• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    дносін: «3 гісторыі прускагерманскай імперыі» (1948), «Захоп і закабаленне Егіпта» (2е выд. 1959).
    РАТЫФІКАЦЬІЙНАЯ ГРАМАТА. дакумент, які пацвярджае ратыфікацыю міжнар. дагавора правамоцным органам дзяржавы. Звычайна падпісваецца кіраўніком дзяржавы (урада) і змацоўваецца подпісам міністра замежных спраў. Можа здавацца на захоўванне (дэпаніравацца) дэпазітарыю шматбаковага дагавора. Пры заключэнні двухбаковага дагавора яго ўдзельнікі могуць абменьвацца Р.г.
    РАТЫФІКАЦЫЯ (ад лац. ratificatio вырашаны, зацверджаны + facere рабіць). 1) зацвярджэнне вярх. органам улады пэўнай краіны дагавора міжнароднага, заключанага яе ўпаўнаважаным. Р. падлягаюць звычайна найб. важныя міжнар. дагаворы. Канстытуцыі большасці дзяржаў адносяць права Р. міжнар. дагавораў да кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы (з санкцыі вышэйшага заканад. органа або без яе) або непасрэдна да кампетэнйыі вышэйшага заканад. органа. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права Р. міжнар. дагавораў належыць Палаце прадстаўнікоў Нац. сходу. 2) У некаторых краінах (напр., ЗША, Расія і інш.) зацвярджэнне суб’ектамі федэрацыі, рэферэндумам або спецыяльна скліканымі органамі змен ці дапаўненняў да тэксту канстытуцыі, прынятых парламентам краіны.
    РАТЫЦЫДЫ [ад франц. rat пацук + ...чыд(ы)], хімічныя сродкі групы заацыдаў, якія выкарыстоўваюцца для знішчэння пацукоў. Разнастайныя па хім.
    будове і біял. уздзеянні. Найб. часта выкарыстоўваюць некат. антыкаагулянты (рэчывы, якія памяншаюць скорасць згусання крыві), асабліва вытворныя кумарыну (зоакумарын, фумарын, ратындан). Дабаўляюць у прынады.
    РАТЭНАЎ (Rathenau) Вальтэр (29.9.1867, Берлін — 24.6.1922), германскі прамысловец, дзярж. дзеяч, публіцыст. Др фіз. н. (1889). Сын яўр. прамыслоўца Эміля Р. (1838—1915), які ў 1880я г. засн. у Германіі Усеагульную эл. кампанію (УЭК). Вучыўся ў Страсбургскім і Берлінскім унтах (1886—89). У 1893—99 дырэктар тва «Электрахімічныя заводы» ў г. Бітэрфельд. 3 1899 чл. праўлення, з 1915 старшыня назіральнага савета УЭК. У 1902—07 уладальнік Берлінскага гандл. тва. У 1914—15 кіраўнік аддзела сыравіны Ваен. мінва Прусіі. У 1921 міністр аднаўлення. Прыхільнік палітыкі выканання Германіяй умоў Версальскага мірнага дагавора /919. 3 лют. 1922 міністр замежных спраў; у час Генуэзскай канферэнцыі 1922 разам з КА.Віртам падпісаў Рапальскі дагавор 1922 з РСФСР. Аўгар сац. і культ.філас. артыкулаў (друкаваўся з 1897) і кніг «Да крытыкі часу» (1912), «Да механікі духу» (1913), «Пра будучыя рэчьі» (1917), «Новая гаспадарка» (1918). Забіты членамі антысеміцкаправаэкстрэмісцкай аргцыі.
    РАУ (Ran) Іаганес (н. 16.1.1931, г. Вуперталь, Германія), германскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў школу кніжнага гандлю ў г. Кёльн (1952). 3 1952 чл. Агульнагерм. нар. партыі, у 1957 перайшоў у С.д. партыю Германіі (СДПГ). 3 1958 дэп. ландтага зямлі
    Паўн. РэйнВестфалія. 3 1969 обербургамістр Вуперталя, з 1970 міністр навукі, у 1978—98 прэм’ерміністр зямлі Паўн. РэйнВестфалія. Кандыдат у федэральныя канцлеры на выбарах 1987 і ў федэральныя прэзідэнты ФРГ на выбарах 1994. Старшыня парт. аргцыі СДПГ у зямлі Паўн. РэйнВестфалія (з 1977), нам. федэральнага старшыні СДПГ (1982 — чэрв. 1999). 3 ліп. 1999 федэральны прэзідэнт ФРГ.
    РАЎЛЬ (Raoult) Франсуа Мары (10.5.1830, ФурнанВеп, Францыя — 1.4.1901), французскі хімік і фізік. Чл.кар. Парыжскай АН (1890). Замежны чл.кар. Пецярбургскай АН (1899). Вучыўся ў Парыжскім унце. 3 1853 выкладаў у розных ліцэях. 3 1867 у Грэнобльскім унце (з 1870 праф.). Навук. працы па электра і тэрмахіміі, аналіт. хіміі, даследаванні раствораў. Устанавіў законы, названыя яго імем (гл. Рауля законы), распрацаваў метад крыяскапіі. Аўтар манаграфіі «Крыяскапія» (1901).
    Літ.: Джуа М. Нсторня хнмнн: Пер. с нтал. М., 1975. С. 404.
    РАЎЛЯ ЗАКОНЫ. колькасныя залежнасці, якія звязваюць канцэнтрацыю раствору з ціскам насычанай пары растваральніку над растворам ці са зменай тры кіпення (замярзання) раствору. Сфармуляваныя Ф.М. Раулем у 1882—88 пры даследаванні ўласцівасцей разбаўленых раствораў.
    Паводле аднаго з Р з. адноснае паніжэнне парцыяльнага ціску пары растваральніку над растворам роўнае малярнай долі растворанага рэчыва (хв) : (р/  рА)/рА° = хв, дзе рА — парцыяльны ціск растваральніку, рА — ціск насычанай пары чыстага растваральніку. Растворы, для якіх гэты закон выконваецца пры ўсіх канцэнтрацыях для абодвух кампанентаў, наз. ідэальнымі. Паводле 2 інш. Р.з. павышэнне тры кіпення ці паніжэнне тры замярзання раствору ў параўнанні з адпаведнымі трамі для чыстага растваральніку прама прапарцыянальна канцэнтрацыі растворанага рэчыва (гл. Эбуліяскапія, Крыяскапія). Растворы электралітаў не падпарадкоўваюцца Р з , што абумоўлена электралітычнай дысацыяцыяй.
    Ратуша ў г. Слонім Гродзенскай вобл.
    Ратуша ў г. п. Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобл. 3 малюнка 19 ст.
    374 раут
    РАУТ (англ. rout зброд), урачысты званы вечар, прыём у свецкіх колах (устарэлае); таксама незаконнае зборышча, якое ўчыняе якіян. дзеянні (юрыдычнае).
    РАЎБІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры несапраўднай готыкі каля спарт. комплексу «Раўбічы» (Мінскі рн). Пабудаваны ў 1858—62 з цэглы на месцы драўлянага касцёла 18 ст. У 1866 ператвораны ў правасл. царкву. У 1880 перад храмам пастаўлены драўляныя званіца і капліца (не захаваліся). У 1975—78 будынак рэстаўрыраваны (арх. Л.Паўлава) і прыстасаваны пад Музей бепарускага народнага мастацтва. Манум. 1нефавы будынак на магутным бутавым цокалі з капліцамі каля алтара. Гал. фасад фланкіраваны 3яруснымі 8граннымі вежамі з шатровымі завяршэннямі. Высокі шмат’ярусны атыкавы франтон паміж імі падкрэслівае форму стральчатага ўваходнага партала з ганкам з абчасанага каменю. У дэкоры гал. фасада выкарыстаны накладныя 3ярусныя пілоны з перакінутымі паміж імі стральчатымі броўкамі. Над парталам —гатычнае акноружа. Рытм бакавых фасадаў створаны чаргаваннем магутных контрфорсаў
    прыемства алімп. спарт. комплекс «Раўбічы», навуч. цэнтр Нац. банка. Базавая школа, клуб, бка. Каля вёскі помнік архітэктуры — Раўбіцкі касцёл, у якім знаходзіцца Музей беларускага народнага мастацтва.
    «РАЎБІЧЫ», рэспубліканскі спарт. комплекс непадалёку ад в. Раўбічы Мінскага рна, прызначаны для трэніровак і спаборніцтваў па біятлоне, лыжных гонках, лыжным дваябор’і, скачках на лыжах з трампліна, слаламе, канькабежным спорце, фрыстайле, сноўбордзе; асн. цэнтр падрыхтоўкі бел. най. зборных па зімовых і інш. відах спорту. Пабудаваны ў 1974 (арх. В.Аладаў, У.Крывашэеў, С.Неўмывакін) сярод ляснога ландшафту, на тэр. 36 га. У 1980—90я г. плошча комплексу пашырана да 80 га. У комплекс уваходзяць: спарт. збудаванні — стрэльбішчы асноўнае (150 х 140 м) з 100метровым жалезабетонным бліндажом і трэніровачнае (150 х 50 м); трасы — лыжная (3 пятлі агульнай даўж. 20 км, 3 лыжныя трампліны са штучным пакрыццём, разліковая даўж. скачка 20, 40 і 60 м), спецыялізаваная лыжаролерная з асфальтабетонным пакрыццём, малая слаламная. ролікадром (150 х 60 м) і інш.; універсальная спарт. зала, 2 гасцініцы, медыкарэабілітацыйны цэнтр,
    судзейскі павільён з прэсцэнтрам, вузлом сувязі і інш., адм.гасп. корпус. На штучных земляных валах размешчаны трыбуны для гледачоў, злучаныя пераходнымі мастамі з трыбунамі каля судзейскага павільёна. У «Р.» праводзяцца буйныя міжнар. і рэсп. спаборніцтвы.
    В. Б.Ангелаў.
    РАЎВОЛЬФІЯ (Rauvolfia), род кветкавых раслін сям. кутравых. Каля 50 (па інш. звестках —да 100) відаў. Пашыраны ў тропіках. акрамя Аўстраліі. Трапляюцца на ўзлесках вільготных трапічных лясоў.
    Кусты. паўкусты або дрэвы. якія ўтрымліваюць млечны сок Лісце простае, суцэльнае, часта скурыстае. Кветкі ў верхавін кавых ці пазушных суквеццях. Плод — з 2 касцянак. Падземныя органы Р. змяінай (R. serpentina) і некат. інш, вілаў маюць у сабе алкалоіды (рлерпін, рзстынамін, іахімбін і інш.), якія выкарыстоўваюцца ў медьшыне. Лек, расліны. В.М.Прохараў.
    РАЎГЕНЯ у беларусаў кісласалодкая рэдкая мучная страва. Жытнюю муку размешвалі халоднай вадой, ставілі ў печ парыцца і саладзець, потым вылівалі ў хлебную дзежку, каб укісала. Елі Р., калі яна ўкісне. Вядома на ПнЗ Беларусі. У Мядзельскім, Браслаўскім рнах Р. рабілі зусім рэдкай і пілі як квас.
    Раўбіцкі касцёл
    Спартыўны комплекс «Раўбічы». Адзін з лыжных трамплінаў.
    і страдьчатых аконных праёмаў з фігурнымі дубовымі пераплётамі і вітражамі.
    A. М. Кулагін.
    РАЎБІЦКІ МУЗЁЙ БЕЛАРЎСКАГА НАР6ДНАГА МАСТАЦТВА, гл. Музей беларускага народнага мастацтва.
    РАЎБІЧЫ, вёска ў АстрашыцкаГарадоцкім с/с Мінскага рна. За 25 км на ПнУ ад Мінска. 180 ж., 75 двароў (2001). Каля вёскі Рэсп. унітарнае прад
    Спартыўны комплекс «Раўбічы». Універсальная спартыўная зала.
    РАЎНАВАГА
    375
    РАЎД (Raud), эстонскія мастакі, браты. Нарадзіліся ў ВіруЯагупі (Эстонія). Крысцьян Р (22.10.1865—19.5.1943), графік. Вучыўся ў Пецярбургскай (з 1892), Дзюсельдорфскай (1897—98), Мюнхенскай (1901—03) AM, у школе А.Ажбе ў Мюнхене (з 1899). Заснавальнік і кіраўнік маст. студыі ў г. Тарту (каля 1905—14). У 1923—26 выкладаў у Талінскім маст.прамысл. вучылішчы. У 1890я г. рабіў жанравыя эцюды і замалёўкі з жыцця эст. сялян («У хаце», 1896—98). Пазней зазнаў уплывы мадэрну і сімвалізму. На аснове стылявых асаблівасцей эст. нар. .разьбы па дрэве выпрацаваў своеасаблівую манеру экспрэсіўнага манументалізаванага станковага малюнка. Сярод твораў: «Збор бульбы» (1896), «Трыпціх на сюжэт казання «Тагасветная нявеста» (1919), «Ігра на кантэле» (1914—28), «Жніво» (каля 1938), «У сялянскай хаце» (1939), «Селянін» (1942), цыклы малюнкаў «Чалавек і ноч» (1907—09) і на тэму эст. эпасу «Калевіпаэг» (1920—40я г.). Адзін з заснавальнікаў Эст. нар. музея (1909, цяпер Этнаграфічны музей Эстоніі) у Тарту, ініцыятар стварэння Эстонскага музея (1919, цяпер Маст. музей Эстоніі) у Таліне. П а ў л ь Р. (23.10.1865—22.11.1930), жывапісец. Вучыўся ў AM у Дзюсельдорфе (1888— 94) і ў Пецярбургу (1911) у І.Рэпіна. 3 1923 выкладаў у Талінскім маст.прамысл. вучылішчы. Пісаў пераважна заказныя парадныя партрэты ў акад. духу, а таксама жанравыя і пейзажныя эйюды, этнаграфічна дакладныя збіральныя партрэты эст. сялян. Сярод твораў: «Дама ў чырвоным капелюшы» (1893), партрэт Н.Ікскюль (1894), «Дзядзька Паўль з люлькай» (каля 1894—96), «Стары з вострава Муху» (1898), «Матыў Пакры» («Сенакос», 1899), «Аўтапартрэт з палітрай» (1908) і інш.
    Літ.: М мл ьк В.Пауль Рауд. М., 1957.
    РАЎД (Raud) Март (14.9.1903, Айд