• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    939) у 1939—41 асн. кірункам Р. была канфіскацыя «лішкаў» зямлі ў заможных сял. гаспадарак (плоіпчай болып за 50 га). Толькі вясной 1940 у прыкладна 28 тыс. гаспадарак было адрэзана 240 тыс. га зямлі. Аднак рашаючае наступленне на кулацтва ў зах. абласцях разгарнулася разам з масавай калекгывізацыяй у канцы 1940 — пач. 50х г. Яго формы і метады (запалохванне, адм. націск, ігнараванне волі і інтарэсаў сялян) асабліва не адрозніваліся ад практыкІ 1930х г. У 1951 дырэкіыўныя органы СССР прынялі 2 пастановы аб высяленні кулакоў з зах.бел. вёсак. У 1952 паза межы Беларусі выслана больш за 4,4 тыс. кулацкіх сем’яў. Паводле некат. ацэнак толькі ў перыяд суцэльнай калектывізацыі раскулачана, г.зн. знішчана, 6—8% сял. гаспадарак СССР, з якіх толькі каля палавіны былі кулацкімі. На Беларусі за гэты час ліквідавана прыблізна 48—64 тыс. гаспадарак (297,8—397,8 тыс. чал.). У выніку Р. ў бел. вёсцы ў канцы 1920х — 1941 і ў пасляваен. гады пацярпелі каля 8% сял. гаспадарак, была разгромлена сял. эліта і моцна падарваны прадукц. сілы вёскі.
    Літ.'. С о р о к н н А.Н. Совхозы Белорусской ССР (1917—1941 гг.). Мн., 1979; Яго ж. Экспернмент: Человек н Земля. Мн., 1994; Трагедмя советской деревнв: Коллектмвнзацня в раскулачмванме, 1927—1939: Док. н матермалы: В 5 т. Т. 1—2. М., 1999—2000; 3 е л е н н м Н.Е. Осушествленме полмтнхн «лнкввдацмн кулачества как класса» (осень 1930—1932 гг.) // йсторня СССР. 1990. № 6; Конквест Р. Жатва скорбм: Пер. с англ. //Вопр. нсторнн. 1990. № 1, 4. А.М.Сарокін.
    РАСЛІН, Р а с л е н (Roslin) Алексавдр (15.7.1718, г. Мальмё, Швецыя — 5.7.1793), шведскі жывапісец. Вучыўся ў Стакгольме ў Г.Шродэра (1736—39). Праца
    А.Раслін. Партрэт архітэктара Ж.Б.Перанэ і яго жонкі. 1754.
    ваў у Швецыі (да 1745 і ў сярэдзіне 1770х г.), Германіі (1745—47), Італіі (1747—52), Францыі (з 1752), Расіі (1775—77). Пісаў пераважна партрэты. У творах, якія вызначаліся вытанчанасцю пастэльнага каларыту ў духу ракако, спалучаў імкненне да канкрэтнай псіхал. характарыстыкі мадэлі з віртуознай перадачай тканін, упрыгожанняў і інш.:
    РАСЛІНАВОДСТВА 355
    «Архітэктар К.Ф.Адэлькранц», «Партрэт архітэктара Ж.Б. Перанэ і яго жонкі» (абодва 1754), «Дама з веерам» (1768), «Густаў III і яго браты» (1771), «Партрэт графіні Чарнышовай» (1776), «Аўтапартрэт з жонкай, якая малюе пастэллю», «Партрэт Кацярыны II» і інш.
    Літ.. Кроль А.Е. Александр Рослмн в его работы в Петербурге // Скандннавскмй сборннк. Талллнн, 1970. Т. 15.
    РАСЛІНАВбДСТВА, 1) адна з асноўных галін сельскай гаспадаркі, што займаецца вырошчваннем культурных раслін для выгворчасці раслінаводчай прадукцыі. Забяспечвае насельніігтва харч. прадукгамі, жывёлагадоўлю — кармамі, многія галіны прамсці (харч., камбікормавую, тэкст., фармацэўтычную і шш.) — сыравінай расліннага паходжання. Уключае паляводства (вырошчванне збожжавых культур, тэхнічных культур, кармавых культур, кармавых траў, бульбаводства, насенняводства), агародніцтва, пладаводства, кветкаводства, лесаводства. Існуе больш за 20 тыс. раслін, якія вырошчваюць і выкарыстоўваюць. Важнейшае гаспадарчае значэнне маюць 640, з іх 90 адносяцца да палявых культур. Аснова Р. і ўсёй с.г. вьггворчасці — збожжавая гаспадарка. Пад збожжавымі культурамі занята больш за пал. апрацаваных зямель свету. Рэгіёны іх распаўсюджання прыюіадна супадаюць з асн. рэгіёнамі размяшчэння насельніцтва. У 1998 сусв. вьггвсць збожжа склала 2111 млн. т; яго вядучыя вытворцы — Кітай (21,4% валавога збору), ЗША (16,6%) і Індыя (11,1%). Найважн. збожжавыя культуры — пшаніца, рыс і кукуруза. Па плошчы пшаніца займае 1е месца сярод с.г. культур. Яе вырошчваюць больш за 70 краін Еўропы, Азіі, Амерыкі і інш. У 1998 у свеце сабрана 589 млн. т пшаніцы. Вядўчыя вытворцы — Кітай, ЗША і Індыя (больш за 40% сусв. вьггворчасці). Рыс вырошчваюць на меншых плошчах, але па валавым зборы ён амаль не ўступае пшаніцы, таму што ў некат. рэгіёнах прыродныя ўмовы дазваляюць атрымліваць 2—3 ураджаі за год. Асн. рысасеяльныя краіны — Кітай, Індыя, Інданезія, Бангладэш, Пакістан. Буйнейпіыя вытворцы кукурузы — ЗША і Кітай. Сярод тэхн. культур найб. значэнне маюць валакністыя (бавоўнік, лён, джут, кенаф, каноплі і інш.), цукровыя (цукр. трыснёг, цукр. буракі, цукр. і вінная пальмы), алейныя (сланечнік, pane, арахіс, клешчавіна, какосавая і алейная пальмы, масліна і інш.), эфіраалейныя (мята, герань, базілік, ружа, лаванда і інш.), а таксама каўчуканосныя, дубільныя, фарбавальныя, лекавыя, наркатычныя і інш. Найважн. валакністая тэхн. культура — бавоўнік, асн. вытворцы — Кітай, ЗША, Пакістан. Ва ўмераных шыротах вырошчваюць лёндаўгунец (Кітай, Францыя, Беларусь). Асн. цукр. культуры — цукр. трыснёг і цукр. буракі. У 1999 у свеце. атрымана больш за 133 млн. т цукру (у т.л. каля 60% з цукр. трыснягу). Буйнейшыя вытворцы — Бразілія і Індыя
    (разам даюць каля 30% сусв. вытвсці). Бульба — універсальная культура, мае харч., тэхн. і кармавое значэнне. Сусв. вытвсць 296 млн. т (1998), гал. вытворцы Кітай і Расія, адпаведна 16% і 10,6% агульнай вытворчасці. Значнае месца ў Р. займаюць агародніцтва, пладаводства і вінаградарства. У 1998 сусветная вытвсць агароднінных і бахчавых культур склала 606 млн. т. Буйнейшы вьпворца — Кітай (137 млн. т). Найб. развіта вьггвсць пладовых культур у Міжземнамор’і, Каліфорніі, Фларыдзе. Б.ч. вінаграднікаў на Пд і 3 Зах. Еўропы (Італія, Іспанія, Францыя) і ў Паўн. Афрыцы.
    На Беларусі Р. ў значнай ступені падначалена патрэбам жывёлагадоўлі, У 1990я г. на Беларусі адбыліся значныя змены ў структуры пасеваў с.г. культур
    Табліца
    Пасяўныя плошчы сельскагаспадарчых культур на Беларусі (у гаспадарках усіх катэгорый; тыс. га)
    	1985	1990	1995	1999
    Уся пасяўная плошча	6241	6126	6150	6123
    Збожжавыя і зернебабовыя	2816	2645	2692	2513
    у т.л. жыта	1015	917	969	641
    пшаніца	195	140	177	411
    ячмень	918	1030	1033	811
    авёс	380	360	335	293
    грэчка	38	18	18	23
    зернебабовыя	270	172	119	238
    Тэхнічныя культуры	266	248	205	277
    у т.л. лён	200	149	98	76
    цукр. буракі	59	46	55	55
    pane	3	49	48	136
    Бульба	708	638	725	661
    Агародніна	47	41	77	93
    Кармавыя культуры	2404	2554	2451	2578
    Да арт. Раслінаводства: 1 — жытнёвы палетак; 2 — ільняное поле.
    ва ўсіх катэгорыях гаспадарак (гл. табл.). Скарацілася доля збожжавых і зернебабовых культур. У складзе гэтай групы паменшылася ўдз. в. жыта, ячменю, аўса; павялічылася доля азімай і яравой пшаніцы. 3 тэхн. культур павялічылася доля рапсу, паменшылася доля лёнудаўгунцу, доля цукр. буракоў засталася нязменнай. Больш як у 2 разы павялічьшіся пасевы агароднінных кулыур. Вырасла доля кармавых культур зза павелічэння ўдз. в. шматгадовых і аднагадовых траў. У калгасах і саўгасах за апошняе дзесяцігоддзе скараціліся плошчы асн. с.г. культур, у т.л. бульбы амаль у 3 разы. У гаспадарках насельніцтва, наадварот, назіраецца
    356	РАСЛІННАСЦЬ
    іх рост, у тл. пад збожжавымі, бульбай, агароднінай і кармавымі. Больш за 80% валавых збораў бульбы, агародніны, пладоў і ягад вырошчваюць у асабістых падсобных гаспадарках: насельніцтва ўсё больш пераходзіць на самазабеспячэнне гэтай прадукцыяй. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы — асн. вытворцы збожжа, ільновалакна і цукр. буракоў. У размяшчэнні галін Р. найб. змены адбыліся на ПдУ рэспублікі, што абумоўлена вынікамі аварыі на Чарнобьшьскай АЭС: скарочана або спынена вырошчванне лёнудаўтунцу, грэчкі, бабовых, агароднінных культур. Некат. розніца адзначаецца паміж развіццём Р. на 3 і У рэспублікі. На 3 (Брэсцкая, Гродзенская і зах. раёны Мінскай вобл.) прыродны, працоўны і вьпв. патэнцыял лепшы, чам на У, таму эфектыўнасць Р. там больш высокая.
    2	) Навука аб культ. раслінах і іх вырошчванні. Гал. задача — вывучэнне біял. асноў і распрацоўка найб. дасканалых спосабаў вырошчвання высокіх і ўстойлівых ураджаяў с.г. культур пры найлепшай якасці прадукцыі. Р. цесна звязана з генетыкай, селекцыяй, фізіялогіяй раслін, аграхіміяй, біяхіміяй, земляробствам. Асн. метады даследавання — вегетацыйны, палявы, лабараторнапалявы і вытворчы. Т.Л.Казакова.
    РАСЛІННАСЦЬ, сукупнасць расл. зіуртаванняў (фітацэнозаў) Зямлі або асобных яе рэгіёнаў. Характарызуецца колькасцю і спалучэннем відаў, наяўнасцю розных жыццёвых форм раслін, іх прасторавай струкгурай і дынамікай. Пакрывае амаль усю паверхню мацерыкоў (акрамя ледзяных пустынь унутр. тэр. Антаркгыды, Грэнландыі, самых высокіх раёнаў горных масіваў і сухіх пустынь), знаходзіцца ў акіянах і інш. вадаёмах. Утварае важны кампанент біясферы (фітасферу), звязана з асаблівасцямі клімату, воднага рэжыму, глебы, рэльефу, а таксама з жывёльным светам, разам з якім фарміруе розныя біягеацэнозы. Адыгрывае найважн. ролю ў першасным сінтэзе арган. рэчыва і кругавароце рэчываў. Размеркаванне Р. мае пераважна занальны харакгар і звязана з кліматычнымі паясамі (асабліва на раўнінах, а ў гарах выяўляецца верт. пояснасцю). У розных класіфікацыях адрозніваюць Р. водную, мезафітную, ксерафітную, галафітную, або драўнінную, травяністую, кустовую, хмызняковую. Асн. класіфікацыйныя адзінкі — асацыяцыя, фармацыя, тып. Некалькі дзесяткаў тыпаў Р. сушы характарызуюць самыя буйныя бі&мы: тундру, лясны (тайга, трапічныя лясы і інш.), саванну, стэп, пустыню і інш. На Беларусі прыроднае расліннае покрыва займае 67,2% тэр., якая адносіцца да 2 буйных батанікагеагр. абласцей — Еўрапейскай таежнай хвойналясной (барэальнай) і Еўрапейскай шыракалісталясной (немаральнай). Пашырана Р. лясная
    (35,6%), лугавая (17,1%), балотная (12,2%) і хмызняковая (2,3%). Асобны тып утварае водная Р. — макрафіты. Паводле прыроднакліматычных умоў вылучаюць 3 геабат. падзоны: дубовацемнахвойныя лясы (Паўночная), грабавадубовацемнахвойныя лясы (Цэнтральная) і шыракалістахваёвыя лясы (Паўднёвая). Ha Р. адмоўна ўплываюць гасп. дзейнасць чалавека, тэхнагеннае забруджванне прыродных экасістэм, змены экалагічных умоў, таму яна патрабуе рацыянальнага выкарыстання, пастаяннай аховы і аднаўлення. Вывучае Р. геабатаніка, фітацэналогія і экалогія. Гл. таксама Геабатанічнае раянаванне і іл. да яго, Расліны. Флора.
    Дз.С.Голад.
    РАСЛІННЫЯ КАРМЫ. прадукгы расліннага паходжання, якія выкарыстоўваюць для кармлення с.г. жывёл. Паводле паходжання і спосабу прыгатавання падзяляюцца на: зялёныя (сеяныя зялёныя культуры, кармавыя травы натуральных угоддзяў, бацвінне); зялёныя кансерваваныя (сілас, сянаж); сушаныя травяністыя (сена, сенная мука, травяныя гранулы і брыкеты); коранеклубняплоды, сакаўныя плады (бурак, бручка, морква, бульба, кавун, кабачок) і прадукгы іх перапрацоўкі (жамерыны, мелес, брага, мязга); зерне (суцэльнае, драблёнае, плюшчанае) і прадукгы яго перапрацоўкі (вотруб’е, піўная шраіна, шрот, макуха); адходы паляводства (салома, мякіна, стрыжні кукурузных пачаткаў, кошыкі сланечніку); драўняныя (галіны, лісце, кармавая цэлюлоза) і інш. Адрозніваюцца высокай колькасцю цукру (у цукр. бураках да 20%),