• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    . Выкарыстоўваецца як харч. дабаўка для атрымання сумесей вугляводаў.
    І.М.Семяненя.
    РАФІЯ (Raphia), род кветкавых раслін сям. пальмаў. Каля 30 відаў Пашыраны ў трапічнай Афрыцы, на Мадагаскары
    (1 від) і ў Паўд. Амерыцы (1 від). Трапляюцца на балотах, забалочаных глебах, затапляльных нізінах.
    Аднаствольныя ці са шматлікімі стваламі пальмы выш. 9—12 м. Лісце перыстае, даўж. 15—20 м. Суквецці буйныя (дыяметрам 4—5 м), галінастыя, з песцікавымі і тычынкавымі кветкамі. Плады з валакністай абалонкай. Пасля плоданашэння расліна адмірае (люнакарпічныя расліны) Лісце і чаранкі маюць трывалае валакно (піясава), з якога вырабляюць шчоткі і плеценыя вырабы. Лісце — дахавы матэрыял. 3 соку гатуюць пальмавае віно і гарэлку, плады спажываюць у ежу, з іх атрымліваюць алей. В.М.Прохараў. РАХІМ (Р а х і м а ў) Ібрагім Абдурахімавіч (н. 15.10.1916, Сайкелдзі, Узбекістан), узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1976). У раманах «Сапраўднае каханне», «Вернасць» (абодва 1958), «Лёс» (1963), «Неспакойны горад» (1970), «Самаадданыя» (1973), «Як гартаваўся чалавек» (1978) тэмы Вял. Айч. вайны, жыццё вёскі. Аўтар аповесцей, п’ес, кінасцэнарыяў.
    7в.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—3. Ташкент, 1978—80.
    РАХГМАЎ Набі (7.11.1911, г. Каканд, Узбекістан — 1994), узбекскі акцёр. Нар. арт. СССР (1964). 3 1929 у Узб. тры драмы імя Хамзы (Ташкент). У 1946— 61 выкладаў у Ташкенцкім тэатр. інце. Творчасці ўласцівы вастрыня сац. характарыстыкі, дакладнасць сцэн. малюнка, майстэрскае валоданне сродкамі тэатр. выразнасці ад вострага драматызму да гратэску. Сярод роляў: Етаў, Мамасаліеў («Мухабат», «Палёт» Уйгуна), Кузыеў («Шаўковае сюзане» А.Кахара), Урганжы («Світанак рэвалюцыі» К.Яшэна), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Яга, Лір («Атэла», «Кароль Лір» У.Шэкспіра). Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1967. Дзярж. прэмія СССР 1977.
    РАХІМЗАДЙ Бакі (15.5.1910, Сарбог, Таджыкістан — 1980), таджыкскі пісьменнік. Нар. паэт Таджыкістана (1974). Скончыў Душанбінскі пед. інт (1941). Друкаваўся з 1936. Аўтар паэт. збкаў «Фронту» (1945), «Свята Перамогі» (1946), «Жыццё і слова» (1955), «Пройдзены шлях» (1966), «Горная легенда» (1970), «Натхненне» (1973), п’ес, апавяданняў (зб. «Прыгоды Сакі», 1973) і інш. Пісаў для дзяцей, перакладаў творы рус. і замежных паэтаў. На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў С.Гаўрусёў.
    Твл Рус. пер. — С крышн мнра.
    РАХІТ (новалац. rachitis ад грэч. rhachis хрыбет, пазваночнік), хвароба дзяцей ранняга ўзросту (ад 2 месяцаў да 1 года) і маладняку жывёлы, абумоўленая дэфіцытам у арганізме вітаміну D. Развіваецца ў выніку зніжэння паступлення вітаміну з ежай (кормам) і (або) недастатковасцю яго ўтварэння ў скуры пад уплывам ультрафіялетавых прамянёў. Пры Р. парушаецца абмен кальцыю і фосфару, шэрагу мікраэлементаў, бялку, адзначаецца недахоп вітамінаў груп В і С. Захваральнасць больш высокая ў
    асеннезімовы перыяд. У дзяцей затрымліваецца развіццё, парушаецца фарміраванне касцей, зніжаецца імунітэт і інш., у выніку парушаецца асанка. бывае малакроўе, карыес і інш. Лячэнне: ультрафіялетавае апрамяненне скуры, прэпараты вітаміну D. У ж ы в ё л ы на Р. найчасцей хварэюць парасяты, шчаняты, ягняты. Гл. таксама Авітамінозы, Вітамінная недастатковасць.
    /М Семяненя.
    РАХЛЁНКА Валянціна Леанідаўна (н. 4.3.1931, г. Гомель), бел. піяністка. Засл. дз. мастацтваў Беларусі (1995). Дачка ЛРРахленкі і В.І.Ржэцкай. Скончыла Бел. кансерваторыю (1954 кл. Р.Шарійэўскага), БДУ (1955). 3 1958 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1989 праф.). Яе майстэрства найб. выявілася ў выкананні твораў В.А.Моцарта, Ф.Шапэна, Р Шумана, С.Пракоф’ева. Адна са стваральніц фартэпіяннай школы Беларусі. Сярод вучняў Дз. Марозаў, І.Юркоўская, А.Пятроў. ЛАІПымоповіч.
    РАХЛЁНКА Леанід Рыгоравіч (Гдальевіч; 6.9.1907, г.п. Церахоўка Добрушскага рна Гомельскай вобл. — 9.3.1986),
    Л Р.Рахленка
    бел. акцёр, рэжысёр. Нар. арт. Беларусі (1946). Нар. арт. СССР (1966). Вучыўся ў Ленінградскім інце сцэн. мастацтва (1925—27, курс Л.Віўена і С.Радлава). 3 1926 у Ленінградскім рабочым тры
    Л.Рахленка ў ролі Яго.
    РАХМАТАЎ	381
    пралеткулыа, у 1929—81 у Бел. тры імя Я.Купалы (у 1937—43 маст. кіраўнік; у 1956—58, 1967—69 адначасова маст. кіраўнік студый пры тры). Выкананыя ім ролі адметныя выразнасцю псіхал. характарыстык, філас. абагульненасцю, дэталёвасцю распрацоўкі: Старац («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Сымон («Салавей» З.Бядулі), Гарлахвацкі («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Добрых («Амністыя» М.Матукоўскага), Круціцкі, Прыбыткоў, Дудукін («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Апошняя ахвяра», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Бубнаў («На дне» М.Горкага), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Сцяпан Сыравараў («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Ён («Чацвёрты» К.Сіманава). Пастаўленыя ім спектаклі вызначаліся дакладнасцю вобразнай структуры, тонкай распрацоўкай характараў, акцёрскай ансамблевасцю: «KaHeu дружбы» (1934, з Л.Літвінавым), «Партызаны» (1938, з К.Саннікавым) і «Хто смяецца апошнім» (1939, з І.Раеўскім) К.Крапівы, «Ваўкі і авечкі» (1936), «Без віны вінаватыя» (1938) Астроўскага, «Скупы» Мальера (1937), «Салавей» (1937, з Літвінавым), «У стэпах Украіны» Карнейчука (1941), «Рускія людзі» Сіманава (1943), «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1953), «Вогненны мост» Б.Рамашова (1954), «Пані міністэрша» Б.Нушыча (1956), «Паўночная мадонна» бр. Тур (1962). Здымаўся ў кіно: «Хто смяецца апошнім», «Міколкапаравоз», «Палеская легенда», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Веснавыя навальніцы». Дзярж. прэмія Беларусі 1970.
    Літ.: Грыгор'ева А. Вядомы дзеяч беларускай сцэны // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960. К.Б.Кузняцова. РАХЛІН Натан Рыгоравіч (10.1.1906, г. Шчорс Чарнігаўскай вобл., Украіна — 28.6.1979), украінскі і рас. дырыжор, педагог. Нар. арт. СССР (1948). Скончыў муз.драм. інт імя М.В.Лысенкі. Вучань АЛ.Арлова. У 1931—37 маст. кіраўнік, гал. дырыжор сімф. аркестраў Харкава і Данецка (Украіна). У 1937—62 (з перапынкамі) гал. дырыжор дзярж. сімф. аркестра Украіны, у 1941—45 СССР, у 1966—79 Татарстана. Адначасова ў 1946—66 праф. Кіеўскай, у 1967—79 Казанскай кансерваторый. Дырыжорскае майстэрства, артыстызм, тэмперамент Р. найб. выявіліся пры выкананні твораў І.С.Баха, Л.Бетховена, Г.Берліёза, П.Чайкоўскага, С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча. Першы выканаўца шматлікіх твораў сучасных кампазітараў. Дзярж. прэмія СССР 1952.
    Л.А.Шымановіч.
    РАХМАДЫЕЎ Еркегалі Рахмадыевіч (н. 1.8.1932, аул № 9 Семіпалацінскай вобл., Казахстан), казахскі кампазітар, педагог. Нар. арт. Казахстана (1975). Нар. арт. СССР (1981). Скончыў АлмаАцінскую кансерваторыю (1957, кл. кампазіцыі ЯЬрусілоўскага), з 1960 выкладаў у ёй (у 1967—75 рэктар, з 1979 праф.). 3 1959 маст. кіраўнік Ка
    захскай філармоніі. 3 1961 нач. Гал. ўпраўлення па справах мастацтва Мінва культуры Казахстана. 3 1966 дырэктар Казахскага тра оперы і балета. Творчасць адметная спалучэннем рыс еўрап. прафес. мастацтва і казахскай нац. культуры. Сярод твораў: оперы, у т.л. «Алпамыс» (1973), «Песня пра цаліну» (1980), «Майра» (1985); творы для салістаў, хору і арк.; канцэрты для скрыпкі з арк. (1986), для трубы (1984); камернаінстр. творы; песні, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў і інш. Аўтар кн. «Час і музыка» (1986). Дзярж. прэмія Казахстана 1980.
    РАХМАН Муджыбур, ш э й х М у джыб (17.3.1920, Тунгіпура, Індыя — 15.8.1975), палітычны і дзярж. дзеяч Бангладэш. Скончыў ісламскі каледж у Калькуце. У 1949 адзін з заснавальнікаў (з 1965 лідэр) Народнай лігі (Авамі ліг, АЛ), якая стаяла за аўтаномію Усх. Пакістана ў складзе адзінай пакістанскай дзяржавы. За сваю дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны ваенн. ўладамі Пакістана. Пасля перамогі ў 1970 АЛ на парламенцкіх выбарах у Пакістане і адмовы ваенных лерадаць ёй уладу ініцыіраваў абвяшчэнне Усх. Пакістана незалежнай Рэспублікай Бангладэш. 3 1972 прэм’ерміністр, з 1975 прэзідэнт Нар. Рэспублікі Бангладэш. Ажыццяўляў палітыку шырокіх сац. пераўтварэнняў, але не здолеў пераадолець цяжкі эканам. крызіс, у якім апынулася краіна ў сярэдзіне 1970х г. Забіты ў выніку дзярж. перавароту.
    РАХМАНІНАЎ Сяргей Васілевіч (1.4.1873, маёнтак Анег, цяпер Наўгародскі рн’ Расія — 28.3.1943), рус. кампазітар, піяніст, дырыжор. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па кл. фп. (1891, у А.Зілоці) і кампазіцыі (1892, у С.Танеева і А..Арэнскага). У 1895 канцэртаваў па Расіі, у т.л. на Беларусі, і за мяжой. У 1897—98 дырыжор Маскоўскай прыват
    най рускай оперы С.Мамантава, у 1904— 06 — Вял. тра. 3 1917 за мяжой, пераважна ў ЗША. У 2ю сусв. вайну даваў канцэрты ў фонд Чырв. Арміі. Р. — адзін з апошніх кампазітараўрамантыкаў, які завяршыў рус. рамант. традыцыю М.Глінкі, П.Чайкоўскага, М.РымскагаКорсакава. Яго музыцы ўласцівы яркі меладызм, маляўнічасць, арыгінальнасць гарманічнай мовы, багацце і разнастайнасць рытмікі; рамантычны пафас і напружаны драматызм спалучаюцца з праніклівай лірыкай і паэтыч
    най сузіральнасцю. Сярод твораў: оперы «Алека» (1892, паст. ў Бел. тры оперы і балета ў 1949), «Скупы рыцар» і «Франчэска да Рыміні» (абедзве паст. 1904); кантата «Вясна» (1902), вак,сімф. паэма «Званы» (1913); сімф. паэма «Востраў мёртвых» (1909), «Тры рускія песні» для арк. і хору (1926); 3 сімфоніі (1895, 1907, 1936), Сімф. танцы (1940), 4 канйэрты (1891, 1901, 1909, 1926); Рапсодыя на тэму Паганіні (1934) для фп. з арк., фп. варыяцыі, 2 фп. санаты (1907, 1913), цыклы фп. п’ес, Элегічнае трью для фп., скрыпкі і віяланчэлі (1893), саната для віяланчэлі і фп. (1901), больш за 80 рамансаў і інш. Выканальніцкае мастацтва Р. — адно з вышэйшых дасягненняў сусв. піянізму 20 ст.
    Літ. тв:. Лнтературное наследне. Т. 1—3. М., 1978—80.
    Літ.: Келдыш Ю. Рахманкнов н его время. М., 1973; Брянцева В.Н. С.В.Рахманвнов. М., 1976; Воспомннання о Рахманннове. Т. 1—2. 5 нзд. М., 1988; П а к с о в Ю. Жнзнестойкость романтнческого мнросозерцання: Рахманннов // Русская музыка м XX в. М.. 1997. В.П.Спвіцкая.
    РАХМАНЬКб Яўген Міхайлавіч (н. 25.8.1945, в. Заполле Карэліцкага рна Гродзенскай вобл.), бел. хіміканалітык. Др хім. н. (1994), праф. (1996). Скончыў БДУ (1969), дзе і працаваў (з 1992 заг. кафедры). 3 2000 ген. дырэктар прадпрыемства «Унітэхпрам БДУ». Навук. працы па даследаванні экстракцыйных працэсаў розных тыпаў, механізмаў функцыянавання вадкасных і плёначных аніёнселектыўных электродаў на аснове вышэйшых чацвярцічных амоніевых асноў. Арганізаваў вытвсць дыягнастычных матэрыялаў, неабходных для мед. біяхім. даследаванняў.
    Тв:. Экстракцня гомологов н нх знергнн гндратацнн (у сааўт.) // Журн. фнз. хммнн. 1987. Т. 61, №4; Пленочный хлорндселектнвный электрод на основе трнхлормеркурната трнноннлоктадец