Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
л. таксама Касмалогія. А.А.Шьшбалёў.
РАСЫ чалавека (франц. race ад італьян. razza парода), біялагічныя падраздзяленні адзінага віду сучаснага чалавека (Homo sapiens), якія склаліся гістарычна на пэўных тэрыторыях (арэалах) і характарызуюцца сукупнасцю пэўных спадчынных прыкмет будовы цела. Чалавечыя Р. не маюць тэндэнцыі да відаўтварэння і не з’яўляюцца ступенямі эвалюцыі. Паміж Р. не існуе жыццёва важных марфал., фізіял., псіхічных адрозненняў; неабмежаванае змешванне чалавечых Р. сведчыць пра адізнства іх паходжання і прыналежнасць да адзінага віду. Расавыя асаблівасці не ўплываюць на развіццё грамадства. Расавы склад народаў — вынік гіст. развіцця.
Першыя спробы класіфікацыі Р. адносяцца да 17—18 ст. (Г.Лейбніц, КЛіней, Ж.Бюфон, І.Кант, Ж.Кюўе і інш.). Шырокае прызнанне атрымала класіфікацыя франц, вучонага Ж.Дэнікера (1889), якая лягла ў аснову большасці сучасных сістэм. Значны ўклад у распрацоўку класіфікацыі Р. сав. антраполагаў (В.В.Бунак, Г.Ф.Дэбец, М.М.Чабаксараў, А.І.Ярхо і інш.). У сучаснай антрапалогіі існуюць 2 кірункі ў класіфікацыі чалавечых Р. — тыпалагічны і папуляцыйны. Паводле першага рабілася спроба вызначыць «расавую прыналежнасць» кожнага індывіда, што часта немагчыма, бо расавыя прыкметы наследуюцца не комплексам, а незалежна адна ад адной і часта значна вар’іруюць нават у малой групе .насельніцтва, звязанай кроўнай роднасцю; падобныя прыкметы могуць узнікаць самастойна і нават ад дзеяння розных генаў. У 2й пал. 20 ст. найбольшае прызнанне ў класіфікацыі Р. атрымаў папуляцыйны кірунак, які ўлічвае, што характарыстыка Р. заснавана на стат. крытэрыях, сярэдніх велічынях прыкмет і іх працэнтным размеркаванні, гэта асабліва важна пры вызначэнні Р. 2га парадку, якія адрозніваюцца паміж сабой па 2—3 прыкметах. Папуляцыяністы вывучаюць адрозненні паміж групамі людзей, звязаных шлюбнымі сувязямі, па характары спадчыннасці вонкава падобных прыкмет (колер скуры і інш.), размеркаванні груп крыві і інш. Пры выяўленні роднасці Р. усё большае значэнне надаецца прыкметам з устаноўленай формай спадчыннасці. Пры гэтым, алнак, улічваецца, што канцэнтрацыя гэтых прыкмет можа значна зменьвацца пад уплывам адбору і т.зв. геннага дрэйфу, г.зн. выпадковай страты або назапашвання генаў у малых ізаляваных папуляцыях. Неабмежаванае змешванне Р. дае магчымасць прадбачыць, што ў будучым Р. перастануць існаваць, а фіз. адрозненні паміж людзьмі набудуць індывідуальны характар.
Чалавецтва падзяляецца на 3 вял.
Р. 1га парадку: аўстраланегр о і д н у ю (экватарыяльную), якая ўключае аўстралоідную, ведоідную, меланезійскую, негрскую, бушменскую Р 2га парадку (гл. Негроідная раса); еўрапеоідную (еўразійскую), якая ўключае атлантабалтыйскую, беламорскабалтыйскую, сярэднееўрапейскую. індаміжземнаморскую, балканакаўказскую Р. 2га парадку (гл. Еўрапеоідная раса); мангалоідную (азіяцкаамерыканскую), якая ўключае паўночнаазіянкую, арктычную (эскімоскую), далёкаўсходнюю, паўднёваазіяцкую, амерыканоідную Р. 2га парадку (гл. Мангалоідная раса). Становішча некат. груп, фізічны тып якіх не ўкладваецца ў гэты падзел, дыскусійнае. Аўстралійцы формаю валасоў падобны да еўрапеоіднай Р., іншымі прыкметамі — да экватарыяльнай (гл. Аўстралоідная раса). Айны фізічнымі прыкметамі больш падобны да еўрапейцаў, а паходжаннем бліжэй да аўстралійцаў. Гатэнготы і бушмены падобныя да мангалоідаў жоўтым колерам скуры, інш. прыкметамі — да экватарыяльнай Р. Амер. індзейцы некат. прыкметамі набліжаюцца да еўрапеоіднай Р., іншымі яны бліжэйшыя да мангалоідаў (гл. Амерыканоідная раса). Складаным з’яўляецца пытанне пра паходжанне палінезійцаў, у якіх выяўляецца падабенства да ўсіх трох вял. Р. Ёсць меркаванне, што яны ўтварыліся ад расавых змяшэнняў. Прамежкавае становішча займаюць эфіопская (паміж еўрапеоіднай і аўстраланегроіднай Р.), паўднёваіндыйская (паміж ведоіднай і індаміжземнаморскай Р.), уральская (паміж беламорскабалтыйскай і паўночнаазіяцкай), паўднёвасібірская (паміж мангалоіднай і еўрапеоіднай) Р. Нейтральнае становішча займае курыльская Р.
Паводле даследаванняў Р.Я.Дзянісавай, В В.Бунака і В.Дз.Дзячэнкі на тэр. Беларусі вылучаны 2 антрапал. тыпы. Беларусы паўн.зах., паўн. і паўн.ўсх. раёнаў маюць сярэдні рост, светлы колер скуры, вачэй і валасоў, сярэднешырокі нізкі твар з прамой або ўвагнутай спінкай носа, сярэднегустой барадой і належаць да беламорскабалтыйскай Р. 2га парадку еўрапеоіднай вял. Р. Беларусы Палесся маюць больш цёмны колер вачэй і валасоў, больш прамую спінку носа і належаць да сярэднееўрапейскай Р. 2га парадку еўрапеоіднай вял. Р.
Фарміраванне сучасных Р , магчыма, адбылося ў эпоху позняга палеаліту, калі ўжо можна прасачыць прадстаўнікоў асн. Р: еўрапеоідам адпавядаюць краманьёнцы, аўстраланегроіднай Р — познапалеалітычнае насельніцтва Паўд. і Цэнтр. Афрыкі і Інданезіі, мангалоідам — стараж. насельніцтва Сібіры і Кітая. У канцы позняга палеаліту і ў мезаліце з Пд і У людзі засялілі вобласць Паўн. Еўразіі, што суправаджалася змяшэннем прадстаўнікоў еўрапеоід
370 РАСЯНКОВА
най і мангалоіднай Р. і ўтварэннем прамежкавых тыпаў. У познім палеаліце засяляецца Аўстралія з Паўд.Усх. Азіі і Амерыка з Паўн. Азіі праз вобласць Берынгава праліва. I пазней на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва адбываюцца пастаянныя міграцыі насельніцтва. Найб. з іх, т.зв. Вялікае перасяленне народаў, адбылося на мяжы н.э. з Цэнтр. Азіі праз Зах. Сібір, Казахстан, Сярэднюю Азію ў стэпы Прычарнамор’я. 3 10 ст. нарманы праніклі ў Грэнландыю і Паўн. Амерыку, з 16 ст. іспанцы, партугальцы, пазней галандцы і англічане засялялі Амерыку, рускія — Сібір, галандцы і англічане каланізавалі Паўд. Афрыку. У 19 ст. ўзмацнілася эміграцыя з розных краін Еўропы ў Амерыку, англічане каланізавалі Аўстралію і Новую Зеландыю, кітайцы і японцы рассяліліся на астравах Ціхага акіяна.
Літ.: Тегако Л.й. Салнвон й.й. Основы современной антропологнн. Мн., 1989. І.І.Салівон.
РАСЯНКбВА Валянпіна Ягораўна (н. 5.12.1927, в. Юраўка Дрыбінскага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне селекцыі с.г. культур. Др с.г. н. (1984). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1987). Скончыла БСГА (1959). У 1962—92 у Бел. НДІ земляробства і кармоў (у 1971—75 заг. аддзела). Навук. працы па селекцыі яравой пшаніцы і трыцікале. Аўтар і сааўтар раянаваных сартоў яравой пшаніцы: Беларуская 12, Беларуская 80; азімага трыцікале: Дар Беларусі, Мара, Міхась; яравога трыцікале Інеса.
Тв'. йзученне н селекцнонное нспользованне короткостебельных сортов яровой пшеннцы // Проблемы экспернментальной генетнкм. Мн., 1972; Проявленне гетерозмса у гнбрмдов яровой пшеннцы в условмях БССР
// Генетаческне н цнтолотческне мсследовання ялерной м цнтоплазматмческой наследственностн. Мн., 1973.
РАТАНЧЫЦЫ, могільнік і курганны могільнік каля в. Ратайчыцы Камянецкага рна Брэсцкай вобл. Могільнік паморскай культуры (4—2 ст. да н.э.). Пахавальны абрад — трупаспаленне. Ю.У.Кухарэнка выявіў 2 пахаванні 11 — 13 ст. паводле абраду трупапалажэння ў прамавугольных ямах. Знойдзена трохпацеркавае бронзавае скроневае кольца. Курганны могільнік належаў дрыгавічам (10—12 ст.). Даследавана 29 курганоў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3 (у 2 курганах на У) у насыпе і на гарызонце, некат. на попельнавугальнай падсыпцы. У адным кургане пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены ганчарныя гаршкі, нажы, крэсівы, абручы і дужкі ад драўлянага вядра, прасліцы са сланцу, скроневыя кольцы, бронзавыя зярнёныя і шкляныя пацеркі, сярэбраныя пярсцёнкі і інш. Т.М.Каробушкіна.
РАТАЙЧЫЦЫ, вёска ў Камянецкім рне Брэсцкай вобл.’ Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПдЗ ад г. Камянец, 30 км ад Брэста, 16 км ад чыг. ст. Лышчыцы. 368 ж., 144 двары (2001). Сярэдняя школасад, клуб, бка, аптэка, аддз. сувязі. Каля вёскі археал. помнікі Ратайчыцы.
РАТАМКА, пасёлак у Ждановіцкім с/с Мінскага рна, на аўтадарозе Мінск— Заслаўе; чыг. ст. на лініі Мінск—Маладзечна. За 17 км на 3 ад Мінска. 3965 ж., 1565 двароў (2001). Рэсп. цэнтр па конным спорце і конегадоўлі «Ратамка», база Белтэлекама. Сярэдняя і дапаможная школы, клуб, бка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. СвятаМікалаеўская царква (1997). Брацкая магіла сав.
воінаў. У 1941—42 у Р. дзейнічала ТарасаваРатамскае патрыятычнае падполле.
«РАТАМКА», коннаспартыўны комплекс; рэсп. цэнтр па конным спорце і конегадоўлі. Размешчаны ў пас. Ратамка Мінскага рна. Аб’ядноўвае Мінскі конны зд імя Даватара і Рэсп. дзіцячаюнацкую школу алімп. рэзерву па конным спорце (з 1960). Гал. цэнтр падрыхтоўкі бел. нац. зборных каманд па конньш спорце (выездка, канкур, трохбор’е і інш.). Праводзяцца міжнар. і рэсп. спаборніцтвы па конным спорце і сучасным пяцібор’і.
Комплекс уключае крыты коннаспарт. манеж (64 х 24 м) з трыбунамі на 150 месцаў, 2 трэніровачныя крытыя коннаспарт. манежы і выездкавы манеж, 3 адкрытыя манежы, канкурнае поле (140 х 100 м) з трыбунамі на 3 тьіс. месцаў, 4 трэніровачныя канкурныя палі, трасу палявых выпрабаванняў па трохбор’і, трэніровачны скакавы круг, гасцінічны комплекс, прафілакторый, базу коннага пракату. Г.П.Баярыпа.
РАТАН600, радыётэлескоп Расійскай АН з д ы я м е т рам кальца каля 600 м, найбуйнейшы радыётэлескоп з антэнай пераменнага профілю. Знаходзіцца на Паўн. Каўказе паблізу станіцы Зелянчукская. Прызначаны для вывучэння касм. радыёвыпрамянення ў дыяпазоне ад 8 мм да 21 см. Дакладнасць вызначэння вуглавых каардынат крыніц радыёвыпрамянення да 0,1".
РАТАПРЬІНТ (англ. rotaprint ад лац. rota кола + англ. print друк), малафарматная ратацыйная друкарская машына для аператыўнага размнажэння малатыражных выданняў спосабам афсетнага друку. Друкарскай формай у Р. служыць тонкая алюм. фольга ці спец. папера, на якую электраграфічным, фатаграфіч
Радыётэлескоп РАТАН600
РАТОНДА 371
ным ці інш. спосабамі наносяць тэкст ці малюнкі. Пасля адпаведнай хім. апрацоўкі форма замацоўваецца на цыліндры Р. для друкавання тыражу.
РАТАРУ (Ратар.уЕўдакіменка) С