• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ярж. інт кінематаграфіі (1952). Першы фільм — «Зямля і людзі» (1956). Мастацтву Р. ўласцівы лірызм, імкненне да спасціжэння ўнутр. свету герояў праз побытавыя калізіі: «Справа была ў Пянькове» (паводле С.Антонава, 1958), «Дажывём да панядзелка» (1968, Дзярж. прэмія СССР 1970), «Белы Бім Чорнае вуха» (паводле Г.Траяпольскага, 1977, Ленінская прэмія 1980), «Эскадрон гусар лятучых» (1980), «3 жыцця Фёдара Кузькіна» (2 серыі, 1989). Значнае месца ў творчасці займала тэма Вял. Айч. вайны: «Майскія зоркі» (паводле навел Л.Ашкеназі, 195.9; сумесна з Чэхаславакіяй), «На сямі вятрах» (1962), «А зоры тут ціхія...» (паводле Б.Васільева, 1972, Дзярж. прэмія СССР 1975).
    Літ.: Зоркнй А. С.Ростоцкніі: Портрет режнссера. М., 1982.
    РАСТбЧНЫ СТАНОК, тып металарэзнага станка, на якім расточваюць адтуліны разцом ці інш. інструментам.
    На гарызантальнаР.с. з гарыз. шпііідэлем алрацоўваюць адгуліны з дакладнымі адлегласцямі паміж восямі ў дэталях складанай формы, а таксама робяць свідраванне, зенкераванне, рассвідроўванне, фрэзераванне адту
    лін, абточванне тарцоў дэталей і наразанне разьбы. КаардынатнаР.с. з верт. шпіндэлем мае павышаную жорсткасць і забяспечаны дакладнымі вымяральнымі прыладамі, што дазваляе апрацоўваць адгуліны з асабліва дакладнымі адлегласцямі паміж восямі. АлмазнаР.с. лрызначаны для тонкага аддзелачнага расточвання адгулін алмазнымі ці цвердасплаўнымі разцамі пры высокіх скарасцях рэзання, малых падачах і глыбінях рэзання. Спецыялізаваныя Р.с. выкарыстоўваюць для апрацоўкі падобных па канфігурацыі, але розных па памерах загатовак.
    РАСТР (ад ням. Raster граблі), 1) у о п т ы ц ы — рашотка, паверхня з дробнымі лінзамі, адтулінамі, шчылінамі ці інш. для струкгурнага пераўгварэння накіраванага на яе светлавога ггучка. Гл. таксама Растравыя аптычныя сістэмы. 2) У паліграфіі — празрыстая аснова з лініямі, штрыхамі і інш. для фотамех. ўзнаўлення паўтонавых відарысаў пры афсетным друку, высокім друку і глыбокім друку. 3) У т э лебачанні — святлівы прамавугольнік на экране тэлевізара, створаны радкамі тэлевізійнай разгорткі аднаго поўнага кадра.
    РАСТРАВЫЯ АГІТЫЧНЫЯ СІСТЙМЫ, клас аптычных сістэм з вял. колькасцю дробных адтулін, лінзаў, люстэркаў, прызмаў і інш. элементаў, размешчаных на агульнай паверхні (гл. Растр).
    Растры: I — лінейны; 2 — двухлінейны; 3 — рамбічны; 4 — карэньчыкавы; 5 — кантактавы; 6 — для глыбокага друку.
    Адрозніваюць рэгулярныя і нерэгулярныя Р.а.с. Рэгулярныя сістэмы бываюць лінейныя (растр з паралельных ліній), радыяльныя (элементы «разбягаюцца» прамянямі з агульнага цэнтра), кальцавыя (угвараюцца кальцавымі зонамі) і інш. Найб. пашыраны Р.а.с. з пастаянным перыядам чаргавання элементаў на агульнай плоскасці. Выкарыстоўваюцца ў
    паліграфіі, высокаскарасной кіназдымцы, аб’ёмнай фатаграфіі, рэнтгенаграфіі і інш.
    РАСТРАВЫЯ ГРАФІЧНЫЯ СІСТ^МЫ, комплекс апаратнапраграмных сродкаў увядзення, апрацоўкі, захоўвання і ўзнаўлення агггычных відарысаў.
    Зыходны 2мерны відарыс дыскрэтызуецца з дапамогай растравага сканера і пераўтвараецца ў лічбавы відарыс у выглядзе матрыцы элементаў (пікселаў). Для каляровых відарысаў дадаткова праводзіцца колерадзяленне і фарміруюцца асобныя матрыцы для кожнага з асн. колераў. Для такога пераўтварэння 3мерных відарысаў найб. пашыраны метад сячэння зыходнага аб’екта паралельнымі плоскасцямі і фарміравання паслядоўнасці 2мерных матрыц, а таксама метад 2мернага растравага ўвядзення эквівалентных светлавых ліній на паверхні аб’екта. Выкарыстоўваюцца ў сістэмах тэхн. зроку ў робататэхніцы, медыцьше, паліграфіі, лёгкай прамсці і інш. Гл. таксама Лічбавая апрацоўка відарысаў.
    На Беларусі Р.г.с. распрацоўваюцца ў Інце тэхн. кібернетыкі Нац. АН, БДУ, Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектроНІкі і інш. В.К.Ерахавец.
    «РАСТРАПАДКА», бел. нар. танец. Муз. памер 2/4, тэмп жвавы. Назва ад растрапаць, трапаць. Выконваецца пад песню. Mae сольны імправіз. харакгар; кожны танцор імкнецца найлепш паказаць свае здольнасці. Зафіксаваны ў 1930я г. ў беларусаў Лудзенскага пав. (цяпер Лудзенскі рн, Латвія).
    Л.К.Алексютовіч.
    РАСТРАПОВІЧ Мсціслаў Леапольдавіч (н. 27.3.1927, Баку), расійскі віяланчэліст, дырыжор, педагог. Нар. арт. СССР (1966). Ганаровы чл. Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1961), Нац. акадэміі «СантаЧэчылія» ў Рыме, Франц. акадэміі прасторавых мастацтваў і інш. Скончыў Маск. кансерваторыю (1946, кл. віяланчэлі ў С.Казалупава, кл. кампазіцыі ў В.ІПабаліна, кл. інструментоўкі ў Дз.Шастаковіча), у 1948—74 выкладаў у ёй (з 1960 праф.), адначасова з 1961 — у Ленінградскай кансерваторыі. 3 1950х г. вёў канцэртную дзейнасць як віяланчэліст, у т.л. на Беларусі. У 1962—74 дырыжор, у т.л. ў Вял. тры ў Маскве. 3 1974 за мяжой (у 1978—90 Р. і яго жонка V.Вішнеўская былі пазбаўлены грамадзянства СССР). У 1977—94 узначальваў Нац. сімф. аркестр ЗША (Вашынгтон). Р. пашырыў межы віяланчэльнага мастацтва. Ягб выкананне адметнае маштабнасцю, драматызмам, эмацыянальнасцю, інтэлектуальнасцю і глыбінёй разумення аўтарскай задумы. У рэпертуары класічныя, a таксама творы выдатных кампазітараў 20 ст., болыйасць з якіх прысвечана яму і ўпершыню ім выканана: Б.Брытэна, Р.Гліэра, А.Жаліве, М.Мяскоўскага, С.Пракоф’ева, Л.Піпкава, У.ПІстана, Л.Фоса, A. і К. Хачатуранаў, Б.Чайкоўскага. Шабаліна, Шастаковіча, А.Шнітке, Р.Шчадрына і інш. Выступаў у ансамблі з буйнейшымі музыкантамі свету. Дырыжыраваў вядомымі сімф. аркестрамі свету. Арганізатар Сусв. кангрэса віяланчэлістаў (1997, С.Пецярбург). Першыя прэміі Усесаюзнага
    РАСТЭРМІНОЎКА 367
    конкурсу музыкантаў (1945, Масква), Міжнар. конкурсу імя Г.Вігана (1950, Прага). 3 1970х г. праводзіцца Міжнар. конкурс імя Р. (Парыж). Дзярж. прэмія СССР 1951. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэміі Расіі 1991, 1995.
    Літ:. Г айдамовмч Т.А. Мстнслав Росгроповнч. М., 1969; X е н т о в a С.М. Ростроповнч. СПб., 1993; ГрумГржнмайло Т.Н. Ростроповнч н его современнлкн. М., 1997. Н.В.ІПпянёва.
    РАСТРАТА, гл. ў арт. Прысваенне або растрата.
    РАСТРЫРАВАННЕ, працэс ператварэння тонавага відарыса ў растравы. Робіцца пры дапамозе праекцыйнага і кантакгнага растраў або элекгронным спосабам. У выніку Р. атрымліваецца мікранггрыхавы відарыс, які складаецца з маленькіх, розных па памерах кропак з аднолькавымі адлегласцямі паміж іх цэнтрамі. Участкі яго з больш буйнымі кропкамі выглядаюць цямнейшымі (цёмныя тоны), з дробнымі — святлейшымі (светлыя тоны).
    Пры Р. з праекцыйным растрам ён змяшчаецца ў рэпрадукцыйным фотаапараце паміж фотаматэрыялам і аб’ектывам. Пры фатаграфаванні прамяні святла ад арыгінала лраходзяць праз аб’ектыў, на растры расшчапляюцца на асобныя элементы (кропкі) 1 ствараюць на фотаматэрыяле адпаведны відарыс. Пры Р. з кантактным растрам ён знаходзіцца ў кантакце з фотаслоем з аднаго боку і з тонавым негатывам або дыяпазітывам — з другога. Святло, праходзячы праз растр, разбіваецца на асобныя светлавыя пучкі рознай яркасці, якія ўтвараюць на святлоадчувальным матэрыяле кропкі розных памераў. Пры электронным Р. тонавы відарыс ператвараецца ў мікраштрыхавы пры дапамозе разгорткі і пры фарміраванні імпульсных сігналаў у электронным вылічальным прыстасаванпі, якое кіруе святлозапісвальным прыстасавапнем, У аўтаматызаваных сістэмах электроннай перапрацоўкі ілюстрацый Р. адбываецца па сігналах растравых працэсараў пры вывадзе растравых відарысаў на лазерныя прынтэры і экспануючыя прыстасаванні.
    У.М.Сацута.
    лася). У 1716 па запрашэнні Пятра I прыехаў у Пецярбург для выканання скульпт. і арх. работ, стварэння садоў, фантанаў, тэатр. механізмаў, дэкарацый і навучання гэтаму рус. майстроў. Фактычна працаваў у галіне скульптуры. Барочную параднасць і пышнасць, імкненне перадаць фактуру матэрыялу спалучаў з праўдзівасцю і пераканаўчасцю характарыстыкі мадэлі: партрэты А.Д.Меншыкава (1716—17), Пятра I (1723), невядомага (магчыма, аўтапартрэт, 1732), Ганны Іаанаўны з арапчонкам (1733—41). Аўтар коннай статуі Пятра 1 у Пецярбургу (1743—44, устаноўлена ў 1800 перад Інжынерным замкам). Удзельнічаў у афармленні Вял. каскада ў Пецяргофе (маскароны і інш., 1721—23), у стварэнні мадэлі Трыумфальнага стаўпа ў гонар Пятра I і Паўн. вайны (пачаты ў 1721).
    Літ:. A р х н п о в Н.Й., Р а с к н н А.Г. Бартоломео Карло Растреллн, 1675—1744. Л.; М., 1964; Петмнова Е.Ф. Бартоломео Карло Растреллн. Л., 1979.
    РАСТРФЛІ (Rastrelli) Варфаламей Варфаламеевіч (Барталамео Франчэска; 1700, Парыж — 1771), расійскі архітэктар, прадстаўнік рус. барока сярэдзіны 18 ст. Па паходжанні італьянец. Сын Б.К.Растрэлі. У 1716 прыехаў з бацькам у Пецярбург. Вучыўся за мяжой, магчыма, у Італіі (паміж 1725—30). У 1730— 63 прыдворны архітэктар. Раннія пабудовы блізкія рус. архітэктуры 1й пал. 18 ст. (палацы Бірона ў Рундале, 1736— 40, і Елгаве, 1738—40, абодва Латвія). Традыцыі архітэктуры еўрап. барока пераасэнсаваны Р. пад уплывам рус. нац. маст. культуры. Для пабудоў характэрны прасторавы размах арх. ансамбля, выкарыстанне званіц, купалоў, ганкаў, тонкіх калонак і інш.; расфарбоўка сцен, пазалота, расл. матывы ў дэкоры (Андрэеўская царква ў Кіеве, праект 1747, пабудавана ў 1748—67 арх. І.Мічурыным). У 1747—52 будаваў Вял. па
    лац у Петрадварцы. Творы 1750—60х г. набылі большую пластычнасць, рэльефнасць арх. форм, складаны рытм каланад, прасторавы размах у іх спалучаецца з выразнасцю аб’ёмаў, строгасцю планаў: Вял. (Кацярынінскі) палац у Пушкіне, палацы Варанцова (1749—57), Строганава (1752—54) у Пецярбургу і
    інш. Магутнасцю і веліччу вылучаюцца rap. ансамблі Смояьнага манастыра і Зімняга палаца ў Пецярбургу.
    Літ.: Д е н м с о в Ю.М.. П е т р о в А.Н. Зодчмй Растреллн. Л., 1963; Овсянннков Ю. Ф.Б.Растреллн. Л.. 1982.
    РАСТЭРМІНбЎКА, 1) спосаб аплаты тавараў або паслуг, пры якім плацяжы ажыццяўляюцца не ў поўнай суме іх кошту, а па частках. Пры Р. плацяжу паміж контрагентамі ўзнікаюць крэдытныя абавязацельствы. У цывільным праве Рэспублікі Беларусь Р. найб. пашырана пры продажы рознічных тавараў у крэдыт. 2) У цывільным працэсуальным заканадаўстве суд, які пастанавіў рашэнне, правамоцны па заяве асоб, што ўдзельнічаюць у справе, зыходзячы з матэрыяльнага становішча бакоў або інш. акалічнасцей, растэрмінаваць або адтэрмінаваць выкананне рашэння. Такія заявы разглядаюцца ў суд. пася
    Растрыраванне: a — у высокім друку; б — у плоскім; в — у глыбокім; 1 — тонавы арыгінал; 2 — друкарскія формы; 3 — адбіткі.
    РАСТР&ЛІ (Rastrelli) Барталамео