• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    .ўсх. ускраіне в. Сутокі. Рэчышча на працягу 18 км (акрамя невялікіх участкаў у вытоку і каля вусця) каналізаванае.
    РЖАУКА, вёска ў Верхнякрывінскім с/с Бешанковіцкага рна Віцебскай вобл., на аўтадарозе Віцебск—Бешанковічы. Цэнтр калгаса. За 8 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы, 43 км ад Віцебска. 311 ж., 126 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    РЖАЎКА 1я, вёска ў Васькавіцкім с/с Слаўгарадскага рна Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 15 км на 3 ад г. Слаўгарад, 84 км ад Магілёва, 76 км ад чыг. ст. Крычаў. 391 ж., 120 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    РЖЫШЧАЛІПКІ, балота нізіннага тыпу ў Лунінецкім рне Брэсцкай вобл., Жыткавіцкім рне Гомельскай вобл. і Салігорскім рне Мінскай вобл., пераважна ў вадазборах рэк Лань і Случ; на тэр. біял. заказніка Ленінскі. Пл. 10,8 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 8,8 тыс. га. Глыб. торфу да 2,6 м, сярэдняя 0,9 м. Запасы торфу каля 15,2 млн. т. Асушана 5,6 тыс. га, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасушанай ч. балота хмызнякі.
    РЖЭЎ, горад, цэнтр раёна ў Цвярской вобл., у Расіі, на р. Волга. Размешчаны на ўскраіне Валдайскага ўзв. Вядомы з 11 ст. 70,4 тыс. ж. (1996). Чыг. вузел. Прамсць: машынабудаванне, льноперапр., харч.; зды: аўтатрактарнага эл. абсталявання, дрэнажных труб, эл.мех.; камбінаты: мэблевы, нярудны (вытвсць
    388 ржэцкая
    даламітавай мукі), жакардавага ткацтва; ільночасальная фка. Музеі: краязнаўчы, Вял. Айч. вайны. Арх. помнікі 18 ст.
    РЖЭЦКАЯ Лідзія Іванаўна (17.4.1899, Мінск — 24.10.1977), бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1944). Нар. арт. СССР (1955). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1916. У 1917—20 працавала ў Першым
    Л.І.Ржэцкая
    бел. тве драмы і камедыі, з 1921 — у Бел. тры імя Я.Купалы. Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Для творчасці характэрны глыбіня думкі і прастата выканання, народнасць, мяккі лірызм і гумар, палкая грамадзянскасць. Значнымі дасягненнямі сталі яе ролі ў бел. рэпертуары: Альжбета («Паўлінка» Я.Купалы), Маці («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Наталля, цёця Каця, Вярбіцкая («Канец дружбы», «Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Каспарыха («Салавей» З.Бядулі), Ганначка («На Купалле» М.Чарота), Афрасіння («Машэка» Е.Міровіча), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка). У класічнай рус. і сусв. драматургіі спалучала традьш. падыход да класікі з сучасным яго разуменнем, уласнай адметнай трактоўкай вобразаў: Мурзавецкая, Кручыніна і Галчыха, Шаблова, Домна Панцялееўна, Кукушкіна, Турусіна («Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «Позняе каханне», «Таленты і паклоннікі», «Даходнае месца», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Сакалова («/шошнія» М.Горкага), Фразіна («Ску
    Л.Ржэцкая ў ролі Альжбеты.
    пы» Мальера). Сярод інш. роляў: Марфа Пятроўна («Рускія людзі» К.Сіманава), Марфа Касьянаўна («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Заіра («Мяцеж» Дз.Фурманава і С.Паліванава) і інш. Выступала на радыё, здымалася ў кіно («Хто смяецца апошнім», «Гадзіннік спыніўся апоўначы»), Дзярж. прэмія СССР 1951.
    Літ:. Б у т а к о ў А. Актрыса яскравага таленту // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960; Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. 2 выд. Мн.. 2000. Т. 3. С. 240—252. В.А.Ракіцкі.
    РІА «НАВІНЫ», гл. Расійскае інфармацыйнае агенцтва «Навіны».
    РІД, назва бел. недзяржаўнай інфармацыйнай службы Рэклама, інфармацыя, дайджэст у 1992—97.
    РбАМ Абрам Мацвеевіч (28.6.1894, Вільня — 26.7.1976), расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1950). Нар. арт. Расіі (1965). Вучыўся ў Петраградскім псіханеўралагічным інце, Саратаўскім унце. 3 1919 рэжысёр траў у Саратаве, з 1923 Тра Рэвалюцыі ў Маскве. У 1924—34 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. інце кінематаграфіі. Першы фільм — «Што гаворыць «Мос», гэтае адгадай пытанне» (1924). Паставіў фільмы: «Бухта смерці» (паводле апавядання А.НовікаваПрыбоя «У бухце «Атрада»), «Здраднік» (паводле апавядання Л.Нікуліна «Матроская цішыня», абодва 1926), «Трэцяя Мяшчанская» (1927), «Прывід, які не вяртаецца» (1930, паводле навелы А.Барбюса «Спатканне, якое не адбылося»), «Нашэсце» (1945, паводле ЛДявонава; Дзярж. прэмія СССР 1946), «Гранатавы бранзалет» (1965, паводле А.Купрына), «Кветкі запозненыя» (1970, паводле А.Чэхава), «Дачасны чалавек» (1972, паводле п’есы М.Горкага «Якаў Багамолаў»), Фільмы адметныя вострай трактоўкай маральных праблем, псіхалагізмам, высокай акцёрскай і выяўл. культурай. Дзярж. прэмія СССР 1949.
    Літ:. Грашенкова 14. А.Роом. М., 1977.
    РОАНАК (Roanoke), рака на У ЗША Даўж. 725 км, пл. басейна 25 тыс. км2.
    Вытокі на зах. схілах БлуРыдж (сістэма Апалачаў), цячэ па плато Підмант і Прыатлантычнай нізіне, упадае ў зал. Албемарл Атлантычнага ак. Сярэдні гадавы расход вады 230 м3/с. ГЭС. Суднаходная ў нізоўях.
    РбАНАК (Roanoke), горад на У ЗША, на р. Роанак, у штаце Віргінія. Засн. ў 1740. 93,7 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 250 тыс. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамсць: хім. (вытвсць штучных і сінт. валокнаў), шынная, тэкст., харч., аўтазборачная, металаапрацоўчая.
    РОБАТ (чэш. robot ад robota цяжкая паднявольная праца, rob раб; тэрмін «Р » упершыню ўжыў К.Чапек у 1920 як назву мех. людзей), аўтаматычная машына, якая забяспечвае выкананне розных рухаў і некаторых інтэлектуальных функцый, уласцівых чалавеку ў працэсе яго прац. дзейнасці. Mae перапраграмавальнае прыстасаванне і інш. тэхн. сродкі, што даюць магчымасць хуткай пераналадкі для аўтам. вьіканання розных дзеянняў, прадугледжаных праграмай.
    Першыя Р., якія імітавалі рухі і знешні выгляд чалавека, выкарыстоўваліся з пацяшальнымі мэтамі. 3 развіццём аўтаматызацыі вытворчасці разам з традыцыйнымі аўтаматамі сталі выкарыстоўвацца Р.аўтаматы (прамысловыя робатыў якія мелі адну або некалькі «мех. рук», пульт кіравання або ўбудаванае прыстасаванне праграмнага кіравання. 3 развіццём робататэхнікі створаны разнастайныя тыпы Р. Паводле сістэм кіравання адрозніваюць Р.: праграмныя (перапраграмаванне робіцца чалавекам), адаптыўныя (з пэўнымі магчымасцямі аўтам. перапраграмавання, гл. Самапрыстасавальны роблтў інтэлектныя (здольныя планаваць свае дзеянні ў залежнасці ад зменных абставін). Інтэлектныя аснашчаюцца датчыкамі апачуццяўлення, якія ўтвараюць сенсорную сістэму, прызначаную для ўспрымання, пераўтварэння, аналізу, апрацоўкі (з дапамогай ЭВМ ці мікрапрацэсара) інфармацыі пра знешняе асяроддзе, перадачы яе кіроўнаму прыстасаванню або ЭВМ вышэйшага ўзроўню. Прамысловыя Р , як правіла, выкарыстоўваюцца ў комплексе з асн. тэхнал. абсталяваннем (у робататэхнічных комплексах і інш. структурных адзінках гібкай аўтаматызаванай вытворчасці). Выкарыстанне Р. дазваляе вызваліць чалавека ад манатоннай і небяспечнай для жыцця работы, у т.л. ва ўмовах павышанай радыяцыі, высокай тры, пад вадой, у космасе і г.д.
    Літ.: Геттнер Р., Зейдевмц Н. Роботы сегодня н завтра: Пер. с нем. М., 1988; К у а ф е Ф. Взаммодействме робота с внешней средой: Пер. с фр. М., 1985; П о п о в Е.П., Медведев В.С. Роботы н ЭВМ. М.. 1985; Черноусько Ф.Л., Болотннк Н.Н., Градецкнй В.Г. Маннпуляцмонные роботы: Дннамнка, управленме, оптнмнзацня. М., 1989;Скотт П. Промышленные роботы — переворот в пронзводстве: Пер. с англ. М., 1987; Промышленные роботы в действнн. Мн., 1986; Мехатроннка: Пер. с яп. М., 1988; Маннпуляцнонные смстемы роботов. М., 1989; Вукобратовнч М., Стокнч Д., Ккрчанскн Н. Неадаптмвное н адаптнвное управленме маннпуляцноннымн роботамн: Пер. с англ. М., 1989; Егоров Ю.Н Снстемы прнвода роботов. Л., 1982. А.В.Самойленка, К.В.Плюгачоў.
    РОБАТАТЭХНІЧНАЯ 389
    РОБАТАТЭХНІКА. галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца вывучэннем, стварэннем і выкарыстаннем робатаў. Уключае: галіну механікі, звязаную з распрацоўкай мех. канечнасней — маніпулятараў, у т.л. для выканання вытв. аперацый, а таксама з прыстасаваннем тэхналогіі вытвсці да магчымасцей прамысловых робатаў (прамысл. Р., або робататэхналогія); раздзелы, звязаныя са стварэннем і выкарыстаннем штучных органаў пачуццяў (сенсорная тэхналогія), з навучаннем робата элементам разумовай дзейнасці (інтэлект штучны), з імітацыяй здольнасці чалавека або жывёлы перамяшчацца ў любым напрамку (мабільныя робатыцялежкі на колах, шагаючыя апараты, пратэзы, тэхн. сістэмы біёнікі) і інш. Асн. сродак сучаснай Р. — робатманіпулятар, мае ад 3 да 8 ступеняў рухомасці, у якасці праграмнага кіравання — звычайна многапрацэсарную ЭВМ.
    Звесткі пра штучныя жывыя істоты ёсць у многіх стараж. міфах. Паводле аднаго з іх, афінскі механік і скульптар Дэдал стварыў некалькі мех. статуй багоў (у т.л. Афрадыты), якія маглі рабіць розныя рухі. Дакладна вядома пра статуі багоў, якія рухаліся з дапамогай механізмаў, створаных Геронам Александрыйскім (1 ст. н.э.). Паўзаній (2 ст. н.э.) сведчыць пра мех. арла, які мог падымацца ў паветра. Адмысловыя мех. людзі і жывёлы зроблены майстрамі сярэдневякоўя і больш познімі, напр., мех. чалавек Альберта Вялікага (13 ст.), які мог адказваць на пытанні, певень, які махаў крыламі (13 ст.), качка, якая пырхала, брала, праглынала і ператраўляла ежу, франц. механіка Ж.Вакансона (18 ст.), андроід «пісец» швейц. гадзіншчыка П.Ж.Дроза (18 ст.), мех. лялькі «каракуры» яп. лялечных тэатраў (17—‘19 ст.). Першы робат сканструяваў амер. інж. Дж.Венслі ў 1927 (экспанаваўся на Сусв. выстаўцы ў НьюЙорку), яп. вучоны Н.Макота ў 1928 стварыў робат «Прыродазнавец» (лічыцца пачаткам яп. робатабудавання). У 1930я г. ў сувязі з аўтаматызацыяй вытворчасці пашырылася выкарыстанне робатаўаўтаматаў. У 1960х г. у ЗША узніклГ прамысл. робаты, якія пачалі ўключацца ў зборачныя гібкія вытворчыя модулі і сталі структурным
    элементам гібкай аўтаматызаванай выпіворчасці. Сродкі Р. пачалі выкарыстоўвацца як асн. тэхнал. машына (для апрацоўкі дэталей) або для выканання дапаможных аперацый (загрузкі станкоў і інш.; гл. Рабатызаваны тэхналагічны комплекс). Асн. адрозненне сістэм Р. ад аўтаматычных ліній і станкоўаўтаматаў — магчымасць хуткага перапраграмавання і пераналадкі на выкананне інш. тэх
    нал. задачы. У сувязі з гэтым Р. знайшла выкарыстанне пры вытвсці невял. партый вырабаў або д$е па тэхналогіі патрэбны складаныя маніпуляцыйныя аперацыі (напр., пры кропкавай і дугавой зварцы корпусных дэталей). У канцы 1960х г. у Р. ўзнік новы на
    Робататэхніка: I — шагаючы механізм з электрычным кіраваннем; 2 — спецыялізаваны робат для дугавой зваркі; 3 — падводная машынаробат з дыстанцыйным кіраваннем.
    вук. кірунак, звязаны са стварэннем інтэлектных робатаў. Важнай сферай выкарыстання Р. сталі маніпуляцыйныя аперацыі ў экстрэмальных асяроддзях (з ядавітымі або радыеактыўнымі рэчывамі, у вакууме, космасе і інш.). У 1970—80я г. робатабуд