• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    с. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Слонімскага пав. Ў 1831 за ўдзел Сапегаў у паўстанні 1830—31 Р. канфіскаваны і перададзены ў казну. У 19 ст. ў Р. 2 гарбарныя зды, палатняная і 3 суконныя фкі. У 1897 у Р. 5016 ж., 769 будынкаў, 5 дробных прадпрыемстваў, нар. вучылішча, у 1914 —6815 ж„ 26 прадпрыемстваў (341 рабочы), выраблялася ружанская кераміка. У 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Косаўскага пав. Палескага ваяв., 3622 ж. (1921). Дзейнічаў райком К.ПЗБ. 3 1939 у складзе БССР, з 15.1.1940 rap. пасёлак,
    436	ружжо
    цэнтр Ружанскага раёна. У Вял. Айч. вайну з 23.6.1941 да 13.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Р. і раёне 5491 чал., дзейнічаў падп. антыфашысцкі кт. 3 1962 у Пружанскім рне.
    Працуюць мэблевая фка, вьпворчахарчовы зд, вытворчагандлёвы камбінат; сярэдняя і муз. школы, 2 дашкольныя дзіцячыя ўстановы, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, касцёл. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана; брацкая магіла сав. воінаў і Курган Славы (за 2 км ад Р. каля шашы на Ваўкавыск). Помнікі архітэктуры: .Петрапаўлаўская царква і манастыр базыльян, Троіцкі касцёл, Палацавы комплекс, сінагога (2я пал. 19 ст.).
    ружжб, ручная агнястрэльная і пнеўматычная зброя з доўгім ненаразным ствалом; разнавіднасць стрэльбы. Агнястрэльныя Р. бываюць баявыя, паляўнічыя і спартыўныя; прызначаны для стральбы шротам," карцеччу і спеіі. свінцовымі кулямі. Пнеўматычныя (духавыя) Р. — спартыўныя, спружынныя або газабалонныя, дзейнічаюць ад сціснугага паветра ці інш. газу (гл. Пнеўматычная зброя).
    Б а я в ы я • Р. (аркебуза, куляўрына, пішчаль, петрыналь) з’явіліся ў 14—15 ст., з 16 ст. пашырыліся кнотавыя Р. — мушкеты. Са стварэннем ударнакрамянёвага замка (16 ст.) і штыка з трубкай (17 ст.) усталяваўся тып баявога дульназаралнага Р„ якое стала асн. зброяй пяхоты да 1840х г. (гл. Крамянёвая зброя), калі было заменена капсульным. У 2й пал. 19 ст. гладкаствольныя Р. заменены наразнымі вінтоўкамі (гладкаствольныя Р. захаваліся як паляўнічыя). ПаляўнічыяР. больш лёгкія за баявыя; аднаствольныя з’явіліся ў 17 ст. (гл. Паляўнічая зброя). Яны былі
    шомпальныя (зараджаліся з дула з дапамогай шомпала), у пач. 20 ст. выцеснены казназараднымі Р. (зараджаліся унітарным патронам з задняй — т.зв. казённай — часткі ствала). Сучасныя паляўнічыя Р. прызначаны для прамысл. і спарт. (аматарскага) палявання, для спарт. стральбы на стэндзе (дакладная класіфікацыя Р. і тэрміналогія пакуль не ўсталяваліся). У 2ю сусв. вайну шырока выкарыстоўвалася процітанкавая наразная стрэльба (усталяваная назва — процітанкавае ружжо). В.І.Вараб'ёў. РЎЖЫ ў м а т э м а т ы ц ы, плоскія крывыя, ураўненні якіх у палярных каардынатах маюць выгляд: г<кіпАр, дзе а і k — пастаянныя. Размяшчаюцца ўнутры круга радыуса а. Калі k=m/n — рацыянальны лік, то Р. — алг. крывыя цотнага парадку; калі k—цэлы лік, Р. мае k пялёсткаў пры k няцотным і 2k пялёсткаў пры k цотным. Пры ірацыянальным k пялёсткаў бясконца многа.
    Ружы r = asinfep: 7 — k = 2; 2 — k = 5/3; 3 — k  /2
    РУЖЫЦЮ (Rozycki) Людомір (6.11.1884, Варшава — 1.1.1953), польскі кампазітар, педагог. Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі, Берлінскай акадэміі музыкі. 3 1907 дырыжор оперы і выкладчык кансерваторыі ў Львове. 3 1912 за мяжой. 3 1918 у Варшаве. У 1930—39 праф. Варшаўскай кансерваторыі, з 1945 — Дзярж. Вышэйшай муз. школы ў г. Катавіцы. Прадстаўнік «Маладой
    Ружжо: a—г — кнотавы, калясцовы, крамянёвы і капсульны замкі (1 — курок, 2 — капсуль, 3 — запальны стрыжань, 4 — запал, 5 — зарад); д — ружжо аўтаматычнае магазіннае; е — двухствольнае з двума куркамі; ж — з ручным «помпавым» перазараджэннем.
    Польшчы». Для творчасці харакгэрны ўплывы позняга рамантызму і імпрэсіянізму. Яго стыль вылучаўся яркім нац. каларытам, апорай на муз. фальклор, імкненнем да павышанай экспрэсіі, пышнасцю і сакавітасцю аркестроўкі. Сярод твораў: оперы, у т.л. «Эрот і Псіхея» (1916), і балеты, у т.л. «Пан Твардоўскі» (1920), сімф. паэмы для арк., канцэрты для інстр. з арк., камернаінстр. ансамблі, вак. цыклы, рамансы, песні, музыка да спекгакляў і інш. Дзярж. прэміі Польшчы 1930, 1952.
    РУЖЫЧКА (Ruzicka) Леапольд (13.9.1887, г. Вукавар, Харватыя — 26.9.1976), швейцарскі хімікарганік. Замежны чл. AH СССР (1958). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Карлсруэ (1910). У 1912—25 і 1929—57 у Вышэйшай тэхн. школе ў Цюрыху. (з 1923 праф.). У 1926—29 ва Утрэхцкім унце (Галандыя). Навук. працы па даследаванні біясінтэзу і хім. будовы, а таксама сінтэзу прыродных аліцыклічных злучэнняў, у т.л. тэрпенаў, стэроідных гармонаў, пахучых рэчываў. Вынайшаў прамы спосаб вызначэння вугляроднага касцяка сесквітэрпенаў (1921). Сінтэзаваў аліцыклічныя кетоны з 8—34 атамамі вугляроду ў цыкле (1920—34), цыбетон (1926), гармоны андрастэрон (1934) і тэстастэрон (1935, адначасова з А.Ф. Бутэнантамў Вызначыў будову мускону (1926), сантаніну (1930), абіяцінавай кты (1932). Сфармуляваў біягенетычнае ізапрэнавае правіла (1953). Нобелеўская прэмія 1939.
    РУЖб ДЭ ЛІЛЬ (Rouget de Lisle) Клод Жазеф (10.5.1760, г. Лон леСанье, Францыя — 26 ці 27.6.1836), французскі паэт і кампазітар. Па прафесіі ваен. інжынер. Напісаў словы і музыку «Марсельезы». Аўтар «Нарысаў у вершах і прозе» (1796), лібрэта камічнай оперы «Жако, або Школа маці» (1798, разам з К.ЭДэпрэ), драмы «Макбет» (паст. 1827), рамансаў, гімнаў, ваен., рэв. і інш. песень, у т.л. песні «Раланд у Рансевалі», словы з якой сталі лоЗунгам рэвалюцыянераў 1848. Перакладаў на франц. мову байкі І.Крылова.
    Літ.: Велнковскнй С.й. Поэты французскнх революцнй, 1789—1848. М., 1963; Ц в е й г С. Геннй одной ночн. М., 1964.
    РУЖЭВІЧ (Rozewicz) Тадэвуш (н. 9.10.1921, г. Радомска, Полынча), польскі пісьменнік, драматург. Вывучаў гісторыю мастацтваў у Ягелонскім унце ў Кракаве (1945—49). Друкуецца з 1938. Аўтар паэт. кніг «Непакой» (1947), «Зялёная ружа» (1961), «Трэцяя асоба» (1968), паэм «Галасы» (1948), «У цэнтры жыцця» (1956), «Ахерон апоўдні» (1968), збкаў апавяд. «Апала лісце з дрэў» (1955), «Перапынены экзамен» (1960), «Падрыхтоўка да аўтарскага вечара» (1971), аповесцей, у т.л. «Смерць у старых дэкарацыях» (1970), эсэ, нарысаў і інш. Найб. значныя яго п’есы: «Картатэка» (паст. 1960), «Група Лаакаона» (паст. 1962), «Сведкі» (паст. 1964), «Дзеянне, якое перапыняецца» (паст. 1978), «Пас
    рукакрылыя 437
    тка» (паст. 1984, пра Ф.Кафку). У творах тэмы вайны і фашызму, чалавека і грамадства, мастацтва як носьбіта гуманізму, узаемадачыненняў мастака і ўлады, культуры і цывілізацыі, крызісу духоўнасці. Рэаліст. паэзія адметная свядомым «антыэстэтызмам», празаізайыяй верша, вобразнай прадметнасцю, экспрэсіўнасцю, жывапіснасцю, багаццем сатыр. палітры. Зрабіў вял. ўплыў на польскіх пісьменнікаў т.зв. ўцалелага (ваеннага) пакалення. На бел. мову асобныя вершы Р. пераклалі М.Танк, В.Дранчук, Ш.Раманчук, Я.Семяжон, апавяданні — Я.Брыль, П.Стафановіч. Дзярж. прэмія Польшчы 1955, 1966.
    Тв.: Бел. пер. — у кн.: Ад Буга да Одры: Апавяданні пол. пісьменнікаў. Мн., 1969; Рус. пер. — Нзбранное. М„ 1979; йзбр. лнрнка. М., 1980; Стнхотворення н поэмы. М., 1985.
    Е.А.Лявонава.
    Л.Ружычка
    Т.Рузвельт.
    Ф.Рузвельт.
    А.Руйтэль.
    РЎЗВЕЛЬТ (Roosevelt) Тэадор (27.10.1858, НьюЙорк — 6.1.1919), палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Скончыў Гарвардскі унт (1880), вучыўся ў Калумбійскай (НьюЙорк) юрыд. школе. Належаў да Рэсп. партыі (з 1880). У 1881—84 дэп. асамблеі штата НьюЙорк. 3 1889 чл. камісіі палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША па грамадз. прызначэннях. У 1895—97 паліцэйскі камісар НьюЙорка. У крас. 1897 — маі 1898 нам. ваеннамарскога міністра. Удзельнік ісп.амер. вайны 1898 на Кубе. 3 1899 губернатар штата НьюЙорк. 3 1900 віцэпрэзідэнт ЗША, пасля забойства прэзідэнта У.МакКінлі (з 1897) —прэзідэнт ЗША (26ы, 1901—09). Праводзіў экспансіянісцкі знешнепаліт. курс у Лац. Амерыцы (палітыка «вял. дубінкі», захоп амер. войскамі зоны Панамскага канала ў 1903, акупацыя ўзбр. сіламі ЗША Кубы ў 1906—09 і інш). Пасрэднік на перагаворах паміж Японіяй і Расіяй па заключэнні Портсмуцкага мірнага дагавора 1905. Аўтар гіст.літ. прац «Ваеннамарскія дзеянні ў вайну 1812 г.» (1880), «Заваяванне Захаду» (т. 1—4, 1889—96) і інш., публіцыстыкі, артыкулаў па арніталогіі, біяграфій паліт. дзеячаў ЗША Г.Морыса, Т.Х.Бентана. Нобелеўская прэмія міру 1906.
    Літ.: У т к н н А.й. Теодор Рузвельт: Полнт. портрет. Свердловск, 1989.
    РЎЗВЕЛЬТ (Roosevelt) Франклін Дэлана (30.1.1882, г. ХайдПарк, штат НьюЙорк. ЗША — 12.4.1945), палітьгчны і
    дзярж. дзеяч ЗША. Скончыў Гарвардскі унт (1904), вывучаў юрыд. навукі ў Калумбійскім унце (1904—07). У 1905 ажаніўся з Элеанорай Р., пляменніцай Т.Рузвельта. 3 1907 працаваў у юрьш. фірме. 3 1910 сенатар у штаце Ньюйорк яп Дэмакр. партыі. У 1913—20 пам. марскога міністра ва ўрадзе Ч.В.Вільсана, выступаў за ўмацаванне ваен.марской магугнасці ЗША. У 1920 кандыдат у війэпрэзідэнты ЗША, потым зноў практыкаваў як юрыст. Са жн. 1921 у выніку хваробы на поліяміэліт страціў здольнасць хадзіць. У 1928—32 губернатар штата НьюЙорк. У 1933— 45 прэзідэнт ЗША (32і) ад Дэмакр. партыі (тройчы перавыбраны ў 1936, 1940 і 1944 — адзіны вьшадак у гісторыі краіны). Урад Р. садзейнічаў пераадоленню ўнутры ЗША наступстваў
    сусв. эканам. крызісу 1929—33 (палітыка «новага курсу»). У знешняй палітыцы аддавалася перавага адыходу краіны ад ізаляцыянізму, нармалізацыі адносін з СССР (дыпламат. адносіны ўстаноўлены ў ліст. 1933), удзелу ЗША (са снеж. 1941) у 2й сусв. вайне на баку краін антыгітлераўскай кааліцыі, наладжванню супрацоўнііггва з гэтымі краінамі дзеля дасягнення ўсеагульнага міру і справядлівага пасляваен. ўладкавання свету (гл. Атлантычная хартыя, Лендліз, Дэкларацыя Аб’яднаных Нацый. Квебекскія канферэнцыі 1943, 1944, Тэгеранская канферэнцыя 1943, Другі фронт, Крымская канферэнцыя 1945, Арганізацыя Аб'яднаных Нацый).
    Літ:. Яковлев Н.Н. Ф.Рузвельт: человек н полнтнк. М., 1981; Мальков В.Л. Франклнн Рузвельт: Пробл. внутренней полктнкн н дмшіоматнн М., 1988; Ю н к е р Д., А й г н е р Д. Франклян Рузвельт. Уннстон Черчнлль: Пер. с нем. Ростов н/Д, 1998.
    М.А.Бандарэнка.
    РЎЗСКІ Мікалай Уладзіміравіч (18.3.1854 — 19 або 21.10.1918), расійскі ваен. дзеяч, удзельнік 1й сусв. вайны на тэр. Беларусі. Ген. ад інфантэрыі (1909), ген.ад’ютант (1914). Скончыў Акадэмію Генштаба (1881). Удзельнік рус.тур. 1877—78 і рус.яп. 1904—05 войнаў. У 1902—04 нач. штаба Віленскай ваен. акругі. У 1906—09 камандаваў 21м корпусам. 3 1909 чл. Ваен. савета, з 1912 пам. камандуючага войскамі Кіеўскай