Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
іласофіі, дзе яна разглядалася як роўнасць членаў аднаго саслоўя пры няроўнасці паміж рознымі саслоўямі (Платон, Арыстоцель). У хрысц. філасофіі Р.с. з’яўлялася рэліг. нормай і вызначалася як прынцып «перад Богам усе роўныя». У эпохі Адраджэння і Асветніцтва яна набыла свецкі характар як ідэя прыроднай роўнасці людзей; у перыяд усталявання бурж. грамадства — як ідэя «свабоды, роўнасці і брацтва» гтроціпастаўлялася феад.саслоўнай светабудове. Ідэі роўнасці ўсіх грамадзян перад законам і размеркавання сац. даброт не па саслоўнай прыналежнасці, а па канкрэтным укладзе ў сац. развіццё адлюстраваны ў «Дэкларацыі незалежнасці» ў ЗША (1776) і «Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна* ў Францыі (1789). Пры станаўленні капіталіст. грамадства рэалізацыя ідэй Р.с. прывяла да значных змен у грамадскіх адносінах: скасаваны саслоўі і саслоўныя адносіны, заканадаўча замацаваны прынцып роў
насці людзей перад законам. Адзін з варыянтаў рэалізацыі Р.с. быў прапанаваны тэорыяй сацыяліст. і камуніст. будаўніцтва, у якой планавалася забяспечыць сац., эканам. і паліт. раўнапраўе грамадзян незалежна ад іх сац. паходжання, нац. і канфесіянальнай прыналежнасці, гарантаваць права на працу і яе адэкватную аплату, справядлівае размеркаванне грамадскіх фондаў спажывання і інш. Рэалізацыя гэтых планаў прывяла да вырашэння некат. праблем Р.с., але і да павелічэння бюракратычнага апарату і т.зв. «ураўнілаўкі» ў грамадстве.
Сярод сучасных канцэпцый сац. развіцця вылучаюць тэорыі, якія даказваюць, што сац. няроўнасць з’яўляецца адзіным і натуральным спосабам існавання грамадства (тэорыя функцыяналізму Э.Дзюркгейма, В.Э.Мура, тэорыя статусных груп М.Вебера і інш.), і тэорыі, паводле якіх у выніку мэтазгоднай рэарганізацыі дзяржавы і грамадства, рэвалюцый сацыяльных можна дасягнуць Р.с. (неамарксізм, дэмакратычны, этычны, кааператыўны сацыялізм, тэорыя «сацыяльнай дзяржавы» і інш.).
Літ:. Новгородцев П.М. Об обшественном ндеале. М., 1991; Рол з Дж. Теорня справедлнвостм: Пер. с англ. Новосмбнрск, 1995; Самсонова Т.Н. Справедлнвость равенства н равенство справедлмвостн: Мз нсторнн западноевроп. утопнч. мыслн XVI — XIX вв. М., 1996. І.В.Катляроў.
РОЎНІЦА. паўфабрыкат прадзільнай вытвсці; ушчыльненая валакністая стужачка (жгут), з якой вырабляецца пража. Фарміруецца на роўнічных машынах шляхам слабага скручвання (пры прадзенні бавоўны, лубяных валокнаў, грабенным прадзенні доўгіх валокнаў шэрсці) або сукання (пры апаратным і грабенным прадзенні тонкай шэрсці).
РОЧАВІЧЫ вёска ў Літвенскім с/с Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл., каля аўтадарогі Івянец—Рубяжэвічы—Стоўбцы. Цэнтр калгаса. За 51 км на Пн ад г. Стоўбцы, 77 км ад Мінска, 32 км ад чыг. ст. Койданава. 141 ж., 45 двароў (2001). Сярэдняя школа, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
«РрЧНІК ЛІТЭРАЦКІ» («Rocznik Literacki», «Літаратурны штогоднік»), літаратурнанавуковы альманах. Выдаваўся ў 1843—49 на польск. мове Р.Падбярэскім. Выйшлі 4 тамы: т. 1—3 у Пецярбургу, т. 4 у Вільні. Прайшоў пэўную эвалюцыю ў прагрэс., дэмакр. кірунку, арыентаваўся на шырокае кола чытачоў. Вылучаўся высокім узроўнем афармлення. Друкаваў матэрыялы Падбярэскага, творы В.Рэута, упершыню змясціў бел. вершы Я.Баршчэўскага «Дзеванька» і «Гарэліца». У.І.Мархель.
РОЧЭСТЭР (Rochester), горад на ПнУ ЗША, у штаце НьюЙорк. Засн. ў 1854. 216,9 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 1 млн. ж. (1998). Трансп. вузел, порт на воз. Антарыо і канале Эры. Вядучы цэнтр краіны па вытвсці фота і кінатэхнікі. Прамсць оптыкамех., радыёэлектронная і прыладабуд., у т.л. вытвсць капіравальнага і паліграф. абсталя
вання, мед. інструменту, ЭВМ, электроннааптычных і аптычных прылад, кантрольнавымяральнай апаратуры; паліграф., харч., швейная. Развіты таксама станкабудаванне, вытвсць прамысл. абсталявання, аўтамаб. дэталяў і вузлоў.
РОШХАШАНА, іудзейскае свята Новага года. У залежнасці ад штогодняга цыкла Месяца адзначаецца ў пач. верасня або ў пач. кастрычніка. У Бібліі названы «днём трубнага гуку». Магчыма, быў звязаны са святам Месяца, які адзначаўся гукамі труб, што быццам бы адганялі злых духаў. У 1ы дзень свята іудзеі ідуць да вады (возера, рака і інш.) і сімвалічна кідаюць свае грахі ў ваду, выварочваюць кішэні (т.зв. ташліх). На 2і дзень у сінагогах праводзяцца асаблівыя богаслужэнні і трубяць у бараноў рог (шофар) для закліку да пакаяння. Кульмінацыя абраду — 10ы дзень Новага года ІомКіпур. Дарослыя іудзеі ў гэты дзень не ядуць і не п’юць, праводзяць яго ў роздуме і малітвах; Бог выносіць прысуд усяму жывому і запісвае ў асобныя кнігі, што чакае кожнага ў наступным годзе залежна ад таго, як пражыў гэты год.
РОШЧЫН Міхаіл Міхайлавіч (н. 10.2.1933, г. Казань, Расія), рускі пісьменнік. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1958). Адзін з заснавальнікаў і рэдактараў час. «Драматург» (1993, з А.Казанцавым). Друкуецца з 1952. Аўтар п’ес «Валянцін і Валянціна» (1971, экранізавана ў 1985), «Стары Новы год» (1973), «Рамонт» (паст. 1975), «Муж і жонка ноймуць пакой», «Эшалон» (абедзве 1975), «Спяшайцеся рабіць дабро» (паст. 1979), «Дружына» (1987), прысвечаных складаным псіхал. і маральным калізіям сучаснага жыцця, антымілітарысцкай п’есы «Рэпетыцыя «Лісістраты» (1989), аповесцей «Рака» (1973), «Ўспамін» (1977), «Шура і Прасвірняк» (1982), збкаў аповесцей і апавяд. «У маленькім горадзе» (1956), «Якіхнебудзь дваццаць мінут» (1965), «3 раніцы да ночы» (1968), літ.крытычных артыкулаў і інш. Ў трах Беларусі паст. яго п’есы «Муж і жонка ноймуць пакой» (1976; Дзярж. рус. драм. тр), «Стары Новы год» (1974), «Эшалон» (1976; абедзве Бел. тр імя Я.Купалы), «Уся надзея» (1986), «Успаміны» С.Міціна паводле Р. (1988; абедзве Бел. тр юнага гледача).
Тв.: йзбранное: Повестн н рассказы. М., 1988; Спешнте делать добро: Пьесы. М., 1984; На сером в яблоках коне: Рассказы н повестн. М.„1988; йван Буннн. М., 2000.
РбіПЧЫНІНСАРАЎ (сапр. П а ш э н н ы) Мікалай Пятровіч (1861, Ардатаўскі рн, Мардовія — 20.1.1899), рускі акцёр. Бацька fi.M. Пашэннай. На сцэне з 1883. У 1884—89 працаваў у Тры Корша ўМаскве, з 1895 — у Тры Салаўцова ў Кіеве. Майстар пераўвасаблення. Сярод роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Васількоў («Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Мікіта («Улада цемры» Л.Талстога), Іванаў, Трыгорын («Іванаў», «Чайка» А.Чэхава),
РУАН
415
Барыс Гадуноў («Смерць Іаана Грознага», «Цар Барыс» А.К.Талстога) і інш.
Літ.. Дорошевнч В.М. РошннНнсаров // Дорошевнч В.М. Рассказы н очеркн. М„ 1966.
РОШЭР (Roscher) Вільгельм Георг Фрыдрых (21.10.1817, г. Гановер, Германія — 4.6.1894), нямецкі эканаміст, заснавальнік гістарычнай ійколы ў палітэканоміі. Праф. Гётынгенскага (з 1843) і Лейпцыгскага (з 1848) унтаў. У працы «Кароткі нарыс курса палітычнай эканоміі паводле гістарычнага металу» (1843) прапанаваў метад, згодна з якім эканам. навука грунтавалася на вывучэнні гіст. падзей і растлумачвала эканам. з’явы шляхам пошуку гіст. аналогій; пазней развіў свае ідэі ў працы «Сістэма эканомікі» (т. 1—5, 1854—94). Крытыкаваў законы, распрацаваныя класічнай школай палітэканоміі, якія абгрунтоўваліся пры дапамозе метадаў, аналагічных метадам дакладных навук. У «Тэорыі крызісаў» (1849) узняў праблему перавытворчасці, лічыў, што накапленні павінны павялічвацца паралельна з попытам на тавары і паслугі. Быў прыхільнікам ідэі натуральнай эвалюцыі грамадства, асуджаў практыку рэв. пераваротаў.
«РОЯЛ ДАТЧШЭЛ ГРУП» (Royal DutchShell Group), англанідэрландская нафтавая кампанія, адна з найбуйнейшых транснацыянальных нафтавых карпарацый, уваходзіць у Міжнар. нафтавы картэль. Засн. ў 1907 у выніку аб’яднання нідэрл. кампаніі «Роял датч петролеум компані» (1890) і англ. кампаніі «Шэл транспарт энд трэйдынг компані» (1897). Займаецца разведкай і здабычай нафты, газу, вугалю, руд каляровых металаў, перапрацоўкай нафты, вытвсцю нафтахім. і хім. прадуктаў. Mae ўласны танкерны флот, 69 нафтаперапрац. здаў, буйныя нафтахім. камбінаты, 27 н.д. цэнтраў. Аб’ядноўвае больш за 900 даччыных фірм у 100 краінах свету.
РТЎТНЫЯ РЎДЫ, прыродныя мінер. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысл. здабычы ртуці. Гал. рудны мінерал — кінавар (мае ртуці 86,2%), другасныя — метанынабарыт, самародная ртуць, лівінгстаніт і інш. Р.р. падзяляюцца на вельмі багатыя або штуфныя (5—10% і больш Hg), багатыя (каля 1%), радавыя (0,2—0,3%), бедныя (0,06— 0,12%), убогія (0.02—0,06%) і ртуцьзмяшчальныя (0,01—0,00001%). ГІаклады пластападобныя і кантактавыя, жылы, гнёзды, штокверкі. Радовішчы нізкатэмпературныя гідратэрмальныя, радзей вулканагенныя, адзначаны выпадкі сучаснага адкладу ртуці з вод тэрмальных крыніц (штат Невада, ЗША; Новая Зеландыя; Камчатка). Найб. значныя запасы Р.р. у Іспаніі, Італіі, ЗША, Турцыі, Алжыры.
РТЎЦІ СУЛЬФІД, злучэнне ртуці з серай, HgS. Існуе ў 2 крышт. мадыфікацыях: чырв. і чорнай (у прыродзе адпаведна мінералы кінавар і метацынаба
рыт). He раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках. Узаемадзейнічае з канцэнтраванымі растворамі сульфідаў шчолачных металаў, чым карыстаюцца для вылучэння ртуці з сульфідных руд. Прыродную кінавар выкарыстоўваюць у вытвсці ртуці, штучную — як матэрыял для фотарэзістараў, пігмент, каталізатар. Таксічны, ГДК у вадзе 0.005 мг/л (у пераліку на ртуць).
РТЎЦІ ХЛАРЫДЫ, злучэнні ртуці з хлорам: хларыд Hg2C12 (каламель) і дыхларыд ртуці HgCh (сулема). Бясколерныя крышт. рэчывы.
Каламель мае tm 525 °C, шчыльн. 7150 кг/м3 (25 °C). Маларастваральная ў вадзе; не раствараецца ў этаноле, ацэтоне, дыэтылавым эфіры. Пры 400 °C, а таксама на святле раскладаецца на HgCl2 і ртуць. Выкарыстоўваюць для вырабу электродаў параўнання ў электрахіміі, як каталізатар у арган. сінтэзе. антысептык. С у л е м а мае ^ 280 °C, шчыльн. 5450 кг/м'. Раствараецца у вадзе (у растворы малекулы практычна не дысацыіруюць), этаноле, дыэтылавым эфіры, бензоле. На святле і ў паветры ў разбаўленых водных растворах раскладаецца з утварэннем Hg2Cl2 і хлорыстага вадароду. Выкарыстоўваюць для пратручвання насення, як моцны антысептык, каталізатар ў арган. сінтэзе,