Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ламмоння (разам з С.В.Ламака, В.Л.Ламакам) // Журн. аналнтнч. хнмнн. 2000. Т. 55, №4.
РАХМАТАЎ Адхам (22.12.1909, г. Каканд, Узбекістан — 23.2.1983), узбекскі пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1953). У Вял. Айч. вайну ваен. карэспандэнт на Зах. і 3м Бел. франтах. Літ. дзейнасць пачаў у 1930. Аўтар збкаў вершаў і паэм для дзяцей «Вясёлыя напевы» (1939), «Вершы і казкі» (1949) і інш. Ў пасляваен. гады ш.мат падарожнічаў па мясцінах баявой славы сваіх землякоў, у т.л. па Беларусі. Вынік яго паездак — кнігі нарысаў, аповесцей і апавяд., прысвечаных Беларусі: «Аповесці пра гераізм» (1958), «Баявыя эпізоды» (1960), «Эпізоды Брэста» (1961), «Брэсцкія ўспаміны» (1962), «Генерал Сабір Рахімаў» (1963), «Галасы з акопаў», «Дарогамі перамогі», «Узбекскія генералы» (усе 1965). На бел. мову асобныя вершы Р. пераклаў А.Астрэйка.
382 РАХМОНАЎ
РАХМбНАЎ Эмамалі Шарыпавіч (н. 5.10.1952, г.п. Дангара Хатлонскай вобл., Таджыкістан), дзяржаўны дзеяч Таджыкістана. Скончыў Тадж. унт (1982). 3 1971 рабочы, з 1976 на адказных пасадах у аграпрамысл. комплексе, дырэктар саўгаса ў Дангарынскім рне. 3 ліст. 1992 старшыня Кулябскага абл. савета нар. дэпутатаў. 3 19.11.1992 старшыня Вярх. Савета Рэспублікі Таджы
Э.Ш Рахмонаў
кістан. 6.11.1994 абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Таджыкістан (у ліст. 1999 пераабраны). У 1997 дамогся спынення грамадз. вайны ў Таджыкістане шляхам паліт. ўрэгулявання.
Літ:. Презнцент Эмомалм PaxMOHOB=President Emomali Rahmonov: [Альбом]. London, 1998.
РАХЎНАК, дакумент, дзе вызначана сума грошай, якая павінна быць заплачана за пасгаўку пэўнай прадукцыі, выкананую работу ці паслугу; уліковы дакумент, у якім адлюстроўваюцца фін. разлікі і абавязацельствы, фіксуецца наяўнасць грашовых сродкаў (напр., Р. у банку).
РАХУНКАВбДСТВА. вядзенне рахункаў, у якіх адлюстроўваецца рэальны фін. стан прадпрыемства. Адна з асн. частак бухгалтарскага ўліку.
РАХЎНКІ БУХГАЛТАРСКАГА ЎЛІКУ, сістэматычны рэгістр, дзе адлюстроўваюцца і кантралююцца стан і рух сродкаў, рэсурсаў і гасп. працэсаў прадпрыемства. Вядзецца ў выглядзе журнала, табліцы і інш. Адрозніваюць сінт. (галоўныя) і аналіт. (дапаможныя) Р.б.ў., паводле прызначэння і структуры — асн., рэгуляцыйныя, аперацыйныя і пазабалансавыя; паводле эканам. зместу — гасп. сродкаў, крыніц гасп. сродкаў і гасп. працэсаў. Гл. таксама Бухгалтарскі ўлік.
РАХЦЁЕНКА Іван Навумавіч (21.9.1905, в. Шэкі Дубровенскага рна Віцебскай вобл. — 29.6.1988), бел. вучоны ў галіне батанікі. Др біял. н. (1961), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Бацька ПА.Рахцеенкі. Скончыў БСГА (1930). 3 1951 у Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі (дырэктар), з 1955 у Інце эксперым. батанікі АН Беларусі (да 1978 заг. лабараторыі). Навук. працы па эколагафізіял. асновах узаемадзеяння раслін у фітацэнозах, прынцыпах падбору
біялагічна сумяшчальных відаў для высокапрадукцыйных змешаных лясных насаджэнняў.
Тв:. Рост н взанмодействне корневых снстем древесных растеннй. Мн., 1963; Корневое пнтанне растеннй в фмтоценозах. Мн., 1971 (у сааўт.); Экологофязнологаческме основы взанмодействня растеннй в фмтоценозах. Мн., 1976 (у сааўт.).
РАХЦЁЕНКА Леанід Іванавіч (5.1.1939, г. Шклоў Магілёўскай вобл. — 6.10.1998), бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд. біял. н. (1967). Сын І.Н.Рахцеенкі. Скончыў Бел. тэхнал. інт (1960). 3 1966 у Інце эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па біял. асаблівасцях дрэвавых раслін у залежнасці ад розных умоў асветленасці, мінер. жыўлення, радыяцыйнага забруджвання навакольнага асяроддзя. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв:. Бнологня древесных растеннй. Мн., 1975 (у сааўт.); Мннеральные удобрення в повышеннн продуктнвностн сосновых культурфнтоценозов. Мн., 1985 (разам з В.В.Савельевым);
РАЦІ (стараж.інд. — задавальненне, асалода), у міфалогіі індуізму багіня любоўнай асалоды, жонка бога кахання Камы. Паводле міфа, калі адзін з вярх. багоў Шыва спапяліў Каму, Р. звярнулася з упрошваннямі да яго жонкі Парваці і Шыва адрадзіў Каму ў выглядзе нованароджанага сына Крышны Прад’юмны. Р. ў абліччы смяротнай жанчыны вырасціла Каму, паведаміла яму пра іх былыя шлюбныя вузы і зноў стала яго жонкай.
РАЦІН (франц. ratine), тоўстая мяккая шарсцяная тканіна з кароткімі завіткамі густога ворсу на паверхні. Выкарыстоўваюць для пашыву вопраткі.
РАЦІЧЫ, вёска ў Гродзенскім рне, на аўтадарозе Гродна—Сапоцкін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПнЗ ад горада і 17 км ад чыг. ст. Гродна. 492 ж., 187 двароў (2001). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
РАЦЛАВІЦКАЯ БІТВА 1794, першая буйная бітва ў час паўстання 1794 у Польшчы, Літве і на Беларусі. Адбылася 4.4.1794 каля в. Рацлавіцы пад Кракавам. У ёй паўстанцы пад камандаваннем Т.Касцюшкі (4100 чал. рэгулярнага войска з 12 гарматамі і 2 тыс. сялянкасінераў) перамаглі рас. войска пад камандаваннем ген. А.П.Тармасава (каля 3 тыс. чал. з.12 гарматамі). У бітве Касцюшка ўпершыню ў паўстанні паспяхова выкарыстаў у змаганні з рэгулярным войскам атрады касінераў — сяляндобраахвотнікаў, узброеных косамі. Перамога ў бітве садзейнічала пашырэнню паўстання на інш. тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У.П.Емяльянчык.
РАЦЫРАКА (Ratsiraka) Дзідзье (н. 4.11.1936, Ватамандры, Мадагаскар), дзяржаўны і паліт. дзеяч Мадагаскара. Скончыў Інт інжынераў сувязі і вышэйшае ваен.марское вучылішча ў Ту
лоне (Францыя, 1969). Адмірал. Служыў у ВМФ, быў ваен. аташэ пры мадагаскарскім пасольстве ў Францыі. У 1972—75 міністр замежных спраў Мадагаскара. У выніку дзярж. перавароту з чэрв. 1975 старшыня Вярх. Рэв. Савета, са снеж. 1975 прэзідэнт Мадагаскара. 3 1976 ген. сакратар партыі Авангард малагасійскай рэвалюцыі. Абвясціў сваёй мэтай пабудову на Мадагаскары сацыяліст. грамадства. Праводзіў палітыку супрацоўніцтва з СССР і інш. сацыяліст. краінамі. Пад націскам нар. выступленняў быў вымушаны правесці ў 1993 свабодныя прэзідэнцкія выбары, на якіх прайграў прадстаўніку апазіцыі. У лют. 1997 зноў абраны прэзідэнтам Мадагаскара.
РАЦЫЯ (польск. racja ад лац. ratio розум), разумная падстава, слушнасць, перакананне ў чыіхнебудзь грунтоўных развагах і прынятых рашэннях (напр., «маеце рацыю»),
РАЦЫЯ [ад ра(дые') + (стан)цыя], тое, што пераносная радыё'станцыя.
РАЦЫЯНАЛІЗАТАРСКАЯ ПРАПАНОВА, тэхнічнае рашэнне па новай і карыснай змене канструкцыі ці матэрыялу вырабаў, тэхналогіі вытвсці і тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца, і інш. У адрозненне ад вынаходства з’яўляецца прапановай па ўдасканаленні і больш рацыянальным выкарыстанні ўжо вядомых тэхн. сродкаў. Аўтар Р.п. мае права на аўтарства, узнагароду і інш. правы і лыоты, прадугледжаныя заканадаўствам. Гл. таксама Вынаходніцкае права, Вынаходніцтва.
РАЦЫЯНАЛІЗМ (франц. rationalisme ад лац. rationalis разумны), філасофскі кірунак, які прызнае розум асновай пазнання і паводзін людзей. Адрозніваюць анталагічны, гнасеалагічны і тэалагічны Р. Паводле анталагічнага Р. быццё разумнае, у яго аснове знаходзіцца разумовы пачатак — «ідэі» ў вучэнні Платона, разумная манада ў дактрыне Г .Лейбніца, разумнае «Я» ў І.Фіхтэ, панлагізм Г.Гегеля, які ўяўляў увесь свет як самаразвіццё абсалютнай ідэі. Г н а с е алагічны Р. — адзін з пануючых кірункаў у філасофіі 16—17 ст. Прадстаўлены Р.Дэкартам, Лейбніцам, Б.Спінозай, якія лічылі, што безумоўна дакладныя веды могуць быць атрыманы пры дапамозе дэдуктыўных метадаў, найб. моцна развітых у матэматыцы. 3 іх пункту погляду, вопыт і заснаваны на ім эмпірызм абмежаваны і толькі розум здольны стаць крыніцай ісцін, якія валодаюць уласцівасцямі ўсеагульнасці і неабходнасці, Р. стаў пануючым метадам мыслення эпохі Асветніцтва. У 16—17 ст. распаўсюдзіўся ў працах бел. мысліцеляў Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, Сімяона Полацкага. Ідэі Р. атрымалі развіццё ў вучэнні Х.Канта, які лічыў, што, хаця сапраўдныя веды рэальнага свету «рэчаў у сабе» недасягальныя, можна атрымаць дакладныя веды пра з’явы, феномены ў свеце, якім
рацько 383
мы яго пазнаём. Гэта становіцца магчымым дзякуючы таму, што фенаменальны свет асэнсоўваецца ў рамках апрыёрнай структуры, якая ствараецца розумам, напр., апрыёрнымі формамі ўспрыняцця прасторы. У філасофіі Гегеля ў якасці зыходнага першапачатку і сутнасці свету прызнаецца абсалютная ідэя — абсалютны розум, які паслядоўна ператвараецца ва ўласнае быццё напачатку ў форме прыроды, а затым і грамадства і прыходзіць да пазнання самога сябе. У гэтай дактрыне развіццё свету ўяўляецца як чыста лагічны рацыянальны працэс («усё сапраўднае разумнае, усё разумнае сапраўднае»), a яго гнасеалагічны Р. набывае рысы анталагічнага Р. і ператвараецца ў панЛагізм. Гегелеўскі Р. паўплываў на К.Маркса, і фактычна філасофія марксізму рацыяналістычная. На аснове крытыкі гегельянства ў 19 ст. магутнае развіццё атрымліваюць процілеглыя Р. ідэі ірацыяналізму. Поўнасцю Р. не быў адхілены. Уласцівыя яму ідэі, акрамя марксізму, развіваліся ў 20 ст. ў філасофіі неапазітывізму, у вучэннях структуралізму, у сацыялагічных дактрынах М.Вебера, Ю.Хабермаса, Х.Парсанса і інш. Разам з анталагічным і гнасеалагічным у 17 ст. ўзнік і атрымаў развіццё ў 20 ст. т э а л а г і ч н ы Р. (Э.Жыльсон, Ж.Марытэн, К.Ранер і інш.), паводле якога, можна прыняць толькі тыя догматы веры, што ўзгадняюцца з логікай і довадамі розуму. Р. наз. таксама ўсеагульную веру ў здольнасць розуму пазнаць і растлумачыць навакольны свет і чалавека ў ім, вырашыць усе праблемы іх узаемадзеяння. Гл. таксама Крытычны рацыяналізм.
Літ:. К а н т Н. Крнтнка чнстого разума // Соч. М., 1964. Т. 3; Фейерабенд П. Нзбр. труды по методологан наукн: Пер. с англ. н нем. М., 1986; Памятннкн фнлософской мыслн Белорусснн XVII — первой половнны XVIII в. Мн., 1991; Стереотнпы н дннамнка мышлення. Мн., 1993; Д е к а р т Р. Соч. Т. 1—2. М., 1989—94. Я.М.Бабосаў.
РАЦЫЯНАЛІЗМ у архітэктуры, сукупнасць арх. кірункаў 1й пал. 20 ст., якія арыентаваліся на асваенне дасягненняў сучаснай навукі і тэхнікі. У шырокім сэнсе Р. чаоам атаясамліваюць з паняццем «сучасная архітэктура». Асн. яго прыныпы пачалі складвацца ў канцы 19 ст. (арх. Л.Салівен у ЗША, ХХЎБерлаге ў Нідэрландах, Х.Лоз у Аўстрыі, Х.Перэ ў Францыі і інш.). Развіццю Р. ў 1920—30я г. спрыялі ідэі і творчасць арх. Ле Карбюзье ў Францыі, ^Гропіуса і арх. школы «Баўгауз» у Германіі (гл. Функцыяналізм), работы сав. архітэкгараў і арх. школы вышэйшых маст.тэхн. інта ў Ленінградзе і маст.тэхн. майстэрняў у Маскве. Ідэі Р. ляглі ў аснову дзейнасці Міжнар. кангрэса сучаснай архітэктуры (1928—59) і т.зв. Афінскай хартыі (1933), якія сфармулявалі прынцыпы сучаснага горадабудаўніцтва. У 1950я г. лідэры Р. ў