Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
выкарыстоўваюцца для прадухілення ападання завязі ў пладовых дрэў і ягаднікаў, для затрымкі прарастання клубняў бульбы пры захоўванні.
А. С.Леанцюк.
РОСТАК (Rostock), горад на ПнУ Германіі, пры ўпадзенні р. Варнаў у Балтыйскае м., у зямлі Мекленбург—Пярэдняя Памеранія. Засн. ў пач. 13 ст. Каля 250 тыс. ж. (2001). Чыг. вузел, паромная сувязь з Даніяй, нафтаправодам звязаны з г. Швет. Прамсць: судна і дызелебудаванне, эл.тэхн., хім., швейная, рыбаперапрацоўчая. Рыбалоўная база. Марскі курорт Варнемюндэ. Унт (з 1419). Арх. помнікі 13—15 ст.
РОСТАЎ (Rostow) Уолт Уітмен (н. 7.10.1916, НьюЙорк), амерыканскі сацыёлаг і эканаміст. Скончыў Іельскі і Оксфардскі унты. У 1951—60 праф. Масачусецкага тэхнал. інта, з 1969 — Тэхаскага унта. Дарадчык прэзідэнтаў Дж.Кенэдзі і Л.Джонсана. Адзін са стваральнікаў тэорыі індустрыяльнага грамадства. Аўтар тэорыі стадый эканам. росту. У працах «Стадыі эканамічнага росту. Некамуністычны маніфест» (I960), «Палітыка і стадыі росту» (1971) вылучаў 5 асн. этапаў, праз якія праходзіць кожнае грамадства: традыцыйнае грамадства (агр. грамадства з прымітыўным узроўнем вытвсці, навукі і тэхнікі); пераходнае грамадства (першапачатковае накапленне капіталу, узнікненне цэнтралізаванай дзяржавы); стадыя зруху (перыяд прамысл. рэвалюцыі); стадыя сталасці (індустр. грамадства); эра высокага масавага спажывання (праблемы спажывання пераважаюць над праблемамі вытвсці, гал. кірункі вьггвсці — паслугі і тавары масавага спажывання). Адзін з гал. прадстаўнікоў канвергенцыі тэорыі ў саветалогіі. Навук. працы Р. паслужылі адной з крыніц постіндустрыяльнага грамадства тэорыі.
РОСЬ. Р о с, Р о с а, рака ў Свіслацкім, Ваўкавыскім і Мастоўскім рнах Гродзенскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 99 км, пл. вадазбору 1250 км2. Пачынаецца ў забалочанай мясцовасці за 2 км на 3 ад в. Лозы Свіслацкага рна,
410 РОСЬ
вусце за 1,8 км на ПдУ ад в. Дубна Мастоўскага рна. Цячэ пераважна з Пд на Пн у межах Ваўкавыскага ўзв., у нізоўі па Нёманскай нізіне. Асн. прытокі: Харужаўка, Ваўкавыя, Плішча (справа), Свянціца, Нятупа, Вехатнянка, Ваўпянка (злева). Даліна трапецападобная, шыр. 1—2,5 км, схілы сярэдне стромкія, выш. 10—25 м, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, забалочаная, слабаперасечаная, шыр. 400—600 м. Рэчышча на працягу 3 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй звілістае. Каля в. Лічыцы і г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага рна падзяляецца на 2 рукавы, якія ўтвараюць астравы даўж. 1,5 і 3,5 км. Берагі стромкія і абрывістыя, выш. 0,5—1,5 м. Жыўленне мяшанае. На перыяд веснавога разводдзя працягласцю да 45 сут (крас. — сярэдзіна мая) прыпадае каля 45% гадавога сцёку, выш. падняцця ўзроўню вады 1,5 м. Летнеасенняя і зімовая межані парушаюцца паводкамі ад дажджоў і адліг. Замярзае ў пач. снеж., крыгалом у пач. сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 xr/c. Ha paua вадасх. Воўпаўскае, г. Ваўкавыск, г.п. Краснасельскі, Рось, Поразава.
А.А.Макарэвіч.
РОСЬ, гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім рне Гродзенскай вобл., на р. Рось, чыг. ст. на лініі Ваўкавыск—Масты; на аўтадарозе Ваўкавыск—Гродна. За 15 км ад г. Ваўкавыск, 85 км ад Гродна. 6,6 тыс. ж. (2000).
У ВКЛ вядома з 16 ст. як мястэчка Ваўкавыскага пав. Навагрудскага ваяв. Побач знаходзіўся маёнтак Хадкевічаў, таму другая назва Р. — Падросль. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Слонімскай, Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губ„ цэнтр Роскай воласці Ваўкавыскага пав. У канцы 19 ст. больш за 700 ж., школа, 2 шавецкія майстэрні, шкіпінарны зд, вадзяны млын, ваўначоска, 4 крамы. 3 пабудовай у 1886 БаранавіцкаБеластоцкай чыгункі Р. — чыг. станцыя. У 1921 — 39 у складзе Польшчы, цэнтр ™іны Ваўкавыскага пав. Беластоцкага ваяв. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 вёска Ваўкавыскага рна Беластоцкай вобл. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты загубілі тут 45 жыхароў. 3 1944 у Гродзенскай вобл., з 30.4.1958 гар. пасёлак.
Працуюць камбікормавы зд, дзярж. прадпрыемства «Рось», лясніцтва; 2 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, дзіцячы сад, Дом культуры, бка, бальніца, паліклініка, дом быту. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Троійкі касцёл (1801), Троіцкая царква (1908).
РОСЬ, жылы гарадок, узведзены для ваеннаслужачых у г.п. Рось Ваўкавыскага рна Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1992—97 (арх. Г.І.Белікаў, У.М.Еўдакімаў, В.К.Карунас, Ю.М.Малевіч, А.І.Нічкасаў, А.С.Пархута, У.Б.Праабражэнскі, У.М.Тарноўскі; Дзярж. прэмія Беларусі 1998). Разлічаны на 3,5 тыс. жыхароў. Пры стварэнні гарадка ўпершыню на
Беларусі выкарыстаны прыём фарміравання пешаходнай вуліцы, якая ўключае ўсе неабходныя для жыхароў зоны сац. абслугоўвання: выхавання, адукацыі, аздараўлення, адпачынку, гандл., быт. і мед. паслуг. У цэнтр. ч. размешчаны грамадскаадукац. йэнтр, вакол яго — пешаходныя алеі, на якія раскрыты паўзамкнёныя дворыкі 2—3павярховых жылых дамоў, злучаныя паміж сабой анфіладай. Побач з цэнтр. уваходам пастаўлены гандл. будынкі. Месцы для аўтатранспарту і стаянак размяшчаюцца па знешнім перы.метры гарадка. Каля жылога гарадка пабудаваны бальнічны комплекс.
Жылы гарадок Рось.
РОТ Лазар Артуравіч (н. 13.12.1920, г. Курган, Расія), бел. вучоны ў галіне тэарэт. фізікі. Др фіз.матэм. н., праф. (1977). Скончыў Ваеннапаветраную інж. акадэмію (1944). 3 1953 у Бел. тэхнал. унце (у 1964—92 заг. кафедры). Навук. працы па статыст. тэрмадынаміцы, механіцы суцэльных асяроддзяў, біяфізіцы, даследаванні крытычных з’яў і турбулентнасці, праблемах удасканалення падрыхтоўкі навук. кадраў. Стварыў метад умоўных размеркаванняў — новы метад статыст. механікі, які дазволіў адзіным чынам апісаць ўсе віды фазавых пераходаў I роду.
Тв:. Статнстнческая теорня молекулярных снстем. М., 1979; За спнной двадцатый век. Мн., 1999. Я.Г.Міляшкевіч. РбТА (польск. rota ад ням. Rotte натоўп, атрад), асноўнае тактычнае падраздзяленне ва ўзбр. сілах большасці дзяржаў, у т.л. Рэспублікі Беларусь. Р. бываюць стралк. (мотастралк.), пяхотныя (мотапяхотныя), танк., сапёрныя, аўтамаб., марской пяхоты, штабныя і інш. Можа ўваходзіць у склад батальёна або быць асобнай (напр., радыётэхн. Р. ў складзе палка). У сухап. войсках Р. складаецца з упраўлення і некалькіх узводаў; мае на ўзбраенні аўтам. стралк. зброю, гранатамёты, зенітныя сродкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёры і інш.
Упершыню Р. створаны ў канцы 15 — пач. 16 ст. ў наёмных арміях зах.еўрап. дзяржаў (гл. Наёмніцтва). У 17—18 ст. у кавалерыі Р. заменена эскадронам, у артылерыі ў 19 ст. — батарэяй.
РбТАР (ад лац. roto вярчуся) у т э х н і ц ы, вярчальная частка ротарных машын. Робіцца ў выглядзе барабанаў, дыскаў, колаў.
Ha Р. размяшчаюць органы, якія атрымліваюць энергію ад рабочага цела (як у рухавіку Ванкеля) або аддаюць яе рабочаму целу (як у ротарнай помпы). Р. рухавікоў звязаны з вядучым валам, рабочых машын — з прывадным. У лапатачных, ці лопасцевых, машынах Р. — кола з лапаткамі, якое пад дзеяннем патоку вадкасці, пары ці газу круціць вал машыны; Р. вентылятара, кампрэсара, помпы вярчэннем вала стварае паток газу ці вадкасці. Р. пераменнага току машыны — цыліндрычнае цела з пазамі для размяшчэння абмоткі, магн. поле якой узаемадзейнічае з магн. полем статара. Р. асінхронных машын бываюць фазныя і каротказамкнёныя, сінхронных машын — яўна і неяўнаполюсныя. Р. машыны пастаяннага току наз. якарам. У буравых устаноўках
Р. выкарыстоўваецца для вярчэння бурыльных труб у свідравіне.
РбТАР ВЁКТАРНАГА пбЛЯ, в і х а р вектарнага поля, вектарная велічыня, якая харакгарызуе вярчальную ўласцівасць вектарнага поля, зададзенага адпаведнай вектарфункцыяй а>= а\х, у, z). Абазначаецца rota* або curia, rota =
дзе V = / — + / — + 1с— — аператар Гадх J ду dz
мільтана (аператар набла); 7^^^ — орты прамавугольнай дэкартавай сістэмы каардынат; ах, ау, аг — праекцыі вектарнага поля ^х, у, z) на адпаведныя восі каардынат. Паняцце Р.в.п. выкарыстоўваецца ў механіцы, фізіцы, метэаралогіі і інш. Гл. таксама Поля тэорыя. РОТАРНАЯ МАШЬІНА, машына, рабочым органам якой з’яўляецца ротар. Да Р.м. належаць ротарныя рухавікі, помпы, землярыйныя машыны, снегаа
Ротар сінхроннага электрарухавіка (кампенсатара) магутнасцю 60 МВт.
РОТМІСТРАЎ 411
чышчальнікі і інш. Комплекс машын (ротараў), у якім загатоўкі, што апрацоўваюцца, рухаюцца па дугах акружнасці разам з рабочым інструментам, наз. аўтам. ротарнай лініяй.
У ротарнага рухавіка энергія згараючых газаў пераўтвараецца ў мех. з дапамогай трохграннага ротара, які верціцца ў цыліндры (статары) спец. профілю. Паміж паверхнямі ротара і статара ўтвараюцца камеры, аб’ём якіх перыядычна змяняецца пры вярчэнні ротара. Выкарыстоўваецца ротарнапоршневы рухавік Ф.Ванкеля (сканструяваны ў 1957), у якім грані ротара адсякаюць пераменныя аб’ёмы камер, дзе адбываюцца звычайныя для поршневых рухавікоў працэсы. Устанаўліваецца на аўтамабілях, лодках, верталётах і інш. Ротарная помпа — аб’ёмная, з вярчальным або вярчальным і зваротна паступальным рухам рабочых органаў (гл. Помпа). Выкарыстоўваецца пераважна для падачы вязкіх вадкасцей без цвёрдых дамешкаў. Ротарная землярыйная м а ш ы н a — многакаўшовы экскаватар, рабочы орган якога (кола або ротар) аснашчаны па акружнасці каўшамі са зменнымі зубамі. Выкарыстоўваецца для выемкі мяккіх парод у вугальных і рудных кар’ерах, для капання траншэй. Ротарнымі бываюць таксама каналакапальнікі і інш. меліярацыйныя машыны. Ротарныя снегаачышчальнік і выкарыстоўваюцца для ачысткі чыг. пуці (робяцца на чыг. колавым хаду) і аўтадарог (на аўтамабілях або спец. шасі; гл. Снегаўборачныя машыны). У. М. Сацута.
РрТАРЫКЛУБ (Rotary Club), Р о т a ры інтэрнэшанал, інтэрнацыянальная грамадская аргйыя прадстаўнікоў дзелавога свету і інтэлігенцыі. Засн. ў 1905 у г. Чыкага (ЗША) амер. адвакатам П.П.Харысам. Дзейнічае ў 150 краінах, уключае каля 26 500 клубаў, аб’ядноўвае больш за 1 млн. членаў (2000). Новыя члены Р.к. выбіраюцца паводле прынцыпу: адзін прадстаўнік ад кожнага віду бізнесу ці прафесіі. Афіц. дэвіз Р.к. — «Служэнне грамадству вышэй за асабістыя інтарэсы». Асн. кірункі дзейнасці: фін. і арганізац. падтрымка гуманіт., сац. і м