Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
орыях лічбавай апрацоўкі сігналаў, маркаўскіх мадэлей, моваўтварэння і ўспрымання мовы чалавекам. Выкарыстоўва
ецца ў сістэмах штучнага інтэлекту як натуральнамоўны інтэрфейс чалавека і машыны, сістэмах кіравання, камп’ютэрнай тэлефаніі, тэлеф. дыялогавых інфармацыйнадаведачных сістэмах, сістэмах аховы баз даных («галасавы ключ»), дыспетчарскіх сістэмах кіравання паветр. і наземным транспартам і інш.
На Беларусі даследаванні па праблемах Р.м. вядуцца з сярэдзіны 1960х г. у Інце тэхн. кібернетыкі Нац. АН, БДУ, Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваны сінтэзатары бел. і рус. моўнага ўзнаўлення друкаванага тэксту, шэраг прыкладных тэхналогій з выкарыстаннем сістэм распазнавання і сінтэзу мовы.
Лйя.:йскуссгвеннй ннтеллект: Справ.. М., 1990. Кн. 1. С. 95—139. Б.М.Лабанаў.
РАСПАЛУБКА ў архітэктуры, частка скляпення, утвораная перасячэннем яго дзвюх узаемна перпендыкулярных цыліндрычных паверхняў. Робіцца пры размяшчэнні верхняй кропкі пра
Распалубка.
ёмаў (аконных, дзвярных, нііпаў і інш.) вышэй за пяту асн. скляпення. Р. ўтвараюць малыя скляпенні, радыус якіх вызначаецца шырынёй праёма.
З'явіліся ў раманскіх і гатычных збудаваннях. У бел. культавай архітэктуры вядомы з 16 ст. ў 1 і 3нефавых храмах. Значна пашыраны ў 17—18 ст. Вядомы таксама ў помніках грамадз. архітэктуры 18 ст. Часам Р. ўпрыгожвалі размалёўкай (касцёл кармелітаў у г.п. Ружаны Пружанскага, Троіцкі касцёл у г. Косава Івацэвіцкага рнаў Брэсцкай вобл. і інш.). С.А. Сергачоў.
РАСПАРАДЖ^ННЕ ў п р а в е, 1) адно з правамоцгваў уласніка рэчаў, якое дазваляе ўключаць яго ў эканам. абарачэнне праз ажыццяўленне такіх распараджальных здзелак, як купляпродаж, пастаўка, дарэнне і інш. У выніку актаў Р. маёмасцю ажыццяўляецца яе адчужэнне, перадача ў часовае валоданне ці карыстанне інш. асобе, у залог, здача на захоўванне і г.д. Р. вызначае юрыд. лёс рэчаў, г.зн. або спыняецца, або прыпыняецца на яе права ўласнасці. 2) Адзін з відаў падзаконных актаў: уладны акт органа кіравання ў рамках яго кампетэнцыі, што мае абавязковую сілу для фіз. і юрыд. асоб, якім Р. адрасавана. Можа быць агульнага, працяглага
360 РАСПАЎСЮДЖВАННЕ
або разавага дзеяння для канкрэтнага выпадку.
РАСПАЎСКІДЖВАННЕ РАДЫЁХВАЛЬ, працэс перадачы эл.магн. хваль радыёдыяпазону ў розных асяроддзях. У натуральных умовах адбываецца ў атмасферы і тоўшчы Зямлі, а таксама ў касм. прасторы. Радыёхвалі могуць распаўсюджвацца прамалінейна, агінаць выпуклую паверхню Зямлі, адбівацца ад іанасферы і інш.
У аднародным асяроддзі Р.р. прамалінейнае з пастаяннай для дадзенага асяроддзя скорасцю (свабоднае Р.р.). Блізкім да свабоднага з’яўляецца Р.р. у касм. прасторы. На Р.р. у атмасферы і тоўшчы Зямлі істотна ўплываюць іх элекградынамічныя ўласцівасці, крывізна зямной паверхні і няроўнасці яе рэльефу. Крывізна зямной паверхні і яе няроўвасці абумоўліваюць дыфракцыю радыёхваль, істотную для звьппдоўпх і доўгіх радыёхваль (гл. Радыёчастоты). Уплыў атмасферы абумоўлены наяўнасцю ў яе верхніх слаях плазмы і паглынальных рэчываў, напр., вадзяной пары і кіслароду. Кароткія радыёхвалі мнагакратна адбіваюцца ад іанасферы і могуць дасягаць любога пункта Зямлі, 3 такім адбіццём радыёхваль звязана таксама заміранне радыёсігкалаў, абумоўленае нестацыянарнасцю шчыльнасці эл. зарадаў ;і іанасферы. Дл4 метровых і дэцыметрбвых хваль іанасфера практычна празрыстая і яны выкарыстоўваюцца для радыёсувязі з лятальнымі апаратамі паза межамі іанасферы. На гэтых хвалях выяўлена таксама радыёвыпрамяненне ад пазаземных крынш (гл. Радыёастраномія).
Літ:. Долуханов М.П. Распространенме радаоволн, 4 нзд. М., 1972; Черный Ф.Б. Распространенме радаоволн. 2 нзд. М., 1972; Черенкова Е.Л., Чернышев О.В. Распространенне радноволн. М., 1984.
А.А.Кураеў.
РАСПЛЕЦІН Аляксандр Андрэевіч (25.8.1908, г. Рыбінск Яраслаўскай вобл., Расія — 8.3.1967), расійскі вучоны і канструкгар у галіне радыётэхнікі і электронікі. Акад. AH СССР (1964, чл.кар. 1958). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Ленінградскі эл.тэхн. інт (1936). 3 1930 у розных НДІ, праектных аргцыях і ўстановах AH СССР. Навук. працы па радыётэхніцы, электроніцы і стварэнні тэлевіз. апаратуры. Дзярж. прэмія СССР 1951. Ленінская прэмія 1958.
РАСПОРНАЯ СІСТЭМА ў будаўнічай механіцы, сістэма (канструкцыя), у якой пад дзеяннем верт. наірузкі ўзнікаюць верт. і гарыз. рэакцыі апор (распор). Да Р.с. адносяцца аркі (без зацяжак), вісячыя сістэмы, рамныя канструкцыі (гл. Рама ў будаўніцтве), некаторыя прасторавыя сістэмы (напр., скляпенні, купалы) і інш. У такіх сістэмах робяць моцны і трывалы падмурак і ўмацоўваюць контрфорсамі.
РАСПЎЦІН Валянцін Рыгоравіч (н. 15.3.1937, г.п. УсцьУда Іркуцкай вобл., Расія), рускі пісьменнік, публіцыст. Герой Сац. Працы (1987). Скончыў Іркуцкі унт (1959). Да 1966 на журналісцкай рабоце. Друкуецца з 1961. Прадстаўнік
т.зв. вясковай прозы. У цэнтры аповесцей «Апошні тэрмін» (1970), «Развітанне з Мацёрай» (1976, фільм «Развітанне», 1986) трагічныя лёсы «сыходзячай» вясковай Русі, рэзкае проціластаўленне вобразаў сялянак, захавальніц нац.духоўных традыцый, тыпам напаўсяляннапаўтараджан, што страцілі карані; горыч ад уздзеяння тэхн. цывілізацыі на прыроду. Роздум над праблемай часу і месца чалавека ў ім у аповесці «Жыві і помні» (1974, Дзярж. прэмія СССР
1977; опера К.Волкава). У аповесці «Пажар» (1985, Дзярж. прэмія СССР 1987) з болем паказаны трыумф «бескаранёвых» герояў. Аўтар аповесці «Грошы для Марыі» (1967), збкаў апавяданняў «Край каля самага неба» (1966), «Век жыві — век любі» (1982), серыі апавяданняў пра сучаснасць, у т.л. «У тую ж зямлю...» (1996), кн. публіцыстычных артыкулаў «Расія: дні і часы» (1993), кн. нарысаў, інтэрв’ю, рэцэнзій «Што ў слове, што за словам?» (1987) і інш. Яго творам уласцівы глыбіня паказу жыцця, яркасць характараў, вастрыня пастаўленых праблем. Апавяданні «Васіль і Васіліса», «Урокі французскага» экранізаваны. П’есы паводле твораў Р. ставіліся на Беларусі: «Апошні тэрмін» — у Тры юнага гледача (1977), Магілёўскім абл. тры драмы і камедыі (1979), Дзярж. рус. тры (1980), «Грошы ддя Марыі» — у Гродзенскім абл. драм. тры, Магілёўскім абл. драм. тры (абодва 1978), «Жыві і помні» — у Гомельскім абл. драм. тры (1980). На бел. мову аповесці «Жыві і помні» і «Пажар» пераклаў М.Дубянецкі, апавяданне «Рудольфіо» — Т.Мартыненка.
Тв.: йзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1990; Повестн. Мн., 1989; Бел. пер. — Жыві і помні. Мн., 1982.
Літ.: Шапошннков В.Н. Валентан Распутнн. Новоснбнрск, 1978; Т ы ч ы н a М. ГІатрэба літаратуры // Полымя. 1982. № 12; Лапченко А.Ф. Человек н земля в русской соцнальнофнлософской прозе 70х гг.: (В.Распутнн, В.Астафьев, С.Залыгнн). Л., 1985; Курбатов В.Я. Валентнн Распутан: Лнчность н творчество. М., 1992; Тенд н т н н к Н. Валентан Распугмн. Колокола тревогн: Очерк жнзнм м творчества. М., 1999.
А.В.Спрынчан.
РАСПЎЦІН (сапр. Н о в ы х) Рыгор Яфімавіч (1864?, 1865? ці 1872, с. Пакроўскае Яркоўскага рна Цюменскай вобл., Расія — 30.12.1916), фаварыт рас. імпе
ратара Мікалая II і імператрыцы Аляксандры Фёдараўны. Сібірскі селянін, мянушку Р. атрымаў за разгульнае жыццё. У 1904—05 набыў папулярнасць у вышэйшых колах пецярб. арыстакратыі, з 1907 пры царскім двары як «празорлівец» і цудоўны лекар«збавіцель». Р. абяцаў малітвамі вылечыць хворага на гемафілію царэвіча Аляксея і паслаць «боскую ласку» на дзярж. справы цара. Меў неабмежаваны ўплыў на царскую сям’ю, за хабар аказваў «пратэкцыі». Паводле яго парад прызначаліся і змяняліся вышэйшыя асобы дзярж. і царк. кіравання. «Распуціншчына» моцна падарвала прэстыж самадзяржаўя напярэдадні Лют. рэвалюцыі 1917. Р. забіты змоўшчыкаміманархістамі Ф.Ф.Юсупавым, У.М.Пурышкевічам і вял. кн. Дзмітрыем Паўлавічам.
Літ.: Пурншкевнч В.М. Дневнмк «Как я убнл Распугнна». М., 1990; Т р у а й я А Распутнн: Пер. с фр. Ростов н/Д., 1997.
РАСПЫЛЕНАЯ РЫФМА, рыфма, пры якой заключныя словы аднаго вершаванага радка сутучныя не толькі клаўзуле, але і двум ці больш словам другога радка. Р.р. з’явілася своеасаблівай рэакцыяй на шырокае ўжыванне ў паэзіі недакладных рыфмаў: гукавая беднасць сугуччаў у клаўзулах кампенсавалася багаццем гукавых супадзенняў у пераднаціскной частцы слоўрыфмаў і нават у цэлых радках. Прыклад Р.р. з кнігі М.Танка «Глыток вады»; збіраць сабе краскі — рыбакоў нарачанскіх: Васілікі — чайкі віталі крыкам: паралелі — пралеглі тунелі; вамі — вачэй часамі. В.П.Рагойша.
РАССВЁТ, вёска ў Пратасаўскім с/с Акцябрскага рна Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 29 км на ПнУ ад г.п. Акцябрскі, 180 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Чорныя Броды. 504 ж., 205 двароў (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, культ.спарт. цэнтр, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
РАССВЁТ, пасёлак (з 1976) у Добрушскім рне Гомельскай вобл., на аўтадарозе Гомель — Добруш. Цэнтр сельсавета і агракамбіната «Новы шлях». За 1 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Добруш, 25 км ад Гомеля. 499 ж., 178 двароў (2001). Кіслароданапаўняльная станцыя. Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
РАССВІДРОЎКА, шматлязовы металарэзны інструмент для чыставой апрацоўкі адтулін. Складаецца з рабочай часткі, шыйкі, хваставіка, мае звычайна 6—12 зубоў, што надае ёй высокую ўстойлівасць і павышаную ў параўнанні са свердлам жорсткасць. Бываюць для машыннай (выкарыстоўваюць на станках) і ручной апрацоўкі. Паводле формы адтуліны адрозніваюць цыліндрычныя, канічныя і ступеньчатыя; паводле формы зубоў — з прамымі і вінтавымі
РАССЯЛЕННЕ 361
зубамі; паводле канструкцыі — суцэльныя, зборныя і інш.
РАССЁЯННЕ МІКРАЧАСЦІЦ, фізічны працэс, пры якім узаемадзеянне часціц (атамаў, малекул, нуклонаў, атамных ядраў і інш.) вядзе да змены іх імпульсу. Пры Р.м. з невялікай энергіяй выяўляюцца іх хвалевыя ўласцівасці і працэс нагадвае рассеянне святла, пры Р.м. з высокай энергіяй — карпускулярныя ўласцівасці. Бывае пругкае і няпругкае (разам са зменай імпульсу часціц змяняюцца іх унутр. станы ці ўтвараюцца новыя часціцы).
Важнейшая' колькасная харакгарыстыка Р.м. — эфектыўнае сячэнне, вымярэнне якога дае магчымасць даследаваць унугр. структуру часціц і вывучаць законы іх узаемадзеяння (гл. Рэзерфарда формула). Класічная тэорыя Р.м. грунтуецца на законах класічнай механікі. У квантавамех. тэорыі Р.м. апісваецца матрыцай рассеяння, праз элементы якой выражаюцца вымераныя фіз. велічыні (сячэнне рассеяння, палярызацыя часціц і інпі.). Р.м. пры высокіх энергіях апісваецца метадамі квантавай тэорыі поля. I. С. Сацункевіч.
РАССЁЯННЕ НЕЙТРОНАЎ, узаемадзеянне нейтронаў з рэчывам. Бывае патэнцыяльнае (пругкае рассеянне, пры якім захоўваюцца сумарная кінетычная энергія ядра і нейтрона) і рэзананснае (нейтрон захопліваецца ядром з утварэннем састаўнога ядра). Асн. характарыстыкі вызначаюцца