• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     №6. Л.М.Гарэлік.
    РУСАК Валянцін Мікалаевіч (н. 10.8.1936, в. Затур’я Нясвіжскага рна Мінскай вобл.), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1988), праф. (1989). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе з 1962. Навук. працы па матэм. аналізе і выліч. матэматыцы. Распрацаваў прамыя метады ў рацыянальнай апраксімайыі са свабоднымі полюсамі, знайшоў дакладныя парадкі для найлепшых рацыянальных набліжэнняў на шэрагу класаў функцый, атрымаў экстрэмальныя няроўнасці для вытворных рацыянальных функцый у розных метрыках.
    Тв.: Рацнональные функцнн как аппарат прябляження. Мн., 1979; Курс вышэйшай матэматыкі. Мн., 1997 (у сааўт.); Математнческая фнзкка. Мн., 1998. П.М.Бараноўскі. РУСАК (дзявочае Р о д з ь к а) Галіна (24.5.1930, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 14.9.2000), мастачка, мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч бел. дыяспары ў ЗША, удзельніца агульнаамер. руху за правы жанчын. Праф. (1993). 3 1949 жыла ў ЗША. Скончыла Ратгерскі унт (штат НьюДжэрсі) са ступенямі магістра бібліятэчных навук (1956) і магістра гісторыі мастацтва (1976). Прайавала дырэктарам маст. бкі гэтага унта. Удзельніца маст. выставак з 1969; творы экспанаваліся ў ЗША, Канадзе, Беларусі (1992, адзіная персанальная выстаўка на радзіме). Малявала ў манеры імпрэсіянізму сродкамі жывапісу і графікі пейзажы («Курган», «Папараць—кветка шчасця», «Буслы ў палёце» і інш.,
    ГРусак. Бусел. Акрыл.
    1970—80я г.), творы, якія адлюстроўваюць постаці і падзеі бел. гісторыі, паданні і легенды, катастрофу на Чарнобыльскай АЭС («Ефрасіння Полацкая», «Пагоня», «Чужанецкія крумкачы», «Голас продкаў», «Неспрыяльныя вятры», 1990я г.). Уваходзіла ў склад кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў. Аўтар навук. публікацый пра мастацтва жанчын, ахову гіст. спадчыны Беларусі, па гісторыі бел. архітэктуры І ІНШ. В.А.Трыгубоеіч.
    РУСАК Іван Міхайлавіч (н. 26.5.1950, в. Заастравечча Клецкага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі і выліч. тэхнікі. Канд. тэхн. н. (1978), праф. (2000). Скончыў Мінскі раныёіэхн. інт (1971). 3 1971 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па стварэнні элементнай базы радыёэлектронных і электроннавыліч. сродкаў і праектаванні ўстройстваў на яе аснове. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
    Тв:. Конструнрованме н технологня пронзводства ЭВМ. Мн., 1996 (разам з М.І.Пікулем, М.А.Цыральчуком); Техннческме средства ПЭВМ. Мн., 1996 (разам з У.П.Лугоўскім).
    РУСАК Ніна Аляксандраўна (14.8.1937, в. Яршэвічы Валожынскага рна Мінскай вобл. — 8.12.1999), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1991), праф. (1992). Скончыла Бел. інт нар. гаспадаркі (1962). 3 1963 у Бел. эканам. унце. Навук. працы па эканам. і фін. аналізе дзейнасці суб’ектаў гаспадарання. Распрацавала тэарэт. асновы і практычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні прагнознага, шматварыянтнага і аператыўнага эканам. аналізу дзейнасці прамысл. прадпрыемстваў ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі.
    Тв.: Совершенствованне экономрческого аналнза н учета в конднтерской промышленностн. М., 1986; Основы фннансового аналнза. Мн., 1995 (разам з В.А.Русаком); Аналнз хозяйственной деятельностн в промышленностн. 4 нзд. Мн., 1999 (у сааўт.); Теорня аналнза хозяйственной деятельностн. Мн., 2001 (у сааўт.). М.П.Савік. РУСАКбВА, стаянка нёманскай культуры каля в. Русакова Слонімскага рна Гродзенскай вобл. Датуецца 4—3м тыс. да н.э. Выяўлены рэшткі агнішчаў, трохвугольныя наканечнікі стрэл, лістападобныя наканечнікі дзідаў, разнастайныя скрабкі, разцы і інш. прылады працы, кераміка дубічайскага тыпу і інш. Знойдзены таксама рэчы, якія адносяцца да бронзавага і жал. веку, часоў сярэдневякоўя, што сведчьшь пра засяленне Р. і ў пазнейшыя часы.
    РУСАКбВІЧЫ. стаянкі каменнага і бронзавага вякоў каля в. Русаковічы Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл. Пры даследаванні стаянкі1 эпохі неаліту знойдзены крамянёвыя прылады працы і фрагмеьры вастрадонных гаршкоў, арнаментаваных пераважна грабеньчатымі адбіткамі. Трапляюцца знаходкі тшцінецкай культуры. На стаянцы4 эпохі мезаліту знойдзены крамянёвыя пласцінкі, канцавыя скрабкі, аднапляцовач
    РУСЕ	455
    ныя нуклеусы. На стаянках 7, 8 і 9 эпохі мезаліту і бронзы знойдзены крамянёвыя прылады і кераміка трох этапаў нёманскай культуры і бронзавага веку.
    РУСАКОЎ Сцяпан АфанасЬевіч (7.1.1933, в. Дубовы Лог Добрушскага рна Гомельскай вобл. — 24.2.2000), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (2000), праф. (1992). Скончыў Навазыбкаўскі пед. інт (1955). 3 1960 у Інце матэмафыкі і выліч. тэхнікі (г. Гомель), з 1965 у Гомельскім аддзяленні Інта матэматыкі АН Беларусі. 3 1986 у Бел. унце транспарту (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па тэарэмах сілаўскага тыпу для бінарных груп, пабудове сілаўскай тэорыі канечных ларных груп, выкарыстанні ларных груп у афіннай геаметрыі і пры вывучэнні абагульненых пераходных сістэм.
    Тв.: Алгебранческне ларные смстемы: Снловская теорня ларных групп. Мн., 1992; Некоторые пргіоження теорян ларных групп. Мн„ 1998.
    РУСАЛЕНКА Аркадзь Іванавіч (н. 9.5.1939, в. Атрубы Жлобінскага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне экалогіі. Др біял. н. (1991). Скончыў Бел. тэхнал. інт (1962). 3 1971 у Інце эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі (з 1978 вучоны сакратар, з 1988 заг. лабараторыі), з 1994 у Бел. тэхнал. унце. Навук. працы па класіфікацыі, структу'ры і экалогіі расл. згуртаванняў, іх змяненні пры антрапагенным уздзеянні.
    Тв:. Структура н продуктнвность лесов прн подтопленнн н затопленнн. Мн., 1983; Годнчньгй прмрост деревьев н влагообеспеченность. Мн.. 1986; Гвдротехннческне сооруження с основамн гндрологнн н гндравлнкм. Мн., 1998.
    РУСАЛКА, у славянскай міфалогіі істота, у якую ператвараюцца памерлыя дзяўчаты, пераважна тапельніцы, нехрышчоныя дзеці. Яе ўяўлялі ў выглядзе прыгожай дзяўчыны з доўгімі распушчанымі зялёнымі валасамі, радзей у выглядзе касматых страшных жанчын. Лічылася, што на русальны тыдзень Р. выходзяць з вады, бегаюць па палях, гушкаюцца на дрэвах, могуць заказытаць сустрэчных да смерці або зацягнуць у ваду. У русальны тыдзень пелі русальныя песні, жанчыны вешалі на дрэвы кудзелю, ручнікі, ніткі, дзяўчаты — вянкі, у гэты тыдзень нельга было купацца. У канцы яго «праводзілі» Р. Ёю была дзяўчына, якой распускалі валасы, надзявалі вянок і з песнямі суправаджалі ў жыта, упіхвалі ў яго, а пасля разбягаліся. a Р. даганяла іх. Часта з саломы рабілі чучала Р., неслі яго ў поле і там пакідалі на мяжы або разрывалі і раскідвалі па полі, што нібыта садзейнічала ўрадлівасці жытнёвага поля. Вобраз Р. страціў рэліг. значэнне ў 2й пал. 19 — пач. 20 ст. і захаваўся ў фальклоры.
    Літл Соколова В.К. Весеннелетнне календарные обряды русскнх, украянцев н белорусов, XIX — начало XX в. М., 1979.
    «PyCAJIKA»(«N і х е»), кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць партызан і мясц. насельнінтва ва
    кол воз. Чырвонае на тэр. Жыткавіцкага, Капаткевіцкага, Любанскага, Петрыкаўскага, Старобінскага рнаў (на мяжы Мінскай і Палескай абл.) 24.2—1.3.1943 у Вял. Айч. вайну; працяг карнай аперацыі «Горнунг». Праводзілася сіламі вышэйшых нач. СС і паліцыі Расіі «Цэнтр» і «Поўдзень», таксама прыцягнуты каля 20 ахоўных батальёнаў, авіяцыя. дапаможныя сілы паліцыі, падраздзяленні вермахта. He дасягнуўшы мэты па разгроме партызан, карнікі вывезлі ў Германію больш за 1 тыс. жыхароў, спалілі вёскі, у т.л. Даманавічы (загубілі 267 чал.), Пісаравічы (220 чал.), Пузічы (770 чал.) Старобінскага, Людзвіноў (125 чал.) Петрыкаўскага рнаў. У.С.Пасэ.
    РУСАЛЛІ, старадаўнія вясеннелетнія святкаванніігрышчы і заклінальныя абрады ў славян, звязаныя з аграрнай міфалогіяй і культам продкаў. Назва паходзіць ад стараж.рым. свята руж (Rosana, Rosalia), прыйшла ад паўд. славян. Р. прыпадалі на перыяд росквіту расліннасці — Сёмуху і Купалле, ад гэтага месяц чэрвень наз. «русальным». Р. мелі відовішчны характар, суправаджаліся русальнымі песнямі, гульнямі, выступленнямі скамарохаў, танцамі, музыкай, пераапрананнем. Дзяўчына ў рытуальным танцы на Р. паказана на мініяцюры ў Радзівілаўскім летапісе (13 ст.). Рэшткі Р. захаваліся на Беларусі ў выглядзе абраднасйі на Сёмуху і ў наступны, «русальны», тыдзень (памінанне бацькоў, завіванне бярозкі і вянкоў на Магілёўшчыне), у вераваннях пра русалку, у карагодах, а таксама ў святкаванні Купалля.
    РУСАЛЬНЫЯ ПЁСНІ. граныя песні. Адносяцца да веснавога цыкла каляндарнаабрадавай паэзіі. Выконваліся на заключным этапе веснавых свят і абрадаў усх. славян — на русальны, або граны, тыдзень (гл. Русаллі), звязаны са стараж. вераваннямі пра русалак. Сярод Р.п. вьыучаюцца песні, што непасрэдна звязаны з русальным абрадам (адлюстроўваюць і суправаджаюць яго), і песні, тэматычна слаба звязаныя з абрадам. У песнях, як правіла, указваюцца час і месца абраду, русалкі просянь у людзей адзежу ці ваду, каб ажывіцца. Вобраз русалкі ў Р.п. не пазбаўлены супярэчнасцей, як і наогул нар. ўяўленні пра яе. 3 аднаго боку, яна — ахоўніца багатага ўраджаю, а з другога — шкодная істота, супраць якой засцерагаліся пры дапамозе ахоўнай магіі. Такая дваістасць вобраза — вынік узаемапранікнення нар. язычніцкіх вераванняў і хрысціянства.
    Публ:. Веснавыя песні. Мн., 1979.
    Г.А. Барташэвіч.
    РУСАН Вікенцій Іванавіч (н. 23.8.1936, в. Падлессе Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Др тэхн. н. (1991), праф. (1997). Скончыў Мінскі пед. інт (1958) і Бел. інт механізацыі сельскай гаспадаркі (1965). 3 1960 у БелНДІаграэнерга Акадэміі агр. навук Беларусі (1986 нам. дырэктара, з
    1998 дырэктар). Навук. працы па праблемах энергетыкі, электрыфікацыі і энергазберажэння ў АПК. Распрацаваў тэарэт. асновы, метады і сродкі электратэхн. забеспячэння, найб. эфектыўнага энергазберажэння і выкарыстання нетрадыц. і ўзнаўляльных крыніц энергіі ў с.г. вытвсці.
    Тв.: Электротехннческое обеспеченне сельскохозяйственного пронзводства. Мн., 1983 (разам з Э.В.Бараноўскім); Энергосберегаюшне технологмн н оборудованне в снстемах энергообеспечення АПК. Мн., 1996.
    РУСАНАЎ Уладзімір Аляксандравіч (15.11.1875, г. Арол, Расія — 1913), расійскі даследчык Арктыкі. Скончыў Арлоўскую духоўную семінарыю (1897), Парыжскі унт (1907). За ўдзел у студэнцкім рэв. руху ў Кіеўскім унце ў 1901 сасланы ва ЎсцьСысольск (цяпер Сыктыўкар). У 1903 эмігрыраваў у Францыю. У 1908 прымаў удзел у франц., а ў 1909 — у рус. экспедыцьіях на Новую Зямлю. Ў 1910 і 1911 кіраваў экспедыцыямі на гэты архіпелаг, пехатой перасек ва