Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
асаблівасцямі нейтронаў: нейтрон элепранейтральны, лёгка дасягае атамнага ядра і ўзаемадзейнічае з ім ці з асобнымі нуклонамі ядра, мае ўласны магн. момант, што выклікае рассеянне на электронах атама. Гл. таксама Нейтронаграфія, Нейтронная оптыка, Нейтронная спектраскапія.
Рассвідроўкі розных тыпаў.
РАССЁЯННЕ СВЯТЛА, змена харапарыстык святла (напрамку распаўсюджвання, інтэнсіўнасці, частотнага спектра, палярызацыі) пры яго ўзаемадзеянні з рэчывам, што ўспрымаецца як няўласнае свячэнне рэчыва. Паслядоўнае апісанне Р.с. мапыма ў рамках квантавай тэорыі ўзаемадзеяння выпрамянення з рэчывам, аднак у многіх выпадках выкарыстоўваюць хвалевую тэорыю выпрамянення, паводле якой падаючая хваля ўзбуджае ў асяроддзі вымушаныя ваганні эл. зарадаў, якія
становяцца крыніцамі другасных эл,магн. хваль.
Р.с. пругкае. калі яно адбываецца без пераўгварэння частаты (гл. Рэлея закон). і няпругкае, калі частата мяняецца; кагерэнтнае, калі фаза рассеянай хвалі адназначна вызначаецца фазай падаючай хвалі, у інш, выпадках — некагерэнтнае. У змежнасці ад саставу і стану рассейвальнага асяроддзя Р.с. адбываецца на розных кампанентах. Р.с. свабодным электронам з'яўляецца пругкім, інтэнсіўнасць рассеяння ўперад і назад удвая большая, чым у перпендыкулярным налрамку, і не залежыць ад даўжыні хвалі святла. Р.с. асобным атамам вельмі залежыць ад частаты падаючага святла a : пры ш, параўнальным з частатой уласных ваганняў электронаў атама ш0, інтэнсіўнасць рассеяння прапарцыянальная ш4 (закон Рэлея); пры рэзанансе (ш = nJ Р.с. ўзрастае. Пры рассеянні малекуламі акрамя пругкага (аналагічнага атамнаму) можа ўзнікаць і няпругкае рассеянне са зрухам па частаце, інтэнсіўнасць якога на некалькі парадкаў меншая за рэлееўскае (гл. Камбінацыйнае рассеянне святла). Р,с. буйнымі ўгварэннямі абумоўлена флуктуацыямі аптычнай шчыльнасці асяроддзя па прасторы, якія могуць узнікаць зза наяўнасці ў асяроддзі іншародных цел (кроплі вады, пылінкі ў паветры, суспензіі, украпіны ў крышталях і інш.) ці з прычыны цеплавых флуктуацый шчыльнасці аднароднага рэчыва (малекулярнае Р.с.). Рух абласцей неаднародаасці асяроддзя прыводзіць да ўзнікнення ў Р.с. зрушаных па частаце ліній, напр. пры гіпергуку. Пры вял. колькасці цэнтраў рассеяння акрамя элементарнага акта рассеяння ўзнікае шматразовае рассеянне паміж імі. Са з’яўленнем высокамонахраматычных магутных крыніц святла •— лазераў, якія ствараюць у асяроддзі вял. шчыльнасці эл.магн. выпрамянення, стала магчымым назіраць новыя віды Р.с. Розныя тьты вымушанага Р.с. даюць магчымасць атрымліваць пасля ўзаемадзеяння з асяроддзем шмат дадатковых высокаінтэнсіўных ліній, што выкарыстоўваецца ў лазернай тэхніцы. Р.с. шырока выкарыстоўваецца пры даследаваннях розных фіз., хім., біял. працэсаў і з’яў. Спектры Р.с. даюць магчымасць вызначаць малекулярныя і атамныя характарыстыкі рэчыва. На Р.с. заснаваны многія метады вызначэння памераў, формы часціц, іх канцэнтрацыі і скорасці руху ў асяроддзі.
На Беларусі даследаванні па праблемах Р.с. праводзяцца ў Інце фізікі, Інце малекулярнай і атамнай фізікі і Інце прыкладной оптыкі Нац. АН Беларусі, БПА.
Літ.: X ю л с т Г. Рассеянне света малымн частнцамм: Пер. с англ. М., 1961; Фабелннскнй Н.Л. Молекулярное рассеянне света. М., 1965; йванов АП. Оптака рассемваюшнх сред. Мн., 1969; Зеге Э.П., йванов А.П., Кацев М.Л. Перенос нзображення в рассенваюіцей среде. Мн.,
А.П.Іваноў.
РАССЁЯННЕ ХВАЛЬ, узбурэнні хвалевых палёў, выкліканыя неаднастайнасцямі асяроддзя, дзе распаўсюджваюцца хвалі, ці на рассейвальных аб’ектах у гэтым асяроддзі. Вынік дыфракцыі хваль на асобных аб’ектах рассеяння вядзе да ўтварэння другасных хваль, якія распаўсюджваюцца ва ўсіх магчымых напрамках, а таксама да аслаблення інтэнсіўнасці зьгходнай хвалі. Для Р.х. ад мноствавых аб’ектаў харапэрны калектыўныя эфекты, абумоўленыя суперпазіцыяй палёў рассеяння і шматразовым
рассеяннем. Так фарміруюцца дыяграмы рассеяння ад перыядычных структур, напр., дыфракцыйнай рашоткі.
РАССЁЯНЫ СКЛЕРбЗ, множны склероз, хранічнае захворванне галаўнога мозга і спіннога мозга. Характарызуецца разбурэннем міэлінавай абалонкі, якая абкружае адросткі нерв. клетак, і ўтварэннем множных мікранекрозаў у нерв. тканцы. Праявы Р.с.: нарастаючая слабасць у ніжніх канечнасцях з парушэннем каардынацыі рухаў, адсутнасць брушных рэфлексаў, парушэнне маўлення, зніжэнне зроку, затрымка і нетрыманне мачы. Р.с. няўхільна прагрэсіруе. Ля^энне тэрапеўтычнае. У.А.Кульчыцкі
РАССЁЯНЫЯ ЭЛЕМЁНТЫ, група рэдкіх элементаў, якія не ўтвараюць уласных мінералаў. У якасці ізаморфных прымесей ёсць у мінералах больш распаўсюджаных элементаў. Да Р.э. адносяцца рубідый, скандый, галій, індый, германій, талій, селен, тэлур, кадмій, бром, ёд, гафній. Атрымліваюць пры перапрацоўцы руд інш. элементаў ці з няруднай сыравіны (напр., попелу вуглёў, адходаў каксавання). 3 сярэдзіны 20 ст. выкарыстоўваюць у тэхніцы.
РАССЯЛЁННЕ НАСЁЛЬНІЦТВА, працэс размеркавання і пераразмеркавання насельнііггва па тэрыторыі і яго вынік — сетка паселішчаў. Уключае размяшчэнне насельніцтва, функцыянальныя тэр. ўзаемасувязі населеных месцаў і міграцыю насельніцтва. Гал. фактары працэсу Р.н.: прыродны (рэльеф, глебы, клімат, блізкасць да водных рэсурсаў, наяўнасць карысных выкапняў), дэмаграфічны (натуральны прырост насельніцтва, міграцыйныя працэсы), сац,эканам. (узровень развіцця і размеркавання вытв. сіл, рэгіянальныя адрозненні паводле ўзроўню даходаў, развітасць інфраструкгуры). 3 развіццём вытв. сіл гал. ролю ў Р.н. адыгрывае сац.эканам. фактар. Асн. формай Р.н. з’яўляюцца пастаянныя населеныя пункты (гарадскія і сельскія), якія ўтвараюць у адных раёнах густую, у іншых — рэдкую сетку. Пры цесным збліжэнні паселішчаў і інтэнсіўным развіцці маятнікавай міграцыі ўзнікаюць агламерацыі паселішчаў (гл. Гарадская агламерацыя). Суседнія групы агламерацый у прамысл. густа заселеных раёнах, з развітай сеткай камунікацый, могуць утвараць яшчэ больш складаную форму — мегалопаліс. На Беларусі (2000) 212 гарадскіх паселішчаў (каля 7 млн. чал.) і 23 459 сельскіх паселішчаў (каля 3 млн. чал.). Сярэдняя адлегласць паміж гарадамі менш за 50 км. паміж сельскімі паселішчамі — каля 3 км. У сярэднім на кожную 1000 км2 прыпадае 1 гарадское і 113 сельскіх паселішчаў, што спрыяе развіццю эканам., працоўных, культурнабыт. і інш. міжпаселішчавых
362 РАССЯЛЕННЕ
сувязей. Пра рассяленне бел. этнасу гл. ў арт. Беларусы, Этнічная тэрыторыя.
Літ.: М а н а к Б.А. Насельніцтва Беларусі: Рэгіян. асаблівасці развіцця і рассялення. Мн., 1992. Дз.М.Кудзелка.
РАССЯЛЁННЕ РАСЛІН I ЖЫВЁЛ, распаўсюджванне арганізмаў за межы відавога арэала і натуралізацыя на новых месцах; сродак захопу новых тэрыторый або тых, што вызваліліся ад інш. арганізмаў, і ўстанаўлення збалансаванай разнастайнасці пэўнага біягеацэнозу, адзін з фактараў, які садзейнічае патоку генаў і відаўтварэнню. Існуе таксама штучнае рассяленне віду, якое ўключае акліматызацыю і рэакліматызацыю; з’яўляецца эфектыўным прыёмам барацьбы з непажаданай інтрадукцыяй раслін або жывёл; карыснае мерапрыемства для дзічынаразвядзення.
Адрозніваюць рассяленне актыўнае (аўтахарыя) і пасіўнае (алахарыя). Вылучаюць 3 яго тыпы: эміграцыя (высяленне з займаемай тэр.), і м і г р а ц ы я (усяленне на ўжо эанятую папуляцыяй тэр. новых асобін) і міграцыя (перыядычнае пакіданне і вяртанне на пэўную тэр.). Спалучэнне дзеяння сродкаў рассялення і перашкод вызначае тэмп рассялення арганізмаў. У р а с л і н рассяленне залежыць ад колькасці жыццяздольных зачаткаў, сродкаў рассялення, магчымасцей натуралізацыі. Бывае паступовым (у прыродных умовах пераважае) і скачкападобным (адразу на вял. адлегласць). Асн. фактары рассялення: паветраныя плыні — ветры, узыходныя токі паветра (анемахарыя); воды сушы (гідрахарыяў марскія цячэнні; жывёлы (зоахарыя); дзейнасць чалавека (антрапахарыя). Абмяжоўваецца геагр. (моры, пралівы, горы і інш.), экалагічнымі (неадпаведнасць кліматычных і інш. абіятычных і біятычных умоў прыродзе віду) і біял. (канкурэнцыя інш. відаў) факгарамі. У. ж ы в ё л рассяленне звычайна звязана са змяненнем абіятычных і біятычных умоў навакольнага асяроддзя і колькасці жывёл. Залежыць ад стану папуляцыі пэўнага віду, павелічэння яго колькасці (павелічэнне шчыльнасці папуляцыі).
Літ.: Лопатнн U.K. Основы зоогеографнм. Мн., 1980; Воронов АГ., Дроздов Н.Н., Мяло Е.Г. Бногеографня мпра. М„ 1985. А.М.Петрыкаў.
PACTA, рака ў Шклоўскім, Магілёўскім, Чавускім і Слаўгарадскім рнах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Проня (бас. р. Дняпро). Даўж. 100 км, пл. вадазбору 1290 км2. Пачынаецца каля в. Аляксандраўка Шклоўскага рна, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Харанеў Слаўгарадскага рна. Цячэ па АршанскаМагілёўскай раўніне. Асн. прытокі: Рудзея, Будлянка, Хоцінка (справа), Плясна, Вілейка (злева). Даліна добра распрацаваная, глыбокаўрэзаная, трапецападобная, шыр. 0,6—1 км. Схілы спадзістыя, умерана стромкія, часам стромкія, выш. 10—15 м, парэзаныя. Пойма двухбаковая, слабазабалочаная, у ніжнім цячэнні ўзгорыстая, парэзаная ручаямі і меліярац. каналамі, шыр. 300—400 м. Рэчышча свабодна меандруе, умерана звілістае, трапляюцца невял. астравы і парогі. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, выш. 0,8—1,5 м.
Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 68% гадавога сцёку. Найвыш. ўзровень разводдзя ў пач. крас., сярэдняя выш. над межанным узроўнем 2,3—3,2 м. Замярзае ў пач. снеж., крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 5 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м3/с. Р. — водапрыёмнік меліярац. сістэм. На рацэ вадасх. Зарэсце.
А.А.Макарэвіч.
РАСТАН (Rostand) Эдмон (1.4.1868, г. Марсель, Францыя — 2.12.1918), французскі драматург і паэтнеарамантык. Чл. Франц. акадэміі (з 1901). Па адукацыі юрыст. Дэбютаваў як драматург у канцы 1880х г. Вядомасць прынеслі камедыя «Рамантыкі» (паст. 1894), д