• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    жым голасам багатага тэмбру. У рэпертуары бел., укр., рус. нар. песні, творы бел. і рас. кампазітараў. Лаўрэат конкурсу салдацкай песні (Масква, 1968). Н.Г.Мазурына.
    Б.А.Рудэнка.	С.І.Рудэнка
    РУДЭНКА Ларыса Архіпаўна (28.1.1918, г. Макееўка Данецкай вобл., Украіна — 19.1.1981), украінская спявачка (меццасапрана). Нар. арт. СССР (1960). Скончыла Кіеўскую кансерваторыю (1940), з 1951 выкладала ў ёй (з перапынкамі; з 1978 праф.). У 1939—70 салістка Кіеўскага тра оперы і балета. Валодала моцным голасам, яркім драм. талентам. Першая выканаўца гал. партый у многіх операх укр. кампазітараў, у тл. Уля Громава («Маладая гвардыя» Ю.Мейтуса). Сярод партый: Юнона («Энеіда» М.Лысенкі), Саламія («Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча) Графіня («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў (1939). Здымалася ў кіно.
    РУДЭНКА Сяргей Ігнатавіч (20.10.1904 г., п. Корап Чарнігаўскай вобл., Украіна — 5.6.1990), ваенны дзеяч, Герой Сав. Саюза (1944), маршал авіяцыі (1955), праф. (1972). Скончыў ваен. школу лётчыкаў (1927), Ваеннапаветр. акадэмію імя Жукоўскага (1932, 1936). У Чырв. Арміі з 1923: камандзір авіяэскадрыллі, авіябрыгады, авіядывізіі. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, Бранскім, Волхаўскім, Паўд.Зах., Сталінградскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1м Бел. франтах: камандуючы ВПС арміі, франтоў, авіягрупамі Стаўкі Вярх. Галоўнакамандуючага, нам. камандуючага і камандуючы 16й паветр. арміяй. Удзельнік бітваў пад Сталінградам, Курскам, на Дняпры, Беларускай, Люблін Брэсцкай, Варшаўска Пазнанскай, Усх.Памеранскай, Берлінскай аперацый. Пасля вайны на адказных пасадах у ВПС, нач. Ваеннапаветр. акадэміі імя Гагарына, у Мінве абароны СССР. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1946—50, 1962—66. Аўтар кн. «Крылы перамогі» (1976).
    РУДЭНКА Яўгенія Уладзіміраўна (н. 16.1.1929, г. Стаўрапаль, Расія), бел. вучоны ў галіне лугаводства. Др с.r. н. (1976), праф. (1984). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1980). Скончыла Стаўрапольскі с.г. інт (1950). 3 1962 у Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства (у 1976—84 заг. сектара). Навук. працы па пытаннях стварэння і рацыянальнага выкарыстання высокапрадукц. культ. сенажайей і пашы на розных тыпах глеб.
    Тв.: Повышенне продуктнвностн культурных пастбнш. Мн., 1977; Эксплуатацмя культурных пастбнш. Мн., 1982 (разам з С.П.Марчаўекасам, М.Ф.Башлаковым); Органязацня лугового кормопронзводства в зоне жявотноводческнх комплексов. Мн., 1983 (разам з М.Ф.Башлаковым).
    РУДЭНКІ, бел. мастакі дэкар.прыкладнога мастацтва, муж. і жонка. Працуюць у тэхніцы ручнога ткацтва, батыка. Таццяна Аляксееўна (н. 22.12.1953, Тбілісі). Скончыла маст,графічны фт Віцебскага пед. інта (1976), у 1976—82 выкладала ў гэтым інце. Юрый Васілевіч (н. 3.10.1953, г. Віцебск). Скончыў маст.графічны фт Віцебскага пед. інта (1978). Сярод лепшых твораў: габелены «Лістапад» (1986), «Зямля» (1987), «Камета», «Трэшчына» (абодва 1990), «Цені» ад вясёлкі», «Горад Шагала», «Зацьменне» (усе 1992), «Стагоддзі», «Азёрны край» (абодва 1993); заслоны для тэатр. сцэн «Вячэрняе прадстаўленне» (1983), «Урачыстая» (1986), «Папарацькветка» (1987), «Запацістая» (1989); батыкі «Першыя кветю» (1981), «Бэз», «Японская акацыя» (абодва 1990), «Планета» (1991), «Усход», «Сусвет», «Белая ноч» (усе 1992), «Палявыя кветкі» (1994). Творы ў змешанай і аўтарскай тэхніцы: «Пачатак» (1988), «Хмара» (1989), «Сухія кветкі», «Зімовы сон» (абодва 1991), «Ліпеньская ноч», «Далёкі востраў», «Апошні ліст» (усе 1992), «Код жыцця» (1995). Работы вылучаюц
    Т. і Ю. Рудэнкі. Габелен «Трэшчына». 1990.
    РУЖАНСКАЯ 433
    ца шырокім выкарыстаннем разнастайных традыц. і нетрадыц. матэрыялаў, спалучэннем аб’ёмаў і плоскасцей, кампазіцыйнай і колеравай выразнасцю.
    Літ:. Rudenko: [Альбом]. Б.м., 1995.
    В.В.Шамшур.
    РЎДЭПУРТМАР^БУРГ (RoodepoortMaraisburg), горад на Пн Паўд.Афр. Рэспублікі. Засн. ў 1886. Каля 150 тыс. ж. (2001). Гандл.размеркавальны цэнтр золатапрамысл. раёна Вітватэрсранд. Прамсць: металаапр., цэм., тэкстыльная.
    РУДЭРАЛЬНЫЯ РАСЛІНЫ, [ад лац rudus (ruderis) друз, буд. смецце], смеццевыя расліны, якія растуць каля будынкаў, на пустках, уздоўж шляхоў зносін і на падобньгх другасных (не палявых) месцах. Пераважна нітрафілы. Часта маюць прыстасаванні, якія дазваляюць ім пазбегнуць знішчэння чалавекам і жывёламі (непрыкметны выгляд, ядавітыя рэчывы, шыпы, жыгучыя валаскі і інш.). На Беларусі больш за 350 відаў з родаў аксамітнік, блёкат, вапнаўка, вярблюдка, герань, дурнап’ян, дурнічнік, крапіва і інш. Разам з сегетальнымі раслінамі складаюць групу пустазелля. В.М.Прохараў.
    РУЖА (Rosa), род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 300 (па інш. звестках да 400) відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я і ў гарах тропікаў. Стараж. цэнтр вырошчвання Р. — Пярэдняя Азія, адкуль яна трапіла ў ант. Грэцыю. У культуры больш за 30 тыс. сартоў (характэрна міжвідавая гібрыдызацыя). На Беларусі 9 дзікарослых відаў (шыпшын). Найб. вядомыя Р.: Жэрара (R. scherardii), іржавачырвоная (R. rubiginosa), майская, ці карычная (R. majalis), мяккая (R. mollis), сабачая (R. сапіпа), скурысталістая (R. caesia), Юндзіла (R. jundzillii). Трапляюцца ў падлеску разрэджаных лясоў, хмызняках, па берагах рэк, каля
    Ружа: 1 — шыпшына маршчыністая; 2 — Глорыя Дэй; 3 — Сэнтэнэр дэ Люрдэ; 4 — Джон Ф.Кенэдзі; 5 — Супер Стар.
    агароджаў. На Беларусі інтрадукаваны Р.: калючая (R. pimpinellifolia), маршчыністая (R. rugosa), шматкветная (R. multiflora), шызая (R. glauca) і інш.
    Лістападныя або вечназялёныя кусты, часам павойныя, выш. 15—200 см (некат. віды ўтвараюць пляцістыя галіны даўж. да 12 м). Лісце чаргаванае, непарнаперыстае з прырослымі да чаранка прылісткамі. Кветкі простыя ці махровыя, дыяметрам 1—16 см, пахучыя, розных колераў, адзіночныя або сабраныя ў парасонападобнамяцёлчатыя суквецці. Плод — аднанасенны арэшак, змешчаны звычайна ў мясістым несапраўдным плодзе. Плады шыпшыны маюць у сабе разнастайныя вітаміны, напр., вітаміну С у іх амаль у 10 разоў больш, чым у цытрусавых, з іх атрымліваюць сіропы і вітамінныя канцэнтраты, жаўцягонны прэпарат халасас, з пладоў і пялёсткаў — варэнне, мармелад, пасцілу, цукеркі, з пладоў і каранёў — дубільныя рэчывы, фарбавальнікі, з пялёсткаў казанлыкскай ружы — ружавы алей і ружавую ваду для парфумерыі, касметыкі, кандытарскай і лікёрагарэлачнай вытвсці. Лек., харч., эфіраалейныя, тэхн., меданосныя і дэкар. расліны. В.М.Прохараў. РЎЖА ў архітэктуры, круглы аконны праём у раманскіх і (пераважна) гатычных збудаваннях, які мае каменны пераплёт у выглядзе радыяльных прамянёў з цэнтра круга. Звычайна размяшчалася над уваходным парталам. Р. наз. і аналагічнага выгляду дэкар. матыў, што вянчае стральчатыя аконныя праёмы гатычных будынкаў. Вядомы таксама ў збудаваннях стылю несапраўднай готыкі.
    РЎЖА ВЯТРбЎ, вектарная дыяграма паўтаральнасці вятроў розных напрамкаў у пэўнай мясцовасці. Звычайна складаецца паводле шматгадовых паказчыкаў за месяц, сезон або год. Уяўляе сабой кружок (або кропку), ад якога разыходзяцца прамяні ў напрамку асн. румбаў гарызонту. Даўжыня кожнага праменя прапарцыянальная паўтаральнасці вятроў дадзенага напрамку. У сярэдзіне кружка лічбамі пазначаецца паўтаральнасць штыляў. Канцы адрэз
    каў звычайна злучаюйь ломанай лініяй. Р.в. улічваецца пры планаванні будва жылых мікрараёнаў і прамысл. прадпрыемстваў.
    РЎЖАВЫ АЛЕЙ, эфірны алей з пялёсткаў ружы (Rosa damascena). Вязкая жаўтаватая вадкасць з пахам ружы, шчыльн. 848—861 кг/м3 (30 °C). Практычна нерастваральны ў вадзе; раствараецца ў этаноле. Асн. кампаненты — цытранелол, гераніёл, нерол, фенілэтылавы спірт. Выкарыстоўваюнь як кампанент парфумерных кампазіцый.
    Да арт. Ружа ў архітэктуры. Акноружа сабора Парыжскай Божай Маці.
    РУЖАВЫЯ, ружакветныя (Rosaсеае), сямейства двухдольных раслін. Больш за 120 родаў, каля 3,5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 24 роды, каля 70 відаў. Сярод Р. пладовыя (абрыкос. айва, вішня, груша, міндаль, мушмула, сліва), ягадныя (ажына, клубніцы, маліна, марошка, суніцы), дэкар. (глог, ружа, спірэя), лек. (дуброўка, крывасмок, лаўравішня, шыпшына) расліны. Інтрадукавана больш за 500 відаў. Некат. віды (напр., валжанкі двухдольная і звычайная, дуброўка скальная, кізільнік алаунскі, сліва калючая, або цёрн, марошка прысадзістая) занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
    Лістападныя і вечназялёныя дрэвы, кусты, травы. Лісце чаргаванае, радзей супраціўнае, простае ці складанае. Кветкі правільныя, пераважна двухполыя ў гронкавых, мяцёлчатых або шчытковых суквеццях. Плады рознага тыпу — сухія або сакаўныя, шматлістоўкі, каробдчкі, арэшкі, касцянкі, яблыкі. Харч., лек., эфіраалейныя, тэхн., кармавыя, меданосныя, дэкар. расліны.
    Літ:. Вульф Е.В., Малеева О.Ф. Мнровые ресурсы полезных растенмй. Л., 1969. Жмзнь растеннй. Т. 5 (ч. 2). М., 1982.
    РУЖАНСКАЯ КЕРАМІКА, бел. традыцыйныя ганчарныя вырабы з г.п. Ружаны Пружанскага рна Брэсцкай вобл. Промысел вядомы са старажытнасці.
    434 РУЖАНСКАЯ
    Найб. росквіту дасягнуў у канцы 19— 1й пал. 20 ст. Выраблялі чорнаглянцавы, з 1920х г. паліваны гаспадарчы посуд: гаршкі, збанкі, міскі, вазоны, слоікі, цадзілкі, глякі, макатры, спарышы і інш. Вырабы вызначаюцца выразным чляненнем цыліндрычных, канічных і шарападобных аб’ёмаў, кантрастам залацістазеленаватай ці карычневай палівы з амаль белым фонам чарапка. Выраблялі таксама дзіцячыя цацкісвістулькі ў выглядзе стылізаваных конікаў, качак, сабак, бараноў і інш. з мяккай пластыкай форм. У 2й пал. 20 ст. промысел заняпаў, у канцы 1990х г. перастаў існаваць. Я.М.Сахута.
    Ружанская кераміка 1980я г
    РУЖАНСКАЯ ПЎШЧА. біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Пружанскім рне Брэсцкай вобл. Створаны ў 1986 з мэтаю захавання прыроднага комплексу з гасп.каштоўных, рэдкіх і знікаючых відаў раслін. Пл. 2778 га. Рэльеф хвалісты. Складаныя шыракалістыя і мяшаныя лясы: яловаграбаваляшчынавачарнічныя і кіслічныя дубровы, хвойнікі, асіннікі; на ўзвышшах хвойнікі і бярэзнікі імшыстыя і верасовыя. У расл. покрыве каля 400 відаў раслін, у т.л. лек., дэкар. і гасп.каштоўныя: ворлікі
    Ружанс