• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ях Хрыста».
    А.М.Кулагін.
    РУБЯЖ^ВІЧЫ, вёска ў Стаўбцоўскім рне Мінскай вобл., каля р. Сула, на скрыжаванні аўтадарог на Стоўбцы, Івянец, Дзяржынск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 59 км ад Мінска. 308 ж„ 143 двары (2001). Сярэдняя школа, кам
    бінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Рубяжэвіцкі Іосіфаўскі касцёл.
    Вядомы з 14 ст., з 1550 належалі Радзівілам. 3 1793 у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Мінскага пав. У 1897 у мястэчку 1482 ж., у 1909 — 1102 ж., 144 двары, царк.прыходская школа, царква, 2 яўр. малітоўныя дамы. У 1911 пабудаваны Іосіфаўскі касцёл. У 1921 39 у складзе Польшчы, вёска Стаўбцоўскага пав. Навагрудскага ваяв. У 1921_22 тут фарміраваліся атрады С.БулакБалаховіча 3 вер. 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Івянецкага, з 17.4.1962 — Стаўбцоўскага рнаў.	А./.Вамхановіч.
    РУВЕНЗбРЫ (Ruwenzori), горны масіў ва Усх. Афрыцы, на мяжы Заіра і Уганды. Складзены са стараж.крыштал. парод. Выш. да 5109 м (пік Маргерыта). На ніжніх схілах да выш. каля 2600 м — перадгорныя і горныя лясы і саванны; уздоўж верхняй мяжы лесу — бамбукавыя зараснікі. На выш. 2600—3800 м_______ субальпійская расліннасць (гал. ч. дрэвападобны верас), вышэй за 3800 м — высакагорныя лугі, вышэй 4600—4800 м_______ вечныя снягі і ледавікі, агульная пл. каля 5 км . Далінныя ледавікі апускаюцца да выш. каля 4200 м. Запаведнік (горныя гарылы). Масіў адкрыты ў 1876 Г.М.Стэнлі.
    РУВЎМА (Ruvuma), Р а в у м a (Rovuma), рака ва Усх. Афрыцы, на б.ч. цячэння ўтварае мяжу паміж Танзаніяй і Мазамбікам. Даўж. каля 800 км, пл. басейна 150 тыс. км2. Вытокі ў гарах на У ад воз. Ньяса (Малаві), упадае ў Індыйскі акіян. Буйны прыток — р. Лужэнда. Сярэдні гадавы расход вады каля 700 м3/с. Разводдзе ад сак. да мая. Суднаходная на асобных участках.
    РУТОЕЎ (Ругаеў) Яака Васілевіч (15.4.1918, г. Суаярві, Карэлія — 17.6.1993), карэльскі пісьменнік. Скончыў Петразаводскі настаўніцкі інт (1939). Друкаваўсяз 1934. Пісаў на фін. мове. Аўтар збкаў вершаў і апавяд. «Помста» (1943), «Шлях пакаленняў» (1948), «Песні міру» (1951), «На ядлоўцавай зямлі» (1964), «Распальваю агонь» (1968), «Вялікі Сімон» (1975), «Пракладваючы шляхі» (1985), дылогіі ў вершах «Сказанне аб карэлах» (кн. 1—2, 1956—59), рамана «Руакаранта —трысняговы бераг» (1974) і інш. Творы Р. прысвечаны мінуламу і сучаснаму жыццю Карэліі. Пераклаў на фін. мову «Слова аб палку Ігаравым» (1953). На бел. мову асобныя вершы Р. пераклалі Я.Лапатка і У.Правасуд.
    Т« Рус. пер. — йзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1988; йзбранное: Стнхн н рассказы. Л., 1978; Руокоранта—тростннковый берег. Петрозаводск. 1981.
    Літ Алто Э. Созвучно веленням века: (О Я.В.Ругоеве). Петрозаводск. 1981.
    РУГОЗЫ, гл. Чатырохпрамяне'выя каралы.
    РУД (Rude) Франсуа (4.7.1784, г. Дыжон, Францыя — 3.11.1855), французскі скульптар, прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў жывапісца Ф.Дэвожа ў Дыжоне (з 1798), у скульпт. Э.Голя і
    П.Картэлье ў Парыжы (з 1807). Зазнаў уплыў ЖЛ.Давіда. У 1815—27 працаваў у Бельгіі, у 1842 у Італіі. Аўтар манум. рэльефа «Марсельеза» («Выступленне добраахвотнікаў у 1792 годзе», 1833—36), трыумфальнай аркі на плошчы дэ Голя ў Парыжы, якія вызначаюцца абагульненасцю і адначасова глыбокай жыццёвасцю вобразаў, рытмічнай цэласнасцю і дынамікай кампазіцыі, багатай пластыкай фігур. Сярод. інш. твораў: «Меркурый завязвае сандалю», партрэтны бюст Давіда (абодва 1827), «Неапалітанскі рыбак з чарапахай» (1833), надмагіллі Г.Кавеньяка на могілках Манмартр (1845—47), Напалеона (1846), помнік маршалу Нею на плошчы Абсерваторыі (1852—53) у Парыжы.
    Рубяжэвіцкі Іосіфаўскі касцёл.
    РУДА. прыроднае мінеральнае ўтварэнне, што мае ў сабе металы або іх злучэнні ў канцэнтрацыях, эканамічна выгадных для іх прамысл. здабычы. Р. наз. таксама некат. неметалічныя карысныя выкапні, напр., азбеставая, барытавая,
    Ф.Руд. Налмагілле Напалеона. 1846
    426 РУДА
    графітавая, серная, агранамічная. Вылучаюцца Р.: прыродна багатыя, бедныя (патрабуюць абагачэння), монамінеральныя (складаюцца з аднаго мінералу), полімінеральныя (некалькі каштоўных і інш. мінералаў), комплексныя (пры наяўнасці ў Р. спадарожных каштоўных кампанентаў). Паводле хім. саставу адрозніваюць Р. сілікатныя, крамяністыя, аксідныя, сульфідныя, карбанатныя і мяшаныя. Найб. пашыраны Р. жалезныя, поліметалічныя, медныя. На Беларусі існуюць ільменітмагнетытавыя Р. (Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд), жалезістыя кварцыты (Аколаўскае радовішча жалезных руд),пуаяўленні даўсаніту — Р. на алюміній і соду (на Заазёрнай і Асташкавіцкай плошчах Прыпяцкага прагіну); з агранамічных Р. найб. значэнне маюйь камйныя солі, даламіты, мел, фасфарыты.
    РУДА ЯВАРСКАЯ, вёска ў Дзятлаўскім рне Гродзенскай вобл., на р. Пад’яварка. Цэнтр сельсавета і калгаса, За 25 км на ПдЗ ад г. Дзятлава, 100 км ад Гродна, 38 км ад чыг. ст. Наваельня. 399 ж., 191 двор (2001). Сярэдняя школа, клуб, бка, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі. СвятаМіхайлаўская царква. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры касцёл св. Юзафа (пач. 20 ст.). У Вял. Айч. вайну ў вёсйы адбыліся Рудаяварскія баі 1942, 1944.
    РУДААДНАЎЛЙЛЬНАЯ ПЕЧ, р у д натэрмічная печ, нізкашахтавая дугавая печ для выплаўкі пераважна ферасплаваў з рудных матэрыялаў. Электроды ў Р.п. апушчаны ў шыхту, якая загружаецца зверху. Метал і шлак выпускаюцца праз ляток у ніжняй частцы шахты. Гл. таксама Ферасплаўная печ.
    РУДАБІЛЬСКАЯ «РЭСПЎБЛІКА», назва Рудабельскай і суседніх валасцей Бабруйскага пав., дзе на працягу ўсяго перыяду акупацыі Беларусі войскамі Германіі (1918) і Полынчы (1919—20) захоўвалася сав. ўлада. Яе ўстанаўленнем кіраваў Рудабельскі вал. рэўком, рэарганізаваны ў час барацьбы з польск. корпусам ДоўбарМусніцкага (студз.— лют. 1918) у штаб па фарміраванні Чырв. гвардыі, а ў час ням. акупацыі — у падраённы кт РКП(б). Яго члены: АР.Салавей (старшыня), Л.Я.Адзінцоў, МА.Ляўкоў, М.Ф.Ус, Н.Я.Званковіч. Пазней у Р.«р.» ўвайшлі суседнія воласці Бабруйскага, Мазырскага і Рэчыцкага пав. Партызаны в. Рудобелка і навакольных вёсак ахоўвалі тэр. воласці ад нападаў ням. акупантаў і польскіх легіянераў, і вялі агітацыю сярод мясц. насельніцтва і салдат варожых фарміраванняў. Яшчэ да адступлення немцаў партыз. атрады Салаўя і інш. ўвайшлі ў г. Бабруйск і перашкодзілі акупантам вывезці нарабаваную маёмасць. У час польск. акупацыі дзейнічалі партыз. атрады пад кіраўніцтвам Ляўкова, П.Дз.Малаковіча, Ц.К.Валадзько, А.К.Паланейчыка і інш.
    У студз. 1920 польск. камандаванне накіравала супраць рудабельскіх партызан карную экспедыцыю, якая спаліла некалькі .вёсак, у т.л. Рудобелку. У 1920 на ўрачыстым сходзе з нагоды вызвалення жыхары Рудобелкі перайменавалі сваю воласць у Акцябрскую. Пра Р.«р.» напісаны кнігі, пастаўлены спектакль, зняты кінафільм.
    Літ.: Грахоўскі С.І. Рудабельская рэспубліка: Дак. аповесць. Мн., 1968.
    І.П.Хаўратовіч.
    РУДАБЕЛЬСКІЯ «ВАРбТЫ», разрыў у лініі ням. фронту групы армій «Цэнтр» шырынёй каля 10 км паміж Азарычамі і Парычамі з канца ліст. да канца снеж. 1943 у Вял. Айч. вайну. Утварыліся ў выніку ГомельскаРэчыцкай аперацыі 1943 і баявых дзеянняў 123й Акцябрскай партыз. брыгады. Подступы ўтрымлівалі 37я (ген.маёр Я.Р.Ушакоў) і 60я (палк. А.В.Богаяуленскі) стралк. дывізіі 65й арміі Бел. фронту, партызаны Палескага і Мінскага злучэнняў. Праз Р.«в.» ў тыл ворага накіроўваліся разведгрупы і сувязныя, дастаўляліся зброя, боепрыпасы, медыкаменты, лра. 3 акупіраванай тэрыторыі партызаны перадавалі камандаванню Чырв. Арміі разведданыя, забяспечвалі армейскія часці праваднікамі, перапраўлялі ў сав. тыл параненых і хворых, вывелі некалькі дзесяткаў тысяч мірных жыхароў, добраахвотнікаў, якія папоўнілі рады 65й арміі, абозы з хлебам, жывёлу. Калі гітлераўцы прарвалі абарону і закрылі Р.«в.», падраздзяленні Чырв. Арміі, што засталіся ў тыле ворага, сфарміраваліся ў зводны полк, які каля 2 месяцаў разам з партызанамі вёў актыўныя баявыя дзеянні і 16.2.1944 прарваўся праз лінію фронту. У гонар Р.«в» каля в. МікульГарадок Акцябрскага рна пастаўлены ПОМНІК.	А.А.Каваленя.
    РУДАВЕЦ, возера ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Дружнянка (выцякае з возера), за 16 км на ПдУ ад г. Браслаў. Пл. 0,28 км2, даўж. 820 м, найб. шыр. 440 м, найб. глыб. 1,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 4,3 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 5—9 м (на 3 і У 3—4 м), пераважна разараныя, на 3 і У пад лесам. Берагі сплавінныя. Пойма шыр. 100—150 м, пераўвільготненая, парослая хмызняком. Дно сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадаюць 3 ручаі.
    РУДАВбЗ, грузавое судна для перавозкі навалам руд і рудных канцэнтратаў. Mae грузавыя люкі вял. памераў і звычайна высокае двайное дно. Загружаецца і разгружаецца берагавымі кранамі з дапамогай грэйфераў.
    РУДАК Аркадзь Дзянісавіч (25.12.1911, в Валосавічы Кіраўскага рна Магілёўскай вобл. — 14.11.1997), адзін з кіраўнікоў падполля і партыз. руху ў Вял. Айч. вайну, дзярж. і парт. дзеяч БССР, ген.маёр (1966). Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Скончыў ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1948). 3 1939 1ы сакратар Гомельскага абкома ЛКСМБ. У Вял.
    Айч. вайну 1ы сакратар Гомельскага падп. абкома ЛКСМБ, чл. Гомельскага абкома КП(б)Б і нггаба Гомельскага партыз. злучэння. Пасля вайны ў Гомельскім абкоме, з 1957 1ы сакратар Мінскага абкома КПБ. кіраўнік спраў CM БССР, у 1960—71 1ы нам. старшыні КДБ. Чл. ЦК КПБ у 1954—61. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1951—71. Аўтар мемуараў «Экзамен на сталасць» (1981).
    РУДАК Эдуард Аркадзевіч (н. 18.3.1936, г. Віцебск), бел. фізік. Др. фіз.матэм. н. (1986). Сын АДз.Рудака. Скончыў БДУ (1958). 3 1958 у Інue фізікі Нац. АН Беларусі (з 1972 заг. лабараторыі). Навук. працы па ядз. спектраскапіі, вывучэнні структуры атамных ядраў і ядз. рэакный пры нізкіх і сярэдніх энергіях, радыеэкалогіі, у т.л. па праблемах катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Прапанаваў квантавамех. трактоўку механізму працякання ядз. рэакцый з утварэннем састаўнога ядра.
    Тв.: Спектры улучей яз реакцнн (л,у) на нзотопах яСг, 52Сг н Сг (разам з Я.І.Фірсавым) // Ядерная фнзнка. 1965. Т. 1, вып. 2; Экспрессный метод оценкя массы н актяв