• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ю спадчыну. Заключаны 6.3.1714 у г. Раштат (Германія) паміж імператарам «Свяшчэннай Рым. імперыі» (ён жа эрцгерцаг Аўстрыі) Карлам VI Габсбургам і Францыяй. Пацвердзіў умовы Ўтрэхцкага міру; Аўстрыя захавала пад сваёй уладай Сардзінію, атрымала значную ч. ісп. спадчыны (Неапалітанскае каралеўства, ч. Тасканы, Міланскае герцагства ў Італіі і Ісп. Нідэрланды), прызнала захаванне за Бурбонамі ісп. кароны. Францыя пагадзілася аддаць захопленыя ёю гарады і крэпасці на правым беразе Рэйна (Брайзах, Кель, Фрайбург) і разбурыць свае прырэйнскія ўмацаванні. Абвешчана свабода суднаходства па Рэйне. 7.9.1714 да дагавора далучыліся ням. дзяржавы «Свяшчэннай Рым. імперыі», што ўдзельнічалі ў вайне за ісп. спадчыну.
    РАШЧЫНСКІ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 2.4.1949, г. Лагойск Мінскай вобл.), бел. кампазітар, збіральнік бел. песеннатанц. фальклору. Скончыў Дзярж. муз.пед. інт імя Гнесіных у Маскве (1975, кл. хар. дырыжыравання), Бел. кансерваторыю (1984, кл. кампазіцыі Я.Глебава). 3 1973 выкладае (з перапынкамі) у Мінскім муз. каледжы імя Глінкі. У 1976—79 муз. кіраўнік і артыст аркестра ансамбля «Харошкі», у 1989—94 маст. кіраўнік і артыст гурта «Купалінка» пры Белдзяржфілармоніі. Найб. плённа працуе ў жанры нар.харавой кампазіцыі. Творам уласцівы нац. характарнасць, дэмакратызм, адраджэнне традыцый нар. выканальніцтва. Сярод твораў: сімфонія (1983), араторыя «Смутак памяці» на вершы бел. паэтаў (1984), кантата «Дзіцячыя песні» на нар. словы (1982), канцэрт для цымбалаў і арк. бел. нар. інструментаў (1986), сюіты для сімф. арк. (1985), нар. інструментаў у 3 ч. (1986) і «Калядныя ігрышчы» (1989), канцэртная фантазія «3 рога ўсяго многа» (1987), музыка для хору і інш. Збірае і апрацоўвае бел. песеннатанц. фальклор. Ўкладальнік збкаў песеннамуз. нар. творчасці розных рэгіёнаў Беларусі: «Беларускія народныя танцавальныя песні» (1988), «Танца
    вальная музыка Беларусі: Народныя танцы радзімы Якуба Коласа» (1992), «Мелодыі Гарыні і Убарці» (ч. 1—2, 1993) і інш. Лаўрэат Усесаюзных (1977, 1983) і Рэсп. (1980) конкурсаў артыстаў эстраДЫ. Т. Г. Мдывані.
    РАШЫДАЎ Рашыд Меджыдавіч (н. 1.5.1928, ВанашыМахі, Дагестан), даргінскі паэт. Нар. паэт Дагестана (1978). Скончыў Дагестанскі пед. інт (1949). Друкуецца з 1945. Аўтар збкаў вершаў для дзяцей «Маё шчасце» (1948), «Кураняты» (1956), «Водар сонца» (1963), «Калі заснулі пчолы» (1968), «Суседзі смяюцца» (1969), «Ранняй восені колеры» (1972), «Свой лёс» (1975), «Яснее дзень» (1980), «Іней» (1985). Перакладае А.Пушкіна, М.Лермантава, М.Горкага і інш. Дзярж. прэмія Дагестана 1970.
    РАШЫДАЎ Шараф Рашыдавіч (6.11.1917, г. Джызак, Узбекістан — 6.11.1983), партыйны і сав. дзеяч Узбекістана, пісьменнік. Скончыў Узб. унт у Самаркандзе (1941), Вышэйшую парт. школу пры ЦК КПСС (1948). Настаўнічаў. 3 1935 на журналісцкай працы, у 1943—49 рэдактар газет «Ленін юлы» («Ленінскі шлях») і «Кзыл Узбекістон» («Чырвоны Узбекістан»), У 1949—50 старшыня Саюза пісьменнікаў Узбекістана. 3 1950 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета УзбССР. У 1959—83 першы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана. 3 1961 кандыдат у чл. Прэзідыума (з 1966 Палітбюро) ЦК КПСС. Аўтар вершаў і празаічных твораў.
    РАІПЭЛЬ [Rachel; сапр. Ф е л і к с (Felix) Эліза Рашэль; 28.2.1821, Мумпф, Швейцарыя — 3 або 4.1.1858], французская актрыса. Вучылася ў акцёра і педагога Ж.І.Сансона. У 1837 дэбютавала ў тры «Жымназ», у 1838 — у «Камеды Франсэз». 3 мастацтвам Р. звязана адраджэнне класіцызму на франц. сцэне. Аснову яе рэпертуару склалі ролі ў творах П.Карнеля — Каміла («Гара'цый»), Эмілія («Цына»); Ж.Расіна — Федра, Эсфір, Гафалія (аднайм. п’есы), Герміёна («Андрамаха»), Раксана («Баязет»). Творчасці ўласцівы строгасць, пластычная завершанасць формы ў спалучэнні з эмацыянальнасцю, непасрэдным выражэннем пачуццяў. У 1855 пакінула сцэну.
    РАШЙННЕ СУДА, пастанова суда першай інстанцыі, які вырашае па сутнасці цывільную справу. Афармляецца ў пісьмовым выглядзе, ггадпісваецца і абвяшчаецца суддзёй. Набывае законную сілу пасля заканчэння тэрміну на касацыйнае абскарджанне і апратэставанне. У выпадку прынясення касацыйнай скаргі або касацыйнага пратэсту рашэнне, калі яно не адменена, набывае законную сілу пасля разгляду справы вышэйстаячым судом. Рашэнне Вярх. Суда Рэспублікі Беларусь набывае законную сілу неадкладна пасля яго абвяшчэння. Неадкладнаму выкананню падлягаюць Р.с. інш. суд. інстанцый па справах аб спагнанні аліментаў, аб ад
    наўленні на рабоце або ў ранейшай пасадзе няправільна звольненага ці пераведзенага работніка і інш.
    Э. I. Кузьмянкова.
    РАШ^ТНІКАЎ Сяргей Васілевіч (н. 22.7.1949, Гродна), бел. палітолаг. Др паліт. н. (1996), праф. (1998). Скончыў Гродзенскі пед. інт (1972). 3 1982 у БДУ (з 1993 заг. кафедры, у 1995—96 прарэктар). 3 2000 дырэктар Інта дзярж. кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па метадалогіі і метадах паліталогіі, аналізе паліт. працэсаў, публічнай палітыкі, дзярж. кіравання.
    Тв:. Полнтологня в Республнке Беларусь: Теоретмкометодол. й прнкладные аспекты. Мн., 1999; Снстемный подход как методологая аналнза публнчной полмтвкн. Мн., 2000 (разам з Н.А.Антановіч); Государственная полмтяка н упрашенне в Республнке Беларусь. Мн., 2001 (з ёй жа); Методологая н методы аналнза государственной полнтакн н управленмя. Мн., 2001 (разам з Н.А.Антановіч, Б.Я.Мігдсам).
    РАІІІЭТНІКАЎ Уладзімір Мікалаевіч (н. 6.1.1938, в. Халопенічы Глускага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галі
    У. М Рашэтнікаў.
    не фізіялогіі і біяхіміі раслін. Акад. Нац. АН Беларусі (2000, чл.кар. 1991). Др біял. н. (1987), праф. (1992). Скончыў Маскоўскую с.г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1959). 3 1966 у Інце эксперым. батанікі АН Беларусі (з 1977 вуч. сакратар, з1978 нам. дырэктара), з 1997 у Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі (дырэктар і заг. лабараторыі). Навук. працы па пабудове, біягенезе і функцыян. актыўнасці клетачных ядраў і пластыд расліннай клеткі, надмалекулярных нуклеапратэідных комплексах, бялках і ліпідных рэчывах пры экспрэсіі і рэканструкцыі геному раслін, прыкладных пытаннях перапрацоўкі лек. і пахучых раслін.
    Тв.: Пластнды н клеточные ядра высшнх растеняй: (Бяохям. аспекты). Мн., 1982; Клеточные ядра высшнх растеннй: состав, структура, функцнн. Мн., 1992.
    РАШ^ТНІКАЎ Фёдар Міхайлавіч (17.9.1841, г. Екацярынбург, Расія — 21.3.1871), рускі пісьменнік. Скончыў Пермскае павятовае вучылішча (1859). 3 1863 у Пецярбургу. Друкаваўся з 1861. Бядотнае становішча парэформеннай вёскі адлюстраваў у аповесці «Падліпаўцы» (1864), умовы жыцця і працы уральскіх рабочых — у раманах «Горнарабочыя» (1866), «Глумавы» (1866—67),
    РЖЭЎ	387
    «Дзе лепш?» (1868). Тэме жаночай эмансіпацыі прысвяціў раман «Свой хлеб» (1870). У 1867—70 жыў у Брэсце. Тут напісаў камедыю «Прагрэс у павятовым горадзе» (1868, выд. 1871), у якой выкарыстаў мясц. назіранні, нарысы «Ад БрэстЛітоўска да Пецярбурга (дарожныя ўражанні)», «На захадзе (апавяданне доктара)», «Кірмаш у яўрэйскім горадзе», «Будні і святы Янкеля Дворкіна і яго сям’і» і інш. пра жыццё і побыт насельніцтва Беларусі. У рукапісным накідзе «Вяшчальнік» намаляваў адмоўны вобраз царскага чыноўніка на Беларусі. Пра знаходжанне ў Брэсце, пра норавы гараджан і знаёмых пісаў у дзённіку.
    Тв:. Полн. собр. соч. Т. 1—6. Свердловск. 1936—48; Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1956.
    Літ.: Фнлнппова К. Между людьмн; Повесть о пнсателе Ф.М.Решетннкове. Свердловск, 1952; Кліманскі С.У. Рашэтнікаў на Беларусі // Даследаванні па літаратуры і мове. Гродна, 1967. С.А.Кузняева.
    РАШЙТНІКАЎ Фёдар Паўлавіч (28.7.1906, с. СурскаЛітоўскае Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 13.12.1988), расійскі жывапісец і графік. Нар. мастак СССР
    Ф.Рашэтнікаў. Зноў двойка. 1952.
    (1974). Правадз. чл. AM СССР (1953). Вучыўся ў Інце выяўл. мастацтваў у Маскве (1929—34). У 1937—38 супрацоўнічаў з час. «Крокоднл». Выкладаў у маскоўскіх маст. (1953—57) і пед. (1956—62) інтах. У 1974—87 віцэпрэзідэнт AM СССР. Аўтар жанравых карцін «Прыбыў на канікулы» (1948), «Зноў двойка» (1952), твораў на гіст., батальныя, публіцыстычныя тэмы «За мір!» (1950), «В’етнамская маці» (1968), «Апалон—Саюз» (1982), партрэтаў «Першыя героі Савецкага Саюза» (1976), «А.В.Ляпідзеўскі» (1979), трыпціха «Таямніцы абстракцыянізму» (1960), ілюстрацый да кніг. Майстар востравыразных графічных і скульпт. шаржаў. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951.
    Тв:. Тайны абстракцноннзма. М., 1963.
    РАЯЛІСТЫ (франц. адз. л. royaliste ад royal каралеўскі), тэрмін, які ўзнік у час
    Французскай рэвалюцыі 1789—РРдля азначэння прыхільнікаў дынастыі Бурбонаў. У больш шырокім сэнсе Р. — тое, што і манархісты.
    РАЯЛЬ (ад франц. royal каралеўскі), струнны ўдарнаклавішны муз. інструмент, разнавіднасць фартэпіяна.
    РДЗЕСТ, урэчнік (Potamogeton), род кветкавых раслін сям. рдзеставых. Каля 100 відаў. Пашыраны паўсюдна. На Беларусі 17 відаў. Найб. вядомыя Р.: бліскучы (Р. lucens), грабеньчаты (Р. pectinatus), кучаравы (Р. crispus), плывучы (Р. natans), пранізаналісты (Р. perfoliatus). Растуць у стаячай або з павольнай плынню прэснай ці слаба салёнай вадзе на глыб. да 3 м. Утвараюць зараснікі і спрыяюць зарастанню вадаёмаў.
    Шматгадовыя пераважна падводныя карэнішчавыя травы. Сцёблы даўж. да 6 м. Надводнае лісце скурыстае, падводнае — перапончатае, празрыстае. Кветкі дробныя, непрыкметныя, у цыліндрычных коласападобных суквеццях над вадой. Плод — касцянка ці арэшкападобны. Р. — важны кампанент прэснаводнай флоры. Зараснікі — месца не
    Рдзест плывучы.
    расту і нагулу рыбы, некат. віды ідуць на ўгнаенне і корм жывёле. Кармавыя расліны.
    В.М.Прохараў.
    «РЕВОЛЮЦНОННАЯ СТАВКА», бальшавіцкая газета, орган Ваеннарэв. кта пры Стаўцы Вярх. галоўнакамандуючага. Выдавалася з 26.11.1917 да канца лют. 1918 у Магілёве на рус. мове штодзённа. 3 19.12.1917 орган Цэнтр. кта дзеючых армій і флоту (Цэкадарф). Сваёй мэтай абвяшчала «самае шырокае і падрабязнае асвятленне ўсіх бакоў салдацкага жыцця». Змяшчала дэкрэты і распараджэнні СНК, загады Вярх. галоўнакамандуючага, ВРК пры Стаўцы. Значнае месца адводзіла пытанням вайны і міру, фарміравання новай рабочасял. арміі. 3 інтэрнацыяналіст. пазіцый асвятляла канфлікты Сав. улады з бел. рухам, укр. Радай, польскім корпусам ген. Ю.Р.ДоўбарМусніцкага. Друкавала паведамленні з замежнага жыцця, зводкі з франтоў, тэлеграмы тэлегр. агенцтваў, справаздачы аб разнастайных з’ездах. Пэўнае месца адводзіла асвятленню грамадскапаліт. жыцця Магілёва і губерні. Пасля эвакуацыі Стаўкі з Магілёва ў выніку наступлення герм. войск выданне спынена. М.Я.Сяменчык.
    РЖАВЁЦКІ Ц.АГЕЛЫ1Ы ЗАВбД Дзейнічаў у 1894—1905 у в. Ржавец, цяпер у Мінскім рне. Вырабляў цэглу. У 1895 меў лакамабіль, паравы кацёл і 2 конныя рухавікі. У 1895—98 працавала 55 рабочых.
    РЖАЎКА, рака ў Рагачоўскім і Жлобінскім рнах Гомельскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 43 км. Пл. вадазбору 396 км2. Пачь.наецца за 2,5 км на Пн ад в. Рыскоў Рагачоўскага рна, вусце за 2 км на Ў ад г. Жлобін. Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Даліна на вялікім працягу трапецападобная (пераважна шыр. 1—2 км), у нізоўі невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча на працягу 35 км (ад вытоку да в. Асінаўка Жлобінскага рна) каналізаванае.
    РЖАУКА, Б е л і ц а, рака ў Чавускім рне Магілёўскай вобл., левы прыток р. Будлянка (бас. р. Дняпро). Даўж. 20,4 км. Вадазбор (пл. 108 км2) у межах АршанскаМагілёўскай раўніны. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Смолка, вусце на паў