• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    . райкома КП(б)Б. Аб’ядноўвала 12 груп (75 чал., кіраўнік МХХ.Пакроўскі): 1я Рудзенская (кіраўнікі В.І.Шкурдзюк, М.В.Данільчык), 2я Рудзенская (С.М.Малашонак, С.І.Шэлег), у вёсках Азярычына (М.Т.іІіайбак), Голацк (А.А.Сачак), Дудзічы (В.П.Адамовіч), Дукарка (В.В.Мешчаракоў, К.В.Людчык, А.Р.Гарбацэвіч), Караваева (С.З.Саранча), Каробавічы (В.Д.Рагатка), Крыстамполле (Н.Г.Андрэеў, І.Г.Шэлег), Сяргеевічы (Ф.Н.Макарэвіч), Цітва (С.К.Доўнар, В.К.Мароз), на торфазаводзе «Дукора» (П.С.Рак, Ф.А.Стуканаў). Падпольшчыкі вялі паліт. работу сярод насельніцтва, трымалі сувязь з партызанамі, рыхтавалі для іх кадры, збіралі і перадавалі зброю, боепрыпасы, прадукты харчавання і медыкаменты, разведданыя, зрывалі эканам. мерапрыемствы акупантаў, выводзілі са строю тэлегр. лінію, абсталяванне торфазавода, узрывалі склады,
    масты, чыг. збудаванні і інш. Многія падпольшчыкі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. А.Б.Рогаў.
    РЎДЗЕНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў БССР у лютым —ліп. 1935 і 1938—60. Цэнтр — г.п. Рудзенск. Утвораны 12.2.1935, падзелены на 13 сельсаветаў: Азярычынскі, Вузлянскі (з 8.4.1957 Навапольскі), Гарэлецкі, Голацкі, Дрычынскі, Дудзіцкі, Дукорскі, Пудзецкаслабодскі, Пярэжырскі, Рудзенскі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі, Шацкі. 6.7.1935 перайменаваны ў Смілавіцкі, які з 1 1.2.1938 атрымаў ранейшую назвў. 3 1938 у Мінскай вобл. 20.1.1960 раён скасаваны, Смілавіцкі с/с перададзены Чэрвеньскаму, Навапольскі, Шацкі — Уздзенскаму, Голацкі, Дрычынскі, Дукорскі, Пярэжырскі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі і г.п. Рудзенск — Пухавіцкаму рнам.
    РУДЗЁЯ. Рудзей ка, рака ў Магілёўскім і Чавускім рнах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Раста (бас. р. Дняпро). Даўж. 40 км. Пл. вадазбору 318 км2. Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Макаўня Магілёўскага рна, вусце ў межах в. Цемналессе Чавускага рна. Цячэ па АршанскаМагілёўскай раўніне. Даліна трапецападобная, шыр. 0,2—0,5 км, у асобных месцах да 1 км. Рэчышча на працягу 7,9 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй па цячэнні звілістае.
    РУДЗЁЯ, вадасховішча на мяжы Магілёўскага і Чавускага рнаў, каля вёсак Гародня і Мядзвёдаўка. Створана на р. Рудзея ў 1986. Пл. 3,8 км2, даўж. 12 км, найб. шыр. 700 м, найб. глыб. 7,6 м. аб’ём вады 8,3 млн. м3. Выкарыстоўваецца для арашэння с.r. угоддзяў, рыбагадоўлі і адпачынку.
    РЎДЗІК Пётр Сафронавіч (н. 29.6.1913, г. Харкаў, Украіна), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1970). Скончыў Харкаўскі інж.буд. інт (1941). 3 1946 працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе (у 1946—78 гал. архітэктар праектаў). Сярод работ: забудова цэнтр. сядзіб калгасаў «Прагрэс» і «Гвардыя» Гродзенскага, імя Калініна Магілёўскага, імя Леніна Брэсцкага рнаў, саўгасаў «Леніна» Горацкага рна Магілёўскай вобл., «Волма» Мінскага рна і інш. Аўтар шэрагу тыпавых праектаў 1—2павярховых (2 і 4кватэрных) жылых дамоў, адм., гандл. і грамадскіх будынкаў.
    В.М.Чарнатаў.
    РУДЗІНСКАС (Rudzinskas) Юозас (7.11.1905, Рыга — 11.1.1975), літоўскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар. арт. Літвы (1954). Вучыўся ў студыі Дзярж. тра ў Каўнасе (1928—31). У 1932—35 і 1939—41 акцёр Шаўляйскага, у 1935—39 Клайпедскага драм. траў, у 1941—66 Драм. тра Літвы ў Вільнюсе (у 1949—51 і 1954—66 гал. рэжысёр, у 1954—58 і дырэктар), у 1946—49 выкладаў у студыі гэтага тра, з 1962 адначасова ў Кансерваторыі Літвы. Творчасць вылучалася псіхалагічнасцю, пластычнасцю, выразнасцю голаса, жэстаў і мімікі. Сярод роляў: Уладальнік («Уладальнік» В.МікалайцісаПуцінаса), Херт («На
    дзеі» Х.Хеерманса), Скіргайла («Скіргайла» В.Крэве), Смірноў, Лапахін («Мядзведзь», «Вішнёвы сад» А.Чэхава), Захар, Ягор («Ворагі», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Ціхан («Навальніца» А.Астроўскага), Тарцюф («Тарцюф» Мальера). Паставіў «Картачны домік» ЛДенча (1951), «Гамлет» У.Шэкспіра (1959), «Прывіды» Г.ібсена (1961), «На дне» М.Горкага (1964), «Фауст» І.В.Гётэ (1965), «Скіргайла» (1966). Дзярж. прэміі СССР 1947, 1952.
    РУДЗІНСКІ (Rudzuski) Вітальд (н. 14.3.1913, г. Себеж Пскоўскай вобл., Расія), польскі кампазітар, музыказнавец, муз. крытык, педагог. Скончыў Кансерваторыю імя М.Карловіча ў Вільні (1937; кл. кампазіцыі У Шалігоўскагаў Выкладаў у кансерваторыях Вільнг Лодзі, з 1957 у Акалэміі музыкі ў Варшаве (з 1965 праф.). Яго творчасці ўласціва выкарыстанне польск. муз. фальклору, вобразнасць муз. мовы. Сярод твораў оперы, у т.л. «Адпраўленне грэчаскіх паслоў» (1962), «Мужыкі» (1972), араторыі, арк. творы, камернаінстр. ансамблі, музыка для драм. тра і кіно і інш. Аўтар прац пра творчасць С.Манюшкі, Б.Бартака і інш.
    РЎДЗІЦА. возера ў Пастаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Галбіца, за 30 км на У ад г. Паставы. Пл. 0,22 км2, даўж. 770 м, найб. шыр. 380 м, даўж. берагавой лініі 2,2 км. Пл. вадазбору 3,75 км2. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. да 8 м, у верхняй ч. разараныя. Берагі высокія, участкамі зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з воз. Паскрынне 2е, выцякае р. Чэртка.
    РУДЗЬКО Дзмітрый Васілевіч (11.2.1920, г. Петрыкаў Гомельскай вобл. — 20.12.1998), бел. цымбаліст. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1955). У 1937—84 артыст Дзярж. нар. аркестра Беларусі, адначасова ў 1955—72 выкладчык і дырыжор дзіцячага аркестра нар. інструментаў Мінскай дзінячай муз. школы №2.
    РУДЗЬКб Іван Харытонавіч (18.5.1901, г. Петрыкаў Гомельскай вобл. — 11.3.1969), генералмаёр інжынернатэхн. службы (1944). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1938). Удзельнік баёў супраць БулакБалаховіча паходу 1920 у раёне Мазыр—Рэчыца. 3 1922 на парт. рабоце ў Чырв. Арміі, з 1938 на адказных пасадах у Кце абароны пры СНК і Дзяржплане СССР. У Вял. Айч. вайну кантраляваў забеспячэнне Чырв. Арміі спец. тэхнікай і ўзбраеннем. Да 1960 у Сав. Арміі.
    РУДЗЬКб Юрый Герасімавіч (27.6.1913, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. —4.2.1948), бел. пісьменнік. Скончыў Бел. вышэйшы пед. інт (1933). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» і «Літаратура і мастацтва». Друкаваўся з 1931. Аўтар аповесцей «Над Одэрам» (нап. 1945), «Сакрэт маладосці» (нап. 1947), «Пястаўская зямля» (1947), зб. нарысаў «Размова па шчырасці» (з Іларыем Дуброўскім, 1935),
    РУДНЕЎ
    429
    п’ео «Канец маскараду» (з У.Стэльмахам, паст. 1938), «Дарагі госць» (1950). Асн. тэмы пасляваен. творчасці — Вял. Айч. вайна, пасляваен. будва ў вёсцы.
    Тв:. Слава дружбе. Мн., 1950.
    РУДЗЯНКА. рака ў Акцябрскім і Светлагорскім рнах Гомельскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 29,7 км. Вадазбор нізінны (пл. 205 км2). Пачынаецца каля паўн.зах. ускраіны в. Рассвет Акцябрскага рна, вусце за 3 км на У ад в. Скалка Светлагорскага рна. Асн. прыток — р. Пясчанка (справа). Рэчышча каналізаванае. РУДЗЯНКОЎ Васіль Васілевіч (н. 3.5.1931, г. Жлобін Гомельскай вобл.), бел. і рас. спартсмен (лёгкая атлетыка, кіданне молата). Засл. майстар спорту СССР (1960). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1962). 3 1957 у Маскве. 3 1969 трэнер па цяжкай атлетыцы. Чэмпіён XVII Алімп. гульняў (1960, Рым). Чэмпіён СССР (1959, 1960, 1961). Рэкардсмен Еўропы, СССР.
    РУДЗЯНОК Аляксандр Мікалаевіч (н. 9.8.1943, в. Новыя Юркавічы Клімаўскага рна Бранскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Др біял. н. (1998). Скончыў Мінскі мед. інт (1966). 3 1972 у Інце фотабіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па біяфізіцы і фотабіялогіі энергаспалучальных мембран і тэрмінальных аксідаз дыхальнага ланцуга.
    Тв.: Мембранный контроль реакцмм фотодеблокнровання цнтохромоксндазы в электронтранспортной цепн мнтохондрнй (разам з С.В.Коневым, Л.М.Выбіранец) // Бнофнзнка. 1993. Т. 38, вып. 6; Фотодеблокмрованне цмтохромоксндазы, ннгнбнрованной цнанндом: роль межгемового переноса электронов (у сааўт.) // Докл. Нац. АН Беларусн. 1998. Т. 42, №6; Механмзм взанмодейсгвня цнтохромсоксндазы с ннгнбмторамн — лнгандамн ее окнсленной формы (у сааўт.) // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. біял. навук. 1999. №4.
    РЎДКАЎШЧЫНА, вёска ў Горацкім рне Магілёўскай вобл., на р. Бася, каля аўтадарогі Горкі—Орша. Цэнтр сельсавета. За 22 км на ПнЗ ад г. Горкі, 108 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 352 ж., 152 двары (2001). Базавая школа, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    РЎДКІН Піліп Мікітавіч (27.11.1893, в. Чорная Сасна Мсціслаўскага рна Магілёўскай вобл. — 12.10.1954), Герой Сав. Саюза (1943), ген.маёр танк. войск (1943). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1937). 3 1915 у арміі, з 1917 у Чырв. гвардыі, з 1918 у органах ВЧК, НКУС: камандзір атрада, палка, дывізіі. Удзельнік баёў пад Дзвінскам, Псковам, задушэння паўстанняў у Маскве, Разані, Кранштаце, БулакБалаховіча паходу 1920. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Карэльскім, Паўд.Зах., 3м Бел. франтах: камандзір танк. брыгады, корпуса, нам. камандуючага бранятанк. і механізаванымі войскамі фронту. Вызначыўся ў баях пад
    Кантэміраўкай, Валуйкамі і Харкавам (Украіна). Да 1952 на адказных пасадах у ваен. акругах.
    РУДКОЎСКАЯ Алена Рыгораўна (н. 21.4.1973, г. Гомель), бел. спартсменка (плаванне). Засл. майстар спорту Беларусі (1991). Скончыла Гомельскі унт (1994). 3 2001 трэнервыкладчык Гомельскага вучылішча алімп. рэзерву. Чэмпіёнка XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія) на дыстанцыі 100 м брасам; бронз. прызёр у камбінаванай эстафеце 4x100 м. Чэмпіёнка Еўропы (1991, Афіны) на дыстанцыі 100 і 200 м і ў эстафеце; бронз, прызёр (1993, 1994) на дыстанцыі 100 м. Бронз. прызёр Універсіяды (1993, г. Буфала, ЗША) на дыстанцыі 100 м. Чэмпіёнка Спартакіяды народаў СССР (1991) на дыстанцыях 100 і 200 м.
    П.М.Рудкін.
    М.Рудкоўскі.
    Н.Руднева ў ролі прынцэсы Эбалі.
    РУДКОЎСКІ Аляксандр Рыгорав'іч (30.10.1943, в. Даўгалессе Гомельскага рна — 19.12.1999), бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1971). 3 1971 саліст Дзярж. тра оперы і балета Беларусі, з 1986 —Дзярж. акад. нар. аркестра Беларусі імя І.Жыновіча, з 1999 ансамбля нар. музыкі «Свята» Бел. філармоніі. Валодаў голасам прыгожага і багатага тэмбру. Выкананню былі ўласцівы душэўная шчырасць, высокая пеўчая культура стылю бельканта. Сярод оперных партый: Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Юродзівы («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Берандзей («Снягурка» М.РымскагаКорсакава), Дон Атавіо («Дон Жуан» В.А.Моцарта), граф Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж. Вердзі), Эрнеста («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Рудольф («Багема» Дж. Пучыні), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Надзір («Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ). У рэпертуары бе