• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    аванне ператварылася ў развітую галіну прамсці.
    На Беларусі Р, развіваецца з 1975, калі пачалі выпускацца і выкарыстоўвацца прамысл. робаты. Вытворцамі прамысл. робатаў і робататэхн. комплексаў былі зд сродкаў комплекснай аўтаматызацыі (Мінск), ВА «Тэхнапрылада» (г. Магілёў), Мінскі гадзіннікавы зд і інш. На гэтых прадпрыемствах створаны робаты серый РМ, «Гранат», ТУР і інш. Спажыўцы сродкаў Р. — гадзіннікавы, тэлевізійныя, трактарны і інш зды (гл. Пршадабудаванне}. У 1983 у БПА створаны першы ў СССР факультэт робатаў і робататэхн. сістэм (з 1998 — інфарм. тэхналогій і робататэхнікі).
    Літ.. Маслов В.А., Муладжанов Ш.С. Робототехннка берет старт. М , 1986; Н а к а н о Э. Введенне в робототехняку: Пер. с яп. М., 1988; Боголюбов А.Н . Н н к н т н н Д.А. Популярно о робототехннке. Кнев, 1989; Фу К., Гонсалес Р., Л н К. Робототехняка: Пер. с англ. М „ 1989; П о п о в Е.П. Робототехнмка н гмбкме пронзводственные снстемы. М., 1987; Баранов В.В., Кулешов В.С., Третьяк о в Э.А. Современное состоянне н тенденцнн развнтня промышленной робототехннкн. М . 1988. Г.І.Хуцкі, У.М.Сацута.
    Робат: 1 — функцыянальныя магчымасці робата, адпаведныя аналагічным магчымасцям чалавека; 2— схема прамысловага робата; 3 — падводны робат на аперацыі з трубаправодам.
    РОБАТАТЭХН'іЧНАЯ СІСТЭМА, структурнае вытворчае падраздзяленне (раба
    390 РОБАТАТЭХНІЧНЫ
    тызаваны тэхналагічны комплекс, участак, цэх і інш.), у склад якога як сродак аўтаматызацыі ўваходзяць прамысловыя робаты. Аб’екты Р.с, звязаны паміж сабой, узаемазалежныя; іх функцыі і дзеянні (аперацыі), што імі выконваюцца, забяспечваюць выпуск прадукцыі. Аптымальная Р.с. вызначаецца макс. прадукцыйнасцю пры мінім. затратах.
    Кожная Р.с. ўключае падсістэмы апрацоўкі (формаўтварэння) дэталей, патоку (транспартавання) вырабаў, інструментаў і прыстасаванняў, кантролю якасці прадукцыі, кіравання і інфармацыі і дапаможную падсістэму (для падтрымання работаздольнасці Р.с.). Робаты ў складзе Р.с. забяспечваюць індывідуальнае абслугоўванне абсталявання, групавое яго абслугоўванне пры лінейным, лінейнапаралельным або кругавым размяшчэнні.
    Літ.\ Белянмн П.Н. Робототехннческне снстемы для машнностроенмя. М., 1986; Соломенцев Ю.М., Coco н кн н В.Л. Управленне гнбкнмн пронзводственнымн снстемамн. М., 1988; Роботнзнрованные пронзводственные комплексы. М., 1987; П о п о в Е.П. Робототехннка н гнбкне пронзводственные снстемы. М., 1987; Гаврн ш А.П., Ямпольскнй Л.С. Гнбкне робототехннческне снстемы. Кнев, 1989.
    А.В.Самойленка.
    РОБАТАТЭХНІЧНЫ КрМПЛЕКС, сукупнасць апрацоўчых і інш. машын, прамысловых робатаў, транспартнага і дапаможнага абсталявання, прызначаных для аўтам. выканання тэхнал. аперацый. Звычайна мае сістэму праграмнага кіравання на базе ЭВМ ці мікрапрацэсара, што дае магчымасць яго хуткай пераналадкі на апрацоўку інш. вырабу заменай інструменту або праграмы.
    У склад найпрасцейшага Р.к. ўваходзяць адзінка вытв. абсталявання (тэхнал., кантрольнавымяральнага, выпрабавальнага і інш.), прамысл. робат (робіць загрузкувыгрузку вырабаў) і кіроўная сістэма. Адзін робат
    Робататэхнічны комплекс для свідравання і фасоннага фрэзеравання вырабаў: 1 — гідрафікаваны механізм; 2 — паваротнае прыстасаванне; 3 — панэль, якая апрацоўваецца; 4 — прамысловы робат; 5 — сістэма кіравання; 6 — гідрастанцыя.
    звычайна абслугоўвае 2—3 і больш адзінак вытв. абсталявання. Складаныя Р.к. ўключаюць некалькі простых, аўтаматыз. склад загатовак і трансп. сістэму сувязі паміж комплексамі і складам. Яны могуйь адначасова апрацоўваць некалькі розных вырабаў або выконваць некалькі розных аперацый на адным вырабе. Кампаноўка Р.к. ў залежнасці ад размяшчэння тэхнал. абсталявання бывае лінейная, кругавая, лінейнакругавая; кіраванне — цэнтралізаванае (ад ЭВМ або спец. прыстасавання), дэцэнтралізаванае (ад мясц. прыстасаванняў кіравання, звязаных паміж сабой для ўзаемнай каардынацыі) і камбінаванае. Р.к. з’яўляецца першаснай ячэйкай гібкай аўтаматызаванай вытворчасці, апрацоўчым або зборачным гібкім вытворчым модулем. Дазваляе значна павысіць каэф. загрузкі і зменнасці абсталявання. Гл. таксама Рабатызаваны тэхналагічны комплекс.
    Літ:. Роботнзнрованные промзводственные комплексы. М., 1987; Черпаков Б.Н.. Велнковнч В.Б. Робототехнмческне комплексы. М1989; П о п о в Е.П. Робототехнмка н гнбкне промзводственные смстемы. М., 1987. Г.І.Хуцкі.
    РбБЕРТ БРУС, Роберт 1 Брус (Robert Bruce; 11.7.1274 — 7.6.1329), кароль Шатландыі [1306—29]. Узначаліў барацьбу шатл. народа за незалежнасць ад Англіі. У 1314 у бітве пры Банакберне разграміў англ. армію, у 1322 адбіў новае ўварванне англічан у Шатландыю і заключыў перамір’е з Англіяй. У 1328 дамогся ад Англіі прызнання незалежнасці ІЛатландыі.
    РбБЕРТ ГВІСКАР (Robert Guiscard; каля 1015 — 17.7.1085), адзін з правадыроў нарманаў, якія ўварваліся ў Італію. Удзельнічаў у войнах з візантыйцамі за тэр. ў Паўд. Італіі, разбіў войскі папы Льва IX пры Чывітатэ (1053). 3 1057 граф Апуліі. Папа Мікалай II узаконіў заваяванні Р.Г. і абвясціў яго ў 1059 герцагам Апуліі, Калабрыі і Сіцыліі, а Р.Г. прынёс папу васальную прысягу. Да 1072 валодаў Паўд. Італіяй і Сіцыліяй, залажыў асновы Сіцыліііскага каралеуства. Папа Грыгорый VII, імкнучыся прыпыніць далейшыя заваяванні Р.Г., адлучыў яго ў 1074 ад царквы, але ў 1080 зняў адлучэнне і перадаў Р.Г. ў лен усе занятыя ім тэрыторыі. Р.Г. перамог візантыйскія войскі Аляксея I Камніна каля Дырахія (1081). У 1084 прыйшоў на дапамогу папе Грыгорыю VII, якога ў Рыме трымаў у аблозе імп. Генрых IV. Выцесніў войскі імператара з Рыма, зруйнаваў і разрабаваў горад.
    РбБЕРТС (Roberts) Рычард (1943, Вялікабрытанія), амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. 3 1963 у ЗША. Адкрыў (1977, адначасова і незалежна ад Ф.Шарпа) перарывістую структуру гена. Нобелеўская прэмія 1993 (разам з Шарпам).
    РОБІНС (Robbins) Джэром (11.10.1918, НьюЙорк, ЗША — 1998), амерыканскі артыст балета, балетмайстар. Творчую дзейнасць пачаў у 1937 як драм. артыст. 3 1940 артыст, з 1944 балетмайстар у трупе «Амерыканскі тэатр балета» (у 1949—63 адначасова нам. маст. кіраўніка). 3 1969 у трупе НьюЙоркскі гарадскі
    балет (з 1983 яе кіраўнік). Напачатку ставіў жанравыя балеты, у 1970я г. развіваў творчы прынцып бессюжэтных балетаў Цж.Баланчына, пазней ствараў сучасныя па духу балеты на аснове класічнай музыкі. Сярод лепшых пастановак: «Век трывог» на муз. Л.Бернстайна (1950), «Канцэрт» на муз. Ф.Шапэна (1956), «Вяселейка» на муз. І.Стравінскага (1965), «Вячэрнія вальсы» на муз. С.Пракоф’ева (1973), «Чатыры сезоны» на муз. Дж.Вердзі (1979) і інш. Ставіў мюзіклы (лепшы «Вестсайдская гісторыя» Бернстайна, 1957; экранізаваны ў 1962). Л.А.Сівалобчык.
    Ф.ЧРобінс.	РРобінсан
    РбБІНС (Robbins) Фрэдэрык Чапмэн (н. 25.8.1916, г. Оберн, штат Алабама, ЗША), амерыканскі вірусолаг. Чл. Нац. АН ЗША. Скончыў Місурыйскі унт (1936) і Гарвардскую мед. школу (1940). У 1940—42 і ў 1948—50 супрацоўнік дзіцячай бальніцы ў г. Бостан, у 1952— 66 кіраўнік аддзела ў Гал, гар. бальніцы г. Кліўленд, з 1952 праф. мед. школы пры унце ў г. Кліўленд, у 1966—80 дэкан; пасля — у Інце медыцыны ў г. Бетэсда (да 1985 дырэктар). Навук. працы па праблемах вірусных хвароб, эпідэміялогіі інфекц. гепатыту, сыпнога тыфу, Куліхаманкі. Распрацаваў тэхніку культывавання віруса поліяміэліту ў тканкавых культурах, адзін са стваральнікаў вакцыны супраць поліяміэліту і метадаў вызначэння і вылучэння розных відаў вірусаў. Нобелеўская прэмія 1954 (разам з Цж.Ф.Эндэрсам, Т.Х.Уэлерам). А.Ю.Маніна.
    РбБІНСАН (Robinson) Джаан Ваялет (31.10.1903, г. Камберлі. Вялікабрытанія — 5.8.1983), англійскі вучоныэканаміст; прадстаўніца кейнсіянства, ддзін з лідэраў кембрыджскай школы. Скончыла Кембрьшжскі унт, у 1965—71 праф. гэтага унта. Распрацавала тэорыю недасканалай канкурэнцыі, паводле якой у сувязі з дыферэнцыяцыяй прадукцыі кожны вытворца павінен валодаць часткай манапольнай улады («Эканамічная тэорыя недасканалай канкурэнцыі», 1933). Зрабіла значны ўклад у тэорыю эканам. росту («Накапленне капіталу», 1956), крытыкавала ролю манаполій як стагнацыйных фактараў эканам. росту, тэорыі неўмяшання дзяржавы ў эканоміку і размеркавання даходу на аснове аналізу гранічнай
    РОВЕНСКАЯ	391
    прадукйыйнасці. Сярод інш. навук. прац: «Эканамічная філасофія» (1962), «Нарысы тэорыі эканамічнага росту» (1963), «Эканамічныя ерасі» (1971) і інш.
    Тв.: Рус. пер. — Экономмческая теорня несовершенной конкуренцнн. М., 1986.
    РбБІНСАН (Robinson) Мэры (н. 21.5.1944, г. Баліна, Ірландыя), ірландскі грамадскі і дзярж. дзеяч. Скончыла Трынітыкаледж Дублінскага унта і Гарвардскі унт (ЗША). Доктар права. У 1969—75 праф. Дублінскага унта. Набыла вядомасць як буйны спецыяліст у галіне еўрап. канстытуцыйнага і крымінальнага права, заснавальнік і дырэктар Ірл. цэнтра еўрап. права. Адна з актывістак жаночага руху Ірландыі. Чл. ірл. Сената (1969—89), да 1985 чл. Лейбарысцкай партыі Ірландыі. У 1990—97 прэзідэнт Ірландскай Рэспублікі. 3 1997 вярх. камісар ААН па правах чалавека.
    РбБІНСАН (Robinson) Роберт (J3.9.1886, каля г. Чэстэрфілд, Вялікабрытанія — 24.2.1975), англійскі хімік, адзін з заснавальнікаў фіз.арган. хіміі і хіміі прыродных злучэнняў. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1920; у 1945—50 яго прэзідэнт). Замежны чл. AH СССР (1966). Скончыў Манчэстэрскі унт (1906). 3 1912 праф. розных унтаў, у 1930—55 Оксфардскага унта. 3 1955 у фірме «Шэл». Навук. працы па тэарэт. арган. хіміі, сінтэзе і даследаванні алкалоідаў і інш. біялагічна важных прыродных рэчываў (ізапрэноідаў, антацыянаў, гармонаў). Сінтэзаваў атрапін, какаін, берберын, бікукулін і інш. алкалоіды, a таксама андрастэрон (1951). Вызначыў малекулярную структуру марфіну (1925), стрыхніну (1945). Адкрыў рэакцыю атрымання біцыклічных ненасычаных кетонаў з цыклічных кетонаў (1937, рэакцыя Р. — Маніха). Нобелеўская прэмія 1947.
    РбВІЯ, Дэла Робія (Della Robbia), сям’я італьянскіх скульптараў эпохі Адраджэння. Жылі і працавалі ў г. Фларэнцыя (Італія). Упершыню выкарысталі тэхніку каляровай маёлікі ў рэльефе і круглай пластыцы. Лука дэла Р. (1399 або 1400 —23.2.1482). Вучыўся ў ювелірнай майстэрні. Зазнаў уплыў П.Гіберці. Напачатку працаваў у бронзе і мармуры: рэльефы пеўчай трыбуны ў