Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
а рус.шведская вайна 1788—90 (гл. Рускашведскія войны 16—19 cm.); абавязваліся аказваць адзін аднаму ваен. дапамогу. Швецыя гарантавала заваяванні Расіі ў рус.тур. вайне 1787—91 (гл. Рускатурэцкія войны 17—19 cm.). Прадугледжвалася дэмаркацыя межаў паміж дзвюма дзяржавамі. Аднак дагавор не быў выкананы. Дагаворам 1812, падпісаным 5 крас. ў Пецярбургу і Аба (сучасны г. Турку, Фінляндыя), бакі абавязваліся стварыць аб’яднаны корпус для высадкі ў шведскай Памераніі, якая была акупіравана Францыяй; вызначаны рус.шведскія саюзніцкія адносіны ў час вайны 1812 і ўдзел Швецыі ў вайне супраць напалеонаўскай Францыі.
«РЎСКАЯ АМЁРЫКА», неафіцыйная назва рус. уладанняў у 18—19 ст. у Паўн. Амерьшы (Аляска, Алеуцкія авы, ч. Паўн. Каліфорніі). Адкрыта і дасле
давана рус. падарожнікамі і даследчыкамі. Рус. паселішчы там існавалі з 1784. Анм. ц. — Новаархангельск (цяпер Сітка). У 1867 гэтыя тэрыторыі прададзены ЗША. Часткова захавалася рус. тапаніміка.
РЎСКАЯ БЁЛАЯ ПАРОДА курэй яечнага кірунку. Выведзена скрыжаваннем пеўняў пароды легорн с мясц. курамі. Прамысл. значэння не мае, гадуецца ў прыватных гаспадарках.
Паводле целаскладу падобныя да курэй легорн, адрозніваюцца высокай жыццяздольнасцю. Грэбень лістападобны, прамастойны ў пеўняў, звіслы набок у курэй. Апярэнне белае. Дзюба і лапы жоўтыя. Маса пеўняў 2,9— 3,2, курэй 2,1—2,2 кг. Яйцаноскасць 200— 230 яец за год, маса яйца 58—60 г. He наседжваюць. М.Ц.Гарачка.
Руская белая парода курэй.
РЎСКАЯ ВЫЗВАЛЁНЧАЯ АРМІЯ (РВА), агульная назва рус. антысав. («усходніх») фарміраванняў у складзе ўзбр. сіл нацысцкай Германіі, якія фарміраваліся ў 2ю сусв. вайну з эмігрантаў. сав. перабежчыкаў, ваеннапалонных і насельніцтва акупіраваных раёнаў СССР. Назва ўжывалася з канца 1942, пасля апублікавання Смаленскага звароту Рускага кта (старшыня — палонны сав. ген.лейт. Х.Х.Уласаў) ад 27.12.1942. Да 1945 РВА — прапагандысцкая акныя вермахта па вярбоўцы рус. «добраахвотнікаў» для ням. войск і асобных антысав. фарміраванняў. 3 лют. 1943 гэту работу праводзіў усх. батальён прапаганды асобага прызначэння, створаны ў прыгарадзе Берліна Дабендорф, дзе засн. курсы прапагандыстаў РВА, рэдакцыі яе газ. «Заря» і «Доброволец». У адпаведнасці з загадам нач. Ген. штаба сухап. войск ген.палк. К.Цэйтцлера ад 29.4.1943 усе «добраахвотнікі» рус. нацыянальнасці пры ням. часцях і ў складзе асобных фарміраванняў утваралі (фармальна) РВА, аб чым фактычна сведчылі толькі іх нарукаўны знак з касым андрэеўскім крыжам і сінячырв. кукарда. 3 мая 1943 існавала сістэма воінскіх званняў РВА ад «добраахвотніка» да генерала. 3 28.1.1945 РВА — асобныя ад вермахта ўзбр. сілы Кта вызвалення народаў Расіі (засн. 14.11.1944 у Празе) пад камандаваннем ген. Уласава. У крас. 1945 РВА (3 дывізіі, асобныя часці, каля 70 тыс. чал.) мела статус арміі саюзнай дзяржавы. Часткова была выкарыстана на фронце. У час Пражскага паўстання
1945 яе асобныя падраздзяленні 6—7 мая перайшлі на бок паўстанцаў. Пазней б.ч. вайскоўцаў РВА («уласаўпаў») узята ў палон сав. войскамі і іх саюзнікамі.
Літ.: Солженмцын А.й. Архяпелаг ГУЛАГ, 1918—1956. Мн., 1990. Т. 1. С. 242— 258; Окороков А.В. Антнсоветскне воннскне формяровання в годы второй мнровой войны. М„ 2000. А.М.Літвін.
РЎСКАЯ ВЫЗВАЛЁНЧАЯ НАРОДНАЯ АРМІЯ (РВНА), вайсковае фарміраванне з б. грамадзян СССР, арганізаванае ў канцы 1941 ням.фаш. акупантамі ў Вял. Айч. вайну. Асновай РВНА сталі атрад нар. міліцыі ў пас. Локаць Брасаўскага рна Арлоўскай вобл. (Расія) і групы мясц. самааховы ў навакольных вёсках пад кіраўніцтвам К.П Васкабойніка (кіраўнік адміністрацыі аўт. раёна, створанага ў тыле 2й танк. арміі вермахта). Пасля гібелі Васкабойніка фарміраванне ўзначаліў інж. Б.В.Камінскі, які разгарнуў актыўную дзейнасць супраць партызан. Пасля рэарганізацыі гітлераўцамі аўт. раёна ў павет, потым у акругу з насельніцтвам каля 600 тыс. чал. Камінскі ў выніку мабілізацыі скамплектаваў брыгаду колькасцю да 12 тыс. байцоў і назваў яе РВНА. Падраздзяленні РВНА ваявалі супраць партызан, неслі ахоўную службу. Ў 1й пал. 1943 часці Чырв. Арміі нанеслі РВНА шэраг паражэнняў. У жн. 1943 з дазволу ням. камандавання Камінскі пачаў эвакуацыю РВНА і цывільнага насельніцтва акругі (эвакуіравана каля 30 тыс. чал.) у раён г. Лепель. Аднак у выніку масавага дэзерцірства і пераходу байцоў і жыхароў акругі на бок сав. партызан колькасйь РВНА скарацілася больш чым на 2/з. Брыгада, папоўненая мясц. паліцэйскімі, абараняла тылавыя камунікацыі 3й танк. арміі вермахта, па якіх наносілі ўдары партыз. брыгады ПолацкаЛепельскай партызанскай зоны. У пач. 1944 РВНА разам з бежанцамі пераведзена ў г. Дзятлава Гродзенскай вобл. У крас.— маі 1944 два палкі брыгады ўдзельнічалі ў антыпартыз. аперацыях «Лівень» і «Веснавое свята», у час якіх яны былі ўключаны ў склад баявой групы К. фон Готберга як «штурмавая брыгада РВНА». Потым РВНА разгорнута ў 29ю грэнадзёрскую дывізію СС. У жн. 1944 асн. сілы дывізіі ўдзельнічалі ў задушэнні Варшаўскага паўстання, дзе панеслі вял. страты. Вызначыліся рабаўніцтвам мясц. жыхароў і марадзёрствам. Камінскі асуджаны ваен.палявым судом СС і расстраляны. У кастр. 1944 рэшткі дывізіі раззброены і адпраўлены ў Мюнзінген (Германія), дзе ўвайшлі ў склад 1й дывізіі Рускай вызваленчай арміі ген. Х.Х.Уласава. С.У.Жумар.
«РЎСКАЯ ГІСТАРЫЧНАЯ БІБЛІЯТ^КА» («Русская мстормческая бнблнотека»), зборнікі да
464 РУСКАЯ
кументаў і літ. помнікаў 14—17 ст., выдадзеных Археаграфічнай камісіяй у 1872— 1927. У 39 тамах апублікаваны акты, што адносяцца да ўнугр. і знешняй палітыкі Расіі, «Запісныя кнігі Маскоўскага стала» (т. 9, 10, 11), «Данскія справы» (т. 18, 24, 26, 29), «Справы тайнага прыказа» (т. 21, 22, 23, 38), «Прыходнарасходныя кнігі Маскоўскіх прыказаў» (т. 28), дакументы з царк. і манастырскіх архіваў (т 5, 12, 14, 25. 37), ч. «Літоўскай метрыкі» (т. 20, 27, 30, 33), пісцовыя кнігі, фрагменты летапісаў, аповесці і паданні пра «смутны час» (т. 13), творы А.М.Курбскага (т. 31), Авакума (т. 39), узноўлены унікальныя старадрукаваныя выданні і рукапісы (т. 4, 7, 19). Над «Р.г.б.» працавалі рас. гісторыкі і археографы: Я Л.Барскоў, А.П.Барсукоў, С.А.Белакураў, І.А.Бычкоў, С.Б.Весялоўскі, П.А.Гільтэбрант, Б.Дз.Ерэкаў, МА.Кастамараў, М.В.Каяловіч, А.СЛапаДанілеўскі, А.С.Паўлаў, С.Ф.Платонаў, ФА.Успенскі і інш. «Р.г.б.» — адн; з найб. буйных серый дакумент. публі кацый у рас. археаграфіі.
РЎСКАЯ МОВА, адна з усходнеславянскіх моў; мова рускіх. Дзярж. мова Расійскай Федэрацыі; адна з дзярж. моў (разам з беларускай мовай) Рэспублікі Беларусь; адна з афіц. і рабочых моў ААН, ЮНЕСКА і інш. міжнар. аргцый, уваходзіць у лік «сусветных моў». У гісторыі Р.м. вылучаюць 3 асн. перыяды развіцця: 6—14 ст. — перыяд існавання стараж.рус. мовы; 15—17 ст. —перыяд мовы велікарус. народнасці, які пачаўся з распаду стараж.рус. мовы на 3 усх.слав. мовы: Р.м., бел. і ўкраінскую мову; 18—21 ст. — перыяд функцыянавання сучаснай рус. нац. мовы; вял. ролю ў 19 ст. ў замацаванні літ. норм адыграла творчасць А.Пушкіна. Р.м. мае дыялекты: паўн. (ладагаціхвінская, валагодская, кастрамская групы гаворак) і паўд. (зах., верхнедняпроўская, верхнедзяснінская, курскаарлоўская, усх. групы гаворак); сярэднярус. гаворкі: зах. окаючыя (наўгародскія, гдоўскія) і акаючыя (пскоўскія, селігератаржкоўскія), усх. окаючыя (уладзімірскапаволжскія) і акаючыя. Умоўна групы гаворак аб’ядноўваюцца ў дыялекгныя зоны зах., паўн., паўн.зах., паўн.ўсх., паўд., паўд.зах. і паўд.ўсходнюю. Многія з зах., верхнедняпроўскіх і верхнедзяснінскіх гаворак паўд. дыялекту маюць рысы, якія збліжаюць іх з некат. гаворкамі паўн.ўсх. дыялекту бел. мовы. Адрозненне Р.м. ад бел. і ўкр. моў выяўляецца ў спецыфічных асаблівасцях яе сістэмы, гал. чынам у фанетыцы і марфалогіі. У фанетыцы — наяўнасць «ро», «ло» і «ре», «ле» ў каранях слоў паміж зычнымі пры «ры», «лы» і «рн», «лн» у бел. і ўкр. мовах (рус. «крошнть», «гло;аіь», бел. «крышыць», «глытаць», укр. («крншнтн», «глнтатн»); вымаўленне спалучэнняў мяккіх зубных і шыпячых 3 j пры доўгіх мяккіх зычных у бел. і ўкр. мовах (рус. «судья», бел. «суддзя», укр. «суд
дя»); выбухное «г» пры фрыкатыўным у у бел. мове (рус. «город», бел. «уорад») і інш. У марфалогіі — адсутнасць клічнай формы пры наяўнасці яе ў бел. і ўкр. мовах (рус. «брат!», бел. «браце!», укр. «брате!»); адсутнасць чаргавання «к», «г», «х» з «ц», «з», «с» у склонавых формах назоўнікаў пры наяўнасці яго ў бел. і ўкр. мовах (рус. «нога — на ноге», бел. «нага — на назе», укр. «нога — на нозі»); шырокае распаўсюджанне формы назоўнага склону мн. л. з канчаткамі а(я) пад націскам у назоўніках ніякага роду пры яго адсутнасці ў бел. і ўкр. мовах (рус. «дома», бел. «дамы», укр. «домы») і інш. Значныя адрозненні паміж рус., бел. і ўкр. мовамі — у лексіцы, як найб. рухомым узроўні мовы.
Пісьменства Р.м. атрымала ў спадчыну са Стараж. Русі (гл. Кірыліца, Глаголіца). Кірыліца ляжыць у аснове сучаснага рускага алфавіта. Найб. раннія з пісьмовых помнікаў, якія адлюстроўваюць элементы рус. маўлення, адносяцца да 11 ст. (Астрамірава евангелле, Ізборнікі Святаслава 1073 і 1076, Архангельскае евангелле 1092, Наўгародскія службовыя мінеі 1096—97 і інш.).
Існуюць даўнія традыцыі рус.бел. моўных кантактаў, іх узаемадзеяння і ўзаемаўплыву. Гэтаму спрыяла тэр. суседства рус. і бел. моў, іх блізкароднасны характар, адзіныя шляхі на пэўных этапах рус. і бел. народаў. У рус. і бел. мовах шмат агульнага: значны пласт лексікі, грамат. лад і інш. Р.м. на Беларусі функцыянуе пераважна ў сваёй літ. разнавіднасці і гарадскога прастамоўя, a таксама астраўных (стараверскіх) гаворак у некат. рэгіёнах Беларусі; характарызуецца шэрагам спецыфічных, абумоўленых уплывам бел. мовы, рыс і асаблівасцей, пераважна ў сферы фанетыкі (вымаўлення), лексікі, акцэнтуацыі і інтанацыі. Вывучае Р.м. русістыка.
Літ:. Русская грамматнка. Т. 1—2. М., 1980; Русскнй язык: Энцнкл. 2 взд. М., 1998; Русскнй язык в Белорусснн. Мн., 1985; Тнпологня двуязычня н многоязычня в Беларусн. Мн., 1999. А.А.Лукашанец. РЎСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ НАРОДНАЯ АРМІЯ (РННА), вайсковае фарміраванне з б. грамадзян СССР і рус. эмігрантаў, створанае ў пач. 1942 пры групе ням. армій «Цэнтр» у Вял. Айч. вайну. Паводле ням. дакументаў, мела таксама назвы «рускі батальён спец. прызначэння», «падраздзяленне абвера 203», «злучэнне «Граўкопф».