• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    у, Эстонія — 6.7.1980), эстонскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Эстоніі (1972). Вучыўся ў Тартускім унце (1924—25). Друкаваўся з 1919. Першы зб. вершаў — «Міражы» (1924). У раманах «Сякера і месяц» (1935), «Кірмаш» (1937) крах рамант. свядомасці людзей мастацтва ў сутыкненні з прагматызмам тагачаснага грамадства. Аўтар збкаў вершаў «Далёкі круг» (1935), «Новыя масты» (1945), «Усе дарогі» (1953), «Залатая восень» (1966), «Які адыходзіць» (1978), зб. навел «Твар у твар» (1959), вершаванай п’есы «Летняя ноч наяве» (паст. 1962), паэм, балад, баек і інш. На бел. мову яго асобныя навелы пераклаў А.Кулакоўскі, вершы — А.Разанаў, Я.Семяжон.
    Тв.: Рус. пер. — Мзбранное. М., 1957; Каменнстые борозды. М., 1970.
    РАЎДВЁЭ Сільвія Янаўна (н. 21.8.1927. в. Лехцэ Ярваскага пав., Эстонія), бел. і эстонская мастачка дэкар.прыкладнога мастацтва. Скончыла Дзярж. маст. інт Эстоніі (1961). 3 1961 мастак шклозавода «Нёман» у г.п. Бярозаўка Лідскага рна Гродзенскай вобл. 3 1974 жыве ў Эстоніі, некат. час працягвала супрацоўніцтва са шклозаводам «Нёман». Аўтар узораў маст. посуду, які вызначаецца пастэльным каларытам, выяўленчасцю дэкору, высокай прафес. культурай, дызайнерскім падыходам: наборы «Універсальны» (1967), «Чырвонасіні» (1968), «Масква залатагаловая» (1972), «Кухонны» (1973), «Гульня з шарамі» (1974), «Ветразі», «Поле» (абодва 1977), кубкі «Званочкі» (1971), «Талін», «Тарту» (абодва 1984), прыборы для крушону «Нектар» (1969), наборы падсвечнікаў «Люты» (1978), кампазіцыі «Флора», «Вясна», «Старыя лямпьі» (усе 1969), анімалістычныя скульптуры, вострахарактарныя маскі, гратэскныя партрэты і інш. Аўтар вітража ў будынку гасцініцы пасольства Беларусі ў Маскве (1978).
    М.М.Яніцкая.
    РАЎКЁТА, возера ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл., на мяжы з Літвой, у бас. р. Дзісна, за 39 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,25 км2, даўж. 730 м, найб. шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Схілы катлавіны выш. 5—7 м (на Пн да 2 м), разараныя, часткова пад хмызняком. Сцёк у р. Раўкета.
    РАЎКО (Б а ў т р у к) Зарына Уладзіміраўна (6.9.1956, Мінск — 25.2.1997), бел. мастак дэкар.прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1979). Працавала ў галіне маст. керамікі. Сярод твораў: дэкар. пластыка для Палаца культуры ў г. Барысаў (1981), афармленне вестыбюля загса Цэнтр. рна Мінска (1985—87), Дома творчасці Саюза тэатр. дзеячаў Беларусі ў в. Астрашыцкі Гарадок (1986—88), рэстарана «Заслаўе» (1995; абодва ў Мінскім рне); дэкар. набор (1977); кампазіцыі «Змярканне» (1985), «Зімовы дзень» (1986), «Блакітны дзень» (1987), «Паводка»
    (1990), «Зебры» (1993), «Дом» (1995); серыя дэкар. чайнікаў (1994), вазы «Пейзаж» (1988), «Адвечнае» (1993), «Падарожжа ў Кітай» (1995). Творы вылучаюцца пластычнасцю, актыўным узаемадзеяннем колеру з аб’ёмам, кампазіцыйнай завершанасцю, багатым выкарыстаннем тэхн. прыёмаў. Л.Ф.Салавей.
    РАЎКУЦЬ Юзас Антонавіч (н. 1.1.1954, г. Шчучын Гродзенскай вобл.), бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1989). Скончьіў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1972). Да 1993 у Дзярж. тры оперы і балета Беларусі. Яго выкананне вызначалася высакароднай манерай, пачуццём стылю. Сярод партый: Зігфрыд, Прынц, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Бог («Стварэнне свету» А.Пятрова), Рамэо, Бенволіо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Вашіаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Абат («КармінаБурана» К.Орфа), граф Вішанька («Чыпаліна» К.Хачатурана) і інш.
    РАЎНАВАГА механічнай с і с т э м ы, стан механічнай сістэмы (цвёрдага цела), што знаходзіцца пад дзеяннем сіл, пры якім усе яе пункты з’яўля
    С.Раўдвеэ Камплект «Кухонны». Фрагмент. 1973.
    З.Раўко. Дэкаратыўны набор. 1977.
    376	РАЎНАВАГА
    юцца нерухомымі адносна выбранай сістэмы адліку. Р. мае месца, калі ўсе сілы, што дзейнічаюць на сістэму, ураўнаважаны — раўнадзейная сістэмы сіл і сума момантаў сіл, што дзейнічаюць на цела, раўняюцца нулю.
    Бывае ўстойлівая, няўстойлівая і нейтральная. Устойлівая Р., калі пасля малога адхілення ад раўнаважнага стану сістэма зноў вяртаецца ў яго, дакладней пачынае рабіць малыя ваганні адносна стану Р. Няўстойлівая Р., калі пасля малога адхілення ад раўнаважнага стану сістэма ўсё больш і больш ад яго аддаляецца. Пры н е й тральнай Р. цела пасля малога адхілення ад раўнаважнага стану працягвае заставацца ў Р. ў новым становішчы (напр., шар на гарыз. плоскасці або цвёрдае цела, замацаванае на восі вярчэння, што праходзіць праз цэнтр цяжару). Р. вадкасцей і газаў вывучаецца ў гідрастатыцы і аэрастатыцы. А.І.Болсун.
    Раўнавага механічнай сістэмы: 1—устойлівая; 2—няўстойлівая; 3—нейтральная.
    РАЎНАВАГА СТАТЫСТЬІЧНАЯ, стан замкнутай макраскапічнай сістэмы, у якім сярэднія значэнні фіз. велічынь, што характарызуюць гэтую сістэму, не залежаць ад часу; адно з асн. паняццяў статыстычнай фізікі.
    Р.с. не з’яўляецца раўнавагай у мех. сэнсе (у сістэме пастаянна ўзнікаюць флуктуацыі фіз. велічынь каля іх сярэдніх значэнняў). Тэорыя Р.с. апісваецца ў стат. фізіцы з дапамогай Гібса размеркавання для мікракананічнага, кананічнага ці вял. кананічнага статыстычнага ансамбля ў залежнасці ад тыпу кантактаў сістэмы з навакольным асяроддзем, якія дазваляюць ці забараняюць абмен энергіяй і часціцамі.
    РАЎНАВАГА ТЭРМАДЫНАМІЧНАЯ, стан тэрмадынамічнай сістэмы, у які яна самаадвольна пераходзіць, калі знаходзіцца ў пастаянных знешніх умовах ці з’яўляецца замкнутай. Працэс такога пераходу наз. рэлаксацыяй.
    Пры Р.т. спыняюцца неабарачальныя працэсы (напр., дыфузія, цеплаправоднасць, тэрмадыфузія). Неабходныя ўмовы Р.т. — роўнасць ва ўсіх пунктах сістэмы тэмпературы, ціску, хімічных патэнцыялаў для кожнай яе кампаненты і інш. Гэтыя параметры могуць мець у невялікіх аб’ёмах малыя ваганні адносна сваіх сярэдніх значэнняў (флуктуацыі). Дастатковая ўмова Р.т — экстрэмум аднаго з патэнцыялаў тэрмадынамічных. Напр., у ізаляванай сістэме (мае фіксаваныя энергію і аб’ём) Р.т. адпавядае максімум энтрапіі, у сістэме з фіксаванымі трай і аб’ёмам — мінімум свабоднай энергіі.
    РАЎНАВАГА ХІМІЧНАЯ, тэрмадынамічная раўнавага ў сістэме, у якой адбываюцца толькі абарачальныя рэакцыі.
    Макраскапічныя параметры стану сістэмы (тра, ціск, канцэнтрацыя рэчываў) пры Р.х. не залежаць ад часу. Устанаўліваецца, калі скорасці прамой і адваротнай рэакцый становяцца роўнымі (гл. Дзейных мас закон). Умова раўнавагі любой хім. рэакцыі паказваецца суадносінамі £ Vjpj = 0 (pj — хім. патэнцыял рэчываў, што ўдзельнічаюць у рэакцыі, V, — стэхіяметрычныя каэф. — дадатныя для зыходных рэчываў і адмоўныя для прадуктаў) і выводзіцца з любой умовы раўнавагі тэрмадынамічнай. Суадносіны паміж канцэнтрацыямі рэчываў у сістэме пры Р.х. вызначаюцца канстантай раўнавагі, якая залежыць ад прыроды рэчываў, што рэагуюць, і ад тры. Якасная залежнасць Р.х. ад знешніх умоў апісваецца Ле Шатэлье — Браўна прынцыпам. Гл. таксама Тэрмадынаміка хімічная.
    РАЎНАВАГА ЭКАЛАГІЧПАЯ баланс кампанентаў асяроддзя і прыродных працэсаў, які забяспечвае працяглае існаванне экалагічных сістэм і біясферы ў цэлым. Падтрымліваецца сукупнасцю фактараў, што склаліся ў працэсе эвалюцыі: пастаянства біятычнага кругавароту рэчываў, суадносіны аўтатрофаў і гетэратрофаў, адаптацыі арганізмаў адзін да аднаго і навакольнага асяроддзя і інш. Прыродныя згуртаванні арганізмаў здольны процістаяць разнастайным шкодным уздзеянням і вяртацца ў зыходны стан, але пры ваганнях умоў асяроддзя, што выходзяць за пэўныя межы, узнікаюць парушэнні Р.э., якія могуць весці да крызісу экалагічнага ці экалагічнай катастрофы. Захаванню Р.э. і яе падтрыманню спрыяюць рацыянальнае прыродакарыстанне і мерапрыемствы па ахове прыроды.
    РАЎНАВАГІ ОРГАНЫ, органы жывёл і чалавека, якія ўспрымаюць змены стану цела ў прасторы, дзеянне на арганізм паскарэнняў і змен гравітацыйных сіл. У беспазваночных жывёл прадстаўлены статацыстамі (слыхавыя пузыркі), унутры якіх размешчаны своеасаблівыя цвёрдыя ўтварэнні — статаліты. У пазваночных жывёл і чалавека Р.о. прадстаўлены сенсаэпітэліяльнымі клеткамі паўкружных каналаў і мяшочкаў вестыбулярнага апарату ўнутр. вуха. У пазваночных звязаны з мазжачком і рэтыкулярнай фармацыяй, што абумоўлівае каардынайыю іх дзейнасці з інш. сенсорнымі сістэмамі. Узаемадзеянне паміж вестыбулярнымі цэнтрамі і нерв. механізмамі забяспечвае рэгуляцыю тонусу мышцаў. Сукупнасць сігналаў ад статарэцэптараў лабірынта, вачэй, механа і прапрыярэцэптараў выклікаюць адпаведныя рэфлексы, якія рэгулююць у чалавека і жывёл нармальную арыентацыю ў адносінах да напрамку сілы цяжару. У захаванні раўнавагі ў чалавека важная роля належыць таксама скурнай адчувальнасці, мышачнасустаўнаму пачуццю, зроку. Парушэнні Р.о. праяўляюцца пры шэрагу захворванняў нерв.
    сістэмы (атаксія), вестыбулярнага апарату (Меньера хвароба, галавакружэнне, марская хвароба). А.С.Леанцюк.
    РАЎНАВАГІ РУХОМАЙ ПРЫНЦЫП у б і я л о г і і, вызначэнне стану дынамічнага балансу (гамеастазу), які падтрымліваецца за кошт адноснага пастаянства асн. якаснаколькасных характарыстык пэўнага прыроднага комплексу (экасіст'імы). Сфармуляваны рас. батанікам А.Яленкіным (1921). Баланс бесперапынна абнаўляецца ў сістэме рэчыва — энергія на фоне некат. ваганняў яе кампанентаў, якія паступова мяняюцца ў эвалюцыйным, гіст. і індывід. планах, нават да пераходу ў якасна іншы стан (на працягу адносна вял. адрэзка часу). Адносная стабільнасць прыроднага комплексу захоўваецца як адзінае цэлае на фоне некат. пастаянных ваганняў асобных кампанентаў экасістэмы. Аднак пад уздзеяннем непастаянных (незвычайных) знешніх сіл апорны пункт стрўктуры экасістэмы можа перамяшчацца ад аднаго кампанента да другога. Напр., захаванне раўнавагі ў буйной расл. супольнасці (тайга, саванна, трапічны лес) або якойн. пагтуляцыі шматлікага віду жывёл у межах экасістэмы (супольнасць насякомых, рыбнае насельніцтва вадаёма і інш.). А.М.Петрыкаў.
    РАЎНАВАГІ ТЭбРЫЯ, назва шэрагу сацыяльнагіст. канцэпцый развіцця, паводле якіх грамадства разглядаецца як цэласны арганізм, у якім гарманічна ўзаемадзейнічаюць яго элементы. У аснову тэорыі пакладзены прынцып раўнавагі, характэрны для прыродазнаўства. Р.т. сфармулявана ў 17 ст. ў працах Б.Спінозы, Т.Гобса і Y .Б.Лейбніца, якія разглядалі сац. працэсы з пазіцый механіст. прыродазнаўства і тлу