• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    еднанікелевых сульфідных руд, мінералаў групы осмістага ірыдыю, самароднай плаціны. Адкрыты ў 1804 англічанінам У.Воластанам, назва ад грэч. rhodon — ружа (ад ружовачырв. колеру яго солей).
    Серабрыстабелы бліскучы метал, L, 1963 °C, *кіл 3727 °C, шчыльн. 12 410 кг/м3. У звычайных умовах кампактны Р. устойлівы да ўздзеяння ўсіх кіслот (у т.л. царскай гарэлкі) і шчолачаў. Здробнены пры 100 °C узаемадзейнічае з сернай ктой, пры 200—600 °C — з галагенамі, серай, селенам; пры 600—800 °C у паветры акісляецца, утвараецца сесквіаксід Rh2O3 (шэрыя крышталі, якія пры t>!000 °C раскладаюцца на метал і кісларод). Выкарыстоўваюць для атрымання сплаваў з плацінай (маюць 7, 10 і 30% Р.) і інш. плацінавымі металамі (каталізатары, тэрмапары), вырабу тыгляў у вытвсці монакрышталёў, нанясення ахоўных пакрыццяў на эл. кантакты, люстраныя паверхні рэфлектараў, пражэктараў, тэхн. люстраў.
    РО ДЭ У (н. 4.12.1942, каля г. Тэгу, Рэспубліка Карэя), дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Карэя. Скончыў Кар. ваен. акадэмію (1955). Ген. арміі. Служыў у паўд.кар. войсках у В’етнаме ў час в’етн. вайны 1964—73. 3 1979 камандуючы Сеульскім гарнізонам, войскамі грамадз. бяспекі. Удзельнік дзярж. перавароту 1979 на чале з Чон Ду Хванам і задушэння паўстання ў г. Кванджу ў 1980. У 1981 міністр па паліт. пытаннях, у 1982 міністр спорту, у 1982 — 83 міністр унутр. спраў. 3 1985 старшыня, з 1987 лідэр Дэмакр. партыі справядлівасці (з 1990 Дэмакр. ліберальная партыя). У 1988—93 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. У 1995 арыштаваны і прыгавораны да турэмнага зняволення за хабарніцтва і ўдзел у дзярж. перавароце 1979. У 1998 памілаваны.
    РбЖА ў чалавека, інфекцыйная хвароба з вострым запаленнем скуры (радзей слізістых абалонак), ліхаманкай, інтаксікацыяй. Выклікаецца гемалітычным стрэптакокам групы А. Бывае на любым участку скуры, у т.л. на валасістай ч. галавы, палавых органах, слізістых абалонках верхніх дыхальных шляхоў. Праявы Р.: выразна акрэсленыя балючыя ачагі пачырванелай скуры (межы маюць выгляд зубцоў, языкоў полымя), пухіры з вадкасцю, зрэдку кровазліцці. На твары пашыраецца звычайна сіметрычна ў выглядзе крылаў матылька. Зрэдку распаўсюджваецца па ўсім тулаве. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўт., пры ўскладненнях (абсцэсы, флегмоны) — хірургічнае. І.М.Семяненя.
    РОЗАНАЎ 399
    РОЖА ў ж ы в ё л, інфекцыйная прыроднаачаговая хвароба, якая выклікаецца бактэрыяй з роду эрызіпелотрыкс. Пашырана ўсюды, хварэюць на Р. найчасцей свінні, ягняты, коні, буйн. par. жывёла, птушкі, таксама чалавек.
    Прыкметы: павышэнне тры, адмова ад корму, прыгнечанасць, кан’юнктывіт, запаленне страўніка і кішэчніка, на скуры з’яўляюйца бардовачырв. плямы. Пры хранічным йячэнні таксама ачагі некрозу, эндакардыт, артрыт, анемія.
    РОЖАВА. возера ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 8 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,51 км2, даўж. 1,1 км, найб. шыр. 730 м, найб. глыб. 9,4 м, даўж. берагавой лініі 3,15 км. Пл. вадазбору 3,3 км2. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. да 8 м, на 3, Пн і У абразійныя. Бер’агі зліваюцца са схіламі, на Пд і ПдУ нізкія. Дно ў прыбярэжнай зоне пясчанае, глыбей ілістае. Зарастае слаба. Выцякае ручай у воз. Рака.
    РОЖЫН Мікалай Васілевіч (29.11.1926, в. Цёмнае Валагодскай вобл., Расія — 12.3.1993), бел. філосаф. Др філас. н., праф. (1992). Скончыў БДУ (1958). 3 1973 у Сакратарыяце ААН (НьюЙорк, з 1979 Вена). 3 1981 у БДУ (з 1983 заг. кафедры). Навук. працы па гісторыі грамадскапаліт., філас. і эстэт. думкі на Беларусі, еўрап. і амер. філасофіі і этыкі, праблемах развіцця навукі і аб’ектыўнай дакладнасці ведаў у філас. канцэпцыях Новага і Навейшага часу. Аўтар прац «Праблемы эпістымалогіі навуковых ведаў (Крытычны аналіз сучасных англаамерыканскіх канцэпцый)» (1992), «Праблемы аб’ектыўнай дакладнасці ведаў у еўрапейскай філасофіі. Ад Дэкарта да сучаснасці» (1993) і інш.
    Тв '. Газета «СевероЗападный край»: Очерк обшеств.полнт., фнлос. н эстет. познцнм, 1902—1905 гг. Мн., 1970; Неопознтнвнстская модель аналнза научных теормй: прннцнпы п протнворечня // Весн. БДУ. Сер. 3. 1988. №2.
    РОЖЫНА Лілія Мікалаеўна (н. 6.9.1935, Мінск), бел. вучоныпсіхолаг. Др псіхал. н. (1993), праф. (1994). Скончыла БДУ (1958). 3 1960 у Бел. пед. унце (у 1987—97 заг. кафедры). Навук. працы па практычнай псіхалогіі, методыцы выкладання псіхалогіі, псіхал. аспектах успрыняцця мастацтва і ролі мастацтва ў развіцці асобы.
    Тв:. Нскусство быть чмтателем. Мн., 1987; Художественная лмтература в курсе пснхологнм. Мн., 1994; Псмхологнческая коррекцмя эмоцнональной сферы лнчностн. Мн., 1995; Пснхологйя человека в художественных образах. Мн., 1997; Развнтме эмоцмонального мнра лнчностн. Мн., 1999.
    РОЗА (Rosa) Сальваторэ (Сальватор; 20.6 або 21.7.1615, г. Арэнела, Італія — 15.3.1673), італьянскі жывапісец, графік, паэт. Вучыўся жывапісу ў Ф.Фраканцыяна і, магчыма, X. дэ Рыберы. Зазнаў уплыў караваджызму. Працаваў у Неапалі (да 1635), Рыме, Фларэнцыі (1640—48). Выявіў перадрамантычныя тэндэнцыі ў жывапісе класійызму, вы
    ступаў супраць акад. кірунку італьян. барока. Пісаў карціны на біблейскія і міфалагічныя сюжэты, пейзажы з відамі дзікіх, часам фантастычных ландшафтаў, сцэны бітваў. Творы вызначаюцца экспрэсіўназмрочнай атмасферай, якую ствараў свабоднай манерай пісьма з дапамогай рэзкіх святлоценевых кантрастаў бураватасвінцовага каларыту: «Бітва» (1637), «Блудны сын» (каля 1640—48), «Адысей і Наўзікая», «Дэмакрыт здзіўляецца спрыту Пратагора» (абедзве 1650я г.), «Нявер’е Фамы», «Хрышчэнне ў Іардане», «Лясны пейзаж з трыма філосафамі», «Пейзаж з мостам», «Марына», «Дэмакрыт думае», «Астрэя развітваецца з сялянамі», «Караблі» і інш. Ствараў афорты («Гульня трытонаў») і малюнкі («Баявая схватка»). У паэт. творах (напісаны тэрцынамі 7 сатыр) выкарыстоўваў складаныя алегорыі і вычурна драматызаваныя вобразы, высмейваў тагачасныя плыні італьян. лры, недахопы грамадства. У сатыры «Вайна» адлюстраваў паўстанне rap. нізоў Неапаля пад кіраўніцтвам Мазаньела.
    Літ.: Сальватор Роза: [Альбом]. М., 1972; Дьяков Л.А. С.Роза: [Альбом]. М., 1992.
    Л. Ф. Салавей.
    С.Роза. Марына. Фрагмент.
    РбЗА ЛЮКСЕМБУРГ, вёска ў Ельскім рне Гомельскай вобл. Да 1919 наз. Алеская. Цэнтр сельсавета. За 19 км на Пд ад г. Ельск, 180 км ад Гомеля, 11 км ад чыг. ст. Славечна. 286 ж., 112 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
    РОЗАНАЎ Васіль Васілевіч (2.5.1856, г. Вятлуга Ніжагародскай вобл., Расія — 5.2.1919), рускі філосаф, пісьменнік, публіцыст. Скончыў Маскоўскі унт (1882). У 1882—93 настаўнічаў. 3 1899 супрацоўнік газ. «Новое время». У першым філас. творы «Пра разуменне» (1886) сфармуляваў ідэю пазнання прыроды як цэлага адзінства. Паводле Р., пазнанне прыроды, чалавека, гісторыі і культуры заснавана на суб’ектыўнаіндывідуальным успрыманні, спосаб пазнання — ірацыянальны, хутчэй маст., чым навуковы. Асн. пытанні яго філасофіі: сувязь язычніцтва і хрысціянства, сінтэз «духоўнага» і «плоцевага», суб’ек
    тыўнага светаадчування чалавека і касм. абсалюту. Першаасновай жыцця, на думку Р., з’яўляецца пол; істотная сувязь чалавека з Богам рэалізуецца менавіта праз пол, асвячэнне якога вядзе да сцвярджэння святасці сям’і («У свеце няяснага і нявырашанага», 1901; «Сямейнае пытанне ў Расіі», т. 1—2, 1903). Проціпастаўляў старазапаветнае і новазапаветнае хрысціянства, адзначаў у апошнім «авіталізм», які вядзе да разбурэння сувязі чалавека з Богам («Цёмны твар. Метафізіка хрысціянства», «Людзі месячнага святла. Метафізіка хрысціянства», абодва 1911). Абагаўленне сям’і ў яго звязана са сцвярджэннем самакаштоўнасці быт., прыватнага; звычайнае ўзводзіцца да агульназначнага, «глабальнае» — да мімалётнага. Адсюль асн. прынцыпы паэтыкі яго маст. прозы; абсалютызацыя суб’ектыўнага, сканцэнтраванасць на ўнутр. жыцці асобы, імкненне да фіксацыі мысліцельнага працэсу («Самотнае», 1912; «Смяротнае», 1913; «Апалыя лісты», т. 1—2, 1913—15; «Мімалётнае» 1915). Проза Р. — сінтэз рэліг. філасофіі і маст. лры, літ. крытыкі і публіцыстыкі, спалучэнне рыс эпасу і лірыкі, нарыса, рамана, эсэ, паэмы. Аўтар кн. «Апакаліпсіс нашага часу» (1917—18), літ.крытычных артыкулаў «Легенда пра вялікага інквізітара Ф.М.Дастаеўскага» (1891), «На межах паэзіі і філасофіі» (1900), «Загадкі Гогаля...» (1909), «Апакаліптыка рускай літаратуры» (1918), у якіх разглядаюцца шляхі развіцця рус. і сусв. лры, праблемы «пісьменнік — пісьменніцтва — лра».
    Тв:. [Соч.] Т. 1.—2. М., 1990; О себе м жнзнн своей. М., 1990; Релмгмя. Фнлософня. Культура. М., 1992; «Нная земля, пное небо...». М , 1994; В мнре неясного м нерешенного. М., 1995; О пнсательстве н ппсателях. М., 1995; Уеднненное. М., 1998.
    Ліпі.: Ф а т е е в В.А. В.В.Розанов: Жнзнь. Творчество. Лнчность. Л., 1991; Носов С. В.В.Розанов: Эстетнка свободы. СПб., 1993; В В.Розанов: pro et contra. СПб., 1995; Смнявскнй А. «Опавшме лнстья» В.В.Розанова. М., 1999; Ннколюкнн А.Н. Розанов. М.. 2001. М.Л.Хаймовіч.
    РОЗАНАЎ Леў Паўлавіч (13.4.1888, Масква — 1.12.1959), бел. і рас. вучоны ў галіне фізіялогіі, пачынальнік фізіял. даследаванняў на Беларусі. Др біял. н. (1935), праф. (1923). Скончыў Маскоўскі унт (1916). 3 1922 у Мінскім мед. інце (заг. кафедры), адначасова з 1929 у АН Беларусі. 3 1935 у Ленінградзе. Навук. працы па пытаннях стрававання, абмену рэчываў, умоўных рэфлексаў. Аўтар «Дапаможніка па анатоміі і фізіялогіі чалавека» (1923), «Кароткага курса фізіялогіі чалавека» (1932).
    Тв.: Действме кровн как пншевого матернала на деятельность пепсмновых желез // Працы БДУ. 1923. № 4—5; Эб условных рефлексах// Бел. мед. мысль. 1924. №1.
    РОЗАНАЎ Сяргей Рыгоравіч (29.9.1894, Масква — 9.1.1957), рускі пісьменнік, рэжысёр, педагог. Займаўся тэорыяй і
    400	РОЗАЎ
    практыкай маст. выхавання дзяцей (кн. «Тэатр для дзяцей», 1925, з Н. Сац, і інш.). Аўтар п’ес «Будзь гатоў» (паст. 1924), «Негрыцяня і малпа» (паст. 1927, з Сац), аповесцей «Прыгоды Траўкі» (1928), «Неспакойны характар» і «Ізумрудныя берагі» (1942) і інш. У 1928—30 маст. кіраўнік БДТ2 і педагог студыі пры тры. Зрабіў значны ўплыў на развіццё тра ў перыяд яго станаўлення, паставіў спектаклі: «Разлом» Б.Лаўранёва (1928), «Рэйкі гудуць» (1929, з. Саннікавым), «Горад вятроў» (1930, з М.Міцкевічам), «Цудоўны сплаў» (1934) У.Кіршона, а таксама «Авангард» В.Катаева (1930, з Саннікавым), «Гонар» А.Траецкага і Р. (1934); у БДТ3 — «Рыкашэт» У.Галубка (1935).
    Літ:. Гісторыя беларускага тэатра. Т.2. Мн., 1985.
    РбЗАЎ Віктар Сяргеевіч (н. 21.8.1913, г. Яраслаўль, Расія), рускі пісьменнік. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага (1952). 3 1931 акцёр Кастрамскога тра юнагр гледача. П’есы пераважна пра сучасную моладзь: «Яе сябры» (паст. 1949), «У добры час!» (паст. 1954, экранізацыя 1956), «У пошуках радасці» (паст. 1957, фільм «Шумны дзень», 1961), «У дзень вяселля» (п'аст 1964), «Традыцыйны збор» (паст. 1967), «Сітуацыя» (паст. 1973), «Гняздо глушца» (1978), «Парсючок» (19