• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    з j, г), выкарыстоўваў лексемынаватворы, у т.л. лінгвістычныя' тэрміны, словаўтваральныя варыянты, з мэтай укаранення іх у літ. мову («хворма», «тэндэнйа», «за)мя»), Выйшла 6 нумароў.
    «РбДНАЯ ПРЫРбДА», грамадскапалітычны, навуковапапулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецйа з 1972 у Мінску на бел. мове раз у 2 месяцы. Да 1977 інфарм.метадычны бюлетэнь. Асвятляе пытанні аховы прыроды, узаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя, інфармуе насельніцтва аб выкананні дзярж. экалагічных праграм, мае трывалыя традыцыі экалагічнага выхавання і адукацыі чытачоў. Друкуе матэрыялы пра маляўнічыя куткі Беларусі, раскрывае многія сакрэты прыроды, змяшчае вершы, навелы, апавяданні на прыродную тэматыку і інш. В.П.Крукоўскі
    «РбДНАЯ СТРАХА», часопіс, які выдаваўся ў жн. 1921 — крас. 1922 у Вільні на бел. мове. Закранаў некат. актуальныя пытанні зах.бел. рэчаіснасці (арт. «Аб формах дзяржаўнасці» Умястоўскага і інш.), пісаў пра паліт. лёс Віленшчыны, т.зв. Сярэдняй Літвы. Асвятляў стан бел. школьнай асветы (арт. «Беларуская школа і беларускія настаўнікі» пад крыптанімам «К.У.», «Наша справа»
    пад крыптанімам «С.» і інш.). Інфармаваў пра публічныя выступленні Б.Тарашкевіча, зняволенне ў віленскую турму Лукішкі М.Гарэцкага, змясціў некралог на смерць А.Лявіцкага (Ядвігіна Ш.). Друкаваў апавяданні Я.Піліпава, В.Пупко, вершы Старога Уласа, Хв.Тартака (Чарнышэвіча), нар. творы, запісаныя на Вілейшчыне. Выйшла 7 нумароў. А. С.Ліс.
    «РбДНЫ КРАЙ», газета, якая выдавалася Цэнтр. бел. радай Гродзеншчыны з 22.6 да 10.7.1919 у Гродне на бел. мове. Адлюстроўвала пазіцыі бел. эсэраў. Вызначальныя ў газеце — незалежніцкія матывы. Дамагалася бел. дзяржаўнасці, свабоды ад усякага ціску звонку, апелявала да патрыят. пачуццяў насельніцтва, якія павінны яднаць яго дзеля супраціўлення акупацыі. Пратэставала супраць паланізатарскіх акцый польскіх улад. Патрабавала стварэння бел. войска, развіцця бел. школьніцтва, тра. Пісала пра заключэнне міру ў Версалі, пра заснаванне ў Гродне Грамады бел. моладзі, яе культ.асветную праграму. Публікавала гіст. матэрыялы, вершы і прозу мясц. аўтараў. У газеце друкаваліся пад псеўданімамі Б.Тарашкевіч, С.РакМіхайлоўскі, П.Мядзёлка. Выйшла 6 нумароў. Забаронена польскімі ўладамі. А.М.Пяткевіч.
    «РбДНЫЯ ГбНІ», грамадскакультурны і літ.мастацкі ілюстраваны часопіс дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі. Выдаваўся з сак. да кастр. 1927 у Вільні на бел. мове. Маст. афармленне Я.Горыда. У ім друкаваліся вершы і паэмы М.Багдановіча, М.Васілька, Н.Арсенневай, П.Пестрака (Звястун), В.Вальтара, Ф.Грышкевіча, апавяданні Палачанкі, В.Грывіча (У.Грыневіча), пераклады з У.Сыракомлі, А.Дадэ; літаратуразнаў
    Вокладка часопіса «Родная прырода».
    чыя працы А.Луцкевіча, У.Самойлы, І.Дварчаніна пра творчасць В.ДунінаМарцінкевіча, М.Багдановіча, Ядвігіна Ш., новыя звесткі пра жыццё Ф.Скарыны. Пра бел. нар. эстэтыку пісаў Р.Зямкевіч (Р.Суніца), пра зямельныя адносіны на Беларусі ў канцы 19 ст. —А.Зянюк. 3 нарысамі на пед. тэмы выступаў С Паўловіч, Пра навучанне беларусаў і літоўцаў ва унтах сярэдневяковай Германіі пісаў Д.Масальскі. Часопіс друкаваў бел. нар. песні ў нотным запісе В.Багдановіча, Т.Трызны, А.Стаповіча, матэрыялы з гісторыі асветы, артыкулы пра выдатных вучоных свету. У асобным раздзеле асвятляў працу гурткоў Тва бел. школы. Выйшла 6 нумароў.
    А.С.Ліс.
    РбДНЯ, вёска ў Клімавіцкім рне Магілёўскай вобл., каля р. Лабжанка, на скрыжаванні аўтадарог на Клімавічы, Касцюковічы, Хоцімск. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы. За 17 км на ПдУ ад г. Клімавічы, 141 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Асмолавічы. 733 ж., 261 двор (2001). Сярэдняя школа. Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя. аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    У 1727 сяло ў Крычаўскім старостве ВКЛ, у 1747 дзярж. ўласнасць, 20 двароў. 3 1772 у Рас. імперыі. Ў 1780 мястэчка ў Клімавіцкім пав. Магілёўскай губ., 289 ж., 76 двароў, драўляная царква. У пач. 19 ст. прыватнае ўладанне, вінакурны зд. У 1880 — 455 ж., 78 двароў, вадзяны млын, нар. вучылішча, мураваная царква, малітоўная школа; у 1897 — 834 ж., 122 двары, крупадзёрка. 3 1924 вёска, цэнтр сельсавета Клімавіцкага рна Калінінскай, у 1926—30 — Магілёўскай акруг, з 1938 — Магілёўскай вобл. У 1926 у Р. 471 ж., 88 двароў. У 1967 да Р. далучана в.Пачаеўка.
    У. У. Бянько.
    РОДС (Rhodes) Сесіл Джон (5,7.1853, г. БішапсСтортфард, Вялікабрытанія — 26.3.1902), брытанскі прадпрымальнік і калан. дзеяч. Скончыў Оксфардскі унт (1881). У 1870 пераехаў у брыт. Капскую калонію, дзе займаўся здабычай алмазаў. Паступова ўсталяваў кантроль над алмазаздабыўной прамсцю Паўд. Афрыкі, з 1888 прэзідэнт кампаніі «Дэ Бірс кансалідэйтэд майнс», адначасова кантраляваў створаную ў 1887 золатаздабыўную кампанію «Голд філдс оф Саўт Афрыка». 3 1881 чл. асамблеі Капскай калоніі. Як кіраўнік прывілеяванай Брыт. Паўд.Афр. кампаніі (з 1889) ініцыіраваў анексію Вялікабрытаніяй Бечуаналенда (1885), дамогся падпарадкавання афр. тэрыторый на Пн ад р. Замбезі, якія атрымалі ў яго гонар назву Радэзіі. У 1890—96 прэм’ерміністр Капскай калоніі, праводзіў палітыку ўмяшання ва ўнутр. справы бурскіх рэспублік — Аранжавай і Трансвааля, што прывяло да англабурскай вайны 1899— 1902.
    Літ.: Давндсон А.Б, Сеснл Родс — стронтель ммперян. М.; Смоленск, 1998.
    РОДЧАНКА Аляксандр Міхайлавіч (5.12.1891, С.Пецярбург — 3.12.1956),
    398 РОДЧАНКА
    расійскі дызайнер, жывапісец, графік, мастак тэатра і кіно, фотамастак. Вучыўся ў Казанскай маст. школе (1911 — 14), Строганаўскім маст.прамысл. вучылішчы ў Маскве (1914—16). У 1918 у аддзеле выяўл. мастайтва Наркамасветы Расіі, заг. Музейнага бюро, дырэктар Музея жывапіснай культуры. Адзін з заснавальнікаў Інта маст. культуры (1920). У 1920—30 выкладаў у Вышэйшым маст.тэхн. інце (праф.). Чл. маст. аб’яднанняў «Жывскульптарх» (1919—20), ЛЕФ (1922—29). «Кастрычнік» (1928—32). У 1910я г. распрацоўваў ідэі к.анструктывізму ў жывапісе і графіцы, эксперыментаваў з плоскасцю, лініяй, колерам, фактурай: графічныя цыклы «Кампазіцыі рухаў праецыраваных і пафарбаваных плоскасцей», Канцэнтрацыя колеру і форм», «Лініі», «Лініізм», «Кампазіцыя і канструкцыя»; жывапісныя творы: «Жаночая фігура» (1915), «Беспрадметная кампазіцыя на жоўтым фоне», «Канструкцыя», «Чорнае на чорным», «Белы круг» (усе 1918), «Лініі на зялёным» (1919), «Кампазіцыя» (1920) і інш. Пазней адышоў
    А.Родчанка. Белы круг. 1918.
    ад жывапісу і прапагандаваў ідэі «вытворчага мастацтва». Працаваў у кніжнай (аформіў 13 кніг У.Маякоўскага) і часопіснай (час. «ЛЕФ», «Новый ЛЕФ», «Журналнст», «СССР на стройке») графіцы, рэкламе (плакаты з тэкстамі Маякоўскага, плакаты да фільмаў «Кінавока» Дз.Вертава, 1924; «Браняносец «Пацёмкін» С.Эйзенштэйна, 1929), тэатр. мастацтве (аформіў спектакль «Клоп» паводле Маякоўскага ў тры імя У.Меерхольда ў Маскве, 1929), фотамастацтве (адзін з першых выкарыстаў фотамантаж). Аўтар шэрагу праектаў афармлення інтэр’ераў, у якіх пад уплывам У.Татліна ствараў трохмерныя канструкцыі з дрэва, металу і кардону
    [кафэ «Пітарэск» у Маскве (з Татліным і Г.Якулавым), рабочы клуб на Сусв. выстаўцы дэкар. мастацтва ў Парыжы, 1925], У 1930я г. працаваў пераважна ў кніжнай графіцы і фотамастацтве. Фотаработы спалучаюць строгую дакументальнасць, прадметнасць выявы з экспрэсіяй кампазіцыі і святлоценявога вырашэння, дынамічнасцю ракурсаў. Шэраг работ стварыў са сваёй жонкай В.Сцяпанавай. У 1940—50я г. фотарэпарцёр, мастак Музея рэвалюцыі СССР і Дома тэхнікі ў Маскве; вярнуўся да абстрактнага жывапісу.
    T