Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
саборы СантаМарыя дэль Ф’ёрэ (1431—38) і кампанілы сабора ў Фларэнцыі (1437—39). 3 1440х г. вырабляў маёлікавыя рэльефы для аздаблення будынкаў і алтароў, кампазіцыі з выявай Мадонны. Творы вызначаюцца лірычнай адухоўленасцю, ураўнаважанасцю кампазіныі, мяккасцю трактоўкі абагульненых форм, чыстатой тонаў. Сярод работ: 13 медальёнаў у капэле Пацы царквы СантаКрочэ, люнета Палацца дэі Капітані дзі Партэ Гуэльфа, гербы 3 цэхаў на фасадзе Арсанмікеле (каля 1455—65), рэльефы бронз. дзвярэй Новай сакрысціі сабора ў Фларэнцыі (1464—69). Андрэа дэла Р. (1435—1525), пляменнік, прыёмны сын
і вучань Лукі; пасля яго смерці ўзначаліў майстэрню. Пашырыў сферу выкарыстання маёлікі і яе тонавыя градацыі. Сярод твораў: медальёны з выявамі спавітых немаўлят на фасадзе Аспедале дэльі Іначэнці (1463—66), група «Сустрэча Марыі з Лізаветай» для царквы СантаДжавані Фуарчывітас у Пістоі (1491) і інш. Джавані дэла Р. (1469 — пасля 1529), сын і вучань Лукі. Аўтар маёлікавых рэльефаў, якія вызначаюцца багаццем паліхроміі і нагадваюць жывапісныя алтарныя вобразы.
РбБСАН (Robeson) Поль (9.4.1898, г. Прынстан, штат НьюДжэрсі. ЗША — 23.1.1976), амерыканскі спявак (нізкі бас), драм. акцёр, грамадскі дзеяч. Скончыў Калумбійскі унт (1923). 3 1921 выступаў як драм. акцёр у амер. і англ. трах (лепшая роля — Атэла у аднайм. п’есе У.Шэкспіра; 1930). У 1925 дэбютаваў як спявак. Выканаўца негрыцянскіх і амер. нар., антыфаш. і антываен. песень, песень пратэсту; у рэпертуары былі песні народаў СССР і сав. кампазітараў. Здымаўся ў кіно. Чл. Сусв. Савета Міру (1950). Міжнар. прэмія Міру 1950. Міжнар. Ленінская прэмія 1952.
Тв ' Рус. пер. — На том я стою. М_, 1958; Говорнт П.Робсон. М .. 1981. Я.З.Басін р6ва, рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім рнах Віцебскай вобл., Правы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 29 км. Вадазбор на Пн Цэнтральнабярэзінскай раўніны (пл. 245 км^). Пачынаецца за 5 км на 3 ад р.п. Зялёны Бор Смалявіцкага рна, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Навасёлкі Барысаўскага рна. Рэчышча на трох участках каналізаванае.
РОВЕНСКАЯ ВбВЛАСЦЬ. Размешчана на ПнЗ Украіны. Утворана 4.12.1939. Пл. 20,1 тыс. км!. Нас. 1185 тыс. чал.
(1999), гарадскога 49%. Цэнтр — г. Роўна. Найб. гарады: Дубна, Здалбунаў, Кастопаль, Сарны.
Паверхня — хвалістая раўніна. Паўн. (большая) ч. занята Палескай нізінай, паўд. — Валынскім узв. (выш. да 342 м), парэзаным рачнымі далінамі і ярамі. Карысныя выкапні: торф. граніты, гнейсы, дыябазы, базальты, вапнякі, каалін, гліны. Радовішчы мінер. вод і тарфяных гразей. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тра студз. 4,8°, ліп. 18,2—19 °C, ападкаў 600—700 мм за год. Рэкі належаць да бас. р. Дняпро: Прыпяць з прытокамі Стыр (з Іквай), Гарынь (са Случчу), Сцвіга (з Маствой). На Палессі шмат балот і азёр (Нобель, Белае і інш.). Глебы на Пн дзярновападзолістыя і балотныя, на Пд ападзоленыя і звычайныя чарназёмы, шэрыя лясныя. Каля 38% пад лесам (хвоя, дуб, граб, ліпа, клён).
Вядучая галіна прамсці — харч. (цукр., мясная, спіртавая, кансервавая, піваварная, малочная, масласыраробная). Прамсць: камбікормавая; тэкст., ут.л. льняная; швейная, трыкат., галантарэйная; маш.буд. і металаапр. (вытвсць высакавольтнай апаратуры, аўтаматызаваных станочных модуляў, абсталявання для жывёлагадоўчых ферм, гандлю, запчастак для трактароў); хім. (вытвсць азотных угнаенняў, сернай кіслаты, нятканых матэрыялаў, гуматэхн. і пластмасавых вырабаў), лясная і дрэваапр., у т.л. мэблевая, цэлюлознапапяровая. Вытвсць буд. матэрыялаў (цэмент, шыфер, шкло і інш.). Апрацоўка граніту, базальту. Энергет. база — Ровенская АЭС і Дабратворская ДРЭС. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на збожжавых, цукр. бураках, ільне, бульбе і мясамалочнай жывёлагадоўлі. Пасяўныя пл. займаюнь 263 тыс. га. (1999). Вял. масівы асушаных зямель. У паўн. раёнах вырошчваюць бульбу, лёндаўгунец, жыта, у паўд.—азімую пшаніцу, жыта, ячмень, цукр. буракі, хмель, кармавыя культуры. Развіта агародніцтва, садоўніцтва. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак, коз, птушак. Пчалярства. Рыбагадоўля. Даўж. чыгунак 588 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём каля 5 тыс. км. Асн. чыгункі Роўна—Здалбунаў—Львоў, Роўна—Сарны—Баранавічы, Шапятоўка—Здалбунаў—Роўна— Ковель, Кіеў—Еарны—Ковель, аўтадарогі Кіеў—Роўна—Львоў, Роўна— Луцк—Брэст. Суднаходства па рэках Прыпянь, Гарынь, Стыр. У г. Роўна — аэрапорт. Курорт Гарынь.
РбВЕНСКАЯ СЛАБАДА, вёска ў Рэчынкім рне Гомельскай вобл., на аўтадарозе Гомель—Хойнікі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пд ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 52 км ад Гомеля. 828 ж., 320 двароў (2001). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
392 ровЕнскі
PpBEHCKI Дзмітрый Дзмітрыевіч (н. 5.1.1948, г. Капыль Мінскай вобл.), бел. дзеяч самадз. мастацтва, майстар нар. інструментаў. Засл. дз. культ. Беларусі (1999). Скончыў Мінскае муз. вуч. імя Глінкі (1975), Мінскі інт культуры (1985). 3 1968 выкладаў спевы ў школах Мінска. 3 1970 арганізатар і маст. кіраўнік фалькл. ансамбля «Дударыкі» (з 1993 узорны), адначасова з 1996 — ансамбля нар. музыкі і песні «Мінскія музыкі» (з 2000 нар.), сямейнага ансамбля (1979—96). Валодае ігрой на гармоніку, баяне, дудцы, жалейцы, акарыне, дудзе, ліры, цытры і інш. Збірае бел. нар. інструменты, стварыў музей бел. побыту і культуры пры школегімназіі 111 (1985). Аўтар песень.
«РбВЕР» (Rover), сям’я легкавых аўтамабіляў сярэдняга класа аднайменнай англ. фірмы. Выпускаюцца з 1904. Большасць мадэлей мае кузаў седан ці хэтчбэк, бензінавы рухавік магутнасцю ад 39 да 148 кВт; найб. скорасць ад 143 да 240 км/гадз.
Легкавы аўтамабіль «Ровер» мадэль «114 кабрыялет».
РОГ, старажытны нар. духавы сігнальны амбушурны муз. інструмент. Вядомы многім народам свету. Вырабляецца з рагоў і біўняў жывёл, а таксама з ракавін, дрэва, металу. У залежнасці ад памераў і формы, наяўнасці ці адсутнасці ігравых адтулін Р. дазваляе здабываць адзін або некалькі тонаў абертонавага ці паступеннага гукарадаў. Моцнае, далёка чутнае гучанне Р. спрыяла выкарыстанню яго як камунікатыўнага сродку ў абрадах, рэліг. цырымоніях, паляўнічай, пастухоўскай, вартаўнічай і ваен. практыцы. На Беларусі пашыраны Р. розных памераў (30—50 см), робіцца з пустацелых рагоў быка, каровы, барана, з дрэва (бярозы, алешыны, клёну формай, блізкай да натуральнага рога жывёлы), часам з бляхі; ігравых адтулін не мае.
У муз. мастацтве Р. — папярэднік разнастайных духавых інструментаў (валторпы, трамбопа і інш), а таксама аснова рагавога аркестра.
Літ.: Pawlowski J Rog od a do z. Krakow 1972. І.Дз.Назіна.
РбГАЛЕЎ Аляксандр Фёдаравіч (н. 27.12.1956, г. Гомель), бел. мовазнавец.
Др філал. н. (1997). Скончыў Гомельскі унт (1980) і выкладае ў ім. Працы па бел. тапаніміцы: «Этнатапанімія Беларусі: (На фоне этнічнай гісторыі)» (1993), «Белая Русь і беларусы: (У пошуках вытокаў)» (1994) і інш.
Тв. От Гомеюка до Гомеля: Городская старнна в фактах, нменах, лмцах. Гомель 1993.
РбГАНАЎ Генадзь Мікалаевіч (н. 12.1.1945, с. Грачоўка Арэнбургскай вобл., Расія), бел. хімік. Др хім. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Куйбышаўскі політэхн. інт (1968). 3 1968 у БДУ. 3 1973 у Магілёўскім тэхнал. інце (у 1973—77 і з 2000 заг. кафедры, у 1977—79 прарэктар). Навук. працы па хім. тэрмадынаміцы арган. злучэнняў, у т.л. эксперым. даследаванні раўнавагі ў рэакцыях ізамерызацыі, разліку тэрмадынамічных функцый злучэнняў паводле малекулярных і спектральных даных.
Тв:. Термодннамнка а равновесня нзомеров. Мн., 1986 (разам з Г.Я.Каба, М.Л.Фрэнкелем); Термодннамаческме характермстнкм реакцнй нзомернзацнв. Мн., 1988 (з імі ж).
РбГАЎ Міхаіл Сафронавіч (17.10.1916, в. Верхняя Алба Жлобінскага рна Гомельскай вобл. — 25.10.1944), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.Зах., 2м Укр. франтах. Старшына эскадрона кав. палка Р. вызначыўся 29.8.1944 у баі каля г. Ясы (Румынія); на чале групы салдат пераадолеў міннае поле, знішчыў станковы кулямёт ворага і дзот, чым садзейнічаў наступленню палка; загінуў у баі на тэр. Венгрыі.
РОГАЎЦАВА Ада Мікалаеўна (н. 6.7.1937, г. Глухаў Сумскай вобл., Украіна), украінская актрыса. Нар. арт. СССР (1978). Скончыла Кіеўскі тэатр. інт (1959). 3 1959 у Кіеўскім рус. драм. тры імя Лесі Украінкі. 3 1980 адначасова выкладае ў Кіеўскім інце тэатр. мастацтва імя І.КарпенкіКарага. Лірыкадрам. актрыса, валодае сцэн. абаяльнасцю, музычнасцю, шчырасцю: Гелена («Варшаўская мелодыя» Л.Зорына, 1967), Далорэс («Каменны гаспадар» Лесі Украінкі, 1971), Ларыса («Беспасажніца» А.Астроўскага, 1973), Леся Украінка («Спадзявацца» Ю.Шчарбака, 1979), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава, 1980), Саша («Іванаў» А.Чэхава, 1985), Таісія Пятроўна («Урокі музыкі» Л.Петрушэўскай, 1989) і інш. Выступае і ў камед. ролях. 3 1957 здымаецца ў кіно: «Салют, Марыяі», «Утаймаванне агню», «Авадзень», «Вечны кліч», «За што?», «Чатыры лісты фанеры», «Два месяцы, тры сонцы» і інш. Дзярж. прэмія Украіны 1981.
Ліш:. Актеры советского кнно. Вып. 12. М„ 1976.
РбГАЧ з Дубы (Rohai z Dube) Ян (? — 9.9.1437), дзеяч гусіцкага руху ў Чэхіі (гл. Гусіцкія войны), паплечнік Яна Жыжкі. 3 1420 кіраўнік табарытаў у крэпасці Ломніцы, з 1421 гетман. Ў 1423 разам з Жыжкам засн. брацтва арэбітаў. Пасля паражэння табарытаў
пад Ліпанамі (1434) узначальваў войскі табарьшкага rap. саюза. У 1436 кіраваў абаронай крэпасці Сіён — апошняй апорнай базы табарытаў, якую асадзілі войскі Сігізмунда 1. Пасля падзення Сіёна (1437) пакараны смерцю ў Празе разам з 52 паплечнікамі.
М .С Рогаў A М Рогаўцава
РбГІ (лац. cornua), касцявыя вырасты на галаве многіх капытных млекакормячых. Служаць пераважна органамі абароны, а ў самцоў многіх відаў — сродкам барацьбы за самку ў час гону. Былі ў некат. выкапнёвых паўзуноў (напр., у рагатых дыназаўраў) і млекакормячых (у дынацэрат, тытанатэрыяў і інш.). Няпарныя Р. ў насарогаў — канічныя патаўшчэнні арагавелага эпідэрмісу, скурньія ўтварэнні на насавых або лобных касцявых вырастах. Касцявая аснова парных Р. (спіца) у пустарогіх укрыта рагавым чахлом, у жырафы — мяккай скурай, укрытай шэрсйю. Алені, у якіх Р. маюць толькі самцы (у паўн. аленя і самкі), штогод скідваюць іх (апрача кабаргі і вадзянога аленя), што звязана з дзейнасцю палавых залоз. Разгалінаванасць Р. у іх з узростам павялічваеі