Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
фія Міхайлаўна (н. 9.8.1947, с. Маршынцы Наваселіцкага рна Чарнавіцкай вобл., Украіна), эстрадная спявачка. Нар. арт. Украіны (1976), нар. арт. Малдовы (1985), нар. арт. СССР (1988).
Скончыла Чарнавіцкае муз. вучылішча (1967), інт мастацтваў у Кішынёве (1974). У 1971—75 салістка Чарнавіцкай абл., з 1977 — Крымскай дзярж. (г. Сімферопаль) філармоній. У рэпертуары ўкр. і малд. нар. ,песні ў сучасных апрацоўках, а таксама песні ўкр. (У.івасюк, М.Мазгавой, І.Поклад), малд. (Р.Віеру, А.Кірыяк, П.Тэадаровіч) і рас. (А.Мажукоў, А.Марозаў, У.Мацецкі, Д.Тухманаў і інш.) кампазітараў. Знялася ў фільмах: тэлевізійных — «Чырвона ■рута», «Песня заўжды з намі», «Маналог пра каханне» і інш., мастацкіх — «Дзе ты, каханне?», «Душа». Лаўрэат Міжнар. фестывалю эстр. песні «Залаты Арфей» (Балгарыя, 1973) і конкурсу эстр. песні ў г. Сопат (Польшча, 1974).
ТР.Ермаковіч.
РАТАТАР (ад лац. rotare вярцець, круціць), малафарматны апарат трафарэтнага друку для аператыўнага размнажэння дакументаў малымі і сярэднімі тыражамі. Друкарскую форму рыхтуюць на спец. васковай паперы ці фотаплёнцы машынапісным, фотамех., фотаэл., гальванічным спосабамі або ад рукі (спец. пяром). Форму нацягваюць на цыліндр з фарбавальным апаратам унутры. Пры рабоце Р. фарба праходзіць праз прабітыя абрдлсы літар і адбіваецца на прыціснутай паперы. Менш прадукцыйны, чым ратапрынт.
РАТАЦЫІ ПРЬІНЦЫП, у канстытуцыйным праве прынцып частковага (паэтапнага) абнаўлення саставу прадстаўнічых органаў улады з мэтай пазбегнуць рэзкіх змен у дэпутацкім корпусе, захаваць стабільнасць і пераемнасць у рабоце прадстаўнічай установы. Напр., '/з Кангрэса ЗША перавыбіраецца праз кожныя 2 гады.
РАТАЦЫЙНАЯ ДРУКАРСКАЯ МАШЫНА, паліграфічная друкарская машына, у якой друкарская форма і паверхня, што прыціскае да яе паперу, з’яўляюц
ца цыліндрамі. Працэс друкавання на Р.д.м. неперарыўны (неперарыўнае вярчэнне цыліндраў), таму ў параўнанні з інш. друкарскімі машынамі яна мае больш высокую прадукцыйнасць. Выкарыстоўваецца для друкавання газет, кніг, часопісаў. Іл. гл. да арт. Друкарская машына.
РАТАЦЫЙНЫЯ СІЙКТРЫ, тое, што вярчальныя спектры.
РАТВЕЙЛЕР (Rottweiler, ад назвы г. Ротвайль, Германія), парода службовых. сабак. Выведзена ў канцы 10 ст. ў Германіі. Выкарыстоўваецца як вартаўнічы і вышукны сабака, для выратавальнай службы ў гарах.
Канстытуцыя Р. моцная, грубая. Касцяк і мускулатура добра развітыя, масіўныя. Выш. ў карку 60—68 см. Поўсць кароткая, шчыльная, з добра развітым падшэрсткам. Афарбоўка чорная, з выразна адмежаванымі рыжымі ці карычневымі падпалінамі. Хвост купіруюць.
РАТКЁВІЧ Іван Адамавіч (3.7.1898, г. Барысаў Мінскай вобл. — 16.5.1962), генераллейтэнант (1949). Скончыў вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1954). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны на Усх. фронце. 3 1941 на выкладчыцкай рабоце ва Узбекістане. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Паўн.Каўказскім, Сцяпным, 2м Укр., 3м Бел. франтах: камандзір батальёна, нач. штаба палка, брыгады, дывізіі; удзельнік вызвалення Украіны, Віслабдэрскай, Усх.Памеранскай, Берлінскай аперацый. У 1944—57 у Войску Польскім: камандзір яывізіі, нач. штаба арміі.
РАТМАН (ням. Ratmann), выбарны член гар. рады ў сярэдневяковых гарадах Германіі. Пры запазычанні норм нямецкага rap. права (гл. Магдэбургскае права) пасада Р. атрымала на Беларусі назву радца (райца). У Рас. імперыі ў 18—19 ст. Р. — выбарныя члены магістратаў, ратуш і ўпраў благачыній.
Р^ГНІК, 1) ратны (ваенны) чалавек, які ўваходзіў у склад раці\ воін апалчэння ў стараж. усх.слав. дзяржавах і княствах Русі (9—14 ст.). У адрозненне ад воінаў княжацкай дружыны Р. набіралі на перыяд вайны (паходу) з рамеснікаў і сялян. 2) У Рас. імперыі — салдат дзярж. апалчэння. Р. лічыліся ваеннаабавязанымі запасу 2й і 3й чаргі, існавалі да 1917.
РАТНІКАЎ Генадзь Васілевіч (н. 15.1.1935, г. Ветка Гомельскай вобл.), бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1968). Скончыў Мінскі пед. інт (1958), у 1969—72 выкладаў у ім. У 1961—69 і з 1975 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі, з 1977 адначасова выкладае ў Бел. AM. Даследуе гісторыю бел. сучаснага кіно, эстэтыку маст. вобраза і псіхалогію кінатворчасці. Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Жыццё на сцэне» (1964, з У.Няфёдам), «Абавязак памяці» (1983).
Тв.: Нсторня белорусского кнно. [Ч. 1—2]. Мн., 1969—70 (у сааўт.); На экране — Велнкая Отечественная // Современное белорусское кнно. Мн., 1985; Основы кнномскусства. 2 нзд. Мн., 1985 (разам з В.Ф.Нячай); Современная белорусская лнтература н кнно // Экран н культура: Бел. кмно н телевнденне в снстеме худож. культуры. Мн., 1988; Жанровая прнрода фнльма. Мн., 1990. ТМ.Цюрына.
Ратвейлер
РАТбН (ад лац. roto кручуся, вярчуся), кароткахвалевае элементарнае ўзбурэнне (квазічасціца) у вадкім геліі (у адрозненне ад доўгахвалевых узбурэнняў — фанонаў). Кінетычныя ўласцівасці звышцякучага гелію (вязкасць, паглынанне гуку і інш.) тлумачацца сутыкненнямі і ўзаемнымі пераўтварэннямі Р. і фанонаў. Гл. таксама Звышцякучасць, Квантавая вадкасць.
РАТбНДА (італьян. rotonda ад лац. rotundus круглы), круглае ў плане цэнтрычнае збудаванне, звычайна завершанае купалам, з размешчанымі па перыметры калонамі. Вядома з часоў Стараж. Грэцыі і Рыма ў некат. храмах, маўзалеях, залах, паркавых павільёнах, альтанках і інш. (Рымскі пантэон). Сустракаліся ў культавых збудаваннях сярэдніх вякоў, эпохі Адраджэння, стылю класіцызму. На Беларусі вядома з 16
Капліцапахавальня ў форме ратонды ў в. Пральнікі Валожынскага раёна Мінскай вобл. (цяпер Мікалаеўская йарква). 2я пал 19 ст. Фота 2000.
372 ратундус
ст., найб. пашырана ў культавым дойлідстве стылю класіцызму (Чачэрская СпасаПраабражэнская царква, Лідскі /осіфаўскі касцёл піяраў, капліцапахавальня ў в. Пральнікі Валожынскага рна Мінскай вобл’). Форму Р. мелі ў сваіх завяршэннях некат. манум. збудаванні: Гродзенскі палац Тызенгаўза, ратушы ў Гродне, Мінску, г. Драгічын (Брэсцкая вобл.). У выглядзе Р. вырашаны альтанкі і павільёны ў рэгулярных і пейзажных парках сядзіб вёсак Станькава Дзяржынскага рна Мінскай вобл., Варняны Астравецкага, Залессе Смаргонскага рнаў Гродзенскай вобл., Альбінскага палацавапаркавага ансамбля і інш. (18—19 ст.), альтанкі ў архітэктуры 1950х г. (на набярэжнай р. Свіслач і каля гал. ўвахода ў Цэнтр. дзіцячы парк імя М.Горкага ў Мінску).
С.А. Сергачоў.
РАТЎНДУС (М я л е ц к і Аўгусцін; ? — 1582), прававед, грамадскі і дзярж. дзеяч ВКЛ. Звесткі пра час і месца нараджэння не захаваліся. У 1538 вучыўся ў Вітэнбергскім унце, у 1542 упамінаецца як др кананічнага і свецкага права ў гэтым унце. Пры вял. князю Жыгімонце I Старым займаў пасаду сакратара дзярж. канцылярыі. Займаўся сістэматызацыяй магдэбургскага права. Удзельнічаў у падрыхтоўйы праектаў Статугаў ВКЛ 1566 і 1588. Апошнія гады жыцця быў сакратаром у Стафана Баторыя.
РАТУША [польск. ratusz ад ням. Rathaus (Rat рада + Haus дом)], будынак гар. самакіравання (рады, магістрата) у шэрагу еўрап. краін у 12 — пач. 20 ст.
Першыя будынкі Р. з’явіліся .ў 12 ст. ў Зах. Еўропе. Звычайна іх ставілі ў цэнтры горада. У архітэктуры Р. спалучаліся рысы абарончага і грамадз. дойлідства (Р. ў г. Сандамір, Польшча, 14—17 ст.). Часцей Р. была прамавугольная ў плане, 2павярховая, з вежай — сімвалам самастойнасці і паліт. свабоды горада. На вежы часта размяшчалі гадзіннік, звон; рабілі балкон ці эркер, з якіх звярталіся да грамадзян з афіц. паведамленнямі (Р. ў Бруселі, 1401—55; Каўнасе, Літва, 1542, 1772). На верхнім паверсе вежы мог быць кругавы балкон для гар. вартаўніка. Цяпер функцыі Р. выконваюйь адм. будынкі (мэрыя, муніцыпалітэт) у разнастайных стылявых кірунках, якія больш адпавядаюнь складаным функцыям кіравання сучаснымі гар. тэрыторыямі.
На Беларусі Р. пачалі будаваць у 14 ст. ў сувязі з атрыманнем гарадамі і мястэчкамі магдэбургскага права. Асн. буд. матэрыял — дрэва ці цэгла. Арх.планіровачнай кампазіцыі ўласцівы сіметрычнасць, выразнасць, простыя і манум. формы. Р. ставілі на адным з бакоў рыначнай плошчы (Віцебская ратуша, Чачэрская ратуша, г. Слонім Гродзенскай вобл.), у яе цэнтры (Мінская ратуша), на адной з гал. вуліц (г. Ушачы Віцебскай вобл.), часам аб’ядноўвалі з гандл. радамі (Нясвіжская ратуша і гандлёвыя радыў гасціным дваром, арсеналам, важніцай, астрогам,
Да арт. Ратонда. Царкваратонда Святой Труны ў г. Кембрыдж (Вялікдбрытанія). Каля 1101—30.
Ратуша ў г. Сандамір (Польшча).
Ратуша ў г. Каўнас (Літва).
складамі (Магілёўская ратуша, Гродна, г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.). Калі Р. з’яўлялася цэнтрам буйнога горада, адм.гандл. комплексу, то праз 1ы яе паверх праходзіў праезд на рыначную плошчу (Шклоўская ратуша, г. Драгічын Брэсцкай вобл., в. Смаляны Аршанскага рна Віцебскай вобл.). Гал. памяшканне ў Р. — зала пасяджэнняў магістрата (займала 2і паверх), яна служыла таксама для розных урачыстых актаў, тэатр. дзеяў і інш. Астатнія памяшканні займалі т.зв. ізбы (у іх праходзіў разбор спраў пад кіраўніцтвам войта), канцылярыя, гар. казна, архіў і інш. Частка памяшканняў Р. (падвалы, першыя паверхі) адводзіліся пад крамы, склады (Гродна, г. Драгічын, г.п. Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобл.) і інш. памяшканні, дзе захоўвалі цэхавыя харугвы. Часам у Р. праходзілі пасяджэнні судоў (Брэст, гарады Кобрын Брэсцкай, Полацк Віцебскай, Слуцк Мінскай абласцей). У 17—18 ст. Р. барочнага тыпу мелі шмат’ярусную вежу, якая завяршалася купалам ці шпілем (Віцебск, Магілёў, Шклоў); вядомы Р. і без вежаў (г. Маладзечна Мінскай, г.п. Шарашова Брэсцкай абласцей). У стылі класіцызму былі Р. ў Гродне і Мінску, з рысамі несапраўднай готыкі — у Чачэрску. Накрывалі Р. пляскатай чырв. дахоўкай, па цэнтры даху ставілі пазалочаныя ці пасярэбраныя вятранікі (флюгеры). Інтэр’еры ўпрыгожвалі шыкоўныя кафляныя печы. Цяпер кожная захаваная Р. з’яўляецца аб’ектам гіст.культ. спадчыны, неад’емнай ч. гіст. цэнтра горада.
Літ:. Чантурня В.А. Мсторня архнтектуры Бёлоруссмн. Т. 1. 3 нзд. Мн„ 1985; Сергачев С.А. Белорусское народное зодчество. Мн., 1992. С.А.Сергачоў. РАТЧ Васіль Фёдаравіч (28.10.1816— 14.1.1870), ваенны дзеяч, гісторык. Ген.маёр (1860). Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1837), дзе пазней выкладаў. 3 1860 загадваў палігоннымі заняткамі артылерыі Асобнага гвардз. корпуса. 3 1864 пам. нач. артылерыі Віленскай ваен. акругі; па даручэнні М.М.Мураўёва складаў «Звесткі пра польскі мяцеж 1863 г. ў ПаўночнаЗаходняй Расіі». Меў доступ да ўсіх сакрэтных следчых матэрыялаў і мог сам распытваць вязняў. У 1869 выйшаў у адстаўку і праца засталася незавершанай. У 1867—68 надрукаваны «Уводзіны» і 2 першыя тамы. Праца напісана ў афіцыёзным духу, змяшчала каштоўныя матэрыялы пра рэв. светапогляд і паліт. праграму К.Каліноўскага. Архіў Р., у т.л. неапублікаваныя фрагменты «Звестак...», захоўваецца ў Рас. нац. бцы ў С.Пецярбургу.
Тв:. Сведенмя о польском мятеже 1863 г. в СевероЗападной Росснн. Т. 1—2. Вмльна, 1867—68; 3 «Сведенмй» В.Ф.Ратча // Каліноўскі К. За нашую вольнасць: Тв., дак. Мн., 1999. ГВ.Кісямў.
РАТШТЭЙН Фёдар Аронавіч (26.2.1871, г. Каўнас, Літва — 30.8.1953), савецкі гісторык, дыпламат. Акад. AH СССР (1939). У 1890—1920 у эміграцыі ў Вялі
рауля 373
кабрытаніі. 3 1895 чл. англ. С.д. федэрацыі, з 1911 адзін з лідэраў левага крыла Брыт. сацыяліст. партыі. Удзельнічаў у стварэнні кампартыі Вялікабрытаніі (1920). У 1920—23 паўнамоцны прадстаўнік РСФСР у Іране. У 1922— 26 правадз. чл. Сацыялістычнай (з 1924 — Камуніст.) акадэміі. У 1923—30 адказны рэд. час. «Международная жнзнь». У 1924—25 дырэктар Інта сусв. гаспадаркі і сусв. палітыкі. У 1927—45 чл. гал. рэдакцыі Вял. Сав. Энцыклапедыі. Працы па гісторыі рабочага руху, каланіяльнай палітыкі і міжнар.