, гл. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1507—08.
    РЎСКАЛГГбЎСКАЯ ВАЙНА 1512—22, гл. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22.
    РЎСКАЛГГбЎСКАЯ ВАЙНА 1534—37, гл. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1534—37.
    РЎСКАПбЛЬСКАЯ ВАЙНА 1632—34, гл. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34.
    РЎСКАПбЛЬСКАЯ ВАЙНА 1654—67, гл. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67.
    РЎСКАПРЎСКАФРАНЦЎЗСКАЯ ВАЙНА 1806—07, вайна паміж 4й кааліцыяй (склалася ў вер. 1806 з Вялікабрытаніі, Расіі, Прусіі, Саксоніі, Швецыі) і Францыяй (гл. Напалеонаўскія войны). У адказ на ультыматум Прусіі аб адводзе франц. войск за Рэйн армія Напалеона I імгненна ўварвалася ў Саксонію і Прусію. 14 кастр. ў ІенаАўэрштэцкай бітве 1806 прускасаксонскія войскі разбіты. 24 кастр. франц. войскі занялі сталіцу Прусіі Берлін, дзе 21 ліст. Напалеон падпісаў дэкрэт аб кантынентальнай блакадзе Вялікабрытаніі. Потым Напалеон накіраваў свае войскі супраць рас. арміі (3 корпусы, каля 160 тыс. чал., галоўнакамандуючы фельдмаршал М.Ф.Каменскі), якая да гэтага часу сканцэнтравалася ў раёне Пултуск—Астралэнка— БрэстЛітоўск. 28 ліст. французы занялі Варшаву. Паражэнне корпуса маршала ЖЛана 26 снеж. каля Пултуска прымусіла Напалеона часова прыпыніць наступленне. 1 лют. ён накіраваў свае гал. сілы у напрамку Кёнігсберга, каб абысці левы фланг рас. арміі і потым акружыць яе. 7—8 лют. каля ПройсішЭйлаў адбылася бітва, якая сарвала першапачатковыя планы Напалеона. 14 чэрв. франц. войскі перамаглі рас. армію (галоўнакамандуючы з 13 студз. ген. Л.Л.&нігсен) у бітве пры Фрыдландзе. Гэта
    прымусіла рас. імператара Аляксандра I падпісаць 7 ліп. з Напалеонам Тыльзіцкі мір 1807. 9 ліп. мірны дагавор з Францыяй падпісала і Прусія.
    РЎСКАРУМЫНСКАЕ ПАГАДНЁННЕ 1914 Аб дружалюбным нейтралітэце Румыніі ў а д носінах да Расіі ў 1юсусветную вайну і пашырэнні т э р ы т о р ы і Р у м ы н і і. Аформлена шляхам абмену нотамі 1 кастр. паміж міністрам замежных спраў Расіі С.Дз.Сазонавым і рум. пасланнікам у Расіі К.Дыямандзі. Расія абавязвалася процідзейнічаць спробам парушэння тэр. цэласнасці Румыніі, прызнала за ёй «права далучыць населеныя румынамі вобласці АўстраВенгерскай манархіі». У Букавіне «Прынцып большасці насельніцтва» павінен быў «служыць падставай для размежавання тэрыторый, што павінны бьшь далучаны або да Расіі, або да Румыніі». Румынія абавязвалася захоўваць дружалюбны нейтралітэт у адносінах да Расіі.
    РЎСКАТУРЭЦКАЯ ВАЙНА 1877—78, гл. ў арт. Рускатурэцкія войны 17—19 cm. РЎСКАТУР^ЦКІ ДАГАВбР 1724 Паводле дагавора, падпісанага 23 чэрв. ў г. Стамбул, Турцыя пагаджалася з далучэннем да Рас. імперыі тэрыторый на зах. узбярэжжы Каспія, якія былі заняты рас. арміяй ў выніку Персідскага паходу 1722—23, а Расія — на далучэнне да Асманскай імперыі зямель у Закаўказзі і Паўн.Зах. Іране, якія былі захоплены тур. войскамі ў пач. 18 ст.
    РЎСКАТУРЭЦКІЯ ВбЙНЫ 17—19 сг„ войны паміж Расіяй і Турцыяй за панаванне на Чорным м. і ў раёнах, што прылягаюць да яго; працяг барацьбы Расіі супраць Асманскай імперыі і яе васала — Крымскага ханства. В а й н a 1 6 7 6—8 1 выклікана агрэсіўнымі дзеяннямі Турцыі ў 2й пал. 17 ст. У выніку вайны з Рэччу Паспалітай 1672—76 (гл. Польскатурэцкія войны 17 cm.) Турцыя захапіла Падолію і планавала падпарадкаваць Правабярэжную Украіну. Баявыя дзеянні праходзілі з пераменным поспехам і завяршыліся Бахчысарайскім перамір ’ем 1681. В а й н a 1 6 8 6—1 7 0 0 пачалася ў выніку далучэня Расіі ў 1686 да антытурэцкай «Свяшчэннай лігі» (Аўстрыя, Рэч Паспалітая, Венецыя). У 1687 і 1689 рас. армія ажьшнявіла Крымскія, у 1695—96 Азоўскія паходы. Ў сувязі з падрыхтоўкай Расіі да вайны супраць Швецыі і заключэннем інш. дзяржавамі на Карлавіцкім кангрэсе 1698—99 міру з Турцыяй рас. ўрад таксама заключыў з ёю Канстанцінопальскі мірны дагавор 1700, паводле якога ч. ўзбярэжжа Азоўскага м. і г. Азоў адышлі да Расіі. В а й н a 17 1 0—1 3 адбывалася ў час Паўночнай вайны 1700—21. Турцыя запатрабавала вярнуць Азоў. Пруцкі паход 1711 скончыўся няўдачай для Расіі (страчаны Азоў з прылеглымі раёнамі). В а й н a 17 3 5—3 9 з’явілася вынікам рас.тур. супярэчнасцей, якія абвастрыліся ў сувязі з рус.польск.
    вайной 1733—35 (гл. Польская спадчына). Зачэпкай да ваен. дзеянняў паслужылі набегі крымскіх татар на ўкр. землі і паход крымскага хана на Каўказ. Рас. армія двойчы (май—чэрв. 1736 і май 1737) уваходзіла ў Крым, але адступала зза эпідэмій і недахопу харчавання. У 1737 на баку Расіі выступіла Аўстрыя, аднак яе войскі пацярпелі шэраг паражэнняў і ў вер. 1739 Аўстрыя заключыла сепаратны мір. Рас. войскі занялі Хацін і Ясы, але пагроза нападу Швецыі прымусіла заключыць з Турцыяй Бялградскі мірны дагавор 1739, паводле якога Расія зноў вярнула сабе Азоў. В а й н a 1 7 6 8—7 4 была працягам барацьбы Расіі за выхад да Чорнага м. Асманская імперыя імкнулася пашырьшь свае ўладанні на Каўказе і Прычарнамор’і і захапіць Астрахань; яна выступала таксама супраць узмацнення рас. ўплыву ў Польшчы, дзе ў 1764 каралеўскі пасад заняў стаўленік Расіі Станіслаў Аўгўст Панятоўскі. Зачэпкай да вайны паслужыла адхіленне Расіяй тур. ультыматуму аб вывадзе рас. войск з Польшчы, дзе яны з 1768 вялі ваен. дзеянні супраць Барскай канфедэрацыі. У гэтай вайне больш удала дзейнічалі рас. армія і флот