Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ранага бел., латыіпскімі і рус. партызанамі на сумежжы Беларусі, Латвіі і Расіі (10 тыс. км2, больш за 100 тыс. чал.). Зону абаранялі партыз. фарміраванні гэтых рэгіёнаў. На тэр. зоны базіраваліся падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, была адноўлена сав. ўлада, працавалі хлебапякарні, млыны, прамысл. майстэрні, выдаваліся раённыя газеты; падтрымлівалася сувязь з сав. тылам, дзейнічалі аэрадромы і пасадачныя пляцоўкі. Партызаны пастаянна праводзілі дыверсіі на камунікацыях Bopara, у т.л. ў час «рэйкавай вайны», аперацыі па разгроме яго гарнізонаў. Ням. фашысты з мэтай ліквідацыі зоны часта
праводзілі карныя аперацыі (№ 12, 13, 14, «Пантэра», «Заяцбяляк», «Зімовае чараўніцтва», «Генрых»,«Ота» і інш.), таму яе тэрыторыя была ператворана акупантамі ў «выпаленую зямлю». У памяць пра Р.А. п.з. насыпаны курганы каля в. Прошкі Верхнядзвінскага, Марачкова і Маторына Расонскага рнаў, пастаўлены помнікі ў Расонах, вёсках Дзёрнавічы, Новы Лад Верхнядзвінскага, Канюхова, Межна, Роўнае Поле, Сяляўшчына Расонскага рнаў Віцебскай вобл.
Літ.: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. Э.Ф.Языковіч.
РАСбНСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПДЦпбЛЛЕ ў Вялікую А й ч ы н ную вайну. Дзейнічала ў жн. 1941 — вер. 1942 у г.п. Расоны і раёне Віцебскай вобл. Аб’ядноўвала групы (болып за 100 чал.): у Расонах (38 чал., арганізатар і кіраўнік настаўнік П.М.Машэраў), вёсках Альбрэхтава (П.А.Альшанікаў), Грачушына (У.А.Яфрэменка), Клясціцы (С.П.Пархімовіч, І.М.Малахаў, Б.Я.Руба), Мілавіды (І.М.Марачкоўскі), Пірагі (У.А.Хамчаноўскі), Ражнова (М.М.Іваноў), Шалашнікі (М.Я. і П.Я. Гігелевы), Ізбішча, Роўнае Поле, Сінск, Фаміно, Юхавічы і інш. Пазней да падпольшчыкаў далучыліся чырвонаармейцы, пгго ўцяклі з палону. Узначальваў падполле кт, які наладзіў сувязі з ГарбачэваМурагоўскім, Заборскім, Межаўскім, Сельніцкім, Сакалішчанскім падполлямі, Прошкаўскім камсамольскамаладзёжным падполлем. Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, праводзілі агітац. работу, здабывалі бланкі дакументаў акупац. улад, збіралі разведданыя, рыхтавалі дыверсіі, перашкаджалі акупантам вывозіць да чыгункі нарабаваныя ў насельніцтва прадукты харчавання. Сталі ініцыятарамі разгортвання ў раёне масавага партыз. руху. Каб выратаваць сем’і ад рэпрэсій акупантаў, кіраўніцтва аргцыі распрацавала план адыходу падполыпчыкаў да партызан. Да восені 1943 амаль усе падпольшчыкі сталі партызанамі РасонскаАсвейскай партызанскай зоны. Памяць аб загінуўшых падпольшчыках увекавечана ў мемар. комплексе ў Расонах, у в. Сельнікі пастаўлена стэла. Л.А.Папкоўскі.
РАС6НСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэкгуры канца 19 — пач. 20 ст. ў г.п. Расоны Віцебскай вобл. Сядзібны дом пабудаваны памешчыкам Гласкам у стылі несапраўднай готыкі на беразе воз. Расона. Мураваны будынак складанай асім. аб’ёмнапрасторавай камлазіцыі з рознавял. прамавугольных аб’ёмаў, гранёных эркераў, рызалітаў. Асн. 2павярховы аб’ём завершаны ў цэнтры высокім ступеньчатым шчытом з люкарнай, да яго паўн. боку прылягае 3ярусная вежа з поясам машыкуляў у завяршэнні, а паўд. — 1павярховы аб’ём са ступеньчатым франтонам на тарцы. Аконныя праёмы, нішы і ліштвы маюць стральчатыя, паў
цыркульныя і лучковыя арачныя завяршэнні. Фасады аздоблены рустам, аркатурай, фрызамі, гранёнымі вежачкамі з зубцамі. А.М.Кулагін.
РАСбнСКІ БОЙ 1942 у Вялікую Айчынную вайну, бой Расонскай партыз. брыгады імя Сталіна па разгроме гарнізона ням. фашыстаў (больш за 300 гітлераўцаў) у глі.Расоны Віцебскай вобл. 19 вер. Летам 1942 партызаны перарэзалі ўсе камунікацыі, пгто вялі ў Расоны, і пачалі блакаду гарнізона. Да сярэдзіны верасня разграмілі навакольныя апорныя пункгы ворага ў вёсках Клясціцы, Сакалішча, Сівошына і інш. У ноч на 19 вер. артабстрэлам умацаванняў гарнізона партызаны вымусілі гітлераўцаў са стратамі ў жывой сіле і ўзбраенні пакінуць Расоны. У гонар гэтага бою ў Расонах пастаўлены помнік.
Літ.: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990.
М.Ф.Шумейка.
Расонская сядзіба. Сядзібны дом.
РАСОНСКІ РАЁН. Размешчаны на Пн Віцебскай вобл. Утвораны 17.7.1924, скасаваны 25.12.1962, адноўлены 6.1.1965. Пл. 1,9 тыс. км2. Нас. 14,9 тыс. чал. (2000), гарадскога 36,2%. Сярэдняя шчыльн. 8 чал. на 1 км . Цэнтр — г.п. Расоны. Уключае 142 сельскія населеныя пункты, 10 сельсаветаў: Альбрэхтаўскі, Гарбачэўскі, Дварышчанскі, Заборскі, Клясціцкі, Краснапольскі, Марачкоўскі, Сакалішчанскі, Юхавіцкі, Янкавіцкі.
Тэр. раёна (б.ч.) у межах Полацкай нізіны, на У Нешчардаўскае ўзвышша. ПаверХня пераважна плоская, забалочаная, з асобнымі ўчас
РАСПАРАДЖЭННЕ 359
ткамі марэнных град, 50% яе на выш. да 125 м, 45% — 125—170 м. Найвыш. пункт 224 м (на 3 ад в. Забор’е). Нахіл паверхні з ПнУ йа ПдЗ. Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны і суглінкі, пясчанажвіровы матэрыял. Сярэдняя тра студз. 7,5 °C, ліп. 17,4 °C. Аладкаў 583 мм за год. Вегетац, перыяд 182 суг. Найб. р. Дрыса з прытокамі Свольна, Нішча, Нешчарда. Шмат азёр (27 рыбапрамысловых); найб. Нешчарда, Усвечча, Валоба, Сіньша, Расона, Дрысы, Межава, Межна, Шэвіна, Белае. Вадасховішча Клясціцкае на р. Нішча. Пераважаюць глебы с.г. угоддзяў (%): дзярновападзолістыя (55,4), дзярновападзолістыя забалочаныя (19,6), дзярновыя і дзярновакарбанатныя забалочаныя (11,8), тарфянабалотныя (10,9). Пад лесам 71% тэрыторыі. Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, альховыя. Пад балотамі 49% тэр. раёна. Найб. балотныя масівы: Заборскі Мох, Юхавіцкі Мох, Расонскі Мох, Межна. На тэр. раёна заказнікі рэсп. значэння: ландшафтныя — Сіньша, Чырвоны Бор (часткова), біял. — Фаміно. Ахоўныя тарфянікі: Вусце, Глаты, Круча Ждань.
Агульная пл. с.г. угоддзяў 32,4 тыс. га, з іх асушаных 11,5 тыс. га. На 1.1.2001 у раёне 6 калгасаў, 8 саўгасаў, 14 фермерскіх гаспадарак. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мясамалочнай жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжа, лёну, бульбы, кармавых культур. Прадпрыемствы ,буд. матэрыялаў (цэгла), дрэваапр. (піламатэрыялы, драўняны вугаль), харч. (цэльнамалочныя вырабы, казеін і інш.), кааператыўнай прамсці, лясгас. Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі: Полацк—Апочка (Расія), Дзісна—Невель (Расія), Полацк—Расоны і інш. У раёне 7 сярэдніх школсадкоў, 6 базавых (у т.л. 5 школсадкоў), 2 пач. (у тл. 1 школасадок), 2 дзіцячаюнацкія спарт., 2 муз. школы і школа мастацтваў, цэнтр пазашкольнай працы, 4 дашкольныя ўстановы, 19 клубаў, 21 бка, 3 бальніцы, паліклініка, амбулаторыя, 11 фельч.ак. пункгаў. Музей баявой садружнасці ў г.п. Расоны. Помнікі архітэктуры: паркі каля в. Двор Чарэпіта (пач. 20 ст.) і ў в. Казімірава (2я пал. 19 ст.) Гіст. помнікі: замчышча «Сокал» ва ўрочышчы Сокал, за 1,5 км ад в. Кульнёва пры зліцці рэк Дрыса і Нішча; мемарыяльны комплекс героям вайны 1812 і Вял. Айч. вайны 1941—45 г. (1991) у в. Клясціцы. Выдаецца газ. «Голас Расоншчыны».
А./.Герасімаў, Г.С.Смалякоў.
РАСбНЫ, гарадскі пасёлак, цэнтр Расонскага рна Віцебскай вобл., на беразе воз. Расона. За 170 км ад Віцебска, 45 км ад чыг. ст. Дрэтунь на лініі Полацк — Невель. Аўтадарогамі злучаны з Полацкам, Верхнядзвінскам, Невелем. 5.4 тыс. ж. (2000).
Вядомы з 1552 як вёска Расоны («7 дымоў») у складзе Полацкага ваяв. ВКЛ. Уласнасць Ф.І.Корсака. 3 1772 у Рас. імперыі ў Полацкай, з 1796 Беларускай, з 1802 Віцебскай губ. У 1877 у вёсцы 12 дымоў. Працавалі прыватныя агульнаадук. вучылішчы (з 1866 жаночае, з 1869 мужчынскае), 2 царквы, карчма. У 1905 у Вазнясенскай вол. Полацкага пав. У 1924 у Р. 135 ж., 26 двароў. У 1924—62 і з 1965 цэнтр Расонскага раёна, у 1924—30 і 1935—37 у Полацкай акрузе, з 1938 у Віцебскай вобл. 15.7.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія ў Р. і раёне загубілі 3750 чал.; дзейнічала Расонскае патрыятычнае падполле',
19.9.1942 партызаны разграмілі ў Р. варожы гарнізон (гл. Расонскі бой 1942)', цэнтр РасонскаАсвейскай партызанскай зоны. Вызвалены 12.7.1944 часцямі 2га Прыбалт. фронту ў ходзе РэчыцкаДзвінскай аперацыі 1944. У 1944—54 у Полацкай вобл. 3 14.7.1958 гар. пасёлак, у 1962—65 у Полацкім рне.
Працуюць малочны і сценавых матэрыялаў зды, прамкамбінат, лясгас, райаграпрамтэхніка, камбінат быт. паслуг; сярэдняя школа, 4 даш'кольныя ўстановы, Дом школьніка, 2 дамы культуры, 3 бкі, бальніца, 2 паліклінікі. Музей баявой садружнасці беларускіх, рускіх, латышскіх і літоўскіх партызан. Магіла ахвяр фашызму, мемар. комплекс у гонар сав. воінаў і партызан, іігго загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі: на месцах знішчэння сав. людзей у 1941—42 і расстрэлу падполылчыкаў; партызанам; у гонар партызанскіх брыгад; вызвалення раёна ад ням.фаш. захопнікаў. Помнікі архітэкгуры: царква (2я пал. 19 ст.), Расонская сядзіба.
РАСПАДАБНЕННЕ ГЎКАЎ у мовазнаўстве, тое, што дысіміляцыя.
РАСПАЗНАВАННЕ ВОБРАЗАЎ, раздзелы кібернетыкі і інфарматыкі. Вывучае і распрацоўвае спосабы, метады і сістэмы (у т.л. на аснове ЭВМ) ідэнтыфікацыі аб’ектаў (з’яў, працэсаў, жывых істот, сітуацый і інш.) або іх класіфікацыі. Працэс Р.в. заснаваны на супастаўленні прыкмет (уласцівасцей) аб’екгаў, што даследуюцца, з прыкметамі (уласцівасцямі) вядемых аб’ектаў (эталонаў, шаблонаў).
Пры рашэнні задач Р.в. выбіраецца правіла (вырашальная функцыя) на аснове істотных сукупнасцей прыкмет (літар, фігур, контураў і інш.), што складаюць вобраз аб’екта, вырашаецца клас, да якога дадзены аб’екг адносіцца. Напр., пры распазнаванні відарысаў прыкметамі могуць быць яркасці элементарных участкаў, на якія раскладзены відарыс. Работы ў галіне Р.в. складаюць аснову для распрацоўкі інфарм. тэхналогій у эканоміцы, прамсці, ваен. справе, фізіцы, геахіміі, метэаралогіі, біялогіі і медыцыне, тэхніцы і інпі.
На Беларусі работы па Р.в. вядуцца з 1960х г. у Інтах тэхн. кібернетыкі, фізікі, матэматыкі, прыкладной фізікі, прыкладной оптыкі, навук.тэхн. цэнтры «Экамір» Нац. АН, БДУ, Бел. дзярж. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Мінскім мед. інце і інш.
Літ.: Ту ДжТ., Гонсалес Р. Прннцнпы распознавання образов: Пер. с англ. М., 1978; Васнльев В.й. Распознаюшне снстемы: Справ. 2 нзд. Кмев, 1983; Т н м о х н н В.й. Прнмененне ЭВМ для решення задач распознавання образов. Л., 1983; Абламейко С.В., Лагуновскнй Д.М. Обработка нзображенлй: технологня, методы, прнмененме. Мн., 2000.
С.У.Абламейка, М.П.Савік.
РАСПАЗНАВАННЕ ВЎСНАЙ МбВЫ, раздзел кібернетыкі, які распрацоўвае тэорыю, метады, алгарытмы і камп’ютэрныя тэхналогіі аўтам. распазнавання і разумення мовы чалавека.
Грунтуецца на агульнай тэорыі распазнавання вобразаў, метадах прыкладной фанетыкі і лінгвістыкі, тэ