Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
гічнае дзеянне, у выніку якога з аднаго або некалькіх суджэнняў (пасылак) выводзіцца новае суджэнне (заключэнне або вывад). Р., атрыманае на аснове пэўных правіл логікі сапраўдных ведаў з сапраўдных пасылак, з’яўляецца найпрасцейшай формай доказу. Веданне мяркуемых пасылак і правіл логікі, якія выяўляюцца пры дапамозе фармалізацыі канкрэтных па змесце Р , дазваляе кантраляваць выкарыстанне розных відаў розумазаключальнай дзейнасці мыслення. Усе гіпотэзы, тэорыі і інш. развітыя формы aprцыі навук. ведаў уяўляюць сабой разгорнутыя Р. або іх сістэмы. У залежнасці ад колькасці пасылак Р. падзяляюцца на непасрэдныя, у якіх заключэнне атрымліваецца з адной пасылкі, і апасродкаваныя, дзе заключэнне выводзіцца не менш як з 2 пасылак. Паводле характару сувязі паміж веданнем рознай ступені агульнасці, якая выражаецца ў пасылках і заключэнні, адрозніваюць 3 віды Р.: дэдукцыйныя (ад агульнага да прыватнага, гл. Дэдукцыя), індукцыйныя (ад прыватнага да агульнага, гл. /ндукцыя), па аналогіі (ад прыватнага да прыватнага). Фармалізаванае выражэнне структуры дэдукцыйных Р. распрацавана ў сілагістыцы Арыстоцеля. У індукцыйных Р., распрацаваных Ф.Бэканам і Дж.Мілем, пры сапраўднасці пасылак і захаванні адпаведных лагічных працэдур (напр.,
402 РОЙЗМАН
правіл абагульнення) заключэнне ў агульным выпадку можа быць як сапраўдным так і памылковым. Такім, напр., можа аказацца сцвярджэнне: «калі электраправоднасцю валодаюць некаторыя прадстаўнікі класа металаў, то і ўсе металы электраправодныя». Але гэта заключэнне будзе з неабходнасцю вынікаць, калі пераканацца, што ўсе прадстаўнікі металаў валодаюць уласцівасцю электраправоднасці; у такім выпадку няпоўная індукцыя пераходзіць у поўную. У залежнасйі ад структуры складаных суджэнняў і лагічных звязак Р. логікі суджэнняў падзяляюцца на ўмоўнакатэгарычныя, чыстаўмоўныя, раздзяляльнакатэгарычныя, умоўнараздзяляльныя (дылема). Асобную групу несілагістычных Р. складаюць Р. адносін. Такімі Р. з’яўляюцца, напр., Р. роўнасці (калі х=у, y=z, to x=z), Р. ступені (калі А>В; В>С, то А>С), Р. роднасці (Іван — брат Пятра, Пётр — брат Андрэя, значыць, Іван — брат Андрэя). У працэсе мыслення некаторыя пасылкі часта прапускаюцца, a правілы вываду робяцца на інтуітыўнай аснове, што вядзе да з’яўлення лагічных памылак і няправільных Р. (паралагізм, сафізм). Навук. распрацоўкі тэорыі Р. і звязанай з ёю тэорыі доказу ажыццяўляюцца ў рамках фармальнай матэм. логікі.
Літ:. Колмогоров А.Н., Драг а л н н А.Г. Введенне в математнческую логнку. М., 1982; Б о ч а р о в В.А. Арнстотель н традмцнонная логнка. М., 1984; Брюшвнкнн В.Н. Практнческнй курс логмкн для гуманнтарнев. М, 1996; М н н т о В. Дедуктнвная н нндуктнвная логмка: Пер. с англ. СПб., 1995. С.Ф.Дубяпецкі.
РОЙЗМАН, Леанід Ісакавіч (4.1.1916, Кіеў — 1989), расійскі арганіст, піяніст, музыказнавец, педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1966). Др мастацтвазнаўства (1982). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1938, па кл. фп.; 1941, па кл. аргана), з 1942 выкладаў у ёй (з 1963 праф.). Яго выканальніцтва спалучала віртуознае валоданне арганам, маштабнасць і вобразнасць ігры, высакародную строгасць інтэрпрэтацыі. У рэпертуары творы розных стыляў і эпох: Я.Свелінка, Ф.Куперэна, І.С.Баха, С.Франка, П.Хіндэміта, А.Гедыке, Дз.Шастаковіча і інш. Аўтар рэдакцый клавірных твораў Баха, Г.Ф.Гендэля, фп. санат і канцэртаў І.Гайдна, В.А.Моцарта, К.М.Вебера, Ф.Мендэльсона, М.РымскагаКорсакава і інш.; даследаванняў па гісторыі аргана і арганнай музыкі («Арган у гісторыі рускай музычнай культуры», 1979). Сярод вучняў \.Янчанка. Л.А.Сівалобчык.
РбЙСДАЛ (Ruysdael, Ruisdael) Якаб ван (1628 або 1629, г. Харлем, Нідэрланды —пахаваны 14.3.1682), галандскі жывапісец; адзін з буйнейшых пейзажыстаў 17 ст. Вучыўся, верагодна, у свайго дзядзькі С. ван Ройсдала. Зазнаў уплывы П.Потэра, Я. ван Гоена, Х.Се
герса. Працаваў у Харлеме, з 1656 у Амстэрдаме. У ранніх творах адлюстроўваў сціплыя ваколіцы Харлема («Хатка ў гаі», 1646, і інш.). Каля 1650—55 вандраваў па Нідэрландах і Германіі, пісаў манумент. пейзажныя кампазіцыі, у якіх праз халодную колеравую гаму і рэзкія святлоценявыя кантрасты ўвасабляў пачуццё драм. зменлівасці жыцця («Яўрэйскія могілкі», каля 1650—55, і інш.). Пазней ствараў гар., вясковыя, марскія, рачныя пейзажы, прасякнутыя
Я. ван Ройсдал Вятрак у Вейку. 1660я г.
адчуваннем суровай велічы прыроды. Творы вызначаюцца дакладнасцю малюнка, матэрыяльнай адчувальнасцю форм, майстэрствам перадачы дынамікі святлопаветранага асяроддзя, багаццем каларыту: «Від вёскі Эгманд», «Пейзаж з вадзяным млынам» (1661), «Куст», «Балота», «Вятрак у Вейку» (1660я г.), «Марскі бераг» (канец 1660—пач. 1670х г.), «Горы Нарвегіі», «Вадаспад» і інш. Працаваў таксама ў тэхніцы афорта.
Літ:. Фехнер Е.Ю. Я. ван Рейсдаль н его картаны в Государственном Эрммтаже. Л„ 1958.
РбКА (Roca), самы зах. мыс мацерыковай Еўропы (9°31' зах.д., 38°48' паўн. ш.), на Пірэнейскім пве, у Партугаліі.
РОКАТАЎ Фёдар Сцяпанавіч [1735 (1736?), с. Варанцова, цяпер у межах Масквы — 24.12.1808], рускі жывапісец. Акад. Пецярбургскай AM (1765). 3 1760 вучыўся ў Пецярбургскай AM, з 1762 яе ад’юнкт. Адзін з першых у рас. мастацтве авалодаў прыёмамі зах.еўрап. параднага партрэта («Кацярына II», 1763). У шэрагу ранніх партрэтаў, якім уласціва натуральнасць і непасрэднасйь вобразаў, працягваў традыцыі рус. партрэтнага жывапісу 1й пал. 18 ст. («ІЛ.ГалянішчаўКутузаў», 1762— 64). 3 1765 у Маскве. У 1760—70я г. пісаў інтымныя партрэты, якія вызначаюцца прыглушанасцю агульнага настрою, унутр. адухоўленасцю вобраза, танальнавытанчанымі адценнямі, няяркім, але інтэнсіўнакантрастным асвятленнем: «І.Г.Арлоў» (1762—65), «В.І.Майкаў» (каля 1765), «А.І.Варанцоў» (канец 1760х г.), «А.П.Струйская» (1772), «Невядомая ў ружовай сукенцы», «Невядомая ў трохвуголцы» (абод
ва 1770я г.) і інш. У творах 1780х г. паўзмрочнае . асвятленне змянілася больш акрэсленымі колеравымі тонамі і мадэліроўкай аб’ёмаў: партрэты В.Е.Навасільцавай, В.Н.Сураўцавай, Е.В.Санці і інш. Позняя творчасць характарызуецца агульным для рас. мастацтва пераходам ад вытанчанасці ракако да яснасці і строгасці класіцызму.
Літ.: Л а п ш н н а Н.П. Ф.С.Рокотов. 1959; С у ч к о в С.В. Ф.С.Рокотов. Л., 1976.
Л. Ф. Салавей.
Ф Рокатаў. Партрэт А.П.Струйскай. 1772.
РбКАШ (польск. Rokosz літар. бунт, мяцеж), від узброенай шляхецкай апазіцыі ў Польшчы і Рэчы Паспалітай у 16—17 ст. Першапачаткова азначаў з’езд на сейм усёй шляхты, а не толькі яе выбраных прадстаўнікоў. Назва паходзіць з Венгрыі, дзе ў пач. 16 ст. шляхта з’язджалася на сеймы на полі Рокаш каля г. Пешт. Кароль і магнаты не прызнавалі права ўсёй шляхты на непасрэдны ўдзел у сеймах, адсюль тэрмін «Р.» стаў сінонімам бунту супраць караля. Шляхецкія ідэолагі разглядалі Р. як сродак абароны шляхецкіх вольнасцей і інстанцыю, якая можа судзіць караля, міністраў і сенатараў; юрыд. асновай Р. лічылі права на адмову ў паслушэнстве каралю, зафіксаванае ў Генрыкавых артыкулах і Пакта канвента. Характар мяцяжу мелі Р. Мікалая Зебжыдоўскага 1606—09 і Ежы Любамірскага 1665—66. Шляхта, якая збіралася на Р , утварала канфедэрацыю. Пазней ідэя рокашавых сеймаў была заменена шляхтай на лозунг збірання т.зв. конных сеймаў. В.С.Пазнякоў.
РОКВЕЛА МЁТАД, метад вызначэння цвёрдасці матэрыялаў (пераважна металаў) уцісканнем у іх паверхню алмазнага конуса з вуглом пры вяршыні 120° (шкалы A і С) або стальнога загартаванага шарыка дыям. 1,588 мм (шкала В).
РОЛ 403
Робіцца спец. настольнымі прыладамі — цвердамерамі з індыкатарам. За ўмоўную адзінку цвёрдасці прымаецца яе лікавае значэнне, адпаведнае восеваму перамяшчэнню конуса (шарыка) на 0,002 мм. Метад распрацаваны ў 1919 амер. металургам С.П.Роквелам. Цвёрдасць матэрыялаў вызначаецца таксама Брынеля метадам і Вікерса метадам, якія менш прадукцыйныя і больш пашкоджваюць паверхню вырабу.
Прылада для вызначэння цвёрдасці матэрыялаў паводле Роквела метаду 1 — махавік; 2 — вінт; 3 — узор, які выпрабоўваецца; 4— індэнтар (алмазны конус або стальны шарык); 5 — індыкатар; 6 — ручка для апускання грузу 7, які стварае намаганне на індэнтар.
РбКМУЗЫКА (ад англ. roc music), абагульненая назва сукупнасці стыляў і кірункаў сучаснай папулярнай музыкі, першавытокам якой лічыцца рокнрол. Сфарміравалася на мяжы 1950—60х г. у Вялікабрьгганіі і ЗША. Да канца 1960х г. музыка ў выкананні груп «Бітлз», «Ролінг Стоўнз», і інш. часцей называлася бігбітам. Тэрмін Р.м. ўвайшоў ва ўжытак з 1й пал. 1970х г. пасля з’яўлення шэрагу калектываў, якія выконвалі гучную, жорсткую па рытме, са скажоным электронікай гучаннем інструментаў музыку. Для Р.м. характэрны непасрэдная падача муз. матэрыялу, жывое гучанне інструментаў з істотным узмацненнем, жорсткімі рытмавымі структурамі, імкненне выказацца адкрыта, найчасцей ад першай асобы. Як правіла, гэта аўтарская творчасць (музыку і тэксты песень звычайна ствараюць удзельнікі калектыву). У канцы 20 ст. ў сувязі з глабальнай камерцыялізацыяй муз. рынку Р.м. прайшла значную стылявую эвалюцыю ў бок спрашчэння. Найб. вядомыя калектывы Р.м. — «Машына часу», «Аракс», «ДДТ», «Аліса», «Наўцілус Пампіліус»(Расія), «Анціс» (Літва), «Магнетык бэнд» (Эстонія), «Ляманты Відаплясава» (Украіна). 3 бел. калектываў Р.м. найб. значную ролю адыгралі бітгрупы «ПаніБрацця»; «Алгарытмы» (канец 1960х г.),
группы «Сузор’е» (1970—80я г.), «Бонда», «Мроя» (1980я г.), «Уліс», «Крама» (1980—90я г.), «Мясцовы час», «N.R.M.», «Нейра Дзюбель» і А.Шадзько і група «Сястра» (1990я г.).
Дз. A. Падбярэзскі.
РОКНРОЛ (англ. rock’n’roll, rock and roll літар. трасіся і пагойдвайся), танцавальная музыка, асноўная і найбольш традыц. форма рокмузыкі. Узнікла ў пач. 1950х г. у ЗНІА як вынік спалучэння «чорнага» стылю рытмэндблюз і «белага» хілбілі. Упершыню тэрмін «Р.ц.р.» ужыты ў 1951 амер. дыскжакеем А.Фрыдам. Уяўляе сабой сінтэз моцна акцэнтаванай рытмавай асновы блюза і мелодыкі стылю кантры. Характарызуецца маторнатанц. метрарытмам, выкарыстаннем эл.муз. інструментаў, павышанай дынамікай, спецыфічнай вак.выканаль