Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
дубоваграбавыя лясы. Раён вінаградарства, садоўнінтва, агародніцтва; на горных пашах — жывёлагадоўля. Харч. прамсць. ГЭС. На беразе мора — курорты (СенСіпрыен і інш.). Турызм.
У старажытнасці тэр. Р. насяляла племя сардонаў з цэнтрам у Русцыно (адсюль назва). У 8—9 ст. графства ў дзяржаве Карла Вялікага (уваходзіла ў Ісп. марку); з 915 улада графаў стала спадчыннай. 3 1172 пад уладай каралёў Арагона. але да 1258 заставаўся пад франц. суверэнітэтам. У 1276—1344 у складзе каралеўства Маёрка. У 1463 анексіраваны франц. каралём Людовікам XI. У 1943 Францыя вярнула Р. Іспаніі. Шматвяковая вайна за Р. паміж Францыяй і Іспаніяй скончылася Пірэнейскім мірам 1659, паводле якога правінцыя канчаткова замацавана за Францыяй. Пасля Франц. рэвалюцыі 1789—99 Р падзелены на дэпартаменты.
РЎСІН Марк Аляксандравіч (18.6.1921, г. Кінешма Іванаўскай вобл., Расія — 17.10.1977), бел. кампазітар, педагог.
Скончыў Маскоўскі муз.пед. інт імя Гнесіных (1951, кл. кампазіцыі М.Гнесіна і А.Хачатурана). 3 1951 выкладаў у Брэсцкім муз. вучылішчы, адначасова заг. муз. часткі Брэсцкага абл. драм. тра. Для музыкі Р. характэрны меладызм, яркая гарманічная мова, тэатральнасць, выразнасць формы. Сярод твораў: кантата «Авді на Волзе» для салістаў, хору і сімф. арк. (1951), «Святочная уверцюра» для сімф. арк. (1957), сюіты для стр. арк. (1951, 1959), Канцэрт для балалайкі з арк. (1949), Саната для скрыпкі з фп. (1954), варыяцыі на бел. нар. тэму (1956), Паэма (1960), хары а капэла, апрацоўкі нар., у тл. бел., песень, музыка да драм. спектакляў і інш. Дз.М.Жураўлёў. РЎСІНАВІЧЫ, вёска ў Начаўскім с/с Ляхавіцкага рна Брэсцкай вобл.; чыг. ст. Райтанаў на лініі Баранавічы—Лунінец. Цэнтр калгаса. За 7 км на ПдУ ад г. Ляхавічы, 225 км ад Брэста. 625 ж., 234 двары (2001). Участак Баранавіцкага камбіната хлебапрадукгаў. Пач. школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
РУСІНб, вёска ў Велікалуцкім с/с Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл., чыг. ст. на лініі Баранавічы—Лунінец. За 5 км на ПдУ ад г. Баранавічы, 206 км ад Брэста. 1565 ж., 630 двароў (2001). Баранавіцкая птушкафабрыка. Сярэдняя школа, клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл. Брацкая магіла сав. воінаў.
РУСІНЫ, этнічная і гіст. назва рускіх, беларусаў і ўкраінцаў у ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Сустракаецца ў бел. лры 16—18 ст. Р. называлі таксама жыхароў Галіцыі, Букавіны, Закарпацкай Украіны ў афіц. лры АўстраВенгрыі, Польшчы і Чэхаславакіі.
РУСІСТЫКА, навука пра рускую мову. Ахоплівае комплекс праблем, звязаных з вывучэннем вытокаў рус. мовы, яе стараж. і новай гісторыі, мовы гіст. помнікаў і фальклору, літ. мовы і яе функцыянальных разнавіднасцей, нар. гаворак, ладу літ. мовы (гукавога, грамат., лексічнага, фразеалагічнага) і сумежных з’яў (прастамоўя і сац. дыялектаў), тэрміналагічных падсістэм, мовы маст. лры, сувязей рус. мовы з інш. мовамі і іх узаемадзеяннем і ўзаемаўплывам, гісторыі вывучэння рус. мовы. Як састаўная частка ўваходзіць у славістыку (гл. Славяназнаўства) і параўнальнагістарычнае мовазнаўства. Цесна звязана з гісторыяй рус. народа, этнаграфіяй, літ.знаўствам, агульным мовазнаўствам, логікай, псіхалогіяй і інш. Р. сфарміравалася і найб. рознабакова развіваецца ў Расіі. Асновы сучасных ведаў пра рус. мову закладзены ў працах МЛаманосава («Кароткі дапаможнік красамоўства», 1748; «Расійская граматыка», 1757), а таксама ў «Слоўніку Акадэміі Расійскай» (ч. 1—6, 1789—94). На працягу 19—20 ст. у рамках Р. сфарміраваліся самаст. навук. лінгвістычныя
458 русіфікацыя
школы і кірункі, якія ў сукупнасці вызначылі развіццё розных навук. поглядаў на рус. мову і яе гісторыю, стварэнне важных тэарэт. прац. Праблемы Р. распрацоўвалі Х.Х.Вастокаў, ІА.Сразнеўскі, ФА.Буслаеў, ХА.Патабня, УАДаль, П.Ф.Фартунатаў, \А.Бадуэн дэ Куртэнэ, ХА.Шахматаў, АХ.Сабалеўскі, ВУ .Вінаградаў, АУШчэрба, СА.Ожагаў, РА.Аванесаў, Б.М.Ляпуноў, ЦАА.Ломцеў і інш. Рус. навука пра рус. мову ўплывала і ўплывае на развіццё Р. ў інш. краінах, а таксама на развіццё славістыкі і агульнага мовазнаўства. Вытокі замежнай Р. ў 17 ст., калі паявіліся першыя граматыкі і слоўнікі, якія забяспечвалі практычныя патрэбы вывучэння рус. мовы, звязаныя з гандл. і дыпламат. сувязямі Расіі з інш. еўрап. краінамі. 3 2й пал. 19 ст. замежная Р. — важная састаўная частка славістыкі. Як навук. дысцыпліна сфарміравалася пераважна ў слав. краінах: А.Беліч, В.Вондрак, Р.Нахцігал, В.Ягіч і інш. Праблемы Р. распрацоўвалі таксама Л.Лежэ, П.Буае (Францыя), Э.Ло Гата (Італія), О.Ашбат (АўстраВенгрыя) і інш. Асабліва актыўна развіваецца замежная Р. ў 2й пал. 20 ст., калі рус. мова стала адной з «сусв.» моў і афіц. і рабочай мовай ААН. Вядучы цэнтр сучаснай Р. — Інт рус. мовы імя В.У.Вінаградава Pac. АН. Вял. ролю ў развіцці замежнай Р. адыгрывае створаная ў 1967 Міжнар. асацыяцыя выкладчыкаў рус. мовы і лры, а таксама Інт рус. мовы імя А.С.Пушкіна.
Значнае развіццё атрымала Р. на Беларусі, што абумоўлена гіст. традьшыяй, месцам і роляй рус. мовы ў грамадстве. Прыярытэтныя кірункі бел. Р. — праблемы функцыянавання і выкладання рус. мовы ва ўмовах двухмоўя, узаемадзеяння моў, міжмоўнай інтэрферэнцыі і культуры рус. мовы. Асн. цэнтры Р. на Беларусі — аддзел бел.рус. моўных сувязей Інта мовазнаўства імя Я.Коласа Нац. АН Беларусі, кафедры рус. мовы ВНУ. Даследаваннем рус. мовы займаліся і займаюцца бел. лінгвісты М.Г.Булахаў, М.І.Гурскі, І.А.Кісялёў, В.М.Нікіцевіч, П.П.ІІІуба, А.І.Яновіч і інш. Р. істотна ўплывае на сучаснае беларусазнаўства.
Літ:. Н в а н о в В.В. Мсторнческая грамматнка русского языка. М., 1964; Внног р а д о в В.В. Русскнй язык. 2 нзд. М., 1972; Русскмй язык. Вып. 1—12. Мн., 1981—92; Русская грамматнка. Т. 1—2. М., 1980; Русскнй язык в Белорусснн. Мн., 1985.
А.А.Лукашанец.
РУСІФІКАЦЫЯ, гістарычны тэрмін, які вызначае сутнасць палітыкі дзярж. органаў, правасл. царквы, партый і аргцый у нац. рэгіёнах Расіі па меры пашырэння яе межаў. Паводле тлумачальнага слоўніка У.Даля, дзеяслоў «русіфікаваць» азначае «русіць», «абрушаць», «зрабіць рускім»; «русіфікатар» — «абрусіцель». Р. была выклікана цэнтралізацыяй кіравання, уніфікацыяй заканадаўства, адм.тэр. падзелу, адукацыі і інш. сфер сац.эканам., паліт. і культ.
жыцця. Прадугледжвала распаўсюджанне рус. мовы як дзяржаўнай з улікам мясц. моўных асаблівасцей (Казахстан, Сярэдняя Азія, Фінляндыя, Каўказ і інш.). 3 цягам часу палітыка Р. набыла розныя формы і змест у залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі ў нац. рэгіёнах і пэўных унутры і знешнепаліт. фактараў. Р. як палітыка тытульнай нацыі была прадвызначана ўключэннем Беларусі ў скл^д шматнац. Рас. імперыі. Але на працягу ўсяго перыяду змест, формы і кірункі Р. не заставаліся нязменнымі. 3 канца 18 ст. да 1830—31, калі рас. ўлады шукалі падтрымкі ў спаланізаванай шляхты, інтэграцыя ў рас. дзярж. сістэму новадалучаных бел. тэрыторый адбывалася ў мяккіх формах і суправаджалася працягам паланізацыі. У 2й чвэрці 19 ст. ва ўмовах росту апазіцыйных грамадскапаліт. настрояў і рухаў урад Расіі пачаў ажыццяўляць мерапрыемствы, скіраваныя супраць паланізацыі бел. краю, на пашырэнне рус. ўплыву на асвету і культуру. У больш акрэсленых формах Р. пачалася пасля паўстання 1830—31, якое прывяло да кансалідацыі вакол цара рас. дваранства, у т.л. ліберальнай яго часткі. 3 гэтага часу Р. выступала як сродак барацьбы супраць паланізацыі і наогул польскага ўплыву. Паўстанне 1863—64 дало новы штуршок Р., рэпрэсіі закранулі найперш яго ўдзельнікаў. Быў закрыты ГорыГорацкі земляробчы інстытут, які меў агульнарас. значэнне. На Беларусі ўстаноўлены рэжым выключных законаў, скіраваны на памяншэнне польскага і пашырэнне рас. ўплыву. Бальшавікі выкарыстоўвалі тэрмін «Р.» для выяўлення сутнасці нацыянальнай палітыкі Сав. дзяржавы, супрацьпастаўляючы яе імперскай палітыцы дарэв. Расіі. У 1920я г. распачата палітыка беларусізацыі, у рамках якой разгарнулася шырокае нац.культ. будаўніцтва ўсіх народаў, што насялялі тэр. БССР. PaaMax гэтага будаўніцтва, выкліканыя ім супярэчнасці, праявы нацыяналізму былі ацэнены як пагроза існаванню адзінай дзяржавы. Вяртанне да адм.камандных метадаў, працэсы цэнтралізацыі ўлады, імкненне да уніфікацыі сац.эканам., паліт. і культ. працэсаў з канца 1920 — пач. 1930х г. садзейнічалі вызначэнню тэндэнцыі збліжэння і зліцця нац. культур. Прьшыненая з 1939, Р. аднавілася з сярэдзіны 1940х г., калі разгарнулася новая хваля барацьбы супраць «нацыяналізму», з аднаго боку, і «касмапалітызму», з другога. Выкліканае ўнутрыпарт. барацьбой у сярэдзіне 1950х г. аднаўленне цікавасці да бел. мовы і культуры не было развіта ў мэтанакіраваную палітыку. Прадугледжвалася, што сацыялістычная (камуністычная) ідэалогія стане духоўнай асновай для развіцця ўсіх нац. культур у межах СССР, а на грунце рус. мовы адбудзецца сінтэз культур, фарміраванне адзінай культуры і «новай гістарычнай супольнасці — савецкага нарбда». Адсутнасць належнай. дзярж. падтрымкі бел. мовы і культуры, нізкі ўзровень нац. свядомасці часткі
беларусаў, урбанізацыя вызначылі скарачэнне сац. арэала ўжывання бел. мовы, традыцыйнай этнічнай культуры, павелічэнне колькасці тых людзей, якія адмаўляліся ад вывучэння бел. мовы. Пры ўсіх супярэчнасцях і недахопах сав. нац.культ. палітыкі яна, асабліва ў 1950—70я г., актыўна ўплывала на развіццё бел. мовы і культуры (заснаванне ў 1967 выдва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у 1972 — «Мастацкая літаратура», у 1975 — Мінскага інта культуры і інш.).
Літ.: Т у р у к Ф.Ф. Белорусскнй государственный уннверснтет // Советская Белоруссня. Мн., 1922; Пушкаревнч К.А. Преобразованме духа народностн: (Эпнзод нз нсторнн руснфнкацнн Белорусснк) // Нзв. АН СССР. Л., 1932. №1. Отд. обшеств. наук; Цьвікевіч А. «Западнорусснзм»: Нарысы з гісторыі і грамадзскай мысьлі на Беларусі ў XIX і пач. XX в. 2 выд. Мн., 1993; Л ы ч Л.М. Н а в і ц к і У.І. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1996. С. 101—376; Л у г о в ц о в а С.Л. Полнтяка Росснйского самодержавпя no отношенню к дворянству Белорусснн в конце XVIII — первой половнне XIX вв. Мн., 1997. В.В.Сяргеенкава, С.М.Ходзін. РУСІЯНАЎ Іван Мікітавіч (11.9.1900. в. Шчупалы Смаленскага рна, Расія — 21.3.1984), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген.лейтэнант (1943), Герой Сав. Саюза (1978). Скончыў курсы «Выстрал» (1932), курсы ўдасканалення пры Ваен. акадэміі Генштаба (1941), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Пад яго камандаваннем 100я стралк. дывізія і механізаваны корпус у чэрв. трымалі Мінска абарону 1941. Удзельнічаў у баях пад Смаленскам, Ельняй, у Маскоўскай, Сталінградскай, Курскай бітвах, у вызваленні Украіны, Венгрыі, Аўстрыі. Да 1958 у Сав. Арміі.
РЎСКА (Ruska) Э