• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     Карла (1675, г. Фларэнцыя, Італія — 29.11.1744), італьянскі скульптар, прадстаўнік барока. Каля 1700 пасяліўся ў Парыжы, працаваў у манум. скульптуры, якая вызначалася павышанай дэкаратыўнасцю (надмагілле маркіза дэ Пампон у царкве СенМэры, 1703—06, не захава
    В Растрэлі. Андрэеўская царква ў Кіеве.
    368 РАСУЛ
    джэнні. Пры наяўнасйі акалічнасцей, якія ўскладняюць выкананне рашэння або робяць яго немагчымым, суд. выканаўца можа паставіць перад судом пытанне аб адтэрміноўцы або Р. выкананН я. Э./. Кузьмянкова.
    РАСЎЛ РЗА (сапр. Р з а е ў Расул Ібрагім аглы; 19.5.1910, г. Геакчай, Азербайджан — 1.4.1981), азербайджанскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Азербайджана (1944). Нар. паэт Азербайджана (1960). Герой Сац. Працы (1980). Вучыўся ва Усерас. дзярж. інце кінематаграфіі (1935—37). У 1965—81 гал. рэдактар Азерб. сав. энцыклапедыі. Друкаваўся з 1927. У збках вершаў і апавяд. «Бессмяротныя героі» (1942), «Лютасць і каханне» (1943) тэма Вял. Айч. вайны. Аўтар паэм «Ленін» (1950; Дзярж. прэмія СССР 1951), «Лейлі і Меджнун» (1973), паэт. зб. «Супраць ветру» (1978), п’ес, перакладаў і інш. Асобныя яго творы на бел. мову пераклаў М.Танк.
    Тв.: Рус. пер. — Мзбранное. М., 1975; Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1982.
    Літ:. Алвбекова Г.С. Всегда в путн: Жнзнь м творчество Расула Рзы. М., 1972.
    РАСХАДАМЁР, прылада для вымярэння расходу (аб’ёму, масы) сыпкіх, цвёрдых ці кускавых матэрыялаў, вадкасцей, пары, газу. Да Р. адносяцца таксама дыферэнцыяльныя манометры і розныя лічыльнікі.
    Адрозніваюць Р. індукцыйныя (вымяраюць расход рэчыва па значэнні эрс, якая наводзіцца ў яго патоку магн. полем), цеплавыя (расход вадкасці вызначаецца па інтэнсіўнасці пераносу цеплавой энергіі), масавыя (на адчувальным элеменце ўзнікае інерцыйны вярчальны момант, Карыяліса сіла ці гіраскапічны эфект, што фіксуюцца прыладай), вяртушкавыя (расход вымяраецца па частаце вярчэння крыльчаткі — вяртушкі, што рухаецца пад уздзеяннем патоку рэчыва) і інш. Выкарыстоўваюць для ўліку колькасці розных прадуктаў пры іх вытвсці, транспарціроўцы, захоўванні, а таксама для рэгулявання тэхнал. і цеплаэнергетычных працэсаў у аўтам. сістэмах кіравання і кантролю.
    РАСХАФЎН, мыс на пве Самалі (дзяржава Самалі), самы ўсх. пункт Афрыкі, гл. Хафун.
    РАСХбд ВАДЬІ, аб’ём вады, які працякае праз папярочнае сячэнне патоку за адзінку часу. Выражаецца ў кубічных метрах за секунду (м3/с), для малых вадацёкаў у літрах за секунду (л/с). Рэгулярнае вымярэнне Р.в. праводзіцца на гідра/іагічных пастах. Вымяраецца гідраметрычнымі вяртушкамі, радзей паплаўкамі, на малых вадацёках — з дапамогай вадазліваў, на гідратэхн. збудаваннях — расхадамерамі. На аснове сістэматычных вымярэнняў Р в. вылічаюць іх сярэднясутачныя, сярэднямесячныя, сярэднешматгадовыя, а таксама макс. і мінім. велічьіні і характарыстыкі сцёку. Для падліку сцёку вады паводле даных штосутачных вымярэнняў выкарыстоўваецца крывая расходу вады —
    графік, які паказвае сувязь паміж расходамі і ўзроўнямі вады ў дадзеным сячэнні патоку.
    РАСХбДНІК (Sedum), род кветкавых раслін сям. таўсцянкавых. Каля 600 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, пераважна ў Еўразіі, некалькі відаў у Паўд. Афрыцы і Паўд. Амерыцы (Перу). На Беларусі 6 відаў Р.: адагнуты (S. reflexum), бледны (S. pallidum), валасісты (S. villosum), едкі, або заечая капуста (S. acre), несапраўдны (S. spurium), шасцірадковы (S. sexangulare). Трапляюцца ў разрэджаных хваёвых лясах, уздоўж дарог, чыгунак, на сухадольных лугах. Шэраг інтрадукаваных відаў пад назвай «седум» вырошчваецца ў дэкар. і пакаёвым кветкаводстве.
    Шмат, двух і аднагадовыя травы, часам паўкусцікі выш. 5—25 см. Сцёблы прамастойныя або сцелістыя. Лісце патоўшчанае, сакаўное, рознай формы і колеру, у кальчаках або ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі двухполыя, белыя, жоўтыя, пурпуровыя, пераважна ў шчыткападобных суквеццях. Плод — шматлістоўка. Меданосныя, лек., дэкар., харч. расліны. В.М.Прохараў.
    Расходнік едкі.
    РАСЦІСЛАЎ (? — пасля 1232), пінскі князь. Магчыма, сын тураўскага кн. Святаполка Юр’евіча або пінскага кн. Уладзіміра. Верагодна, у 1207 удзельнічаў у паходзе на Кіеў чарнігаўскага кн. Усевалада Святаславіча. Дапамог Яраславу Інгваравічу захапіць Луцк, за што каля 1227 атрымаў г. Чартарыйск на Валыні. У 1228 галіцкавалынскі кн. Даніла Раманавіч захапіў Чартарыйск і паланіў дзяцей Р., які ў адказ стаў ініцыятарам стварэння варожай Данілу кааліцыі. Разам з кіеўскім кн. Уладзімірам Рурыкавічам, чарнігаўскім кн. Міхаілам Усеваладавічам, тураўцамі і інш. ўдзельнічаў у паходзе на Данілу, які быў абложаны ў Камянцы. Верагодна, сынамі Р. былі пінскія князі Уладзімір і Міхаіл.
    В. С.Пазднякоў.
    РАСЦІСЛАЎ ГЛЁБАВІЧ (? — паміж 1161 і 1167), князь мінскі і полацкі. Сын мінскага кн. Глеба Усяславіча. У
    1151 абраны вечам на полацкі пасад пасля выгнання з Полацка Рагвалода Барысавіча. У 1158 супраць Р.Г. ўзняўся мяцеж, але князь вял. падарункамі ўлагодзіў палачан. Разам з братамі Усеваладам і Валадаром ён рушыў на Рагвалода Барысавіча, што ўмацаваўся ў Друцку, але заключыў з ім мір і дадаў яму «воласці». У час новага паўстання ў Полацку ў 1158 Р.Г. уцёк у Мінск да брата Валадара. Хутка быў абложаны ў горадзе Рагвалодам, але паразумеўся з ім. У 1161 Р.Г. названы князем мінскім, зноў быў абложаны Рагвалодам у Мінску і зноў заключыў з ім мір.
    В. С.Пазднякоў.
    РАСЦІСЛАЎ МСЦІСЛАВІЧ (у хрышчэнні М і х а і л; паміж 1100 і 1110— 14.3.1167), князь смаленскі [1125—59], вял. князь кіеўскі [1154, 1159—67]; заснавальнік дынастыі смаленскіх князёў. Сын. вял. кіеўскага кн. Мсціслава Уладзіміравіча. У 1125 атрымаў ад бацькі ва ўдзел Смаленск, што дало пачатак існаванню Смаленскага княства, якое ў гады княжання Р.М. дасягнула свайго росквіту і ахапіла тэр. Верхняга Падняпроўя (з г. Орша, Копысь, Лучын, Мсціслаў, валасцямі Басея, Мірачыцы, Вітрына, Прупой, Крэчут і інш. на тэр. сучаснай Беларусі) і Верхняга Паволжа. У выніку паходаў 1127 і 1142 Р.М. значна пашырыў свае ўладанні за кошт радзімічаў. Ім пабудаваны г. Мсціслаў, Рослаў і Ізяслаў, названыя ў гонар бацькі, сябе і брата. Удзельнічаў у паходах на Полацкую зямлю ў 1127 і Тураўскую зямлю ў 1146. У 1158 дапамог полацкаму кн. Рагвалоду Барысавічу ў барацьбе за полацкі прастол і падтрымліваў яго пазней. У 1162 прызнаў самастойнасць Тураўскага княства. Прылічаны да ўгоднікаў божых і ўваходзіць у Сабор бел. святых. Дзень памяці Р.М. 14(27) сакавіка. А.А.Мяцельскі.
    РАСЦІСЛАЎ УСЯСЛАВІЧ, князь у Полацкай зямлі ў 12 ст. Адзін з малодшых сыноў Усяслава Брачыславіча. У 1129 разам з інш. полацкімі князямі высланы вял. кіеўскім кн. Мсціславам Уладзіміравічам у Візантыю.
    РАСЦЭНКА нарматыўны ўзровень аплаты працы за асобныя аперацыі тэхнал. працэсу вырабу прадукцыі. Выкарыстоўваецца пераважна пры здзельнай аплаце працы. Велічыня Р. залежыць ад нормы выпрацоўкі (нормы часу) на пэўную адзінку працы і тарыфнай стаўкі работніка.
    РАСЦЯЖЭННЕ, дысторсія (ад лац. distorsio скрыўленне, выварочванне) у м е д ы ц ы н е, пашкоджанне мяккіх тканак (мышцаў, звязак, сухажылляў, нерваў) пад уплывам сілы, якая расцягвае іх, але не парушае анат. цэласнасці тканкі. Узнікае пры рухах з празмернай амплітудай (напр., у спартсменаў пры кіданні снарада). Часцей бывае Р. звязак галенкаступнёвага і каленнага суставаў; у цяжкіх выпадках
    расы 369
    ацёк, кровазліццё і балючасць. Пры Р. рухі ў суставе абмежаваныя.
    РАСЦЯЛЙННЕСЦІСКАННЕ. від дэфармацыі стрыжня (бруса і інш.) або яго часткі пад уздзеяннем падоўжных расцягвальных ці сціскальных сіл. Характарызуецца зменай даўжыні стрыжня (яго часткі). Улічваецца пры вызначэнні найважнейшых мех. характарыстык матэрыялаў: модуляў пругкасці, межаў трываласці, пругкасці, цякучасці і інш.
    Істотнае значэнне мае дыяграма д э фармавання. Для пластычных матэрыялаў яна характарызуецца прамой лініяй у пачатковай (пругкай) стадыі расцяжэння (дзе сапраўдны Гука закон), участкам цякучасйі і зніжэннем расцягвальнага намагання ў месцы ўтварэння шыйкі (звужэння) узору (гл. Паўзучасць матэрыялаў). Дыяграма расцяжэння крохкіх матэрыялаў (напр., чыгуну) характарызуецца малой дэфармацыяй, што папярэднічае разрыву. І.І.Леановіч.
    РАСШАМРА, РасэшШамра, шматпластавы археал. помнік на ўзгорку за 12 км на Пн ад г. Латакія (Сірыя). Раскопкамі 1929—39 і 1948—63 тут адкрыты рэшткі паселішчаў, якія датаваны ад 7—6га тыс. да н.э. да 5—3 ст. да н.э., у т.л. стараж. г. Угарыт. Выяўлены палацавы комплекс (каля 9 тыс. м2), храмь/, клінапісныя архівы і бібліятэкі, шмат вырабаў з каштоўных металаў і слановай косці.
    РАСШЧАПЛЕНПЕ ў г е н е т ы ц ы, паяўленне ў патомстве гібрыдаў асобін (клетак) рознага генатыпу (Р. па генатыпе) ці генатыпічна абумоўленае адрозненне патомкаў па праяўленні адзнакі (Р. па фенатыпе). Аснова — траплянне розных алеляў генаў храмасом і храматыд у даччыныя клеткі пры дзяленні мацярынскай. Утварэнне розных палавых клетак у меёзе наз. меятычным, ці гаметычным Р., а клетак рознага генатыпу ў мітозе — мітатычным або саматычным Р. (у шматклетачных арганізмаў прыводзіць да мазаіцызму). Пры нармальных паводзінах храмасом патомкі рознага генатыпу (і фенатыпу) паяўляюцца з вызначанай частатой, таму Р. характарызуюць колькасна. Выяўленне Р. — важны інструмент генет. аналізу, які сведчыць пра гетэразіготнасць зыходных арганізмаў (клетак). Выкарыстоўваецца для атрымання зыходных форм у селекцыі арганізмаў. Р.ГЗаяц.
    РАСШЫРЭННЕ СУСВЁТУ. павелічэнне ў часе адлегласцей паміж аб’ектамі Сусвету. Вынікае з нестацыянарнай мадэлі Сусвету, тэарэтычна распрацаванай
    . Фрыдманам на аснове агульнай адноснасці тэорыі. Р.С. пацвярджаецца данымі пазагалактычных астр. назіранняў (чырвонае зрушэнне, рэліктавае выпрамяненне). Лічыцца, што Р.С. пачалося пасля Вялікага Выбуху (гл. Сінгулярнасць касмалагічная).
    3	вымярэнняў чырв. зрушэння можна вызначыць скорасці галактык v, з якімі яны аддаляюцца ад назіральніка. Паводле закону Хабла v = Hr, дзе г — адлегласць ад назі
    ральніка, Н — пастаянная Хабла (характарызуе Р.С.). Паводле сучасных ацэнак яна дае павелічэнне скорасці разбягання галактык прыблізна на 90 км/с на 1 Мпк адлегласці. Велічыня, адваротная пастаяннай Хабла, прыблізна роўная ўзросту Сусвету. Г