Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
марфал. функцыі, пэўны артыкль у постпазіцыі да назоўніка, скланенне пэўных і няпэўных артыкляў; у марфалогіі — ужыванне ў пераддзеяслоўнай пазіцыі кан’юнктыва, а не інфінітыва, як у зах.раманскіх мовах, адсутнасць дапасавання часоў; у лексіцы — моцныя паўд.слав. ўплывы. Уваходзіць у балканскі моўны саюз. Пісьменства з 16'ст. Фарміраванне літ. мовы пачалося з 17 ст. (гіст. хронікі). Маст. лра з канца 18 ст. Першапачаткова выкарыстоўваўся кірылічны алфавіт (гл. Кірыліца), у 1860 заменены лацінкай.
Літ.: Р е п н н a Т.А. Румынскнй язык. М., 1968; Лухт Л.й. Сравннтельносопоставн
румянцаўскі 449
тельная грамматнка романскнх языков: Румынскнй язык. М., 1970.
РУМЫНСКАЯ НІЗІНА, на Пд Румыніі і Пн Балгарыі, гл. Ніжнедунайская раўніна.
РУМЬШЫ, народ, асн. насельніцтва Румыніі (20,66 млн. чал.). Агульная колькасць 21 млн. чал. (сярэдзіна 1990х г.). Жывуць таксама ў ЗША (300 тыс. чал.), Украіне (135 тыс. чал.), Югаславіі (42 тыс. чал.), Канадзе (25 тыс. чал.), Рас. Федэрацыі (каля 6 тыс. чал.). Гавораць на румынскай мове. Вернікі пераважна праваслаўныя, ёсць пратэстанты і католікі.
РУМЯНЦАВА Любоў Рыгораўна (н. 18.4.1943, г. Пяцігорск Стаўрапольскага краю, Расія), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1978). Скончыла Маскоўскі дзярж. інт тэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1964). 3 1964 у Маскоўскім драм. тры на Малой Броннай. 3 1966 на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1981 у Трыстудыі кінаакцёра). Выканаўца лірыкадрам. і драм. роляў. Ёй уласцівы выразная пластыка, экспрэсіўнасць, уменне выявіць духоўную сутнасць персанажа. Сярод тэатр. роляў: Наташа («Самнасам з усімі» А.Гельмана), Жанчына («Чалавечы голас» Ж.Както), Красавіна, Домна Панцялеўна («Жаніцьба Бальзамінава», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Гертруда («Гамлет» У.Шэкспіра), Філумена («Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа) і інш. Знялася ў фільмах: «Альпійская балада» (1966), «Прыгодны да нестраявой» (1968), «Бацька» (1971), «Міравы хлопец» (1971), «Дарога на Рубецаль» (1971), «Учора, сення і заўжды» (1972), «Вялікі ўтаймавальнік» (1974), «Надзейны чалавек» (1975), «Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка» (1976), «У профіль і анфас» (1977), «Вялікая — малая вайна» (1981), «Раптоўны выкід» (1984), «Мы едзем у Амерыку» (1990), «Без доказаў» (1992), «Зала чакання» (1995). В.А.Мядзведзева.
РУМЯНЦАВА Таццяна Герардаўна (н. 30.6.1953, Мінск), бел. філосаф. Др філас. н. (1992), праф. (1994). Скончыла БДУ (1976), дзе і працуе з 1979. Навук. працы па гісторыі замежнай філасофіі і сацыялогіі, праблеме чалавечай агрэсіўнасці.
Тв:. Крнтнческнй аналнз концепцнй «человеческой агресснвностн». Мн., 1982; Агрессня: пробл. н понскн в зап. фнлософня н науке. Мн., 1991; Немецкая трансцендентальнокрнтнческая фнлософня (середнна XVIII — первая треть XIX в.): Глоссарнй. Мн., 1999; Новейшнй фнЛософскнй словарь. Мн., 1999 (у сааўт.).
РУМЯНЦАЎ Мікалай Пятровіч (14.4.1754, С.Пецярбург — 15.1.1826), расійскі дзярж. дзеяч, дыпламат, мецэнат. Граф. Канцлер (1809) з захаваннем пажыццёва гэтага звання. Сын ПА.РумянцаваЗадунайскага. У 1781—95 на дыпламат. службе ў Германіі. 3 1801 чл. Неадменнага Савета пры імператару Аляксандру I. Дырэктар водных камунікацый (1801—09), міністр камерцыі (1802—10), замежных спраў (1807—14), адначасова ў 1810—12 старшыня Дзярж. Савета. Да
вайны 1812 праводзіў курс на збліжэнне з Францыяй. 3 1814 у адстаўцы. Ганаровы чл. многіх акадэмій. Стварыў Румянцаўскі гурток', у 1811 па яго ініцыятыве засн. Камісія друкавання дзярж. грамат і дагавораў, якая выдала «Збор дзяржаўных грамат і дагавораў» (т. 1 —4, 1813—28), дзе шмат дакументаў па гісторыі Беларусі. Удзельнік археаграфічных экспедыйый К.Ф.Калайдовіча і П.М.Строева (у т.л. па Беларусі), выявіў у замежных архівах дакументы па рас. гісторыі. На ўласныя сродкі выдаў больш за 40 кніг, пераважна па гісторыі Расіі і інш. слав. народаў, у т.л. «Бела
М П Румянцаў
рускі архіў старажытных грамат». Удзельнічаў у аргцыі першага рас. кругасветнага плавання Х.Ф.Крузенштэрна і Ю.Ф.Лісянскага (1803—06), на ўласныя сродкі арганізаваў марскую экспедыцыю О.Я.Дацэбу (1815—18). Ганаровы чл. многіх навук. тваў, у т.л. Вольнага з 1802, і акадэмій, у т.л. Pac. АН з 1819. Яму належаў г. Гомель, дзе ў сваім палацы ён сабраў шмат кніг, рукапісаў, твораў мастацтва, нумізматычныя калекцыі, археал. і этнагр. матэрыялы; дбаў пра забудову і добраўпарадкаванне горада. У 1831 у Пецярбургу на аснове яго збораў адкрыты Румянцаўскі музей (у 1861 пераведзены ў Маскву). У 1862 у складзе музея засн. бка (з 1925 Бка СССР імя Леніна, з 1992 Расійская дзяржаўная бібліятэка).
Літ:. К о з л о в В.П. Колумбы росснйскнх древностей. 2 нзд. М., 1985. А.М.Лукашэвіч. РУМЯНЦАЎ Пётр Васілевіч (1859, Масква — 15.5.1929), расійскі рэвалюцыянер, сацыялдэмакрат. Скончыў Маскоўскае камерцыйнае вучылішча (1878). Напачатку народнік, з канца 1880х г. сацыялдэмакрат. За рэв. дзейнасць у вучылішчы высланы ў Цвярскую губ. У 1886 па заданні аргцыі «Чорны перадзел» стварыў падп. друкарню ў Цверы, за што сасланы ў Акмолінскую вобл. 3 сярэдзіны 1890х г. працаваў у Мінску ва ўпраўленні ЛібаваРоменскай чыгункі. Чл. Мінскай с.д. аргцыі. 13— 15.3.1898 на кватэры Р. адбыўся Першы з’езд РСДРП. У ліп. 1898 арыштаваны і сасланы ў Кіеўскую губ. У 1901 вярнуўся ў Мінск, працаваў на чыгунцы, надворны саветнік (1910); тайна працягваў удзельнічаць у с.д. руху. 3 1919 у Гомелі. Пазней пераехаў у г. Сураж Бранскай губ. У доме ў Мінску, дзе жыў Р., Доммузей / з ’езда РСДРП.
РУМЙНЦАЎЗАДУНАЙСКІ Пёгр Аляксандравіч (15.1.1725, Масква — 19.12.1796),
расійскі ваенны і дзярж. дзеяч, граф (з 1744), ген.фельдмаршал (1770). Бацька М.П.Румянцава. Сын ген. А.І.Румянцава, пад кіраўніцтвам якога набыў ваен. вопыт. Удзельнік рус.швед. вайны 1741—43 і вайны за Аўстрыйскую спадчыну 1740—48. У Сямігадовую вайну 1756—63 камандаваў брыгадай, дывізіяй, корпусам, вызначыўся ў бітвах пад ГросЕгерсдорфам (1757) і Кунерсдорфам (1759); у 1757—58 фарміраваў кавалерыю ў г. Стоўбцы. У 1764—96 прэзідэнт Маларасійскай калегіі і ген.губернатар Маларосіі. У рус.тур. вайну 1768—74 камандаваў арміяй, паспяховыя дзеянні якой прымусілі Турцыю заключыць КючукКайнарджыйскі мір; за перамогі каля Рабой Магілы, Ларгі, Кагула (усе 1770) і інш. атрымаў ганаровае найменне Задунайскі. У рус.тур. вайну 1787—91 камандаваў арміяй, галоўнакаманд. рас. вайскамі ў час задушэння паўстання 1794. 3 1776 валодаў г. Гомель, пачаў будаўнійтва Гомельскага палаца (гл. Гомельскі палацавапаркавы ансамбль). Распрацаваў новыя фррмы бою, у т.л. шырокае выкарыстанне дывізійных і палкавых карэ; аўтар ваен. твораў («Абрад службы», «Думкі», «Інструкцыі»), якія выкарыстаны пры распрацоўцы статутаў рас. арміі, у аргцыі, абучэнні і выхаванні войск у 2й пал. 18 ст.
Літ:. П.А.Румянцев, А.В.Суворов, М.Н.Кутузов: Док. н матеряалы. Кмев, 1974; 3 о л о тарев В.А., Межевнч М.Н.,Скород у м о в Д.Е. Во славу Отечества Росснйского: (Развнтне воен. мыслм н воен. нскусства в Россмн во второй половнне XVIII в.). М., 1984; П е т е л н н В.В. Фельдмаршал Румянцев: Док. повествованне. М., 1989.
Ф.Я.Кляцкоў.
РУМЯНЦАЎСКІ ГУРТбК. група вучоных гісторыкаў і археографаў, якая ўпершыню ў гісторыі рас. навукі ў шырокіх маштабах пачала выяўленне і збор дакумент. помнікаў па гісторыі Расіі ў айчынных і замежных архівах і бібліятэках. Існаваў 3.1810х г. да 1826. Засн. ў Пецярбургу М.П.Румянцавым. Уваходзілі М.М. БантышКаменскі, А.Ф.Маліноўскі, ^Ф.Калайдовіч, ХА.Грыгаровіч і інш. Амаль усе члены гуртка былі членамі Камісіі друкавання дзярж. грамат і дагавораў. На сродкі Румянцава і з яго дапамогай выдадзены падрыхтаваныя членамі гуртка археаграфічныя працы, летапісы, помнікі лры, даследаванні па гісторыі рус. і слав. народаў: «Збор дзяржаўных грамат і дагавораў» (т. 1—4, 1813—28), «Старажытныя расійскія вершы, сабраныя Кіршам Данілавым» (2е выд., 1818), «Звесткі аб працах Швайпольта Фіёля, старажытнага славянскага друкаршчыка» (1820) — адно з першых рас. даследаванняў па гісторыі кнігадрукавання, «Іаан Экзарх Балгарскі» Калайдовіча (1824), «Помнікі расійскай славеснасці ХП ст.» (1821) і інш. Члены гуртка цікавіліся таксама археалогіяй, нумізматыкай, этнаграфіяй, мова.мі народаў Расіі. Вял. работу па зборы, вывучэнні і публікацыі дакумен
15. Зак. 194.
450 румянцаўскі
таў па гісторыі Беларусі праводзілі Грыгаровіч (падрыхтаваў «Беларускі архіў старажытных грамат», склаў «Слоўнік заходнерускай гаворкі») і Калайдовіч — аўтар навук. апісання і кароткага слоўніка бел. мовы. Намаганнямі членаў гуртка ў навук. ўжытак уведзены шматлікія дакументы і матэрыялы, сфармуляваны прынцыпы публікацыі гіст. крыніц і ўзоры іх навук. апісання, зроблены першыя спробы гіст.літ. і лінгвістычнай распрацоўкі помнікаў. Гурток распаўся пасля смерці Румянцава.
Літ:. К о з л о в В.П. Колумбы росснйскмх древностей. 2 нзд. М., 1985. С.А.Кузняева. РУМЯНЦАЎСКІ ЛЁТАГПС. помнік бел.літ. летапісання; спіс пашыранай рэдакцьгі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», аналагічны тэксту Альшэўскага летапісу. Асн. змест Р.л. — гісторыя ВКЛ ад легендарных часоў да 1567. Найб. разгорнута і дэталёва апісаны перыяд княжання Вітаўта, пададзены паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». Збярогся ў гіст. зборніку 2й пал. 17 ст. рускага паходжання, які ў 18 ст. бытаваў у Падмаскоўі, пасля ў бцы графа М.П.Румянцава (ад гэтага і назва), цяпер у Рас. дзярж. бібліятэцы. Апрача бел.літ. хронікі ў зборніку змешчана шмат летапісных урыўкаў і гіст. твораў, прысвечаных важным падзеям сусв. і рас. гісторыі: пра падзенне Іерусаліма, узяцце Канстанцінопаля туркамі, Кулікоўскую бітву. Р.л. упершыню апубл. ў 1902 Б.А.Вахевічам, перавыдадзены М.М.Улашчыкам у т. 35 «Поўнага збору рускіх летапісаў». В.А. Чамярыцкі. РЎНГЕ (Runge) Філіп Ота (23.7.1777, г. Вольгаст, Германія —2.12.1810), нямецкі жывапісец, графік, тэарэтык мастацтва; адзін з заснавальнікаў рамантызму ў ням. жывапісе. Вучыўся ў Капенгагенскай (1799—1801) і Дрэздэнскай
Ф.Рунге. Партрэт дзяцей Хюльзенбек. 1806.
(1801—03) AM. Ствараў алегарычнасімвалічныя кампазіцыі («Поры дня», 1802—09), у якіх імкнуўся увасобіць думку пра містьгчную алухоўленасць прыроды, пра з’яднанне мастакатворцы са светам. У партрэтах спалучаў дакладнасць выяўлення натуры з глыбокай эмацыянальнасцю, схаванай пад знешняй сузіральнай адлучанасцю вобразаў: «Мы ўтраіх» (1805), «Партрэт дзяцей Хюльзенбек», «Мае бацькі», «Аўтапартрэт» (усе 1806). Аўтар кампазіцый на рэліг. тэму «Адпачынак на шляху ў Егіпет», «Хрыстос на возеры» (абедзве 1806—07). Аўтар трактата «Кола колераў, або Канструкцыя адносін усіх фарбаў паміж сабой» (1810).
Тв:. Рус. пер. — Нз пнсем // Эстетнка немецкнх романтнков. М., 1987.
Літ:. Betthausen Р. Ph.О.Runge. Leipzig, 1980.
РУНЁЦ Пятро (Пётр Мікалаевіч; 4.5.1911, в. Азярычына Пухавіцкага рна Мінскай вобл. —5.3.1997), бел. пісьменнік. Скончыў Камуніст. інт журналістыкі ў Мінску (1940). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Піянер Беларусі», час. «Бярозка», на Бел. радыё. Друкаваўся з 1932. Першы зб. апавяданняў «Юныя змагары» (1940). Большасць твораў пра дзяцей і для дзяцей. Склаў зб. успамінаў дзяцей пра вайну «Ніколі не забудзем» (1948). Выдаў брашуру пра Я.Маўра «Чалавек з крылатай фантазіяй» (1979). На бел. мову пераклаў паасобныя творы С.Міхалкова, Б.Емяльянава, Ж.Грывы, А.Талвіра, Дж.Радары, З.Эргле і інш.
Тв.: У веснавыя дні. Мн., 1954; Бярозавы конь. Мн., 1956; Гіпсавая маска. Мн., 1958; Канец казкі. Мн., 1960; Вясёлыя здарэнні. Мн., 1962; Алёшкаверхалаз. Мн., 1963; Аб чым шэпчацца аер. Мн., 1966; Белы васілёк. Мн„ 1971; Добрая душа. Мн., 1977; Незвычайны збор. Мн., 1981; Апошняе шчасце. Мн., 1984; Незвычайны наведвальнік. Мн., 1985.
РУНЁЦ АВЁЧЫ крывасоска а в е ч а я (Melophagus ovinus), бяскры
Рунец авечы 1 — самец; 2 — самка.
лае паразітычнае насякомае атр. двухкрылых; эктапаразіт авечак, зрэдку коз, коней, вярблюдаў, ласёў і інш. ГІашыраны ўсюды. Узбуджальнік мелафагозу. У хворых авечак узнікаюць дэрматыты, аблысенні, парушэнні абмену рэчываў, ягняты часцей гінуць. Р.а. можа бьшь пераносчыкам трансмісіўных хвароб (трыпанасамоза і інш.).
Цела патрўшчанае, даўж. 4—7 мм, жоўтабурае, густа ўкрытае валаскамі. Жыве 7—8 месяцаў, кожныя 7—9 дзён самка нараджае па лічынцы, якая праз 12 гадз. ператвараецца ў цёмнакарычневую кукалку. Праз 20—30 дзён з яе выходзіць дарослае насякомае.
РУН/ЧНАЕ ПІСЬМО, адзін з тыпаў пісьма, знакі якога (руны) мелі завостраныя абрысы. Р.п. карысталіся з пач. н.э. скандынаўскія, англасаксонскія, герм. і некат. інш. плямёны. Руны высякалі ці выразалі на камені, метале, косці, дрэве і інш. Захаваліся і рукапісныя руны на пергаменце. Рунічныя надпісы знойдзены ў Ска