Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ША (Л.Міс ван дэр Роэ, Э.Саарынен, фірма «СОМ») і Еўропе (ДжПонііі ў Італіі, Э.Аерман у
Германіі) распрацавалі універсальныя формы будынкаў т.зв. інтэрнац. стылю, разлічаныя на размяшчэнне ў іх жылых, дзелавых, вытв. і інш. інтэр’ераў. Расчараванне ў дагматызме і утапічнасці позняга Р., крытыка яго аднастайнасці, ігнаравання мясц. умоў і традыцый прывялі да змены Р. на новыя кірункі (бруталізм, неакласіцызм, постмадэрнізм). У СССР рацыяналістамі называлі сябе чл. Асацыяцыі новых архітэктараў (М.Ладоўскі, В.Крынскі, К.Мельнікаў, бел. архітэктар І.Валадзько і інш.), якія шукалі вобразную выразнасць у творчым асэнсаванні новых канструкцый і матэрыялаў.
Літ:. X а нМ агомедов С.О. Архнтектура советского авангарда. М., 1996.
С.А. Сергпчоў.
РАЦЫЯНАЛЬНАЕ I ІРАЦЫЯНАЛЬНАЕ, узаемавызначальныя і ўзаемавыключальныя філас. паняцці, якія характарызуюць меру падуладнасці з’яў рэчаіснасці розуму чалавека; вызначаюць пазнанне і дзейнасць чалавека. Р а ц ы янальнае (ад лац. rationalis разумны) —тое, што адносіцца да сферы розуму (развагі), што ім пазнана, абгрунтавана. Для рацыянальнага пазнання характэрна спасціжэнне рэчаіснасці ў адпаведнасці з законамі логікі, нормамі і правіламі мыслення, вынікам чаго з’яўляюцца мэтазгодныя ідэі, здольныя знайсці практычнае ўвасабленне. Вылучаюцца 2 формы рацыянальнага: развагавае (пазнанне адноснага) і разумовае (пазнанне абсалютнага; гл. Развага і розум). Рацыянальнае звычайна супрацьпастаўляюць і рацыянальнаму, і пачуццёваму. Ірацыянальнае (ад лац. irrationalis неразумны, несвядомы) — тое, што выходзіць паза межы розуму і несумяшчальнае з ім; выступае асновай некаторых філас. кірункаў, напр., інтуітывізму, валюнтарызму і інш. Паняцце ірацыянальнага мае важнае значэнне ў гнасеалагічным плане, яно звязана з немагчымасцю суб’екта спасцігнуць «канчатковую» ісціну. Аднак у працэсе развіцця практыкі, пазнання і мыслення спектр ірацыянальнага ў пазнанні звужаецца. Паняцці Р. і і. атрымліваюць рознабаковую трактоўку і знаходзяць увасабленне ў філас. кірунках, тыпах тэарэт. асэнсавання рэчаіснасці — рацыяналізме і ірацыяналізме.
Літ:. П о р у с В.Н. Парадоксальная рацмональность. М_, 1999; Рацнональность на перепутье. Кн. I—2. М., 1999; 11 в а н о в А.В. Путн протнвостояння современному нррацноналнзму // Вест. Моск. унта. Сер. 7. Фнлософмя. 2000. №6. Т.І.Адула.
РАЦЫЯНАЛЬНАЯ ФЎНКЦЫЯ, адна з элементарных функцый, атрыманая ў выніку канечнай колькасці арыфм. аперацый над адной ці некалькімі пераменнымі і адвольнымі пастаяннымі лікамі; асобны выпадак алгебраічнай функцыі. Любую Р.ф. можна выразіць праз дзель двух мнагаскладаў, а таксама праз суму элементарных дробаў, што выкарыстоўваецца пры адшуканні інтэгралаў ад Р.ф. Сума, рознасць, здабытак, дзель
і суперпазіцыя (складаная функцыя) дзвюх ці больш Р.ф., а таксама вытворная ад Р.ф. з’яўляюцца Р.ф. Гл. таксама Дробавалінейная функцыя.
РАЦЫЯН/ ЛЬНЫ ВЫРАЗ, від алгебраічных выразаў, які не мае радыкалаў (пераменных пад знакам кораня). Калі
літары, што ўваходзяць у Р.в., лічыць пераменнымі, то Р.в. задае рацыянальную функцыю ад гэтых пераменных.
РАЦЫЯНАЛЬНЫ ЛІК. лік, які можа быць выражаны як дзель двух цэлых лікаў. Кожны Р.л. выражаецца канечным дзесятковьш дробам ці бясконцым перыядычным дробам.
Для Р.л. натуральным чынам вызначаны аперацыі складання, адымання, множання і дзялення (акрамя дзялення на 0), г.зн., што мноства Р.л. утварае алг. поле (гл. Поле ў матэматыцы). Поле Р.л. — найменшае поле, якое ўтрымлівае ўсе цэлыя лікі. Кожны ірацыянальны лік можа быць размешчаны паміж двума Р.л. (значэнні па недахопу і па лішку), рознасць паміж якімі можа быць як пажадана малой. Гл. таксама Дроб у арыфметыцы
РАЦЬ (стараслав. лаянка, сварка, разлад), 1) вайна, паход, бой (бітва). 2) Войска, апалчэнне, воінства, што складалася з ратнікаў, адсюль — ратная слава, ратныя подзвігі і інш.
РАЦЬКб Анатоль Іванавіч (н. 10.9.1950, в. Доўгае Салігорскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне
А.І.Рацько.
калоіднай хіміі. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (2000), др хім. н. (1993). Скончыў БДУ (1972). 3 1975 у Інце агульнай і неарган. хіміі Нац. АН Беларусі (з 1994 заг. лабараторыі). Навук. працы па даследаванні сарбентаў і сарбцыйных працэсаў. Распрацаваў фіз.хім. асновы сінтэзу гідраксідсілікатных і гідраксідфасфатных адсарбентаў з высокай тэрмічнай стабільнасцю. Выявіў заканамернасці фарміравання порыстай структуры цвёрдых цел у прысутнасці арган. і неарган. мадыфікатараў. Прапанаваў спосабы атрымання водаўстойлівага сілікагелю, спосаб ачысткі вадкіх харч. прадуктаў (малака, сокаў) і тэхнал. вод ад радыенуклідаў з выкарыстаннем мадыфікаваных прыродных неарган. іанітаў (клінаптылаліту і монтмарыланіту), новыя сенсорныя матэрыялы на аснове аксіду індыю.
Тв:. Сорбцня II7Cs н 90Sr моднфнцярованнымн сорбентамн на основе клнноптнлолвта
384 рацэі
(разам з А.С.Панасюгіным) // Раднохнмня. 1996. Т. 38, вып. 1; Влнянне смешанных гндрококсокомплексов Fe—Al на порнстую структуру монтморнллоннта (у сааўт.) // Колломдный журн. 1999. Т. 61, №5.
РАЦ&І (ад лац. oratio прамова, настаўленне, зварот), жанр бел. фальклору; рыфмаваныя празаічныя творы віншавальнапавучальнага зместу. Узніклі ў даўнія часы, звязаны з зычэннем добрага здароўя і дабрабыту кожнай сям’і на новы год, Вялікдзень, перад пачаткам с.г. работ і інш. Выконваліся звычайна рэчытатывам калядоўшчыкамі ці валачобнікамі. Вясельныя Р. выкарыстоўваліся ў час блаславення маладых, у т.л. зычэнні свата. Рэлігійныя Р. стылем блізкія да духоўных вершаў і звязаны з віншаваннем у сувязі з нараджэннем і ўваскрэсеннем Хрыста; лічацца школьнага паходжання. А.І.Гурскі.
РАЦЭМАТЫ, сумесі энатыямераў, якія не праяўляюць аптычнай актыўнасці. Існуюць у выглядзе рацэмічных сумесей крышт. энантыямераў (кангламерат — простая сумесь аптычных антыподаў, узятых у эквімалекулярнай колькасці) ці рацэмічных змешаных крышталёў, утвораных абодвума энантыямерамі (гл. Аптычная ізамерыяў і малекулярных злучэнняў (сапр. Р.), утварэнне якіх абумоўлена вадароднымі сувязямі, індукцыйным і дысперсійным узаемадзеяннямі. Атрымліваюць Р. пры хім. (неасім.) сінтэзе, а таксама пры рацэмізацыі — абарачальным узаемным ператварэнні энантыямераў, якое адбываецца звычайна не самаадвольна, а, напр., пад уздзеяннем кіслот, шчолачаў, пры павышэнні тры. Вылучэнне энантыямераў з іх рацэмічнай сумесі наз. расшчапленнем Р. (працэс адваротны рацэмізацыі).
РАЦЮНКІ, гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры і часоў Кіеўскай Русі каля в. Рацюнкі Браслаўскага рна Віцебскай вобл. Пляцоўка круглая, дыям. 45 м. Выяўлены рэшткі драўлянай сцяны, якой было ўмацавана паселішча, і рэшткі вял. жытлаў слупавой канструкцыі. Знойдзены клінападобныя сякеры, тачыльныя брускі (асялкі) з каменю, вырабы з косці (долатцы, шпількі, праколкі, утульчатыя наканечнікі кап’я, грузік, абломак са стылізаванымі выявамі чалавека на адным баку і конніка на другім), фрагменты штрыхаваных пасудзін, формай падобных на посуд мілаградскай культуры; фрагменты керамікі з круглаватым пляскатым дном, рабрыстыя і слоікападобныя пасудзіны; гліняныя прасліцы; вырабы з жалеза (нажы, сярпы, шылы, іголкі, рыбалоўныя кручкі і інш.); бронзавае спіралепадобнае скроневае кольца, шыферныя прасліцы і інш. Л.УДучыц.
РАЧКІ (RaCki) Франьё (25.11.1828, Фужыне, Харватыя — 13.2.1894), харвацкі
гісторык і паліт. дзеяч. Скончыў Венскі унт. 3 1852 святар. 3 1861 адзін з лідэраў Нар. ліберальнай партыі, з 1880 — Незалежнай нар. партыі. Выступаў за аб’яднанне харвацкіх зямель і самастойнасць паўд.слав. зямель у складзе АўстраВ?нгрыі. Арганізатар і прэзідэнт (1867—86) Югаслаўскай акадэміі навук і мастацтваў у Заграбе. Заклаў асновы харвацкай археаграфіі, выдаў вял. колькасць дакументаў па гісторыі паўд. славян. Працы Р. прысвечаны харвацкай дзяржаве 9—11 ст., барацьбе паўд. славян за незалежнасць у 11—15 ст., гісторыі багамільства (гл. Багамілы), харвацкага дзярж. права, рус. лры і гістарыяграфіі.
РАЧКОЎСКАЯ Ірына Уладзіміраўна (н. 9.5.1938, Мінск), бел. вучоны ў галіне гельмінталогіі і біяхім. фармакалогіі. Др біял. н. (1986), праф. (1990). Скончыла БДУ (1960). 3 1960 у Мінскім мед. інце. Навук. працы па біяхім. фармакалогіі, гісталогіі і гістахіміі пры гельмінтозах птушак і млекакормячых, матэм. метадах у эксперым. гельмінталогіі.
Тв:. Ответные реакцнм тканей.млекопнтаюшнх н птнц прн воздействнн некоторых антнгельммнтных соеднненнй // Морфогенез органов н регулнруюшнх снстем в норме н экспернменте: Сб. науч. тр. Мн., 1985; Нематоды н антмгельмннтные средства. М„ 1994 (разам з Ю.К.Богаяўленскім, М.В.Чэбышавым).
РАЧНАЯ ДА.ІТІНА, гл. ў арт. Даліны.
РАЧНАЯ СЕТКА, сукупнасць усіх рэк, што знаходзяцца ў межах якойн. тэрыторыі; частка гідраграфічнай сеткі. Характар і структура Р с. вызначаюцца складаным узаемадзеяннем фіз.геагр. умоў, ад якіх залежыць велічыня і інтэнсіўнасць паступлення вады, супраціўленне глеб і грунтоў размыву. Ступень развіцця Р.с. характарызуецца каэфіцыентам яе гушчыні (суадносіны сумы даўжынь усіх рэк басейна да яго плошчы).
РАЧНАЯ СІСТЙМА. сукупнасць усіх рэк у межах пэўнага рачнога басейна, што зліваюцца разам і выносяць свае воды з гэтай тэрыторыі ў выглядзе агульнага патоку (галоўнай ракі) у мора або возера; частка гідраграфічнай сеткі. У гал. раку ўпадаюць прытокі 1га парадку, у іх — прытокі 2га парадку і г.д. Адзін з важных паказчыкаў Р.с. — гушчыня рачной сеткі.
РАЧНбГА РЭГІСТРА БЕЛАРЎСКАЯ ІНСПЁКЦЫЯ, дзяржаўная ўстанова, якая ажыццяўляе класіфікацыю, тэхн. нагляд за суднамі ўнутр. воднага рачнога і мараплавання транспарту, класіфікацыю ўнутр. водных шляхоў паводле ўмоў плавання. Засн. ў 1957. Уваходзіць у склад упраўлення рачнога флоту Мінва транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
РАЧНЫ ВАКЗАЛ, комплекс збудаванняў для абслугоўвання пасажыраў рачнога транспарту і выканання грузавых,
паштовых і багажных аперацый у рачных партах. Да Р.в. адносяцца прывакзальная плошча, пасажырскі будынак (з па