Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
л. нар. песні, песні бел. кампазітараў, рамансы рус. і замежных кампазітараў. Лаўрэат 4га Міжнар. конкурсу імя П.Чайкоўскага (1970), Міжнар. конкурсу вакалістаў у Барселоне (1975, ІспаНІя). Н.Г.Мазурына. РУДКОЎСКІ Міхась (Міхаіл Міхайлавіч; 17.4.1936, в. Востраў Ганцавіцкага рна Брэсцкай вобл. — 7.7.1991), бел. паэт, перакладчык. Скончыў Брэсцкі пед. інт (1961). Настаўнічаў. 3 1960 у Ганцавіцкай раённай газеце, у 1962—82 на Брэсцкай студыі тэлебачання. Друкаваўся з 1957. Аўтар збкаў лірыкі
«Першыя вёрсты» (1963), «Сінія Брады» (1967), «Позвы» (1971), «У краі тым...» (1975), «Векавечная Бацькаўшчына» (1976), «Трыгор’е» (1981), «Засцярога» (1984). Гал. тэма яго твораў — Беларусь, хараство яе краявідаў, дабрыня, мужнасць і шчырасць людзей, іх надзеі, праблемы і трывогі, мінулае, сучаснае і будучыня. Палессе ў паэзіі Р. паўстае як край казачнарамантычны, амаль былінны. Вершам Р. ўласціва тонкая акварэльнасць малюнка, трапнасць маст. дэталі, светлыя элегічныя інтанацыі роздуму пра ўзаемасувязі прыроды і чалавека, псіхалагізм. Працаваў у жанры балады, элегіі, санета, трыялета і інш. Пераклаў на бел. мову вершы ўкр. паэтаў.
Тв:. Залатазвон: Выбр. лірыка. Мн, 1986; Гарынь: Вершы. Мн., 1992.
Літ.: К а л е с н і к Зорны спеў. Мн., 1975. Т.К. Чабан.
РУДНАТЭРМІЧНАЯ ПЕЧ. тое, што рудааднаўлялышя печ.
РУДНЕВА Наталля Аляксандраўна (н. 27.5.1951, г. Самара, Расія), бел. спявачка (меццасапрана). Засл. арт. Беларусі (1994). Нар. арт. Беларусі (1999). Скончыла Бел. кансерваторыю (1981). 3 1972 артыстка хору, з 1981 салістка Нац. акад. тра оперы Беларусі. Валодае моцным голасам, яркім драм. талентам. Першая выканаўца гал. партый у onepax бел. кампазітараў: Квета («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі), Ганна («Новая зямля» Ю.Семянякі), Клара Цаханасян («Візіт дамы» С.Картэса), а таксама Мадалена («Мадалена»' С.Пракоф’ева). Сярод інш. партый: Любка («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Любаша, Лель, Вясна («Царская нявеста», «Снягурка» М.РымскагаКорсакава), Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Паліна, Графіня, Вольга, няня («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Элен Бязухава, Соня, Ахросімава («Вайна і мір» Пракоф’ева), Амнерыс, Эбалі, Ульрыка, Азучэна, Мадалена, Фенена («Аіда», «Дон Карлас», «Бальмаскарад», «Трубадур», «Рыгалета», «Набука» Дж.Вердзі), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні) і інш.
РЎДНЕЎ Леў Уладзіміравіч (13.3.1885, г. Ноўгарад, Расія — 19.11.1956), рускі
430 руднік
архітэктар. Скончыў Пецярбургскую AM (1915), праф. у ёй (1922—48) і ў Маскоўскім арх. інце (1948—52). Асн. работы: помнік «Змагарам рэвалюцыі» на Марсавым полі ў Пецярбургу (1917—19); будынак Ваен. акадэміі (1937), адм. будынкі на вул. Маршала Шапашнікава (1934—38) і на Фрунзенскай набярэжнай (1938—55), комплекс Маскоўскага унта (1949—53, у сааўт.; праект —Дзярж. прэмія СССР 1949) — усе ў Маскве; Дом урада ў Баку (1952), Палац культуры і навукі ў Варшаве (1952—55) і інш.
Літ:. Архнтектор Руднев. М., 1963.
РУДНІК, горназдабыўное прадпрыемства ў асноўным з падземным спосабам распрацоўкі радовішча карысных выкапняў. Уключае сумежныя шахты, кар ’еры і інш. горныя вырабаткі па здабычы і перапрацоўцы сыравіны, аб’яднаныя агульным комплексам наземных збудаванняў. Горныя работы на Р. вядуйна на глыбіні да 3 км і больш. Часам Р. наз. прадпрыемствы з адкрытай распрацоўкай карысных выкапняў.
РЎДНІКІ, вёска ў Мокраўскім с/с Пружанскага рна Брэсцкай вобл., каля аднайм. вадасховішча. Цэнтр калгаса. За 15 км на Пн ад г. Пружаны, 100 км ад Брэста, 27 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 187 ж., 61 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана. Помнік архітэктуры — СвятаПакроўская царква (2я пал. 19 ст.).
РЎДНІКІ, вадасховішча ў Пружанскім рне Брэсцкай вобл., за 2,5 км на ПнЗ ад в. Руднікі. Створана ў 1978. Пл. 0,9 км!, даўж. 1,6 км, найб. шыр. 800 м, найб. глыб. 2,5 м, аб’ём вады 1,2 млн. м3. Даўж. агараджальнай дамбы 2,2 км. Напаўняецца вадой з р. Ясельда па адкрытым канале праз сажалку пры дапамозе помпавай станцыі. Забіраецца вада з вадасховішча праз вежавы вадаскід. Выкарыстоўваецца для арашэння с.г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
РУДНІКбВАЕ ТРАНСПАРТАВАННЕ, унутрышахтавае транспарт а в а н н е, перамяшчэнне карыснага выкапня і інш. грузаў, а таксама перавозка людзей па падземных горных вырабатках і па паверхні зямлі (у межах тэр. рудніка, шахты). Ажыццяўляецца стужачнымі, скрабалкавымі, хістальнымі і інш. канвеерамі, лакаматывамі, вагонамі, самаходнымі ваганеткамі, цялежкамі, канатнаскрэпернымі ўстаноўкамі. Выкарыстоўваецца таксама гідраўлічны транспарт, гравітацыйнае транспартаванне, пнеўматычны транспарт. Пад’ём і апусканне карысных выкапняў, горнай пароды, абсталявання і людзей з шахты на паверхню робіцца клецевай, скіпавай або камбінаванай пад’ёмнай устаноўкай з загрузачнымі і разгрузачнымі прыстасаваннямі, бункерамі, капрамі (т. зв. рудніковы пад’ём).
РУДШКдВЫ ГАЗ, гаручы газ, што вылучаецца звычайна ў кам.вуг. шахтах. Бясколерны, лягчэйшы за паветра. Асн. кампанент — метан, мае таксама азот’ вадарод, інертныя і інш. газы. Утвараецца ў радовішчах карысных выкапняў з арган. рэчываў пры гніенні, пад уздзеяннем цяпла, ціску, часам радыяцыі. У сумесі з паветрам выбухованебяспечны. Наяўнасць Р.г. ў рудніковай атмасферы (дапушчальная канцэнтрацыя 0,5—2% па аб’ёме) зніжае канцэнтрацыю кіслароду і можа прывесці да ўдушша.
РУДНІЦКІ Антон Сяргеевіч (н. 3.1.1943, в. Піліпавічы Капыльскага рна Мінскай вобл.), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1993). Скончыў БДУ (1966). 3 1966 у БДУ (у 1972—98 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ). Навук. працы па электрадынаміцы аптычных і радыёэлектронных сістэм. Распрацаваў эфектыўныя метады рашэння краявых задач электрадынамікі. Развіў тэорыю распаўсюджвання і дыфракцыі эл.магн. хваль у калейдаскапічных структурах, стварыў на аснове такіх структур прыстасаванні рознага функцыянальнага прызначэння для лазерных, аптычных і радыёэлектронных сістэм.
Тв:. К решенмю краевых задач методом парцнальных плоскнх волн // Раднотехннка н электроннка. 1988. Т. 33, вып. 11; Волноводы н обммные резонаторы сложной формы. Мн„ 2000.
РУДНІЦКІ Валерый Аркадзевіч (н. 16.4.1941, г. Гомель), бел. вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю. Др тэхн. н. (1993). Чл. НьюЙоркскай АН (1997). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1965). 3 1965 у Інце прыкладной фізікі Нац. АН Беларусі (з 1993 заг. лабараторыі). Навук. працы па механіцы кантактавага дэфармавання і кантролю фізікамех. характарыстык матэрыялаў. Распрацаваў асновы тэорыі дынамічнага кантактавага ўзаемадзеяння жорсткага індэнтара з пругкапластычнай і вязкапругкай паўпрасторамі (асяроддзямі).
Тв '. О влняннм параметров дннамнческого нагруження на соотношенне статнческой н дянамвческой твердоста // Пробл. прочностн. 1990. №9; Дннамнческяй метод оценкн механнческнх свойств матерналов с нспользованнем эффекта Внлларя (разам з С.Р.Мельнікавым) // Дефектоскоппя. 1998. №2.
РУДНІЦКІ Дамінік (4.8.1676, Усх. Беларусь — 10.10.1739), бел. і польскі пісьменнік. Паходзіў з бел. шляхты. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі (каля 1694). Настаўнічаў у езуіцкіх калегіумах Слуйка, Гродна, Мсціслава, Навагрудка. 3 1720 у Варшаве, пракуратар Літоўскай правінцыі езуітаў. 3 1730 у Нясвіжы. У рукапіснвіх збках Р. (вядомы па публікацыях А.Брукнера і У.Ператца, загінулі ў Варшаве ў 1944) акрамя польскіх было 9 бел. вершаваных твораў, напісаных ім, або народных, апрацаваных. У іх праявіліся рысы позняга барока: алегорыя, гратэск, марнасць і хуткаплыннасць жыцця. Адчуваецца арыентацыя на нар. песню. Аўтар інтэрмедый на польскай мове, казанняў,
зб. «Свабодны голас у вершаванай форме» (выд. 1741).
Літ.: В о з н я к М. Із сьпіванннка Домініка Рудніцького // Зап. наук. тва ім. Шевченко. 1929. Т. 150; Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн„ 1980. С. 72—78, 116—126; Eustachiewicz М. Twdrczosc Dominika Rudnickiego. Wroclaw, 1966. А.В.Мальдзіс. РЎДНЫ, горад у Кустанайскай вобл. Казахстана, на р. Табол (бас. р. Об). Узнік у 1957 у сувязі з будаўніцтвам СакалоўскаСарбайскага горнаабагачальнага камбіната. Каля 100 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. 3д хім. валакна, прадпрыемствы харч. і лёгкай прамсці. Індустыяльны інт.
РЎДНЫ АЛТАЙ, паўднёвазаходняя частка Алтая ў Расіі і Казахстане, у якой сканцэнтраваны значныя радовішчы поліметал. руд. Размешчаны паміж рэкамі Чарыш і Іртыш. Уключае хрыбты Убінскі, Калыванскі, Калбінскі і адгор’і Тыгірэцкага, Іванаўскага, Ульбінскага, Халзун (выш. 1200—2000 м) хрыбтоў. Даўж. больш за 400 км. Характэрны сярэднягор’і (выш. да 2776 м), на 3 — нізкагор’і. Рудныя целы складзены з суцэльных і ўкрапаных руд. Радовішчы поліметал. руд утвараюць 2 паласы: меднасвінцовацынкавых руд (Арлоўскае, Залатушынскае, Нікалаеўскае, Белавусаўскае, Бярозаўскае і інш.) і свінцовацынкавых руд (Рубцоўскае, Сцяпное, Талаўскае, Сярэдняе, Зарэчанскае, Карбаліхінскае, Стрыжкоўскае, Гуслякоўскае, Ленінагорскае, Зыранаўскае, Цішынскае і інш.). Радовішчы рэдкіх металаў, золата.
РЎДНЫЯ ГбРЫ, КрушнеГоры (ням. Erzgebirge, чэш. KruSne hory). Размешчаны ўздоўж мяжы Германіі і Чэхіі, паўн.зах. акружэнне Чэшскага масіву. Даўж. каля 150 км, выш. 1244 м. Складзены пераважна з крышт. парод, пясчанікаў, кангламератаў. Р.г. — тыповы горст са стромкімі паўд. і больш пакатымі паўн. схіламі. Хвалістая вяршынная паверхня з асобнымі базальтавымі астанцамі ўкрыта лугамі і тарфянікамі, у якую глыбока ўрэзаны лясістыя цясніны. На схілах выш. 800—900 м — мяшаныя лясы, вышэй — тарфянікі, лугі. Радовішчы руд вальфраму, вісмуту, цынку, бурага вуіалю. Тэрмальныя крыніцы, курорты.
РЎДНЫЯ РАДОВІШЧЫ рудны паклад (цела) або іх скопішчы на паверхні ці ў нетрах Зямлі, якія паводле памераў, якасці і ўмоў залягання прыдатныя для прамысл. распрацоўкі. Фарміраваліся на працягу ўсёй гісторыі геал. развіцця зямной кары. Вылучаюць 8 гал. эпох рудаўтварэння: архейская, раннепратэразойская, сярэднепратэразойская, раннерыфейская, познарыфейская, каледонская, герйынская і альпійская (гл. Металагенія). Паводле паходжання