Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ніцкай манерай, якая ўзыходзіць да стараж. негрыцянскіх традыцый. Першы шлягер Р.н.р. — песня «Рок вакол часу» Б.Хейлі. Сярод зорак класічнага Р.н.р. Э.Прэслі, Ч.Бэры, Л.Рычард і ІНШ. Дз.А.Падбярэзскі.
РОКбПЕРА (ад англ. rock + оперДу сцэнічнамузычны жанр. Узнікла ў сярэдзіне 20 ст. ў ЗША і Вялікабрытаніі ў выніку спалучэння традыцый оперы і рокмузыкі на аснове форм, уласцівых для оперыбуф, аперэты, мюзікла, часткова джаза. Вытокамі лічаць оперу Дж.Гершвіна «Поргі і Бес» (1935) і рэгтаймоперы С.Джопліна (пач. 20 ст.). Далейшае развіццё набыла ў канцэптуальных альбомах некат. рокгруп 2й пал. 1960х г. («Муды Блюз», «Кінкс», “Бітлз}». Р.о. папярэднічалі мюзіклы «Вестсайдская гісторыя» Л.Бернстайна (1957), «Хэло, Долі!» Дж.Германа (1964), «Валасы» Г.Макдэрмата (1967), «Томі» П.Таўшэнда (1970), «Годспел» С.Шуарца (1971). Першы ўзор уласна Р.о. — «Ісус Хрыстос» — суперзорка» Э.Л.Уэбера (паст. 1971, экранізацыя 1972), які мае ўсе прыкметы оперы, але вакальныя партыі пазначаны выразнай рокавай стылістыкай. Да твораў гэтага жанру належаць «Фантом у оперы» Уэбера і Ц.Райса (1987), «Мурашнік» М.Алашэўскага і М.Скаларскага, «Naga» групы аўтараў. У СССР сярод першых Р.о. — «Арфей і Эўрыдыка» А.Журбіна (1975), «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» (1976) і ««Юнона» і «Авось»» (1981) А.Рыбнікава, «Стадыён» А.Градскага (1982). На Беларусі да жанру Р.о. можна аднесці «Курган» І.Лучанка ў выкананні «Песняроў» (1977).
Дз.А. Падбярэзскі.
РбКПЕЛНІС (Rokpelnis) Фрыцыс (6.10.1909, Гробіня, Латвія — 15.9.1969), латышскі паэт і драматург. Засл. дз. маст. Латвіі (1959). Вучыўся ў Рыжскім нар. унце (1931—33). Друкаваўся з 1929. Аўтар збкаў вершаў «Тчэ сястра зорку на сцягу» (1950), «Жытні хлеб» (1959, Дзярж. прэмія Латвіі 1960), п’ес «Святло» (1945), «Юнацтва Райніса» (1948), «Успомні зялёныя елкі...» (1966),
кінасцэнарыяў, у т.л. «Райніс» (1949, разам з У.Крэпсам; Дзярж. прэмія Латвіі 1950), лібрэта опер і інш. На бел. мову яго асобныя вершы пераклалі Ю.Свірка, У.Шахавец.
Тв.\ Бел. пер. — у кн.: Латышская савецкая паэзія: Анталогія. Мн., 1984. Т. 1.
РбКУТ, адна з назваў ручая Ракутун.
РбКФАРД (Rockford), горад на Пн ЗША, на р. Рок, у штаце Ілінойс. Засн. ў 1834. 147 тыс. ж., з прыгарадамі і суседнімі гарадамі больш за 300 тыс. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамсць: станкабуд., інстр., авіяц. і аўтазборачная, харчасмакавая. Вытвсць крапежнага і прамысл. абсталявання, кантрольнавымяральных прылад.
РОКФЕЛЕР ПЛАТб (Rockefeller Plateau), ледавіковае плато ў зах. ч. Зямлі Мэры Бэрд (Зах. Антарктыда). Паверхня Р.п. пазбаўлена выхадаў карэнных парод, плаўна паніжаецца ад 1500 м на У да 200—400 м на 3 (на мяжы з шэльфавым ледавіком Роса). Тоўшча ледавіковага покрыва 500—2000 м. Адкрыта ў 1934 экспедыцыяй ЗША пад кіраўніцтвам Р.Бэрда. Названа імем Дж.Рокфелера, як.і фінансаваў экспедыцыю.
РбКФЕЛЕРЫ, Р a к ф е л е р ы (Rockefeller), сямейная фінансавапрамысл. група ў ЗША. Склалася ў канцы 19 ст. Яе заснавальнік —Дж.Д.Рокфелер старэйшы (1839—1937). Прамысл. ядро — утвораная ў 1892 нафтавая кампанія «Стандарт ойл компаніі (НьюДжэрсі)» якая ў 1973 перайменавана ў «Эксан». фін. цэнтр — «Чэйз Манхатан банк». Сфера ўплыву: прамсць (электратэхніка, машынабудаванне) і крэдытнафін. інстытуты, страхаванне жыцця. У 1913 засн. таксама Ракфелераўскі фонд для садзейнічання дабрабыту чалавецтва, які з 1928 спрыяе і навуцы (належыць да найб. вял. фондаў свету); складаецца з некалькіх інш. фондаў, у т.л. для Ракфелераўскага унта ў НьюЙорку (засн. ў 1901 як мед. інт), Ракфелераўскага братэрскага фонду (з 1940), Ракфелераўскага сямейнага фонду (з 1967). 3 1980х г. роля групы памяншалася, ч. падкантрольнай уласнасці распраданая. 3 сям’і Р. найб. вядомы: сын Дж.Д.Рокфелера старэйшага Джон Дэйвісан Р. малодшы (1874—1960; субсідзіраваў куплкз зямлі для штабкватэры ААН у НьюЙорку і пабудаваў Ракфелераўскі цэнтр), яго сыны — Джон Дэйвісан трэці (1906—78; садзейнічаў заснаванню Лінкальнцэнтра), Нелсан Олдрыч (1908—79; віцэпрэзідэнт 3LUA у 1974—77).
Літ.: Рокфеллер Дж.Д. йскусство разбогатеть: Мемуары амермканского мнллнардера: Пер. с англ. М., 1992.
РОЛ (ням. Rolle ролік, каток), апарат перыядычнага дзеяння для размолу валакністых матэрыялаў у вытвсці паперы і кардону. Рабочае прыстасаванне — 2
404 ролікавы
камплекты нажоў: нерухомы на планцы і вярчальны на барабане. Устанаўліваецца ў спец. ванне, куды загружаюць валакністыя матэрыялы, змяшаныя з вадой. З’явіліся ў канцы 17 ст. Замяняюцца канічнымі млынамі (складаюцца з канічнага ротара з замацаванымі на ім нажамі і кажуха з такімі ж зубамі) і дыскавымі рафінёрамі.
РбЛІКАВЫ КАНВЁЕР, р о л ь г а н г, від канвеера для транспартавання масавых паштучных і тарных грузаў па роліках, размешчаных на невял. адлегласці адзін ад аднаго на апорнай станіне. На непрывадных Р.к. грузы прасоўваюцца ўручную або спаўзаюць пад дзеяннем сілы цяжару, на прывадных ролікі круцяцца ад бясконцага ланцуга ці стужкі або ад электрапрывода. Прывадныя Р.к. выкарыстоўваюцца ў пракатных металург. цэхах, на прадпрыемствах буд. матэрыялаў, непрывадныя — пераважна на прамысл. прадпрыемствах і складах.
«РбЛІНГ СТОЎНЗ» (Rolling Stones), англійская рокгрупа. Створана ў 1962 у Лондане. У першым складзе: арганізатары і кіраўнікі М.Джагер (вакаліст) і К.Рычардс (гітарыст), а таксама Ч Уотс (барабаны), Б.Джонс (гітара), Б.Уаймэн (басгітара), з 1991 —Джагер, Рычардс, Уотс, Р.Вуд. У першыя гады існавання ў рэпертуары пераважна творы рокнрола, песні дуэта ДжагерРычардс. 3 канца 1960х г. выконваюць толькі ўласныя песні, створаныя на аснове блюза. Сярод альбомаў: «Афтэмэс» (1966), «Стыл Вілс» (1989), «Брыджэс ту Бабілон» (1997). Група — лідэр сярод рокмузыкантаў па колькасці «залатых», «плацінавых» і «мультыплацінавых» альбомаў. Дз.А.Падбярэзскі. «РОЛСРОЙС» (RollsRoyce), сям’я легкавых аўтамабіляў вышэйшага класа англ. фірмы «РолсРойс мотарс» (RollsRoyce Motors). Аўгамабілі ручной зборкі выпускаюцца з 1904. Вызначаюцца высокай якасцю, маюць аўтам. каробку перадач, кузаў —4дзверны седан, бензінавы рухавік з рабочым аб’ёмам 6,75 л і магутнасцю да 155 кВт; найб. скорасць да 215 км/гадз.
Да арт. «РолсРойс»: легкавы аўтамабіль «РолсРойсСілвер Спур».
РбЛЯ (франц. role), 1) літаратурны персанаж у драме (кінасцэнарыі) і адпаведны сцэн. (кінематаграфічны) вобраз,
увасоблены акцёрам у спектаклі (фільме, радыёп’есе). Р. бываюць камед., трагедыйныя, драм., трагікамічныя і г.д. Вылучаюцца таксама першыя (гал.) і другія (другасныя), выхадныя (без слоў або з мінім. колькасцю тэксту), эпізадычныя. Р. таксама наз. сукупнасйь тэксту дзеючай асобы ў п’есе (фільме). 2) У муз. тры — тое, што партыя.
так з ромавага спірту. Для прыгатавання Р. спірт, атрыманы перагонкай збро
джанага з выкарыстаннем спец. дражджэй мелесу цукр. трыснягу (ромавы спірт), разбаўляюць да мацунку 50— 55% аб’ёмных і вытрымліваюць 2—8 гадоў пры тры 18—22 °C у драўляных бочках. Асн. вытворцы Р. — краіны Карыбскага басейна, дзе вырошчваюць цукр. трыснёг. У Еўропе пашыраны т.зв. «фантазійныя» Р. (напр., венг. «Гавана»), якія вырабляюць са спірту, араматызаванага сінт. эсенцыямі.
К.В.Фамічэнка.
РОМ Міхаіл Ільіч (24.1.1901, г. Іркуцк, Расія — 1.11.1971), расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар. арт. СССР (1950). Ганаровы чл.кар. AM ГДР (1967). Скончыў Вышэйшы дзярж. маст.тэхн. інт (1925). 3 1928 навук. супрацоўнік Інта метадаў пазашкольнай работы. 3 1931 працаваў на кінастудыі «Масфільм». У 1942—47 рэжысёр Трастудыі кінаакцёра. 3 1948 (з перапынкамі) выкладаў ва Усесаюзным дзярж. інце кінематаграфіі (з 1958 праф.). Першая рэжысёрская работа — «Пышка» (паводле Гі дэ Мапасана, 1934). Стварыў дылогіі «Ленін у Кастрычніку» (1937) і «Ленін у 1918 годзе» (1939), «Адмірал Ушакоў» і «Караблі штурмуюць бастыёны» (абодва 1953). Грамадз. пафас, публіцыстычнасць, антыфаш. скіраванасць характэрны для фільмаў «Чалавек №217» (1945, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах 1946), «Рускае пытанне» (паводле К.Сіманава, 1947), «Сакрэтная місія» (1950), «Забойства на вуліцы Дантэ» (1956). Маральнасцю, эмац. і інтэлектуальнай афарбоўкай вылучаецца фільм «Дзевяць дзён аднаго года» (1962, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах, Чэхія). Аўтар дакумент. фільма «Звычайны фашызм» (1965, спец. вышэйшы прыз журы Міжнар. кінафестывалю ў Лейпцыгу, Германія). Аўтар і сааўтар сцэнарыяў сваіх фільмаў. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946, 1948, 1949, 1951. Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1966.
Тв:. Мзбр. пронзв. Т. 1—3. М., 1980—82. Літ:. Погожева Л.П. Мнханл Ромм.
М., 1967; 3 а к М М.Ромм н его фнльмы М., 1988.
РбМАН Алег Уладзіслававіч (н. 21.9.1925, г. Уладзівасток, Расія), бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Акад. Нац. АН Беларусі (1991, чл.кар. 1989), др тэхн. н., праф. (1972). Засл.
М.І.Ром.
А.У Роман
С.Дз Роман
дз. нав. і тэхн. Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1948). 3 1951 у БПІ, з 1972 дырэктар НДІ парашковай металургіі БПІ. У 1980—93 ген. дырэктар Бел. рэсп. навук.вытв. аб’яднання парашковай металургіі. 3 1993 саветнік Бел. дзярж. навук.вытв. канцэрна парашковай металургіі. Навук. працы па тэорыі і практыцы прасавання і фармавання метал. парашкоў, спосабах атрымання металакерамічных вырабаў. Устанавіў з’явы, што вызначаюць заканамернасці цячэння парашковага матэрыялу пры яго фармаванні і дэфармаванні. Дзярж. прэмія Беларусі 1980. Міжнар. прэмія імя Дж.Нэру 1992.
Тв.: Прогресснвные способы нзготовленмя металлокераммческмх нзделнй. Мн., 1971 (у сааўт.); Актуальные проблемы порошковой металлургнн. М., 1990 (у сааўт.).
РбМАН Сяргей Дзям’янавіч (24.9.1917, г. Ейск Краснадарскага краю, Расія — 24.6.1944), удзельнік баёў на Беларусі ў Вяд. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1943. Стралок радавы Р. 1га Бел. фронту вызначыўся ў Бел. аперацыі 1944 у баі каля в. Пружынішчы Акцябрскага рна Гомельскай вобл., калі першы ўзняўся ў атаку, натхняючы байцоў асабістым прыкладам; паранены, у рашаючы момант атакі закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота.
Ромб.
РОМБ (ад грэч. rhombos), плоскі чатырохвугольнік з роўнымі старанамі; асобны від паралелаграма. Дыяганалі Р. ўзаемна перпендыкулярныя і падзяляюць вуглы Р. напапалам. Р. з прамымі вугламі наз. квадратам.
ромінджэр 405
РОМБАДАДЭКАЙДР у r е а л о г і і, простая форма крышталяў кубічнай сінганіі ў выглядзе замкнутага 12гранніка з граняміромбамі. Такую форму маюйь крышталі мінералаў: алмаза, садаліта. электруму (золата, серабра) і інш. Гл. таксама Дадэкаэдр.
РбМЕР Альфрэд Ізідар (16.4.1832, Вільня — 24.1.1897), жывапісец, графік, медальер, мастацтвазнавец. 3 роду
Ромераў. Творчасць звязана з маст жыццём Беларусі і Літвы. Першапачатковую адукацыю атрымаў у К.І.Русецкага; вучыўся ў Парыжы ў Л.Бана і ў Мюнхене ў А. фон Рамберга (1869—74). 3 канца 1850х г. жыў у маёнтку Крэўна (цяпер Уценскі пав. Літвы). За ўдзел у паўстанні 1863—64 на Беларусі зняволены. Пасля вызвалення працаваў у Мюнхене, Кракаве, Парыжы. 3 18