• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    рухмалу (у пладах, клубнях да 70%), цэлюлозы (у сене да 30%, саломе да 70%), пратэіну (у зернебабовых да 30%, у макусе да 40%), вітамінаў А і групы В; менш тлушчаў (у зерні да 6%, зялёнай масе да 1%, найб. у насенні алейных культур — да 40%).
    РАСЛІННЫЯ РЭСЎРСЫ кампаненты жывой прыроды расл. паходжання, якія з’яўляюцца крыніцамі сродкаў існавання чалавецтва. Выконваюць сыравінную, асяроддзеахоўную і сац. функцыі. Да Р.р. адносяць лясную, лугавую, балотную і інш. расліннасці. На Беларусі (2000) лясная расліннасць займае 9,2 млн. га (44% тэр.), з іх 67,6% хвойных лясоў (58,2% хваёвых, 9,4% яловых), 4,5% шыракалістых лясоў (4% дубовых, 0,5% грабавых), 27,9% драбналістых лясоў (16,2% бярозавых, 9,4% альховых, 2,3% асінавых). Агульны запас драўніны — 1,1 млрд. м3, гадавы сярэдні прырост — 25 млн. м3. На аднаго чалавека прыпадае 0,74 га спелых лясоў і 110 м3 растучага лесу. Лугавая расліннасць пашырана на 17,2% тэр., падзяляецца на поймавую (6% пл. лугоў; найб. прадукц.), сухадольную (80%; найменш прадукц.), нізінную (14%). Каля 36% нізінных лугоў выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, даюць да 50% кармоў. Агульны запас зялёнай масы 48 млн. т, сена 8 млн. т. Балотная
    расліннасць займае 12,4% тэр., з іх 80% расліннасць нізінных балот, 14% вярховых, 6% пераходных. В.І.Шабанава.
    РАСЛІНЫ (Plantae, або Vegetabilia), аўтатрофныя арганізмы (аўтатрофы), якія валодаюць здольнасцю да фотасінтэзу, маюць шчыльныя клетачныя абалонкі з цэлюлозы, запасное рэчыва, звычайна крухмал; царства жывых арганізмаў. Царства Р. уключае 3 падцарствы: багранкі, ці чырвоныя водарасці, сапраўдныя водарасці і зародкавыя, або вышэйшыя Р. (каля 350 тыс. відаў). Большасць Р. харакгарызуецца чляненнем цела, што прыводзіць да павелічэння паверхні. Неабходнасць гэтага абумоўлена спосабам жыўлення — паглынанне з навакольнага асяроддзя газападобнага (фотасінтэз) і вадкага (вада і раствораныя ў ёй мінер. солі) кампанентаў. Для вышэйшых Р. таксама характэрна наяўнасць вял. колькасці спецыялізаваных структур (гл. Вегетатыўныя органы, Тканка і інш.). Многія важныя асаблівасці будовы Р. вызначаюцца характарам іх росту, размнажэння, спосабам рассялення. Паходжанне Р. звязана з першымі этапамі станаўлення жыцця на Зямлі, а вянец іх эвалюцыі — кветкавыя (пакрытанасенныя), якія ўзніклі ў раннюю мелавую эпоху і цяпер займаюць дамінуючае становішча ў флоры планеты. На Беларусі 163,8 Biflay сасудзістых Р., 430 мохападобных, каля 7 тыс. грыбоў, 2232 водарасцей, 477 лішайнікаў. Інтрадукавана 1,5 тыс. відаў і форм драўнінных, кустовых і больш за 5 тыс. травяністых Р. (гл. таксама Расліннасць). Без Р. немагчыма існаванне жывёл і чалавека. Зялёныя Р., якія маюць у сабе хларафіл, здольныя акумуляваць энергію Сонца, утвараюць арган. рэчывы з неарган., падтрымліваюць пастаянны састаў атмасферы (паглынаюць вуглякіслы газ і выдзяляюць кісларод). Як першасныя прадуцэнты арган. рэчываў Р. — вызначальнае звяно ў складаных ланцугах жыўлення ўсіх гетэратрофных арганізмаў (гетэратрофаў) Зямлі. Утвараюць розныя расл. згуртаванні (фітацэнозы), абумоўліваюць ландшафтную разнастайнасць планеты і неабмежаваную разнастайнасць экалагічных умоў для інш. арганізмаў. Пры непасрэдным удзеле Р. утвараюцца глеба, торф, з выкапнёвых Р. — буры і каменны вугаль. Для чалавека найб. значэнне маюць насенныя, пераважна кветкавыя Р., якія даюць ежу, вопратку, паліва, буд. матэрыялы і інш. Інтэнсіўная і не заўсёды рацыянальная дзейнасць чалавека прывяла да знішчэння натуральнай расліннасці на вял. плошчах, многія віды паставіла пад пагрозу знікнення. Таму спец. заканадаўчымі актамі, прынятымі ў большасці краін, у тл. на Беларусі, свет Р. знаходзіцца пад аховай (гл. Ахова прыроды, Ахова раслін). Вывучае Р. батаніка.
    А.А.Малажаўскі, А.У.Суднік.
    РАСЛІНЫПАРАЗІТЫ, п a р а з і т ныя р а с л і н ы, расліны, якія поўнасцю жывяцца пажыўнымі рэчывамі
    РАСОЛАЎ	357
    жывых арганізмаў. Грыбы, водарасці і бакгэрыі паразітуюць на раслінах, жывёлах і чалавеку, часта з’яўляюцца ўзбуджальнікамі інфекц. хароб. Кветкавыя Р.п. паразітуюць пераважна на вышэйшых раслінах. He маюць зялёнага лісця і каранёў (рэдукаваны ў вырастыпрысоскі). 3 дапамогай прысоскаў яны пранікаюць у раслінугаспадара і жывяцца гатовымі арган. рэчывамі. На Беларусі вядомы віды з родаў заразіха, павітуха, таемнік. Гл. таксама Паразітызм.
    І.В. Чыкілеўская.
    РАСЛІНЫПАЎПАРАЗІТЫ, паўпаразітныя расліны, расліны, якія часткова жывяцца пажыўнымі рэчывамі жывых арганізмаў, часткова здольныя да самастойнага (аўтатрофнага) жыўлення. Маюць у лісці хларафіл (магчымасць фотатрофнага жыўлення), нармальную будову ўсіх наземных органаў, недаразвітыя карані (іх канцы ператварыліся ў прысоскі). На Беларусі вядомы віды з родаў амяла, братаўка, увярэднік, цялюшнік. Гл. таксама Паразітызм. І.В.Чыкілеўская.
    РАСЛЯКбЎ Васіль Пятровіч (17.3.1921, г. Будзёнаўск Стаўрапольскага краю, Расія — 6.12.1991), рускі пісьменнік. Канд. філал. н. Скончыў Маскоўскі унт,(1950). Друкаваўся з 1950. Трылогія «Апошняя вайна» («Адзін з нас», 1962; «Апошняя вайна», кн. 1—2, 1972—73; «Раніца», 1985) пра пакаленне моладзі Вял. Айч. вайны. Аповесць «Звычайная гісторыя» (1962), раман «Віцечка» (1981) пра сучасную моладзь. Аўтар раманаў «Ад вясны да вясны» (1966), «3 чырвонага радка» (1979), апавяданняў, кн. нарысаў «Пра жыццё на зямлі» (1979) і інш.
    Тв.: Нзбр. промзв. Т. 1—2. М., 1983; Утро: Роман, рассказы. М., 1985; Последняя война: Трмлогня. М., 1987.
    РАСМУСЕН (Rasmussen) Поўль Нюруп (н. 15.6.1943, г. Эсб’ерг, Данія), дацкі паліт. і дзярж. дзеяч. Вывучаў грамадскапаліт. і эканам. навукі. Працаваў эканамістам у сістэме дацкіх прафсаюзаў. 3 1988 дэп. фолькетынга, з 1990 старшыня яго эканам. кта. 3 1987 нам. старшыні, з 1992 старшыня С.д. партыі. Са студз. 1993 прэм’ерміністр Даніі (перавыбраны ў вер. 1994 і ў сак. 1998). Садзейнічаў уступленню Даніі ў Еўрап. саюз.
    PACHA, возера на мяжы Полацкага і Ушацкага рнаў Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача, за 12 км на Пн ад г.п. Ушачы. Пл. 0,4 км2, даўж. 880 м, найб. шыр. 660 м, найб. глыб. 2,1 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 5,7 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 3—5 м (на У і ПдУ 6—9 м), пад хмызняком, на У разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на 3 і Пн сплавінныя. Пойма шыр. 10—250 м. Дно на мелкаводдзі пясчанае, глыбей сапрапелістае. Зарастае. Жывуць бабры. Упадае ручай з воз. Астроўна, выцякае ручай у воз. Салонец.
    PACHA, вёска ў Дрыбінскім рне Магілёўскай вобл., на р. Вербаўка, на скрыжаванні аўтадарог Магілёў—Мсціслаў і Дрыбін—Доўгавічы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 14 км на ПдУ ад г.п. Дрыбін, 65 км ад Магілёва. 10 км ад чыг. ст. Цёмны Лес. 1008 ж., 326 двароў (2001). Хлебапякарня. Сярэдняя і дапаможная школы, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: касцёл (1819), сядзіба (19 ст.).
    Вядома з 14 ст. як горад. У 1430 уладанне кн. Свідрыгайлы, у 1499 — мсціслаўскага кн. М.Жаслаўскага. У пач. 16 ст. пав. горад Мсціслаўскага княства. У 1753—73 існавала езуіцкая місія. 3 1772 у Рас. імперыі, належала АМ.Пацею, М.Ф.Еліяшэвічу, Спыткову. У 1784 мяст. Чавускага пав. Магілёўскай губ., 218 ж., 65 двароў, школа, царква, касцёл (згарэў у 1804). У 1861 цэнтр воласці, 638 ж., 93 двары. У 1897 у Р. 931 ж., 137 двароў, 2 конныя крупадзёркі, вадзяны млын з сукнавальняй, паштоватэлегр. аддз., царк.прыходская школа, царква, касцёл, сінагога, 3 яўр. малітоўныя дамы. багадзельня, 39 крам, 2 карчмы; у 1909 — 1336 ж., 320 дамоў. 3 1919 у Гомельскай, з 1922 у Смаленскай губ. РСФСР. 3 1924 у БССР, цэнтр сельсавета і Расненскага раёна, з 1931 у Мсціслаўскім, з 1935 і з 1989 у Дрыбінскім, у 1959—89 у Горацкім рнах. У 1940 — 986 ж., 216 двароў. У Вял. Айч. вайну ў Р. створаны лагер смерці. дзе ням. фашысты загубілі 800 чал., у 1943 спалілі 109 дамоў, забілі 410 ж. У 1990 пабудаваны пасёлак для перасяленцаў з тэрыторый, забруджаных у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. В.М.Князева.
    PACHA, вёска ў Раснянскім с/с Камянецкага рна Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 33 км на 3 ад г. Камянец, 54 км ад Брэста, 2,5 км ад чыг. ст. ВысокаЛітоўск. 836 ж., 295 двароў (2001). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслутоўвання, аддз. сувязі. СвятаФёдараўская царква. Помнік архітэктуры: касцёл св. Ганны (1744).
    PACHA, вёска ў Сенненскім рне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 21 км на ПдУ ад г. Сянно, 77 км ад Віцебска, 1,5 км ад чыг. ст. Камарова. 162 ж., 77 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    РАСНЕНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Беларусі ў 1924—31. Утвораны 17.7.1924. Цэнтр — в. Расна (цяпер у Дрыбінскім рне Магілёўскай вобл.). Уключаў 9 сельсаветаў. 8.7.1931 скасаваны, тэрьггорыя перададзена ў Горацкі, Мсціслаўскі і Чавускі рны.
    РАСНІЧНЫЯ ІНФУЗбРЫІ (Ciliata), клас прасцейшых тыпу інфузорый. 5 падкл.: кругараснічныя інфузорыі, роўнараснічныя інфузорыі, спіральнараснічныя інфузорыі, этнадыніяморфы і ханатрыхі (Chonotricha). Каля 6,5 тыс. відаў. Жывуць пераважна ў прэсных і марскіх водах, паасобна і калоніямі, некат. здоль
    ныя прымацоўвацца да субстрату; састаўная ч. планктону і бентасу. Многія віды — паразіты, некат. — пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб жывёл і чалавека.
    Даўж. да 3 мм. У адрозненне ад сысучых інфузорый цела большасці відаў Р.і. на ўсіх стадыях жыццёвага цыкла ўкрыта раснічным покрывам (адсюль назва). Форма і афарбоўка цела разнастайныя, шмат бясколерных форм. Кормяцца бакгэрыямі, водарасцямі, дэтрытам, ёсць драпежнікі. Размнажэнне бясполае і палавое. А.М.Петрыкаў.
    РАСНІЧНЫЯ ЧЭРВІ, турбелярыі (ТйЛеІІагіа), клас шіоскіх (пляскатых) чарвей. 2 падкл., 11 (12) атр., каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных водах усіх шырот (у трапічных лясах трапляюцца наземныя формы). Свабоднажывучыя, пераважна донныя формы. Асобныя віды — паразіты беспазваночных (ігласкурых, малюскаў, ракападобных і інш.).
    Даўж. ад доляў міліметра да 60 см. Цела двухбаковасіметрычнае, укрыта раснічным эпітэліем (адсюль назва). Поласць цела запоўнена парэнхімай. Большасць відаў — драпежнікі. Гермафрадыты. Развіццё палавое, прамое або з метамарфозам, у некат. — бясполае, дэяленнем.
    Літ:. Нванов АВ., Мамкаев Ю.В. Ресннчные червн (TurbeIlaria), нх пропсхожденне н эволюцня. Л., 1973; Жмзнь жмвотных. Т. 1. 2 мзд. М„ 1987; III а р о в a М.Х. Зоологня беспозвоночных. М., 1999.
    Раснічныя чэрві: 1 — юнгія; 2 — біпаліум; 3 — псеўдацэрас.
    РАСбЛАЎ Міхаіл Міхайлавіч (н. 9.10.1948, в. Кручполле Рагачоўскага рна Гомельскай вобл.), рускі пісьменнік, вучоны. Акад. Рас. акадэміі славеснасці (1998). Др юрыд. н. (1991), праф. (1994). Скончыў Маскоўскі унт (1972).
    358 РАСОНА
    3 1978 працаваў у Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, з 1981 у Бабушкінскім райкоме КПСС Масквы, з 1986 у Інце марксізмуленінізму, з 1988 у ЦК КПСС, Вярх. Савеце СССР, ва ўрадзе Расіі, у 1993—98 нам. старшыні Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Расіі, адначасова з 1992 заг. кафедры Маскоўскай юрыд. акадэміі. У раманах «Выканаўца» (1994), «Цяжкае раздарожжа» (1996), «Жнівеньскі зарапад» (1998), «На зямлі белых рос» (1999), «Сімвал маці» (2000) асэнсаванне некат. аспектаў гіст. развіцця сучаснай Расіі, падрабязнасці распаду СССР. Аўтар збкаў прозы, паэзіі, драматургіі «Не забі» (1993), «Вершы і апавяданні» (1995), «Дрэва дабра і зла» (1996), «Мне прыснілася канюшына» (1997), «Граф Александрэ» (1999) і інш. Ініцыятар многіх гуманітарных акцый, у т.л. па адкрыцці карціннай галерэі ў г. Рагачоў, уклаў асабістыя сродкі ў будва царквы ў в. Ціхінічы. С.С.Лаўшук.
    РАСОНА, Расонскае возера, возера ў Расонскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Нешчарда, на паўд.зах. ускраіне г.п. Расоны. Пл. 2,38 км2, даўж. 2,37 км, найб. шыр. 1,73 км, найб. глыб. 3,3 м, даўж. берагавой лініі 7,42 км. Пл. вадазбору 30,8 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 2—6 м, участкамі да 1 м, разараныя, на ПдЗ пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі сплавінныя. Пойма шыр. 80—500 м, забалочаная, парослая хмызняком. У цэнтры возера востраў пл. 1 га. Дно сапрапелістае, у прыбярэжнай ч. пясчанае. Моцна зарастае. Эўтрофнае. Мінералізацыя вады каля 190 мг/л, празрыстасць 0,8 м. Упадаюць 4 ручаі, выцякае р. Расонка.
    РАСОНСКААСВЕЙСКАЯ ПАРТЫ
    ЗАНСКАЯ ЗОНА ўВялікую А й чынную вайну, тэрыторыя на Пн Віцебскай вобл., якую кантралявалі партызаны. Утварылася ў 1942 у выніку баёў (у т.л. Расонскага бою 1942) па вызваленні партызанамі ад ням.фаш. захопнікаў тэр. Расонскага, Асвейскага, ч. Дрысенскага і Полацкага рнаў. Да вясны 1943 пл. 5 тыс. км2. Вызваленая тэрыторыя стала часткай партыз. краю, ство