• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     ваен. акругі. У пач. Jй сусв. вайны каманд. 3й арміяй Паўд.
    Зах. фронту, вызначыўся ў час Галіцыйскай бітвы 1914. У вер. 1914—сак. 1915 галоўнакаманд. войскамі ПаўночнаЗаходняга фронту. Чл. Дзярж. савета (1915). У 1915 каманд. асобнай 6й арміяй, потым галоўнакаманд. войскамі Паўн. фронту (1915, 1916—17). У пач. Лютаўскай рэвалюцыі 1917 настаяў на адрачэнні Мікалая II ад трона. 3 крас. 1917 у адстаўцы. У вер. 1918 узяты ў заложнікі Каўказскай (11й) Чырв. Арміяй, расстраляны або забіты ў выніку самасуду.
    л'іт.: Д а н н л о в Ю.Н. На путн к крушенню. М., 1992; Португальскмй Р.М., Алексеев П.Д., Р у н о в В.А. Первая мнровая в мзнеопнсаннях русскнх военачальннков. М„ 1994. А.М.Лукашэвіч.
    РЎЙТЭЛЬ (Ruutel) Арнольд (н. 10.5.1928, в. Лайм’яла, ваў Саарэмаа. Эстонія), эстонскі паліт. і дзярж. дзеяч, вучоныаграном. Др с.г. н. (1991), праф. (1991). Скончыў Эст. с.г. акадэмію ў г. Тарту (1964). 3 1956 пам. дырэкгара, дырэктар эксперым. базы Эст. інта жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, з 1963 дырэктар Тартускага ўзорнага саўгаса. У 1969—77 рэктар Эст. с.г. акадэміі. 3 1977 сакратар ЦК Камуніст. партыі Эстоніі па пытаннях сельскай гаспадаркі. у 1979—83 1ы нам. старшыні CM Эст. ССР. 3 1983 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Эст. ССР, у 1990—92 старшыня Вярх. Савета Эстоніі. Чл. Канстытуцыйнай асамблеі (1991—92). 3 1993 дырэктар Інта най. развіцця і супрацоўніцтва. Дэп. (1995—2001) і віцэстаршыня (1995—97) парламента (Рыйгікога) ад апазіц. партыі Саюз эст. народа. 3 вер. 2001 прэзідэнт Эст. Рэспублікі.
    РУКАВІШНІКАЎ Мікалай Мікалаевіч (н. 18.9.1932, г. Томск, Расія), савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1971, 1974). Герой Манголіі (1972). Герой Балгарыі (1979). Лётчыккасманаўт СССР (1971). Канд. тэхн. н. (1980). Скончыў Маскоўскі інж.фіз. інт (1957). У 1967—80 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. У 1981 —98 старшыня Федэрацыі касманаўтыкі СССР (Расіі). 23 — 25.4.1971 з УЛ.Шаталавым і А.С.Елісеевым здзейсніў (як інжынервыпрабавальнік) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз10» (стыкоўка з арбітальнай станцыяй «Салют»), 2—8.12.1974 з А.В.Ф/ліпчанкам — палёт на КК «Саюз16» (як бортінжынер), 10 —12.4.1979 з Г.Іванавым (Балгарыя) — палёт на КК «Саюз33» (як камандзір). У космасе правёў 9,9 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага AH СССР. У.С.Ларыёнаў.
    РУКАКРЫЛЫЯ (Chiroptera), атрад млекакормячых, якія прыстасаваліся да працяглага палёту. 2 падатр.: крыланы (Megachiroptera) і лятучыя мышы, або кажаны. Вядомы з эацэну (каля 65 млн. г. назад). Крыланы пашыраны ў тропіках і субтропіках Усх. паўшар’я; каля 200 відаў. Лятучыя мышы пашыраны
    438 РУКАПАЛАЖЭННЕ
    паўсюдна, акрамя Арктыкі і Антарктыды; больш за 800 відаў. Насяляюць розныя ландшафты, жывуць у пячорах, расколінах скал, дуплах, пабудовах і інш. Большасць відаў утвараюць калоніі (часам да некалькіх млн. асобін). Актыўныя ў прыцемку і ўначы. Некат. трапічныя віды—носьбіты вірусаў шаленства і інш. небяспечных хвароб. На Беларусі 17 відаў з родаў вячэрніцы, начніцы, вушаны, кажаны, нетапыры і шыракавушкі. У Чырв. кнізе МСАП 8 відаў, 4 падвіды; у Чырв. кнізе Беларусі — 7 відаў.
    Даўж. крыланаў да 42 см, размах крылаў да 1,65 м; даўж. кажаноў да 14 см. Пярэднія канечнасці ператвораны ў скурыстыя крылы, якія, як і ўсё цела, укрыты кароткім аксаміцістым валасяным покрывам. У палёце і пры паляванні арыентуюцца гал. чынам з дапамогай ультрагуку. 3 органаў пачуццяў найб. развітыя слых і дотык. Крыланы кормяцца пераважна пладамі, лятучыя мышы—насякомаедныя, некат.—рыбаедныя, ёсць крывасмокі. Нараджаюць 1—2 дзіцянят 1 раз у год. Гл. таксама Вушан, Кажанок.
    Літ.: С о к о л о в В.Е. Снсгематнка млекопнтаюшнх. М„ 1973; К у р с к о в А.Н. Рукокрылые Белорусснн. Мн., 1981.
    Э.Р. Самусенка. РУКАПАЛАЖ^ННЕ, х і р а т о н і я, абрад узвядзення ў свяшчэнніцкі сан (дыякана, свяшчэнніка, епіскапа і інш.) у хрысціянстве. У праваслаўі і каталіцызме разглядаецца як таінства, калі пры ўскладанні рук вышэйстаячага служыцеля культу на галаву таго, каго пасвячаюць, яму як бы перадаецца «боская ласка». У пратэстанцкіх цэрквах праз Р. пасвячаюцца на служэнне прэсвітэры, дыяканы і інш. служыцелі, выбраныя царквой. У шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, прынята рашэнне аб Р. таксама і жанчын не толькі ў сан дыякана, але і прэсвітэра.
    РЎКАПІС. 1) тэкст, напісаны ад рукі, a таксама аддрукаваны на пішучай машынцы. 2) Рукапісны помнік пісьменнасці. Стараж. Р. з’яўляюцца важнай гіст. крыніцай; іх вывучэннем займаецца палеаграфія. 3) У выдавецкай справе — аўтарскі тэкст, арыгінал, з якога робіцца набор.
    РУКАПІСНАЯ КНІГА, кніга, тэкст і мастацкае афармленне якой выкананы ад рукі. Асн. формай Р.к. (як і друкаванай) быў кодэкс — блок змацаваных аркушаў (сшыткаў) пісчага матэрыялу (пергамент ці папера), звычайна заключаны ў пераплёт, які часам упрыгожваўся памастацку выкананым абкладам. Напачатку Р.к. перапісвалі ўставам, пазней паўуставам і скорапісам. Паводле прызначэння Р.к. падзяляюць на богаслужэбныя і чэцці (для чытання) рэліг. і свецкага зместу.
    Р.к. былі вядомы ў стараж. Егіпце, краінах Пярэдняй Азіі. Яны мелі форму скрутка, пісаліся на папірусе, скуры, гліняных плітках. У 2—3 ст. пачалі ўжываць пергамент, пазней
    паперу. На працягу 3—15 ст. у Еўропе склаліся традыцыі візант., лац. і слав. Р.к. Перапісаныя ў італьян., франц., ням. майстэрнях (скрыпторыях), яны былі на Беларусі ў бібліятэках Радзівілаў, Сапегаў, Полацкай езуіцкай акадэміі. Візант. Р.к. паўплывала на знешні выгляд, тэхніку вытворчасці і аздобу слав. кнігі. Менавіта з грэч. рукапісаў браты Кірыла і Мяфодзій пераклалі на слав. мову хрысц. богаслужэбныя кнігі. Для напісання слав. Р.к. ўжываліся кірыліца і глаголіца. Самая стараж. датаваная слав. Р.к. — Астрамірава евангелле, перапісанае дыяканам Грыгорыем у 1056—57. Найб. раннімі помнікамі стараж.рус. пісьменнасці, што дайшлі да нас, з’яўляюцца Ізборнікі Святаслава 1073 і 1076. Р.к. стараж. Русі спалучае тэкст і маст. аздобу, часта гэта помнік муз. культуры (з нотнымі запісамі). У аздобе стараж.рус. Р.к. вылучаюць стылі стараж.візант., тэраталагічны (звярыны), балканскі новавізант. і старадрукарскі.
    На Беларусі Р.к. з’явілася ў 11 ст. і бытавала да 19 ст. Розныя веравызнанні
    і шматэтнічнасць абумовілі тое, што яна пісалася рознымі алфавітамі, на слав., лац., яўр. мовах. На развіццё кірылаўскай Р.к. паўплывалі культ. сувязі з Маскоўскай Руссю і Украінай. Бел. Р.к. ствараліся ў Полацку, Тураве, Друцку, Слуцку, Супраслі, Мінску, Навагрудку, Куцейне, Віцебску. Перапісчыкі былі рознага сац. паходжання — ад князёўны (Ефрасіння Полацкая) да простага гараджаніна (пісец Марцін з Гальшан). Р.к. — часта адзіная крыніца вывучэння бел. мовы і лры, гісторыі і права (збкі папулярных сярэдневяковых аповесцей «Александрыя», «Троя», Статуты ВКЛ, мтапісы беларускалітоўскія). Многія Р.к. маюць укладныя запісы і прыпіскі — важную крыніцу гісторыі культуры. Маст. аздоба Р.к. залежала ад яе прызначэння. Раскошна ўпрыгожваліся богаслужэбныя кнігі. Вядомы багата аздобленыя кнігі і свецкага зместу. Упрыгожванні складаюцца з заставак, ініцыялаў, мініяцюр і ілюстрацый. Найб. важныя помнікі маст. аздобы бел. Р.к. — Тураўскае евангеме, Лаўрышаўскае евангелпе, Радзівілаўскі летапіс, Мсціжскае евангелпе, Супрасльскі рукапіс, Ваўкавыскае евангелле, Евангелле Дабрахотава 16 ст., Пінскі зборнік 17 ст. Цэнтрамі збірання і вывучэння бел. Р.к. ў 19—пач. 20 ст. былі Віленская публічная бка (цяпер Цэнтр. бка АН Літвы) і Беларускі музей у Вільні. Бел. Р.к. зберагаюцца ў Рас. Нац. (С.Пецярбург) і дзярж. (Масква) бках, бках Расійскай АН (С.Пецярбург), Маскоўскага унта, АН Украіны (Кіеў), Ягелонскага унта (Кракаў), у Рас. дзярж. архіве стараж. актаў. Нязначную колькасць Р.к. зберагаюць Цэнтр. навук. бка імя Я.Коласа Нац. АН Беларусі, Нац. бка Беларусі, Нац. маст. музей Беларусі.
    Літ.: Добрянскнй Ф. Опмсанне рукопнсей Внленской публнчной бнблнотекн, церковнославянскнх м русскнх. Внльна, 1882;
    Да арт. Рукапісная кніга. Старонка грэчаскай рукапіснай кнігі «Хлудаўскі псалтыр». 8 ст.
    Л йнмбч^тмлмміпітатьіміп \| | аншжыг. ш^стішйцж quit ЛФфіяБншпл шпдаллі
    Н Ж4 мр*г*мЙЧМл4рчш»«ліл МЛІШТІППКЛ . мкііідопні ккл.ЕІл^п^тбтбіцдгі ' імшйнцй МЛНТЫЦСЛІБЛ
    ТТгеіГіТЛБКІ, MKiniUnmuilV плшпітліт^іжігйііфлешж: е цн п нлаепінйлляіі в " алвмг .слдылптткПБІ  > ліетеп пгштлбн :п : ■ ЛІАЫІНГЦГ. ысг г;.. ''"';■<
    Л^ ліі інп'т^кг! L „. ...
    і іб: . ішмнні' tin : .
    Да арт. Рукашсная кніга. Старонка старажытнарускай рукапіснай кнігі «Кіеўскі псалтыр».
    <тмд.і«і.шгыыт* ЦНТЫЛГІг t ■ ■ "6 ткі гг.лаіе». . .. ійстіу.тыыт I'mtUiTUKTHHUrH ПНЖт^КІІ^4ПТЫкп ммпшкагііРде умгммн|1 ійпіі tinuH^muMtin йнрннмпі^на m
    «4« ошкні о«£і Пітміын аншм ? Яюмінйіыій пйі JgdtWyniMtG,, пііпнооцА' нм*ті, й>» ' ^ІГІПЦ .ШЯТТ *• ЛЖ»«Р1ТІМ>АК M l Mt HAMM г Mt нітймійл ікіі тннтйійітннж «TUdn ГЖКаіАГІ . lVY.iif.'HHia4»|45u HUAilUunuXHl II прплмніілпгыь
    оімпрйі uinwmrtHi П|ІШШ H/HKIiMUp пріш ГМЛЛІТЫІМІ ІМІТНдйімІЛ
    Аоцітньі|унірнйі ннчлкг» аЛіюбкр міннйпіртнімпч (МІЫНПСртіныд MVAh