Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
. Унутр. канфлікты 1990х г. спынілі развіццё эканомікі. У паўнатуральнай сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца больш за палавіну тэр. краіны, у т.л. каля 900 тыс. га пад ворывам, каля 250 тыс. га пад шматгадовымі культурамі, каля 500 тыс. га пад пашай. Характэрны зямельны голад, магчымасці пашырэння с.г. зямель амаль вычарпаны. Гал. занятак сялян — прымітыўнае матычнае земляробства, засн. на папарнай сістэме. Арашаецца 4 тыс. га.
РУБАНАЎ 417
Пердважаюць дробныя гаспадаркі пл. 0,6—1 га. Гал. экспартныя культуры: кава (штогадовы збор каля 40 тыс. т), чай, пірэтрум (інсектыцыдная расліна), бавоўна, хіннае дрэва. На ўласныя патрэбы вырошчваюць маніёк, ямс, батат, бананы, copra, кукурузу, бульбу, арахіс, бабовыя, цукр. трыснёг, тытунь, агародніну. Трапічнае садоўніцтва. У 1998 атрымана 226 тыс. т збожжа, 3 тыс. т алею. Жывёлагадоўля пашавая, характарызуецца нізкай прадукцыйнасцю. Пагалоўе (1998, тыс. галоў): буйн. par. жывёлы — 500, коз і авечак — 1250, свіней — 80. У 1998 атрымана 19 тыс. т мяса. Птушкагадоўля (куры, качкі), пчалярства. Рыбалоўства ў азёрах і рэках (1997, 3,1 тыс. т). У прамсці пераважаюць прадпрыемствы па перапрацоўцы с.г. сыравіны і здабычы карысных выкапняў. У 1996 атрымана 166 млн. кВттадз электраэнергіі (97,6% на ГЭС, найб. Муруры на р. Рузізі). Есць прадпрыемствы харчасмакавай (перапрацоўка кавы, чаю, піваварныя і безалкагольных напіткаў), харч. (млыны і хлебапякарні, вытвсць алею), гарбарнаабутковай, тэкст., мэблевай, мылаварнай, тытунёвай і інш. галін прамсці; зды і фкі запалкавыя, метызаў, металаканструкцый, алюмініевага посуду, фарбаў, аўтарамонтныя майстэрні. Шырока развіты саматужная апрацоўка скур, выраб абутку, адзення, керамічнага посуду, прадметаў хатняга ўжытку. Вядзецца прамысл. і саматужная здабыча карысных выкапняў (руд волава, вальфраму, танталакалумбіту, берылу, золата). Здабыча метану і вуглякіслага газу з воз. Ківу. Лесанарыхтоўкі і лесапільная прамсць. Транспарт пераважна аўтамабільны. У краіне 12 тыс. км аўгадарог, у т.л. 1 тыс. км з цвёрдым пакрыццём; 12 тыс. легкавых, 16 тыс. грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў (2000). Суднаходства па воз. Ківу; 7 аэрапортаў, у тл. міжнар. каля г. Кігалі. У 1998 экспарт склаў 82,1 млн. дол., імпарт 326 млн. дол. У экспарце пераважаюць кава (55%), чай (22%), пірэтрум, скуры,' гарнарудная прадукцыя; у імпарце — машыны і абсталяванне, харч. і спажывецкія тавары, нафтапрадукты, буд. матэрыялы. Гал. гандл. партнёры: Белыія, ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Японія, Кенія. Краіна атрымлівае міжнар. дапамогу (у 1995—99 каля 400 млн. дол.). Грашовая адзінка — руандыйскі франк.
Да арт. Руанда. Ландшафт на ПнЗ краіны.
Літ:. Соколова Р. Две народностн — два врага? // Азня н Афрнка сегодня. 1997. № 6; Денмсов А. Урокн Руанды // Там жа. 2000. № 9.
І.ЯАфнагель (прырода, насельніцгва, гаспадарка), В.У.Адзярыха (гісторыя).
РУАПЕХУ (Ruapehu), дзеючы вулкан у цэнтр. ч. Паўночнага вва Новай Зеландыі. Самая высокая вяршыня на Вулканічным плато, выш. 2796 м. Уяўляе сабой усечаны конус, складзены з андэзітаў. Mae 2 кратэры, адзін з іх запоўнены гарачай вадой, якая часам закіпае. На схілах лясы з чырв. буку і хмызнякі, вышэй за 1700—2000 м снягі, ледавікі. Уваходзіць у нац. парк Тангарыра, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
РУБА, гарадскі пасёлак у Віцебскім рне, на р. Зах. Дзвіна, на аўтадарозе Віцебск—Сураж. За 15 км ад Віцебска. 7,7 тыс. ж. (2000).
Вядома з пач. 19 ст. як цэнтр фальварка, у які ў 1834 уваходзілі 4 вёскі Вярхоўскай вол. Віцебскага пав. 144 ж. У 1909 вёска (31 ж., 4 двары) і фальварак (уласнасць Піскунова). 3 20.8.1924 вёска ў Бабінавіцкім с/с Віцебскага рна. У 1926 — 57 ж., 10 двароў. У 1932 у Р. заснаваны вапнавы зд, вакол якога вырас заводскі пасёлак. У Вял. Айч. вайну 13.6.1942 ням.фаін. карны атрад расстраляў у Р. 75 жыхароў. 3 31.7.1970 Р. —гар. пасёлак.
Працуюць акц. тва «Даламіт» (распрацоўвае радовішча даламітаў Руба), аўтатрансп. прадпрыемства, 2 сярэднія школы, 2 дашкольныя ўстановы, Палац культуры, бка, паліклініка, аддз. сувязі, дом быту, царква. Магіла ахвяр фашызму. Помнікі: невядомаму салдату, у гонар партыз. брыгад 1й Віцебскай і імя ВЛКСМ. В.В.Віталёва.
РЎБА радовішча даламітаў у Віцебскім рне, каля г.п. Руба, вёсак Вярхоўе, Гралева, Цякава, Койтава, Чырвоны Двор, на правым і левым берагах р. Зах. Дзвіна. Пластавы. паклад звязаны з адкладамі франскага яруса (верхні дэвон). Складаецца з 5 участкаў: Руба і Вярхоўе (адпрацаваныя), ЦякаваКойтава (закансервавана), Гралева (распрацоўваецца), Чырванадворскі (рэзервовы). Даламіты шэрыя, жаўтаваташэрыя, скрытакрышт., моцныя, участкамі трэшчынаватыя, порыстыя, кавернозныя, акварцаваныя, з лінзамі і праслоямі даламітавага пяску і друзу, маюць у сабе аксіду кальцыю СаО 23,8—34,5% аксіду магнію MgO 14,7—22,6%. Разведаныя
запасы (на ўчастках Гралева і Чырванадворскі) 843,7 млн. т, перспектыўныя 389,3 млн. т, астатак разведаных запасаў 748,1 млн. т (2000). Выяўленая магутнасць карыснай тоўшчы 10,5—30,2 м, ускрышы (пяскі, супескі, сутлінкі) 22— 44 м. У рэчышчы р. Зах. Дзвіна даламіты выходзяць на дзённую паверхню. Даламіты прыдатныя на выраб даламітавай мукі (для вапнавання кіслых глеб), друзу, мінер. парашку для асфальтабетону, напаўняльніка для покрыўнага слоя руберовду і часткова для нізкагатунковага шкла. Радовішча распрацоўваецца акц. твам «Даламіт».
А.П.Шчураў.
А.С.Рубанаў
РУБАІ (араб. чатырохрадкоўе), форма лірычнай паэзіі Б. і Сярэдняга Усходу, Сярэдняй і Паўд.Усх. Азіі. Служыць для выражэння лірычнай тэмы, пафіласофску асэнсаванай і інтэрпрэтаванай. Запазычаны з фальклору персаў і таджыкаў (інш. назвы Р. — дубайці ці таранэ). 3 персамоўнай лры Р. праніклі ў араб. і цюркамоўныя лры і ў лру урду. Складаюцца з чатырохрадкоўяў (ці двух бейтаў), якія рыфмуюцца ааба, радзей аааа. У пісьмовай лры з’явіліся ў 9—Ю ст. 3 2й пал. 12 ст. саступілі Meena газелі. Найб. вядомыя майстры Р. — Умар Хаям, Рудакі, Ханзале.
РУБАНАЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 12.9.1936, г. Слуцк Мінскай вобл.), бел. фізік. Акад. Нац. АН Беларусі (1996 чл.кар. 1989), др фіз.матэм. н. (1976)’ праф. (1981). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Сын С.Ф.Рубанава. Скончыў БДУ (1958). 3 1958 у Інце фізікі Нац. АН Беларусі (з 1978 заг. лабараторыі). Адначасова з 1996 старшыня савета Бел. рэсп. фонду фундаментальных даследаванняў. Навук. працы па лазернай фізіцы, кагерэнтнай оптыцы і галаграфіі. Распрацаваў фіз. асновы дынамічнай галаграфіі. Выявіў новую фіз. з’яву — абарачэнне хвалевага фронту святла пры чатыроххвалевым узаемадзеянні. Распрацаваў эфектыўныя метады пераўтварэння прасторавай структуры лазерных пучкоў, апрацоўкі аптычнай інфармацыі, вызначэння ўласцівасцей рэчыва, узбуджэння гіпергуку. Дзярж. прэмія Беларусі 1976. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Тв:. Методы расчета оптнческнх квантовых генераторов. Т. 2. Мн„ 1968 (у сааўт.); Тепловой режнм твердотельных оптнческнх
14. Зак. 194.
418 РУБАНАЎ
квантовых генераторов. М., 1973 (разам з Б.Р.Беластоцкім); Некоторые вопросы дйнэмнческой голографйй // Проблемы современной оптйкп н спектроскопнй. Мн., 1980.
РУБАНАЎ Анатоль Уладзіміравіч (н. 17.2.1958, Мінск), бел. сацыёлаг. Др сацыялагічных н. (1994), канд. філас. н. (1988). Скончьіў БДУ (1981). 3 1988 у Інце філасофіі і права, з 1993 у Інце сацыялогіі Нац. АН Беларусі. Адначасова з 1999 нам. дырэктара Мінскага НДІ сац.эканам. і паліт. праблем. Навук. працы па праблемах сац. развіцця, сац. экалогіі, сацыялогіі, палітыкі, культуры і адукацыі, сац.псіхал. механізмах масавых паводзін.
Тв.: Соцнальное развмтме: Энергоннстнтуцнональный подход. Мн., 1994; Соцмальный субьект: Мотнвы н деятельность. Мн., 1994; Соцнальная структура, мобнльность, мдентнфнкацня. Мн., 1998 (разам з Р.А.Смірновай, С.А.Шавелем); Механнзмы массового поведення. Мн., 2000.
С.Ф.Рубанаў І.А.Рубанюк
РУБАНАЎ Сяргей Фёдаравіч (7.10.1914, в. Жабыкі Дубровенскага рна Віцебскай вобл. — 13.1.1987), бел. вучоныпедагог. Канд. пед. н. (1969). Герой Сан. Працы (1968). Засл. настаўнік Беларусі (1957). Бацька А.С.Рубанава, У.С.Рубанава. Скончыў Маскоўскі пед. інт (1948). 3 1934 настаўнічаў. У 1948— 87 дырэктар сярэдняй школы № 10 г. Слуцк Мінскай вобл. (цяпер імя Р.). Навук. працы па праблемах методыкі выкладання матэматыкі, духоўнапатрыят. выхавання навучэнцаў.
Тв:. Руководство учебновоспнтательной работой в школе. Мн., 1966; Школа н жнзнь. Мн., 1967.
Літ.: Пастрон Г. Мужество повседневного труда // Труд, талант, доблесть. Мн., 1981. Ч. 2. М.П.Савік.
РУБАНАЎ Уладзімір Сяргеевіч (5.9.1938, г. Слуцк Мінскай вобл. — 5.12.1990), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1976). Сын С.Ф.Рубанава. Скончыў БДУ (1960). 3 1961 у Інце фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па оптьшы і лазернай фізіцы. Прапанаваў і даследаваў некалькі новых тьшаў лазерных гіраскопаў і акселерометраў, Прадказаў і даказаў (разам з ЛАЛ.Арловым) існаванне з’явы палярызацыйнай і палярызацыйначастотнай неўзаемнасці. Даследаваў упльіў палярызацыі святла на асаблівасці ўзнікнення жывой матэрыі ў Сусвеце.
Тв:. Расчет полярнзацнонных характернстнк квантовых генераторов // Журн. прнкладной спектроскопнн. 1969. Т. 10, вып. 5; Способы создання полярнзацяонночастотной невзанмностн в кольцевых ОКГ. Мн., 1971 (разам з Л.М.Арловым).
РУБАНАЎ Уладзіслаў Якаўлевіч (15.12.1952, в. Аляксандраўка 1я Слаўгарадскага рна Магілёўскай вобл. — 21.7.1994), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). Працаваў у друку, у тл. ў час. «Полымя», з 1986 у выдве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1972. У кн. «Вокны без фіранак» (1981) даследаваў маральнаэтычныя і сац.псіхал. аспекты жыцця вёскі і горада, духоўны свет сучасніка, праблемы чалавека ў горадзе. У збках апавяд. і аповесцей «Пахі адталай зямлі» (1984), «Цёплы пух адуванчыкаў» (1987), «Таямніца птушынага гнязда» (1989, Літ. прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя І.Мележа 1990), «Светлы ручай любві» (1990) імкнуўся паказаць лепшыя традыцыі сялянскага побыту, сцвярджаў высокастаноўчыя рысы характару вяскоўцаў старэйшага пакалення: працавітасць, гаспадарлівасць, любоў і прыхільнасць да зямлі, прыроды. Паэтычны вобраз Мінска стварыў у аповесці «Каштаны» (1982). Аўгар рамана «Не аднойчы забіты» (1994). Л.С.Савік.
РУБАНЕНКА Барыс Рафаілавіч (29.8.1910, г. Самара, Расія — 6.5.1985), расійскі архіт