• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    кгар. Нар. архітэктар СССР (1980). Акад. Акадэміі будва і архітэктуры СССР (1956) і AM СССР (1979). Чл.кар. Акадэміі будва ГДР (1975). Др архітэктуры (1967). Праф. (1970). Вучыўся ў інтах грамадз. інжынераў (1927—31) і жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1932—34). 3 1963 дырэктар Цэнтр. НДІ эксперым. праектавання жылля (Масква). Сярод работ: жылыя дамы ў С.Пецярбургу (1932—47), Дом урада ў г. Алматы (Казахстан; 1958), забудова гарадоў Тальяці (1967), Набярэжныя Чаўны (1970, усе ў сааўт.) і інш. Работы на Беларусі: ансамбль Прывакзальнай пл. ў Мінску (1948—56), «Эскіз планіроўкі Мінска» (1944, у сааўт.). Аўтар даследавання па праблемах масавага жыллёвага будва ў СССР. Дзярж. прэмія СССР 1973.
    Б. М. Мяржанаў.
    РУБАНЮК Іван Андрэевіч (29.8.1896, б. в. Прышаходы Кобрынскага рна Брэсцкай вобл. — 3.10.1959), генералпалкоўнік (1955). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну 1918—20 камандзір узвода, пам. камандзіра роты, ад’ютант палка. 3 1921 камандзір батальёна, палка. У Вял. Айч. вайну на Паўд., Закаўказскім, Паўн.Каўказскім, 3м і 4м Ўкр. франтах; камандзір палка, дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў за г. Растоў, вызвалення Данбаса, Украіны, Крыма, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі.
    РУБАХАЎ Аляксандр Іванавіч (н. 18.8.1948, г. Гомель), бел. вучоны ў галіне арганізацыі і кіравання будаўнійтвам. Др тэхн. н. (1992), праф. (1991).
    Скончыў БШ (1971). 3 1971 у Брэсцкім тэхн. унце (у 1978—98 заг. кафедры). Навук. працы па арганізацыі інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, міжнар. маркетынгу, адаптыўнасці і ўстойлівасці вытв. сістэм. Аўтар комплексных навуковатэхн. праграм для буд. галіны Беларусі (1982—88), бізнеспланаў інвестыцыйных праектаў, у т.л. для прадпрыемстваўрэзідэнтаў свабоднай эканам. зоны «Брэст».
    Тв:. Совершенствованне управлення в сельском стронтельстве. Мн., 1983; Коммерческне рнскл. Брест, 1999 (разам з Э.П.Галавач).
    РУБАШОЎ Савелій Міронавіч (1.6.1883, г. Чашнікі Віцебскай вобл. — жн. 1957), бел. вучоны ў галіне хірургіі. Др мед. н. (1912), праф. (1924). Скончыў Харкаўскі унт (1907). 3 1924 заг. кафедраў у БДУ і Мінскім мед. інце, з 1934 у Ленінградскім, Новасібірскім, Кіславодскім, Кішынёўскім мед. інтах. Навук. працы па пытаннях хірург. лячэння апендыцыту, эмфіземы лёгкіх, бранхіяльных свішчоў, уралогіі, ваен,палявой хірургіі.
    Тв.: Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю: Сацыяльнаклініч. нарыс. Мн., 1931.
    РУБЁЖ, вёска ў Бешанковіцкім рне Віцебскай вобл., на р. Бярозка, на аўтадарозе Бешанковічы—Сянно. Цэнтр сельсавета. За 11 км на ПдУ ад г.п. Бешанковічы, 62 км ад Віцебска, 45 км ад чыг. ст. Чашнікі. 128 ж., 73 двары (2001). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча днепрадзвінскай культуры (8—7 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.).
    РУБЁЖ, вёска ў Слабодкаўскім с/с Браслаўскага рна Віцебскай вобл., паміж азёрамі Неспіш і Цно, на аўтадарозе Браслаў—Друя. Цэнтр калгаса. За 2 км на У ад г. Браслаў, 222 км ад Віцебска, 30 км ад чыг. ст. Друя. 261 ж., 100 двароў (2001). Клуб, бка.
    РУБЁЖ, вёска ў Рубежскім с/с Круглянскага рна Магілёўскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 13 км на 3 ад г.п. Круглае, 78 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Слаўнае. 216 ж., 83 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    РУБЁЖ (ваен.), 1) паласа зямлі, зручная або прыстасаваная для вядзення баявых дзеянняў (Р. абароны, процітанкавы Р. і інш.). 2) Умоўная лінія, з якой адлічваюць пачатак (канец) або чарговы этап якіхн. дзеянняў войск, сіл, сродкаў. Пры падрыхтоўцы і правядзенні баявых дзеянняў устанаўліваюць Р. рознага прызначэння (Р. разгортвання войск, Р. радыёлакацыйнага выяўлення цэлей, Р. пуску ракет, Р. уводу ў бой і інш.). 3) Тое, што і граніца дзяржаўная. РУБЁЛЬ, вёска ў Столінскім рне Брэсцкай вобл., на р. Чаква. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнЎ ад г. Столін, 263 км ад Брэста, 26 км ад чыг. ст. Гарынь. 4138 ж., 1350 двароў
    РУБЕЛЬСКАЯ	419
    (2001	). Ільнозавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Успенская царква (1996). Малітоўны дом евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Рубельская Міхайлаўская царква. Каля вёскі селішча і могільнік зарубінецкай культуры.
    Вядома з 1458 пад назвай Любра (Любер), якая да канца 18 ст. эвалюцыяніравала ў Рубля, Рубель. У 16—18 ст. вёска ў Пінскім пав. Брэсцкага ваяв. ВКЛ, належала Зышчынічам, Пашкевічам, Разановічам. 3 1793 у Рас. імперыі, у Хорскай воласці Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1886 — 450 ж., 146 двароў, царква. 3 1921 у Польшчы, у Хорскай гміне Столінскага пав. У 1932 — 4166 ж. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр сельсавета ДавыдГарадоцкага рна Пінскай, з 1954 Брэсцкай абл. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты спалілі вёску, загубілі 122 яе жыхары. 3 1961 у Столінскім рне. У 1959 — 4668 ж„ у 1970 — 5565 ж.
    РУБЕЛЬ, старажытнаруская плацежная і грашовая адзінка; асн. грашовая адзінка і манета ВКЛ, Рас. імперыі, РСФСР, СССР; Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь, Украіны (да 16.9.1996), Рэспублікі Таджыкістан («рубл»). Этымалагічна, верагодна, паходзіць ад прыметніка «рублены», «абрублены». Як грашовая адзінка Р. упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах Ноўгарада з канца 13 ст., меў выгляд злітка. (да 1447) і адпавядаў 105 нагатам. У 1й чвэрці 14 ст. тэрмін «Р.» быў сінонімам слова «грыўня». Да 1510 адначасова функцыянавалі наўгародскі і маскоўскі Р. Паводле манетнай рэформы 1534 Р. канчаткова набыў выгляд дзесятковай манетнай сістэмы (Р.=10 грывенкам = 100 капейкам = 200 дзенгам). Упершыню Р.манета быў адчаканены ў 1654 па масе талера і наміналам у 100 капеек. Паводле грашовай рэформы Пятра I ў 1699—1701 пачалася чаканка яго фракцый: 1/2 (палціна) і 1/4 (паўпалціна), з 1704 — масавая эмісія. 3 1769 выпускаліся папяровыя асігнацыі ў 25, 50, 75 і 100 Р.; крэдытны білет ў 1 Р. з’явіўся ў 1843. У 1917 у абарачэнні знаходзіліся сярэбраны Р., у золаце 5 і 10 Р., у паперах — 1,3, 5, 10, 25, 50, 100, 250, 500 і 1000 Р. У час грамадз. вайны выкарыстоўваліся папяровыя і
    металічныя грошы наміналам у Р. і яго кратныя адзінкі Рас. імперыі, Часовага і Сав. урадаў, розных рэгіянальных урадаў і ктаў, населеных пунктаў і прадпрыемстваў. У сак. 1919 выпушчаны разліковыя знакі РСФСР вартасцю 1, 2 і 3 Р. Пасля ўтварэння СССР саюзныя рэспублікі спынілі свае грашовыя эмісіі і паводле дэкрэта ад 22.9.1923 уводзілася адзіная валюта — купюры ад 1 да 100 Р. У 1924 у абарачэнне паступілі сярэбраныя Р., залаты чырвонец 1923 (для знешняга гандлю). У 1947 і 1961 у СССР праведзены грашовыя рэформы з адначасовай дэнамінацыяй (абмен 1:10). 3 1.1.1961 сав. Р. фактычна атрымаў статус канверсаванай валюты. 3 1961 да 1992 у абарачэнні знаходзіліся 1, 3, 5, 10, 50 і 100 Р. Цяпер у Расійскай Федэрацыі (пасля дэнамінацыі 1997) у абарачэнні манеты вартасцю 1, 2 і 5 Р., банкноты ў 1, 5, 10, 25, 50, 100, 500 і 1000 Р.
    На тэр. Беларусі Р. як грашовалікавая адзінка з’явіўся на мяжы 13—14 ст. першапачаткова ў Віцебскім княстве і ў 1300/1305—27 адпавядаў 50 пражскім грошам. Пры вял. кн. Альгердзе Р. пашырыўся ў ВКЛ. Тэрмін «літоўскі Р» у бел.літ. летапісах упершыню названы ў 1399. У 1407 Р. адпавядаў 100 пражскім грошам, а ў 1500 — 100 літ. грошам. Да сярэдзіны 15 ст. Р. выкарыстоўваўся ў выглядзе сярэбранага злітка (маса 179,8—180 г), а з 2й пал. 15 ст. функцыянаваў як лікавая адзінка. У ВКЛ Р. ужываўся да 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) і з'явіўся асновай для пераходу мясц. грашовага абарачэння на выкарыстанне рас. Р. У Рэспубліцы Беларусь у 1992 у абарачэнне быў уведзены «беларускі Р.» вартасцю 1, 3, 5, 10, 25, 50 Р. (да 1.11.1995), 250 і 500 (з 8.12.1992), 1000 (з 8.12.1993) і 5000 Р. (з 7.4.1994); (з 16.4.1998 дзве апошнія — новага ўзору), 20 000 Р. (з 1.1.1995), 50 000 і 100 000 Р. (з 17.10.1996), 500 000, 1 000 000 і 5 000 000 Р. (з 30.4.1999). 20.8.1994 праведзена 1я дэнамінацыя, калі былі скасаваны суадносіны падліковага і папяровага Р. (10:1) і яны сталі ўраўнаважаны. 3 1.1.2000 (пасля 2й дэнамінацыі) у абарачэнні знаходзяцца 1, 5, 10, 20. 50, 100, 500, 1000 і 5000 Р.; з 16.4.2001 — 10 000 Р. Усе наміналы (акрамя першых трох) абаронены ад падробкі. 3 1995 у якасці законнага
    плацяжу выпускаюцца памятныя металічныя Р. на.міналам 1 (меднанікелевы сплаў), 20 (серабро) і 1000 (золата) Р. Вядома 7 серый манет, якія рэалізуюцйа па камерцыйным кошце як калекцыйны матэрыял ці сувеніры.
    Літ.: Бектннеев Ш.Й. Обрашенне рубля на террнторнн Беларусн до Люблмнской уннн 1569 г. // Беларусістыка: Беларусь, гіст. лёс народа і культуры. Мн., 1995; Малышев А.Н, Таранков В.Й., С м н р е н н ы й Й.Н. Бумажные денежные знаюі Росснн н СССР. М., 1991; Мельннкова А.С. Русскне монеты от йвана Грозного до Петра Первого. М., 1989; Рябцевнч В.Н. Нумнзматнка Беларусн. Мн., 1995.
    Ш.І.Бекцінееў.
    РУБЁЛЬСКАЯ МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Рубель Столінскага рна Брэсцкай вобл. Пабудавана ў 1796 з дрэва ва ўсх.палескай традыцыі палескіх школ дойлідства. 3зруб
    Рубельская Міхайлаўская царква.
    1 рубель (паводле эмісіі Нац. банка Беларусі, 1992).
    1 рубель (пасля дэнамінайыі 2000).
    420 РУБЕЛЯ
    ны храм глыбіннапрасторавай кампазіцыі складаецйа з прамавугольнага ў плане бабінйа, 8граннага выцягнутага па папярочнай восі цэнтр. і 5граннага алтарнага (з рызніцай з Пн) зрубаў. У 19 ст. да бабінйа і бакавых фасадаў цэнтр. аб’ёму прырублены квадратныя ў плане прытвор і прьшзелы. У аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі пануе цэнтр. аб’ём, над якім узведзены чацвярык і 8гранны барабан з купалам складанай 2яруснай формы. Аналагічнае завяршэнне маюць апсіда і бабінец. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны высока ўзнятьгмі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах з трохвугольнымі сандрыкамі. Алтарная частка аддзелена ярусным разным іканастасам. Побач з царквой 3ярусная званіца (васьмярык на 2 чацверыках) пад гранёным купальным дахам.
    Ю.А.Якімовіч.
    РЎБЕЛЯ ЗАКбн, кампенсацыі фактараў закон, узаемазамяняльнасці фактараў зак о н (э ф е к т), сцвярджэнне аб тым, што адсутнасць або недахоп якоган. экалагічнага фактара можа бьшь кампенсаваны інш. блізкім (аналагічным) фактарам. Выяўлены амер. эколагам Э.Рубелем (1930).
    Напр., недахоп святла ў парніку можа быць кампенсаваны павелічэннем канцэнтрацыі вуглекіслаты або стымулюючым дзеяннем некат. біялагічна актыўных рэчываў (гіберэлінаў або інш.); некат. малюскі пры адсутнасці або недахопе кальцыю могуць будаваць свае ракавіны са стронцыю, пры дастатковай яго колькасці ў асяроддзі. Р.з. мае адносны характар, таму што фундаментальныя экалагічныя (фізіял.) фактары (святло, вада, азот, вуглекіслата, хім. макра і мікраэлементы і інш.) незаменныя.
    РУБЕНІДЫ. дынастыя правіцеляў (напачатку князёў, з 1198 цароў) Кілікійскай армянскай дзяржавы ў 1080—1375. Заснавана ў 1080 арм. князем Рубенам. Найб. значныя з Р.: Лявон I [1129—41], Лявон II [1187—1219], Хетум I [1226— 70], Лявон III [1271—89]. У 1375 апошні з Р. — Лявон VI узяты ў палон мамлюкамі і вывезены ў Егіпет.
    РЎБЕНС (Rubens) Пітэр Паўэл (28.6.1577, г. Зіген, Германія — 30.5.1640), фламандскі жывапісец; адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў жывапісу барока. 3 1589 жыў у Антверпене. 3 1591 вучыўся ў Т.Верхахта, А. ван Норта, О.Веніуса (ван Вена); з 1600 у Італіі, вывучаў творы Мікеланджэла, братоў Карачы, М.Караваджа, жывапісцаў венецыянскай школы. 3 1608 у А