Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
нст Аўгуст Фрыдрых (25.12.1906, г. Гайдэльберг, Германія — 27.5.1988), нямецкі фізік і інжынер, заснавальнік электроннай мікраскапіі. Чл. Ням. акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1966). Скончыў Берлінскі тэхн. унт (1931). У 1937—55 у фірме «Сіменс». У 1957—74 дырэктар Інта электроннай мікраскапіі тва імя М.Планка. Адначасова ў 1949—71 у Берлінскім тэхн. унце (з 1959 праф.). Навук. працы па электроннай оптыцы і мікраскапіі. Адкрыў, што саленоід можа служыць лінзай для электронаў (1928—29), і пабудаваў караткафокусныя магн. лінзы. Стварыў першы электронны мікраскоп (1931; разам з М.Кнолем). Паводле яго распрацовак у 1939 фірма «Сіменс» пачала выпуск электронных мікраскопаў з раздзяляльнай здольнасцю ў 10 нм. Нобелеўская прэмія 1986.
Тв.: Рус. пер. — Развнтне электронного мнкроскопа н электронной мнкроскопнн // Успехн фнз. наук. 1988. Т. 154, вып. 2.
М. М. Касцюковіч.
РЎСКААЗІЯЦКІ БАНК, самы буйны акцыянерны камерц. банк у Рас. імперыі. Засн. ў 1910 на базе Рускакіт. і Рус. паўн. банкаў пры ўдзеле франц.
руска 459
манаполій. Спецыялізаваўся на крэдытаванні буйных прадпрыемстваў ваен., нафтавай. тытунёвай прамсці, трансп. машынабудавання, залатых прыіскаў і інш. Да 1914 баланс банка складаў 675 млн. руб. (15% усяго балансу рас. акцыянерных камерц. банкаў). У 1917 меў 116 філіялаў, у т.л. за мяжой (у Кітаі, Манголіі, Індыі і інш.). На Беларусі аддзяленне Р.А.б. дзейнічала да 1й сусв. вайны (баланс 13,1 млн. руб.; 1914). Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 банк нацыяналізаваны і ўвайшоў у склад адзінага Нар. банка Сав. рэспублікі.
І.М Русіянаў.
Э.Руска.
РЎСКААМЕРЫКАНСЮЯ КАНВЕНЦЬП I ДАГАВбРЫ 1824, 1832, 1854, 1867. Рэгулявалі пытанні двухбаковых адносін паміж Рас. імперыяй і ЗША: тэр., гандл.. навігацыйныя і інш. К а н в е н цыя 1824 Аб вызначэнні г р a ніцы расійскіх уладанняў у Паўночнай Амерыцы падпісана 17 крас. у Пецярбургу (перагаворы вяліся па ініцыятыве Расійскаамерыканскай кампаніі з 1808). Па 54°40 паўн. ш. была ўстаноўлена граніца, на Пн ад якой амерыканцы, а на Пд — рускія абавязваліся не пасяляцца; рыбная лоўля і плаванне ўздоўж берагоў па Ціхім ак. былі абвешчаны на 10 годоў адкрытымі для суднаў абедзвюх дзяржаў. Дагавор 1832 Аб ган длі і навігацыі падпісаны 18 снеж. ў Пецярбургу. У яго аснову пакладзены прынцып узаемнага спрыяння ў адносінах свабоднага заходу суднаў ЗША і” Расіі ў гавані і парты, мытных збораў, пошлін і фрахтаў; жыхарам абедзвюх дзяржаў дазвалялася гандляваць усюды, дзе дапускаўся іншаземны гандаль. Да^ гавор прадугледжваў пашырэнне прывілеяў, якія адзін з бакоў даваў якойн. нацыі ў галіне гандлю і навігацыі, на іншы дагаворны бок. Дзейнічаў да 1911. Манвенцыя 1854 аб м а р с к і м нейтралітэце падпісана 22 ліп. ў Вашынгтоне ва ўмовах Крымскай вайны 1853—56, была накіравана гал. чынам супраць варожых дзеянняў брыт. і франц. флоту, якія істотна шкодзілі гандлю Расіі з замежны.мі краінамі, у т.л. з ЗІПА.
Расія і ЗША прызнавалі за суднамі ўсіх нейтральных краін права на перавозку тавараў грамадзян ваюючых краін (у т.л. Расіі), а таксама права грамадзян нейтральных дзяржаў перавозіць свае
тавары на суднах ваюючых краін (гэтыя тавары ў выпадку захопу судна непрыяцелем не маглі быць захоплены або канфіскаваны і не лічыліся ваен. кантрабандай). Дaгавор 1867 Аб продажы Расіяй сваіх паўночнаамерыканскіх уладанняў 3 Ш А (гл. Вашынгтонскі дагавор 1867).
Літ:. Днпломатнческяй словарь. 4 нзд. М 1985. Т. 2. С. 479—481.
РЎСКААНГЛІЙСКАЯ ВАЙНА НА МбРЫ 1807—12, марская вайна паміж Расіяй і Вялікабрыганіяй, выкліканая далучэннем Расіі (паводле Тыльзіцкага міру 1807) да абвешчанай Напалеонам I кантынентальнай блакады Вялікабрытаніі. Аб’яўлена Расіяй 7.11.1807 пасля нападу ў жн. 1807 брыт. эскадры на г. Капенгаген і захопу англічанамі амаль усяго дацкага флоту. Мела характар асобных баявых сутыкненняў невял. сіл у Атл. ак., Міжземным, Адрыятычным, Балт., Баранцавым і Белым морах; ад буйных бітваў і рашучых дзеянняў абодва бакі ўстрымліваліся. Брыт. флот блакіраваў рас. і замежныя порты, дзе знаходзіліся рас. караблі, нападаў на прыбярэжныя раёны, захопліваў і тапіў гандл. судны Расіі. Найб. значныя падзеі; блакада ў ліст. 1807 — жн. 1808 брыт. флотам рас. эскадры віцэадм. Дз.М.Сянявіна ў порце Лісабон, пасля якой рас. судны да канца вайны знаходзіліся пад брыт. кантролем; няўдалая атака’ 29.5.1809 брыт. эскадрай атрада рас. ваен. суднаў у порце Трыест; ўварванне ў чэрв.—вер. 1809 брыт. флоту ў Фінскі заліў. Вайна прычыніла вял. шкоду эканоміцы Расіі. Пасля ўварвання войск Напалеона I у Расію (чэрв. 1812) яна выйшла з рэжыму кантынент. блакады і 28.7.1812 падпісала ў швед. г. Эрэбру мірны дагавор з Вялікабрытаніяй.
РЎСКААНГЛЙСКІЯ ПАГАДНЁННІ 1872—73, 1885, 1907, дамоўленасці паміж урадамі Расіі і Вялікабрытаніі аб узгодненай калан. палітыцы на Сярэднім Усходзе. Пагадненне 1872 —7 3 заключана ў выніку абмену нотамі паміж рас. і брыт. урадамі (29.10.1872 — 31.1.1873). Устанавіла м я ж у паміж залежным ад Вялікабрытаніі Афганістанам і падвасальным Расіі Бухарскім эміратам па рэках Пяндж і Памір. Так Вялікабрытанія атрымала сферу ўплыву на Пд ад гэтай м я ж ы, а Расія — на Пн. Пагадненне 1885 падпісана ў Лондане 10 верасня. Урэгулявала рус,афг. канфлікт, выкліканы далучэннем да Расіі Туркменіі, вызначыла (у асн. паводле рас. патрабаванняў) лінію рас,афг. мяжы (туркменскі участак) і склад брьгт.рас. камісіі для яе ўдакладнення і правядзення. Пагадненне 1907 падпісана ў Пецярбугу 31 жн. Расія і Вялікабрытанія прызналі тэр. недатыкальнасць Тыбета. Вялікабрытанія пагадзілася вывесці свае войскі са сталіцы Тыбета г. Лхаса і дазволіць наведванне яе рэліг. паломнікам з Расіі (буратам). Іран быў падзелены на зоны паліт.эканам. ўплыву: рас. (паўн. і ч. цэнтр. раё
наў краіны з Тэгеранам), брытанскую (прылеглыя да брыт. Індыі і Афганістана вобласці) і нейтральную. Расія прызнала, што Афганістан знаходзіцца паза сферай яе ўплыву, Вялікабрытанія абавязалася ўстрымацца ад анексій у Афганістане. Пагадненне 1907 было важным этапам у стварэнні Антанты.
Літ.: Днпломатнческяй словарь. 4 нзд. М., 1985. Т. 2. С. 481482.
РЎСКААЎСТРАФРАНЦЎЗСКАЯ ВАЙНА 1805, вайна паміж 3й кааліцыяй (Вялікабрытанія, Расія, Аўстрыя, Швецыя, Каралеўства абедзвюх Сіцылій) і Францыяй (гл. Напалеонаўскія войны). У пач. вайны сілы саюзнікаў: аўстр. Дунайская армія (80 тыс. чал.) на чале з фельдмаршалам К.Макам і рас. армія (50 тыс. чал., у т.л. 15 тыс. аўстрыйцаў) на чале з ген. МА.Кутузавым — планавалі ў жніўні злучыцца ў Баварыі, потым уварвацца ў Францыю. Адначасова планаваліся марскія дэсанты ў Памераніі, Галандыі, Італіі сіламі брыт., швед., рас. і сіцылійскага флатоў. Напалеон, які рыхтаваўся да высадкі ў Англію, хуткім маршам перакінуў свае войскі з Булонскага лагера ў Паўд. Германію. Адмысловым манеўрам сваіх сіл (220 тыс. чал.) ён абкружыў у раёне Ульма армію Мака (капітулявала 20 кастр.). Армія Кутузава, якая да пач. кастр. толькі дасягнула мяжы Баварыі, пачала 11 кастр. адступленне. Пры адыходзе рас. армія вяла ар’ергардныя баі пры Ламбаху (31 кастр.) і Амштэтэне (5 ліст.) і пазбегла абкружэння пры СанктПёльтэне. 13 ліст. франц. корпус І.Мюрата заняў Вену. 16 ліст. 6тысячны атрад П.І.Баграціе'на адбіў каля Шонграбена атаку 30тыс. франц. войска, што забяспечыла адыход рас. арміі да Ольмюца, дзе яна злучылася з аўстр. войскам і 50тысячнай рас. арміяй ген. Ф.Ф.Буксгеўдэна. 2 снеж. ў Аўстэрліцкай бітве 1805 войскі саюзнікаў разбіты франйузамі. Аўстрыя была вымушана падпісаць 26 снеж. мір з Францыяй, рас. войскі вярнуліся ў Расію. У той жа час брыт. флот перамог франкаісп. флот у Трафальгарскай бітве 1805. У час вайны яскрава выявіўся ваен. талент Напалеона, які ствараў перавагу ў сілах і сродках на рашаючых напрамках і перамагаў праціўніка па частках.
РЎСКААЎСТРЬІЙСКІЯ ДАГАВбРЫ I ПАГАДНІННІ 1781, 1877, 1897, 1907, 1908. Саюзны дагавор 1781 заключаны 18 мая — 4 чэрв. ў формё абмену лістамі паміж рас. імператрыцай Кацярынай II і аўстр. імператарам Іосіфам II. Гарантаваў тэр. недатыкальнасць уладанняў абедзвюх дзяржаў, узаемадапамогу ў вайне з Турцыяй і Швецыяй, адмову ад сепаратных перагавораў у выпадку сумеснага вядзення вайны. У 1789 тэрмін дзеяння дагавора прадоўжаны на 8 гадоў. Кйнвенцыя 1877 (сакрэтная) аб умовах нейтралітэту АўстраВенгрыі ў ходзе падрыхтоўкі Расіі
460 РУСКА
да рус.тур. вайны 1877—78. Падпісана 15.1.1877 у Будапешце.
Паводле канвенцыі АўстраВенгрыя атрымлівала Боснію і Герцагавіну, бакі абавязваліся не пашыраць сферы сваіх ваен. дзеянняў. Апошнія 3 пагадненні датычыліся балканскага пытання. П a гадненне 1897 (сакрэтнае) аформлена праз абмен лістамі паміж міністрамі замежных спраў АўстраВенгрыі А.Галухоўскім (ліст ад 8 мая) і Расіі М.М.Мураўёвым (ліст ад 17 мая). Бакі абавязаліся падтрымліваць статускво на Балканах, а ў выпадку немагчымасці яго захавання меркавалі заключыць асобае пагадненне. Пагадненне 1907 падпісана 28 вер. ў Вене міністрамі замежных спраў Расіі А.П.Ізвольскім і АўстраВенгрыі А. фон Эрэнталем. Працягвала паўнамоцтвы ваен. і цывільных чыноў міжнар. еўрап. адміністрацыі ў 3 вілаетах еўрап. часткі Турцыі, устаноўленыя ў 1903. Але аўстратур. Пагадненне 1908 аб будве чыгункі Сараева—Салонікі фактычна прывяло да спынення яго дзейнасці. П a гадненне 1908 (вуснае) — папярэдняе сакрэтнае пагадненне паміж Ізвольскім і Эрэнталем у час іх сустрэчы 15 вер. ў замку Бухлаў (Чэхія). АўстраВенгрыя пагаджалася на змяненне рэжыму Чарнаморскіх праліваў на карысць Расіі і на вырашэнне шэрагу балканскіх праблем на карысць Балгарыі, Грэцыі, Сербіі; Расія пагаджалася на анексію Босніі і Герцагавіны АўстраВенгрыяй, але прапаноўвала канчаткова вырашыць балканскія праблемы на агульнаеўрап. канферэнцыі. Аднабаковае абвяшчэнне анексіі Босніі і Герцагавіны АўстраВенгрыяй, што выклікала Баснійскі крызіс 1908—09, вымусіла Расію ў кастр. 1908 афіцыйна дэнансаваць пагадненне. В.М.Пісараў.
РЎСКААФГАНСКІ КАНФЛІКТ 1884— 85. Узнік у выніку далучэння да Рас. імперыі туркм. зямель і яе набліжэння да тэр. Афганістана, які прэтэндаваў на важны ў стратэгічных адносінах аазіс Пендэ. Летам 1884 афганскі ўзбр. атрад заняў спрэчны раён. 18.3.1885 рус. войскі на чале з ген. А.В.Камаровым перамаглі афганцаў у бітве пры Ташкепры і прымусілі іх пакінуць тэр. Пендэ, дзе неўзабаве была пабудавана крэпасць Кушка. Рус.афганскае пагадненне 1885 зафіксавала далучэнне гэтай тэр. да Расіі.
РЎСКАВІЗАНТЫЙСКІ СТЫЛЬ, гл. ў арт. Псеўдарускі стыль.
РЎСКАГА ГЕАГРАФІЧНАГА ТАВАРЬІСТВА ХРЫБЕТ. На ўсх. ускраіне Тыбецкага нагор’я, паміж вярхоўямі рэк Янцзы і Меконг, у Кітаі. Даўж. каля 450 км. Выш. да 5999 м. Складзены пераважна з вапнякоў, сланцаў і пясчанікаў. Г