• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     выніку мех. пашкоджанняў (могуць прывесці да інваліднасці і парушэння разумовага развіцця). Большасць відаў траўмаў праходзіць бясследна. Прафілактыка: ахова здароўя цяжарнай жанчыны, правільнае правядзенне родаў. Лячэнне спецыфічнае. І.У.Дуда.
    РОДАЙЛЕНД (Rhode Island), штат на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. ў ЗША, у Новай Англіі. Пл. 3,2 тыс. км2. Нас. 990,8 тыс. чал. (1999). Адм. ц., буйнейшы горад і гал. порт — Провідэнс. Рэльеф нізінны і раўнінны. Макс. выш. да 247 м. Клімат умераны. Сярэдняя тра студз. каля 2 °C, ліп. 21—23 °C. Ападкаў каля 1150 мм за год, выпадаюць раўнамерна. Захаваліся ўчасткі дубовабукавых лясоў. Р.А. найб. шчыльна населены (каля 310 чал. на 1 км2), урбанізаваны (гар. насельніцтва больш за 90%) і прамыслова развіты штат. Прамсць: тэкст., электронная, ра'знастайнае машынабудаванне, металаапрацоўка, гумавая, харч., ювелірная, галантарэйная, паліграфічная. Суднабудаванне, суднарамонт. Нарыхтоўка дубу, здабыча буд. матэрыялаў. Сельская гаспадарка прыгараднага тыпу (малочная прадукцыя, яйкі, ягады). Вырошчваюць бульбу, гародніну, сеяныя травы. Птушкагадоўля. Марское рыбалоўства. Турызм. Транспарт аўтамаб., марскі, чыгуначны.
    РОДАЙЛЕНД, мясаяечная парода курэй. Выведзена ў 19 ст. ў ЗША скрыжаваннем мясц. курэй з палевымі кахінхінамі, дамініканскімі, чырвонабурымі малайскімі курамі і бурымі легорнамі.
    Выкарыстоўваюць для стварэння матчыных ліній пры вытвсці бройлераў і гібрьшных нясушак з павышанай яйцаноскасцю. Гадуюць у ЗША, краінах Зах. Еўропы і інш.
    Тулава шырокае. Крылы невял., слабаразвітыя. Галава сярэдняй велічыні з невял. лістападобным грэбенем і чырв. вушнымі мочкамі. Дзюба і ногі жоўтыя. Апярэнне карычневачырвонае, сустракаецца чорнае пер’е на хвасце, крылах і шыі. Маса пеўняў 3—3,5, курэй 2,3—2,5 кг. Яйцаноскасць 170—180 яец за год.
    РбДАМЛЯ, возера ў Крупскім рне Мінскай вобл., у бас. р. Лукомка, за 33 км на Пн ад г. Крупкі. Пл. 0,42 км2, даўж. 1,38 км, найб. шыр. 320 м, даўж. берагавой лініі 2,95 км. Схілы катлавіны выш. да 4 м, параслі хмызняком, на У на невял. участку разараныя. Дно сапрапелістае. Выцякае ручай у р. Югна.
    РбДАС (Rhodos), востраў у Эгейскім м., каля ўзбярэжжа Малой Азіі; найб. ў групе астравоў Паўд. Спарады. Тэр.
    Родайленд.
    Грэцыі. Пл. 1404 км2. Берагі слаба расчлянёныя. Выш. да 1215 м (г. Атавірас). Складзены пераважна з вапнякоў і мармураў. Характэрны горы, укрытыя міжземнаморскімі лясамі, і ўзгоркі, парослыя хмызнякамі. Вырошчванне збожжавых, цытрусавых, вінаграду, маслін; аліўкавыя гаі. Рыбалоўства, лоў губак. Р. — цэнтр стараж.грэч. культуры. Помнікі ант. і сярэдневяковай архітэктуры. Курорты. Гал. горад і порт — Родас.
    РрДАЎ Сямён Абрамавіч (24.1.1893, г. Херсон, Украіна —24.5.1968), рускі паэт, літаратурны крытык, перакладчык. Адзін з рэдактараў час. «На посту» (1923—25), адначасова адказны сакратар Маскоўскай (1923—24), у 1924—26 Усерас. асацыяцыі пралет. пісьменнікаў. Друкаваўся з 1912. Аўтар паэт. збкаў «Мая сяўба» (1918), «Перабежка бліскавіц» (1921), «Стальны строй» (1923), паэм «Іна», «Нашы душы» (абедзве 1922), збкаў арт. «Арганізацыя пралетарскай літаратуры» (1925), «У літаратурных баях» (1926), «На пасту» (1931). На рус. мову перакладаў творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Кулакоўскага, М.Лупсякова, М.Паслядовіча, Э.Самуйлёнка, А.Якімовіча. А.С.Малініп
    РбДБЕЛ (Rodbell) Марцін (н. 1925), амерыканскі фізіёлаг. 3 1958 дырэктар Інта вывучэння навакольнага асяроддзя ў Нац. інце здароўя. У 1970я г. даказаў, што гармоны перадаюць інфармацыю (сігнал) адпаведным клеткам пры дапамозе 3 незалежных кампанентаў клетачнай абалонкі: спец. рэцэптараў, перадатчыкаў (пасрэднікаў), узмацняльнікаў (перадатчык бывае актыўны толькі ў прысутнасці адпаведнага носьбіта энергіі; ён ідэнтыфікаваны амер. фізіёлагам А.Гілманам як бялок G). Высветліў ролю Gбялкоў у малекулярных механізмах узнікнення шэрагу інфекц. хвароб (халеры, коклюшу і інш.). Нобелеўская прэмія 1994 (разам з Гілманам). А.Ю.Маніна.
    РрДЖЭРС (Rodgers) Рычард (28.6.1902, НьюЙорк — 31.12.1979), амерыканскі кампазітар; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў жанру мюзіка. Ганаровы чл. Нац. інта мастацтваў і лры (1955). Скончыў Калумбійскі унт (1921) і Інт муз. мастацтва (1923, НьюЙорк). Супрацоўнічаў з лібрэтыстамі Л.Хартам (з 1918), О.Хамерстайнам (1943—60), харэографам Дж.Баланчыным. Сярод найб. значных твораў (усяго больш за 40): «Аклахома!» (1943), «Карусель» (1945), «Паўднёвы Ціхі акіян» (1949), «Кароль і я» (1951), «Гукі музыкі» (1959), «Ці чую я вальс?» (1965), «Рэкс» (1976). Шматлікія з яго твораў экранізаваны, а песні з мюзіклаў набылі шырокую папулярнасць. Аўтар музыкі да кінафільмаў, тэле і радыёпастановак. Яго творчасці прысвечаны фільм «Словы і музыка». Прэміі Пуліцэра 1944, 1950.
    Я.З.Басш
    РОДНАЕ 395
    РбДЗЕВІЧ Леапольд Іванавіч (12.6.1895, фальварак Кур’янаўшчына, цяпер Лагойскі рн Мінскай вобл. — 1938 ?), бел. паліт. і грамадскі дзеяч, пісьменнік. Брат ЧА.Родзевіча. Вучыўся ў Камуніст, унце нац. меншасцей Захаду (1923—24). 3 1910 у Вільні, уключыўся ў бел. культ.асв. і грамадскі рух. Удзельнічаў у Беларускім музычнадраматычным гуртку, выступаў у Першай беларускай трупе Ігната Буйніцкага. У 1917 мабілізаваны ў армію. У час польск. акупацыі 1919—20 працаваў
    пісарам Бел. вайсковай камісіі ў Мінску. 3 прыходам сав. улады ў апараце Наркамата земляробства БССР, потым пераехаў у Вільню. У 1921—23 кіраваў Беларускай драматычнай майстроўняй, рэдагаваў газ. «Беларускі звон», «Наша будучыня». У 1922 увайшоў у Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю (БРА), чл. яе ЦК. У 1923 арыштаваны польск. ўладамі. Адзін з ініцыятараў аб’яднання БРА з'КПЗБ; з 1923 чл. ЦК КПЗБ. 3 1924 сакратар Гродзенскага акр. кта КПЗБ. У 1925—33 рэдактар газ. «Чырвоны сцяг», час. «Бальшавік». Ha II канферэнцыі КПЗБ (ліст. 1924) далучыўся да сэцэсіі. 3 восені 1925 у Мінску, кіраваў замежнай рэдакцыяй прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры UK КП(б)Б, быў рэдактарам «Бюлетэня ЦК КПЗБ», членам Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі пры АН БССР. У 1933 арыштаваны па справе т.зв. Бел. нац. цэнтра. Да 1938 знаходзіўся ў Саратаве. У 1938 паўторна арышТаваны (дакладныя дата і месца смерці невядомы). Рэабілітаваны ў 1956. Аўтар драм «Блуднікі» (1912, надрук. ў I960), «Пакрыўджаныя» (1916, надрук. ў 1921), вадэвіляў, у т.л. «Збянтэжаны Саўка» (1921), «Багаты і бедны» (1922), паэт. збкаў «Беларусь» (1922), «На паняволеных гонях» (1928) і інш.
    Літ.: Хаўратовіч 1. Ён заслужыў добры ўспамін аб сабе // Полымя. 1965. №9; Л і с А. Паміж літаратурай і палітыкай: драма аднаго рамантыка // Спадчына. 1997. №3. Bergman A. Leopold Rodziewich // Bergman A. Sprawy bialoruskie w II Rzeczypospolitej Warszawa, 1984. АМВпбішчміч
    РОДЗЕВІЧ Часлаў Іванавіч (20.3.1889, фальварак Кур’янаўшчына, цяпер Лагойскі рн Мінскай вобл. —сак. 1942), бел. тэатр. і грамадскі дзеяч. Брат Л.1.Родзев/ча. Скончыў Віленскую сярэднюю хімікатэхнал. школу (1908), Новачаркаскі політэхн. інт. Удзельнік Першай бел. тэатр. вечарыны ў лют. 1910 у Вільні, уваходзіў у Беларускі му
    зычнадраматычны гурток у Вільні, Першую беларускую трупу І.Буйніцкага. Адзін з заснавальнікаў Бел. тва дапамогі ахвярам 1й сусв. вайны (1916—18) і Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства ў Петраградзе. У 1918 супрацоўнік Беларускага нацыянальнага камісарыята. У 1918—19 акцёр, камісар Беларускага савецкага тэатра, выкладчык Мінскага бел. пед. інта. У час польскай акупацыі 1919—20 чл. Мінскай бел. школьнай рады, заг. аддзела асветы Мінскага магістрата, старшыня Бел. тэатр. камісіі пры Часовым бел. нац. кце. У 1920я г. ўдзельнічаў у рабоце Навуковатэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР, займаўся навук. даследаваннямі ў галіне прыродазнаўства пры Мінскай балотнай станцыі. 3 1922 у Інбелкульце, з 1925 навук. сакратар с.г. секцыі (з 1929 Бел. АН). У ліп. 1930 арыштаваны, асуджаны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» 1 высланы на 5 гадоў у г. Саратаў (Расія). Рэабілітаваны ў 1957. Аўтар працы пра бел. нар. танцы, зб. «Песні з нотамі» (не захаваліся).
    Літ.: Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983; Возврашенные нмена: Сотруднмкм АН Беларусн, пострадавшне в пернод сталннскнх репресснй. Мн., 1992.
    У. В.Ляхоўскі, В. У. Скалабан.
    РОДЗІН Аляксандр Іванавіч (н. 15.5.1947, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.), бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1972). Працуе ў галіне жывапісу, графікі. Аўтар твораў «Мегаполіс» (1975), «Міфалагема тысячагоддзя. Нон стоп панарама» (1986—2000), «Двайны стандарт» (1986), «Ноч неапазнаных сутнасцей» (1987), «XXI стагоддзе» (1989—91), «Пустэльнікі» (1993— 96), «Апакаліпсіс» (1994—97), «Кругі пазнання» (1996—97), цыкла «Сіндром Адраджэння» (1996—97), паліпціха «Стварэнне сусвету» (1999—2001). Творчасці ўласцівы сюррэалістычная манера выканання, графічнасць, дэталізацыя сюжэта, спалучэнне абстрактнасці мыслення і фігуратыўнасці выяў.
    Л. Ф. Салавей.
    РОДЗІН Аляксей Рыгоравіч (17.2.1902, с. Зуева Асташкаўскага рна Цвярской вобл., Расія — 27.5.1955), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), генералпалкоўнік танк. войск (1944). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА (1937), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1953). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік грамадз. 1918— 20, сав.фінл. 1939—40 войнаў. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Камандуючы танк. корпусам ген.маёр Р. вызначыўся ў 1942 у час Сталінградскай бітвы. У ходзе Беларускай аперацыі 1944 камандаваў бранятанк. і механіз. войскамі 3га Бел. фронту. Да 1954 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
    «РОДННА», масавы расійскі гіст. ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1989 у Маскве на рус. мове штомесяц. Перша
    пачаткова выданне газ. «Правда». Друкуе навук.папулярныя артыкулы па паліт., эканам., ваен., рэліг., этн. гісторыі і гісторыі культуры Расіі і СССР, усеагульнай гісторыі, публіцыстычныя матэрыялы, нататкі, інтэрв’ю. 3 1990 спачатку раз на год, потым раз на паўгода выходзяць і тэматычныя нумары часопіса (пра войны 1812, Крымскую 1853—56, грамадзянскую 1918—20 у Расіі, сав.фінляндскую 1939—40, Вял. Айчынную, 1ю і 2ю сусветныя, пра 300гадовую гісторыю рас. ВМФ, пра Польшчу і інш.). Шэраг матэрыялаў асвятляе асобныя пытанні гісторыі і культуры Беларусі — артыкулы пра ВКЛ (1995, №3), Ф.Скарыну (1992, №4), А.Т.Касцюшку (1994, №12), С.БулакБалаховіча (1997, №11), М.Шагала (1991, №5), удзел Дняпроўскай ваен. флатыліі ў паходзе Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь у вер. 1939 (1996, №7/8) і інш. 3 1993 да часопіса выдаецца