Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
87) і інш. У п’есе «Вечна жывыя» (фільм «Ляцяць жураўлі», абодва 1957) тэма грамадз. абавязку, высокіх традыцый рус. інтэлігенцыі. Аўтар кн. аўтабіягр. прозы «Падарожжа ў розныя бакі» (1987), інсцэніроўкі рамана «Звычайная гісторыя» І.Ганчарова (паст. 1966, Дзярж. прэмія СССР 1967). П’есы Р. ставіліся на Беларусі: у Бел. тры імя Я.Купалы — «У добры час!» (1955), «Перад вячэрай» (1962), «Традыцыйны збор» (1966); у Бел. тры імя Я.Коласа — «Яе сябры» (1950), «Старонка жыцця» (1953), «У добры час!» (1955), «У пошуках радасці» (1958), «Перад вячэрай» (1962), «У дзень вяселля» (1964); у Рускім драм. тры — «Яе сябры» (1952), «У дзень вяселля» (1964), «3 вечара да поўдня» (1970), «Гняздо глушца» (1979); у Бел. рэсп. тры юнага гледача — «Твой шлях» (1956), «У пошуках радасці» (1958), «Няроўны бой» (1960), «Чатыры кроплі» (1975), «На моры» («Парсючок», 1987); у Брэсцкім абл. драм. тры — «Старонка жьшця» (1953), «У добры час!» (1955), «У пошуках радасці» (1957); у Гомельскім абл. драм. тры — «Сітуацыя» (1973); у Гродзенскім абл. драм. тры — «Перад вячэрай» (1963), «Вечна жывыя» (1983); у Магілёўскім абл. драм. тры — «Гняздо глушца» (1979); у Магілёўскім абл. тры драмьі і камедыі — «Чатыры кроплі» (1975).
Тв:. Нзбранное. М., 1983.
Літ:. Анастасьев А.Н. Внктор Розов: Очерк творчества. М., 1966.
РбЗЕНТАЛ, Розенталс (Rozentals) Яніс (18.3.1866, хутар Бебры, цяпер
Салдускі рн, Латвія ,— 26.12.1916), латышскі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1888—94) у У.Макоўскага. У 1901—15 працаваў у Латвіі, у 1906—13 выкладаў у Рыжскай гар. маст. школе. У творах, блізкіх да работ позніх перасоўнікаў, спалучэнне праўдзівасці адлюстравання працы і побыту лат. народа і жывапіснай прыгажосці натуры: «Пасля абедні» (1894), «3 могілак» (1895), «Песня пастушкі» (1898), «Даліна ракі Персе», «Сакавіцкае сонейка» (абедзве 1902), «3 працы» (1903), «Вясна ў Курземе» (1907) і інш. Рысы сімвалізму, экспрэсіўнасць колеру і мазка ўласцівы творам на тэмы нар. лат. фальклору, скандынаўскіх car, біблейскіх сюжэтаў («Сага», «Спакуса» «Чэрці», «Лодка смерці», «Прарок», «Кашмар», «Чорная змяя муку малола»).
Я Розентал Партрэт спявачкі М.ВІгнерГрынберг. 1916.
Стварыў шэраг партрэтаў сваіх сучаснікаў («П.Федэр», «Дама ў белым», «Партрэт М.С.», абодва 1902; «М.ВігнерГрынберг», 1916), аўтапартрэт (1900).
Л. Ф. Салавей.
РбЗЕНФЕЛЬД Усер Давідавіч (н. 24.5.1934, г. Адэса, Украіна), бел. філосаф і культуролаг. Др філас. н. (1988), праф. (1990). Скончыў Адэскі пед. інт (1955). 3 1965 у Гродзенскім унце (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па гісторыі філасофіі і культуралогіі, тэорыі і гісторыі культуры, праблемах этнаканфесіянальных і сацыякульт. працэсаў у сучасным грамадстве.
7в.: Н Г.Чернышевскнй: Становленне м эволюцмя мнровоззрення Мн., 1972; Мсторня ммровой культуры: В 4 ч. Ч. 1—2. Гролно, 1996 — 98 (у сааўт.); Белорусы н полякн: Дналог народов н культур, X—XX ст. Грод
но; Белосток, 2000 (у сааўт.); Проблемы воссоеднненмя Западной Беларусн с БССР: 14сторня н современность. Мн., 2000 (у сааўт.).
РбЗЕНШЭЙН Давід Іосіфавіч (май 1903, г.п. Поразава Свіслацкага рна Гродзенскай вобл. —пасля 1960), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, журналіст. У 1920—29 сакратар Віленскіх гаркомаў КСМ Літвы і КПЗБ, 2і сакратар Віленскага, сакратар Гродзенскага акр. ктаў КПЗБ. Кіраваў цэнтр. краёвай рэдакцыяй КПЗБ. 3 1934 рэдактар газ. «Чырвоны сцяг» і інш. выданняў КПЗБ і КСМЗБ на мовах насельніцтва Зах. Беларусі. Тройчы (1921, 1929, 1936) арыштаваны польск. ўладамі і асуджаны на розныя тэрміны зняволення. 3 кастр. 1939 супрацоўнік абл. газ. «Вольная праца» ў Беластоку, у Вял. Айч. вайну — падп. газ. «Белостокская правда», пасля вайны — газ. «Wolna Polska» («Свабодная Польшча») і «Wolnosc» («Свабода»), У 1953—59 на журналісцкай рабоце ў Мінску. Э.Р.Іофе.
РбЗІН Аляксандр Майсеевіч (28.11.1881, г. Магілёў — 10.4.1942), бел. геолаг. Чл.кар. АН Беларусі (1940), праф. (1938). Скончыў Фрайбергскую горную акадэмію ў Германіі (1908). 3 1927 нам. нач. горнага аддзела ВСНГ, з Г931 нам. нач. Бел. геолагаразведачнага трэста, з 1933 у Бел. НДІ прамсці. У 1937—41 у Бел. геал. упраўленні (нам. нач., нач. сектара). У 1909—37 праводзіў геал. даследаванні на Беларусі па пошуку і выкарыстанні фарбавых руд, вогнетрывалай гліны, кварцавых пяскоў, мелу, торфу, фасфарытаў, каменнай солі і інш. Навук. працы па карысных выкапнях Беларусі і перспёктывах іх выкарыстання. Дзярж. прэмія СССР 1952.
РбЗІНГ Барыс Львовіч (5.5.1869, С.Пецярбург — 20.4.1933), расійскі фізік і вынаходнік, заснавальнік электроннага тэлебачання. Скончыў Пецярбургскі унт (1891). У 1894—1918 і з 1924 у ВНУ Ленінграда, з 1931 у Архангельскім лесатэхн. інце. Адначасова з 1924 у Ленінградскай эксперым. эл.тэхн. лабараторыі, у 1928—31 у Цэнтр. лабараторыі правадной сувязі. Навук. працы па электрадынаміцы і радыёфізіцы. Вынайшаў першую электронную сістэму стварэння і перадачы тэлевізійнага відарыса (1907), дзе выкарыстаў электроннапрамянёвую трубку і безынерацыйны фотаэлемент. Здзейсніў перадачу тэлевізійнага відарыса на адлегласць і прадэманстраваў яго прыём (1911). Стварыў больш за 120 розных схем і сістэм тэлевізійнай апаратуры.
Літ.: Г о р о х о в П.К. Б.Л.Розннг — основоположннк электронного телевндення. М., 1964.
РОЗНАНАЦІСКНАЯ РЫФМА, рыфма, у якбй націскі падаюць на розныя склады сугучных слоў. Характэрная для фалькл. твораў:
Ехала Домначка да вянца, Ды забыла матаньцы кланяцца
РОЗУМАЗАКЛЮЧЭННЕ 401
Р.р. выкарыстана М.Танкам у вершы «Каб другі раз быў...», напісаным мужчынскімі рыфмамі. Дзякуючы нечаканаму пераходу націску з апошняга склада зарыфмаванага слова на трэці ад канца падкрэсліваецца само гэта слова, а разам з ім і гал. думка твора:
Больш бы я прайшоў Сцежак і дарог, I сваю любоў Я мацней бярог, Больш бы даражыў Кожным днём сваім, — Каб другі раз быў Маладзюсенькім!
В. П. Рагойша.
РОЗНАРАСНІЧНЫЯ ІНФУЗбРЫІ (Heterotricha), гл. Спіральнараснічныя інфузорыі.
РОЗНАСЛУПКАВАТАСЦЬ, тое, што гетэрастылія.
РбЗНАСЦЬ у м а т э м а т ы ц ы, вынік аднімання лікаў, вектараў, матрьш і інш. Р. арыфметычнай п р a г р э с і і — пастаянны лік, які дадаецца да папярэдняга члена прагрэсіі, каб атрымаць наступны. Р. мностваў /I і В — сукупнасць (мноства) членаў мноства А, якія не ўваходзяць у мноства В.
РбЗНАСЦЬ ПАТЭНЦЫЙЛАЎ э л е к трастатычных, фізічная велічыня, якая вызначаецца праз значэнні патэнцыялу электрастатычнага поля ў розных пунктах поля. Р.п. паміж двума пунктамі стацыянарнага электрастатычнага поля вызначаецца формулай:
(/ =