Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
рай эканомікі. Вытворчыя магутнасці загружаны на 50—60%, у энергетыцы — на 33%. 3 мэтай хутчэйшага пераходу да рыначнай экономікі фарсіравалася развіццё прыватнага сектара. Больш за 5 млн. чал. сталі ўласнікамі 73 с.г. угоддзяў, у т.л. 80% ворыва. Пашырана дробнае і сярэдняе прадпрымальніцтва. Створана больш за 8 тыс. сумесных прадпрыемстваў з замежным капіталам. Найб. развіта прамысловасць. Асн. яе галіны: здабыўная, энергетыка, машынабудаванне, металургія, хім., нафтахім., дрэваапр. і харчовая. У 1998 здабыта 6,3 млн. т нафты (раёны Плаешці, Пітэшты і інш.), 14,4 млрд. м натуральнага газу (цэнтр. Трансільванія), 28,1 млн. т кам., 4,3 млн. т каксавальнага, 23,4 млн. т бурага вугалю (бас. Петрашані, Олт і інш.). Здабываюць руды каляровых металаў (свінцу, цынку, медзі, алюмінію),
кам. соль, буд. матэрыялы і інш. У 1998 выпрацавана 52,5 млн. кВт ■ гадз. электраэнергіі, на цеплавых электрастанцыях атрымана 59%, на ГЭС — 32%, на АЭС — 9%. У 1998 выплаўлена 4,5 млн. т чугуну і 6,3 млн. т сталі. Гал. цэнтры: Рэшыца, Галац, Брэіла, Ясы, у г. Тыргавіштэ — вытвсць якасных і спец. сталей. У каляровай металургіі вытвсць свінцу (15,1 тыс. т), цынку (25,6 тыс. т), медзі (19,1 тыс. т), алюмінію (164 тыс. т). Цэнтры здабычы і перапрацоўкі каляровых металаў — г. БаяМарэ, Арадзя (вытвсць гліназёму) і Бухарэст. Машынабудаванне шматгаліновае і разнастайнае, задавальняе ўнутр. патрэбы, але неканкурэнтназдольнае на замежных рынках. Цяжкае машьшабудаванне (Ясы, Рэшыца, Брэіла, Краёва), станкабудаванне (Арадзя, Ясы, Бухарэст, Бакэў, Арад, Сібіў), вытвсць падшыпнікаў (Сучава, Бырлад), кавальскапрэсавага абсталявання (ТыргуЖыў), абсталявання для нафтаздабыўной і нафтаперапрацоўчай (Бакэў, Плаешці, Тыргавіштэ), для сельскай гаспадаркі (Бухарэст, Бузэў, П’ятраНямц), хім. (Плаешці, П’ятраНямц, СатуМарэ), горназдабыўной (СатуМарэ, Петрашані), лёгкай (КлужНапока, ТыргуМурэш) і харч. (КлужНапока, Фэгэраш) прамсці. Развіты радыёэлектроннае (Бухарэст, Ясы), электратэхн. (Бухарэст, Краёва, Тыргавіштэ), авіябудаванне (Бакэў, Краёва), вагонабудаванне (Арад), аўтамабілебудаванне (203 тыс. аўтамабіляў, Кымпулунг, Брашоў, Краёва), трактарабудаванне (10 тыс. трактароў Кымпулунг, Краёва), суднабудаванне (Галац, Брэіла, Канстаіша). 3 галін хім. прамсці найб. развіты нафтаперапрацоўка (12,5 млн. т) і нафтахімія (Плаешці, Пітэшты, Брашоў), вытвсць штучных і сінт. валокнаў, мінер. угнаенняў (669 тыс. азотных, 138 тыс. т фосфарных, сінт. каўчуку, шын, лакаў і фарбаў, пластмас, фотаматэрыялаў, хімікафармацэўтычнай прадукцыі (Бухарэст, Ясы, П’ятраНямц, Галац). У лёгкай прамcui вьшучаюцца тэкст. і трыкат. (240 млн. м2 тканін), швейная, гарбарнаабутковая (штогод выпускаецца каля 35 млн. пар абутку). Працуюць прадпрыемствы лесапільнай (нарыхтавана 1618 тыс. м3 драўніны), дрэваапр., мэблевай, цэлюлознапапяровай (334 тыс. т паперы і кардону), паліграф., парфумернакасметычнай, буд. матэрыялаў (6,6 млн. т цэменту), шкляной і фарфорафаянсавай галін. Ва ўсіх. гарадах прадпрыемствы харч. і харчасмакавай прамсці (асабліва мясной, кансервавай, алейнай, вінаробчай, малочнай, спіртагарэлачнай, тытунёвай, цукр., мукамольнай). У 1998 атрымана 374 тыс. т мяса, 36,1 тыс. т маргарыну, 7 тыс. т масла, 37 тыс. т сыру, 321 т цукру, 5071 тыс. гекталітраў віна, 9989 тыс. гекталітраў піва. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 14,7 млн. га зямель, у т.л. 9,7 млн. га пад ворывам, 5 млн. га пад пашай. Арашаецца каля 3 млн. га. Пераважаюць асабістыя сялянскія і фермерскія гаспадаркі. Гал. галіна — раслінаводства. Збор асн. с.г. культур у
румынія 445
1998 (млн. т); кукурузы 8,6, пшаніцы і жыта 5,2, ячменю 1,2 (пасевы пераважна ў раўнінных раёнах на чарназёмах), цукр. буракоў 2,4, сланечніку 1,1, бульбы 3,3, агародніны (у асн. памідоры, капуста, цыбуля, часнок, зялёны перац) 2,8. Сеюць таксама авёс, рыс, copra, бабовыя, сою, у горных раёнах лён, у Трансільваніі каноплі, у паўд. і ўсх. раёнах тытунь (збор у 1998 — 17,5 тыс. т). Вял. плошчы пад садамі (пераважаюць яблыні і слівы) і вінаграднікамі (вінаград вінных гатункаў). Развіта жывёлагадоўля, у горных раёнах яна пераважае над раслінаводствам. Пагалоўе (1998, млн. галоў): буйн. par. жывёлы 3,2, авечак і коз 9,5, свіней 7,1, коней 0,8. Птушкагадоўля (69,5 млн. курэй, 1997). Рыбалоўства (19,3 тыс. т, 1997). Пчалярства. Транспарт пераважна аўтамаб. і чыгуначны. Даўж. (тыс. км, 1998) аўтадарог 153,4, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 104,7, чыгунак 11,4, у т.л. электрыфікаваных 3,9, водных шляхоў 1,7 (р. Дунай і нізоўі асн. прытокаў), нафтаправодаў 2,8, прадуктаправодаў 1,4, газаправодаў 6,4. У краіне 2,4 млн. легкавых, 513 тыс. грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў (2000). Гал. марскі порт Канстанца. Парты на Дунаі (Брэіла, Галац і інш.) абслугоўваюць рачныя і марскія перавозкі. У марскім флоце 142 судны агульнай грузападымальнасцю 1,2 млн. бр. рэг. т (1999). 62 аэрапорты, у т.л. міжнар. каля Бухарэста, Тымішаары, Канстанцы, Ясаў. У 1999 экспарт склаў 8,4 млрд. дол., імпарт 9,6 млрд. дол. У экспарце пераважаюць вырабы лёгкай прамcui, абсталяванне для нафтавай, хім., цэм. і інш. галін, вагоны, прадукцыя хім. прамсці,, нафтапрадукты, драўніна і вырабы з яе, некат. харч. прадукты; у імпарце — машыны і абсталяванне, жал. руда, вугаль, кокс, нафта, сыравіна для тэкст. прамсці, харч. тавары. Гал. гандл. партнёры: Італія (22% экспарту, 17,4% імпарту), Германія (19,6% і 17,5%), Францыя, ЗША, Расія. Знешні доўг больш за 9 млрд. дол. (1999). Р. атрымлівае эканам. дапамогу ад міжнар. аргцый і асобных краін (каля 500 млн. дол. штогод). Агульнаеўрап. значэнне мае турысцкая база: каля 6,5 млн. замежных турыстаў штогод. Грашовая адзінка —лея.
Узброеныя сілы. Уключаюць рэгулярныя ўзбр. сілы (178 тыс. чал.) і ваенізаваныя фарміраванні (75,9 тыс. чал.), (2000). Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Камплектаванне паводле прызыву і па кантракце. Рэгулярныя ўзбр. сілы складаюцца з сухап. войск, ВПС і ППА, BMC. У сухап. войсках 133 тыс. чал., 1250 танкаў, больш за 1,8 тыс. баявых браніраваных машын, да 1,3 тыс. адзінак гармат палявой артылерыі, рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў. У ВПС і войсках ППА 34,5 тыс. чал., больш за 350 баявых самалётаў, да 300 пускавых установак зенітных кіроўных ракет і 360 гармат зенітнай артылерыі, 135 самалётаў дапаможнай авіяцыі і 200 верталётаў. У BMC 10,5 тыс. чал., 21 баявы карабель, больш за
100 баявых катэраў, 25 дапаможных суднаў, каля 10 верталётаў.
Ахова здароўя. Сістэма аховы здароўя спалучае дзярж. мед. паслугі, сац. страхаванне, прыватную ўрачэбную практыку. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 67, жанчын 75 гадоў (2000). Узровень нараджальнасці — 11 на 1 тыс. чал. Смяротнасць 12 на 1 тыс. чал. Натуральны прырост адмоўны: 0,15%. Дзіцячая смяротнасць 17 на 1 тыс. нованароджаных (2000).
Асвета. Сучасная сістэма адукацыі Р. ўключае дашкольныя ўстановы [дзіцячыя сады для дзяцей 3—6(7)гадовага ўзросту], агульнаадук. школы, прафес. і вышэйшыя навуч. ўстановы. У агульнаадук. школу ўваходзяць абавязковая 8гадовая школа — ніжэйшая ступень сярэдняй адукацыі (4 гады навучання ў пач. школе для дзяцей з 6—7гадовага ўзросту і 4 гашы ў гімназіі, 5—8 кл.) і лійэй — вышэйшая ступень сярэдняй адукацыі або поўная сярэдняя школа (9—12 кл. пры дзённай і 9— 13 кл. пры вячэрняй ці дадатковай формах навучання). Выпускнікі гімназіі атрымліваюць сертыфікат, які дае права здаваць уступныя экзамены для паступлення ў ліцэй (дае званне бакалаўра) або прафес. школы (2—4 гады навучання), а таксама вучыцца ў вучнёўскіх (рамесных) школах без уступных экзаменаў. Сістэма вышэйшай адукацыі ўключае кароткатэрміновыя курсы (1 — 3 гады навучання ва універсітэцкіх каледжах) і доўгатэрміновыя (1—6гадовы тэрмін навучання ва унтах, акадэміях і ім падобных інтах). У 1995/96 навуч. г. ў Р. каля 14 тыс. пач. школ і гімназій (каля 3 млн. навучэнцаў), больш за 1 тыс. ліцэяў (каля 1 млн. навучэнцаў), больш за 1 тыс. розных навуч. устаноў прафес. адукацыі (каля 4 тыс. навучэнцаў), 48 дзярж. ВНУ (225,1 тыс. студэнтаў), з 1990 існуюць і прыватныя. Буйнейшыя дзярж. ВНУ: унты ў гарадах Бухарэст, Ясы, КлужНапока, Тымішаара, Краёва, Брашоў і інш. У Р. больш за 16 тыс. бк і больш за 450 музеяў. Найб. бкі: Рум, АН, Цэнтр. дзярж. (мае філіялы ў адм. цэнтрах паветаў), Цэнтр. універсітэцкая — усе ў Бухарэсце; Цэнтр. універсітэцкая ў г. КлужНапока; універсітэцкія бкі ў гарадах Брашоў, Краёва, Тымішаара, Ясы. Найб. музеі: нар. мастайтва, мастацтваў, гісторыі Р., музыкі, этнагр. «Музей сяла», тэхнікі, прыродазнаўчых навук імя Г.Анціпы — усе ў Бухарэсце; этнагр. паўн. Трансільваніі, гіст., мастацтваў у г. КлужНапока; гіст., сучаснага рум. мастацтва ў г. Галац; археал., маст. ў г. Канстанца, маст. ў г. Тымішаара, гіст. ў гарадах Залоў, Ясы і інш. Навук. даследаванні праводзяцца інтамі Рум. АН, галіновымі НДІ, на кафедрах унтаў і акадэмій, н.д. цэнтрамі.
Друк, радыё, тэлебачанне. У 1999 у Р. больш за 470 перыяд. выданняў. Найбуйнейшыя газеты: «Adevarul» («Праўда», з 1989), «Romania libera» («Свабодная Румынія», з 1943), «Tineretul liber» («Свабодная моладзь», з 1989), «Azi» («Сён
ня»), «Libertatea» («Свабода»), «Viitorul Romanesc» («Будучыня Румыніі»), «Dreptatea» («Справядлівасць»; усе з 1990). Інфарм. агенцтвы: нац. РОМПРЭС (з 1949, да 1990 наз. Аджэрпрэс), незалежнае прыватнае А.М. Прэс (з 1991). Радыёвяшчанне з 1925. Тэлебачанне з 1953. Трансліруюцца праграмы Рум. тэлебачання (2 нац. і 1 міжнар. каналы), дзейнічаюць тэлестанцыі: ПРО ТВ, Антэна 1, Прыма ТВ і інш. Перадачы вядуцца на 15 мовах.
Літаратура развівалася пад уплывам фальклору (казкі, гайдуцкія балады, дойны — лірычныя песні), а таксама культуры суседніх, у т.л. слав., народаў. Першыя пісьмовыя помнікі царк.дыдактычнага характару на слав. мове вядомы з 15 ст. У 16—18 ст. на станаўленне рум. мовы і лры паўплывалі пераклады рэліг. кніг з царк.слав. мовы, дзейнасць летапісцаў Г.Урэке, М.Касціна, І.Некулчэ, К.Кантакузіна. На мяжы 17—18 ст. узнік асветніцкі рух, найбуйнейшым прадстаўніком якога быў малд. асветнік Д,зККантэмір. Асветніцкую дзейнасць развівала т.зв. лац., або трансільванская, школа (С.МікуКлейн, Г.Шьшкай, П.Маёр і інш.). На мяжы 18—19 ст. зарадзілася ўласная рум. лра