• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     унт (1875), Ковенскую рымскакаталіцкую духоўную семінарыю (1886), удасканальваў тэалаг. адукацыю ў Інсбрукскім і Фрайбургскім унтах. У 1889—1907 ксёндз, канонік, біскуп (з 1904 віленскі). Праціўнік атаясамлівання каталіцызму з польскасцю, спрыяў увядзенню літ. і бел. моў у царк. жыццё. Заснавальнік Канстытуцыйнакаталіцкай партыі Літвы і Беларусі. Дэп. 1й Дзярж. думы (1906). У 1907—17 пад наглядам паліцыі жыў у маёнтку Нішча Віцебскай губ. 3 ліп. 1917 арцыбіскуп Магілёўскай рымскакаталіцкай архіепархіі з рэзідэнйыяй ў Петраградзе, у 1919 арыштаваны ўладамі, адпраўлены ў Польшчу, дзе працягваў рэліг. і грамадскую дзейнасць. Да 1931 фармальна лічыўся арцыбіскупам магілёўскім.
    Літ.: Смалянчук А. Біскуп Эдвард Роп // Бел. гіст. часоп. 1994. № 3; Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мн.; Мюнхен, 1999.
    А.	Ф. Смалянчук.
    РЙРЭР (Rohrer) Генрых (н. 6.6.1933, Бухс, Швейцарыя), швейцарскі фізік. Чл. Швейц. акадэміі тэхн. навук (1988). Замежны чл. Hau. AH ЗША (1988). Скончыў Швейц. тэхнал. інт у Цюрыху (1955). 3 1963 у Цюрыхскай н.д. лабараторыі фірмы «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс карпарэйшэн». 3 1997 у н.д.
    Г.Рорэр.	Р.Рос.
    установах Іспаніі і Японіі. Навук. працы па звышправоднасці, фізіцы цвёрдага цела, мультыкрытычных з’явах, сканіруючай тунэльнай мікраскайіі, нанамеханіцы. Стварыў першы сканіруючы тунэльны электронны мікраскоп (1981; з Г.Бінігам), што дало пачатак новай галіне навукі — нанатэхналогіі. Нобелеўская прэмія 1986 (з Бінігам).
    Тв.: Рус. пер. — Растровый туннельный мнкроскоп (разам з Г.Бінігам) // В мнре наукя. 1985. Вып. 10; Сканнруюшая туннельная мнкроскопня — от рождення к юностн (з ім жа) // Успехн фнз. наук. 1988. Т. 154, вып. 2.
    М. М. Касцюковіч.
    РОС, назва ўсходнеславянскіх плямён, якая сустракаецца ў візант. і араб. аўтараў.
    РОС (Ross) Джэймс Кларк (15.4.1800, Лондан — 3.4.1862), англійскі мараплавец, палярны даследчык. У 1818—33 удзельнічаў у 6 арктычных экспедыцыях па пошуку Паўн.Зах. праходу, у т.л. ў 3 (1819—24) пад кіраўніцтвам У.Э.Пары і ў 2 (1829—33) — свайго дзядзькі Дж.Роса. У час зімоўкі (1830—31) даследаваў паў Бутыя і адкрыў на яго зах. узбярэжжы Паўн. магнітны полюс. У 1840—43 здзейсніў на суднах «Эрэбус» і «Тэрар» 3 плаванні ў Антаркгыку. Адкрыў ч. мацерыка Антарктыды — Зямлю Вікторыі, мора і ледзяны бар’ер, вулканы Эрэбус і Тэрар, вызначыў становішча Паўд. магнітнага полюса, але дайшоў толькі да 78°09' паўд. ш. Яго імем названы бухта, праліў і мыс у Канадскім Арктычным архіпелагу, востраў каля берага Антарктычнага пва, шэльфавы ледавік у Антарктыдзе і мора каля яе берагоў.
    РОС (Ross) Джэры (н. 20.1.1948, г. КраўнПойнт, штат Індыяна, ЗША), касманаўг ЗША. Скончыў унт Перд’ю (1970). 3 1980 ў групе касманаўгаў НАСА.
    РОСІЦА
    407
    Здзейсніў 6 касм. палётаў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) у складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 27.11 — 3.12.1985, 2—6.12.1988 і 5—11.4.1991 — на КК «Атлантыс», 24.4—8.5.1993 — на КК «Калумбія», 12—20.11.1995 — на КК «Атлантыс» (стыкоўка з арбітальнай станцыяй «Мір»), 4—16.12.1998 — на КК «Індэвар» (стыкоўка з Міжнар. касм. станцыяй). У космасе правёў 47,2 суг, у т.л. ў адкрытым космасе 44,2 гадз.
    РОС (Ross) Рональд (13.5.1857, г. Алмора, Індыя — 16.9.1932), англійскі паразітолаг, мікрабіёлаг і ўрач. Чл. Лонданскага каралеўскага тва. Скончыў мед. школу пры Лонданскім шпіталі (1879). 3 1881 працаваў урачом у Індыі, з 1899 кіраваў мед. экспедыцыяй у Зах. Афрыцы з мэтай вывучэння малярыі. У 1902—17 праф. школы трапічнай медыцыны ў Ліверпулскім унце, з 1926 дырэктар Інта трапічных хвароб у Лондане (цяпер Інт імя Р.). Навук. працы па вывучэнні прычын узнікнення і заканамернасцях распаўсюджвання малярыі. Ажыццявіў эксперым. заражэнне птушак трапічнай малярыяй праз укусы камароў, што дазволіла вызначыць цыкл развіцця ўзбуджальніка гэтай хваробы ў чалавека і ролю камароў роду анофелес у пераносе ўзбуджальнікаў ліхаманкі і малярыі. Нобелеўская прэмія 1902. А.Ю.Маніна.
    РОС, РбСА. іншыя назвы р. Рось.
    рбСА (Rosso) Медарда (20.6.1858, г. Турьш, Італія — 31.3.1928), італьянскі скульптар; прадстаўнік імпрэсіянізму. Працаваў у Мілане і Венецыі, з 1886 пераважна ў Парыжы. Аўтар шматфігурных кампазіцый і партрэтаў дзяцей, у якіх імкнуўся перадаць зменлівасць натуры, надаць пластыцы жывапісную аморфнасць і цякучасць, выявіць мяккасць аб’ёмаў і светлавую ўспрымальнасць фактуры: «Залаты век» (1886—87),
    М.Роса. Ессе Piter. 1906.
    «Дзяўчынка смяецца», «Мацярынства» (абедзве 1889), «Жанчына пад вуаллю» (1893), «Ессе Piter» (1906) і інш.
    POCA МОРА (Ross Sea), ускраіннае мора Ціхага ак. каля берагоў Зах. Антарктыды, паміж мысамі Адэр і Колбек. Пл. 440 тыс. км2. Найб. глыб. 2972 м. Паўд. ч. мора ўкрыта шэльфавым ледавіком Роса, паўн. — круглы год плывучымі льдамі; шмат айсбергаў. Сярэднегадавая тра вады на паверхні ніжэй за 1 °C, летам зрэдку павышаецца да 2 °C. Салёнасць 33,75—34,4%о. Прылівы паўсутачныя (да 1 м). Водзяцца цюлень Роса, цюлень Уэдэла, цюленькрабаед, кіты. Названы імем Дж.К.Poca.
    POCA ШЭЛЬФАВЫ ЛЕДАВІК (Ross Shelf Ice), найбуйнейшы шэльфавы ледавік у Антарктыдзе, паміж Зямлёй Мэры Бэрд на 3 і Зямлёй Вікторыі на У. Працяг з Пд на Пн каля 850 км, з У на 3 каля 900 км. На Пн абрываецца ў м. Роса стромкай сцяной выш. да 50 м. Пл. больш за 500 тыс. км2 (зменьваецца па гадах). Выш. 30—100 м, таўшчыня лёду ў тылавой ч. да 700 м. Р.ш.л. жывяць далінныя ледавікі Бірдмара, Бэрда і інш. Адкрыты ў 1841 англ. экспедыцыяй Дж.Роса. У 1929—59 (з перапынкамі) на ледавіку існавала база антарктычнай экспедыцыі ЗША ЛітлАмерыка.
    РОСАС (Rosas) Хуан Мануэль дэ (30.3.1793, БуэнасАйрэс — 14.3.1877), аргенцінскі дзярж. дзеяч. Генерал (1828). 3 1820 нач. міліцыі, у 1828—32 і 1835—1852 губернатар прав. БуэнасАйрэс, фактычна вярх. правіцель Аргенціны. Лідэр Федэралісцкай партыі. Пры Р. адбылася стабілізацыя ўнутр. становішча Аргенціны пасля грамадз. войнаў, якія краіна перажыла пасля заваявання незалежнасці. Адначасова ўсталяваў асабістую дыктатуру, жорстка душыў усялякую апазіцыю. Ініцыіраваў працяглы ўзбр. канфлікт з Уругваем. Ў лют. 1852 армія Р. разбіта аб’яднанымі войскамі Уругвая, Бразіліі і арг. паўстанцаў, пасля чаго ён уцёк у Вялікабрытанію.
    РОСІ Карл Іванавіч (29.12.1775, С.Пецярбург — 18.4.1849), рускі архітэктар; прадстаўнік позняга класіцызму, адзін са стваральнікаў рус. ампіру. 3 1796 пам. арх. В.Ф.Брэны. У 1802—03 вучыўся ў Італіі. Працаваў пераважна ў Маскве (пабудовы не захаваліся) і Пецярбургу (з 1816 адзін з гал. архітэктараў Кта для будавання і гідраўлічных работ). Стварыў шэраг манум. ансамбляў Пецярбурга, якія ў многім вызначылі аблічча яго цэнтра: палацавапаркавы комплекс на Ялагіным вве (1818—22), Міхайлаўскі палац (1819—25, праекты інтэр’ераў, у т.л. Белая зала; цяпер будынак Рускага музея), ансамблі Міхайлаўскіх плошчы (цяпер Мастацтваў) і вуліцы (цяпер Бродскага), на Дварцовай тошчы — ансамбль Гал. штаба і міністэрстваў (1819—29) з двайной праезнай аркай (у завяршэнні манум. калясніца). У 1816—34 стварыў ансамбль Алексан
    дрынскага т.ра, у складзе якога Тэатральная вул. (цяпер Дойліда Росі), плошчы Александрынская (цяпер Астроўскага) і Чарнышова (цяпер Ламаносава). Сфарміраваў аблічча Сенацкай пл. з будынкамі Сената і Сінода (1828—34), злучаных аркай. Сярод інш. твораў: павільёны Анічкавага палаца (1817—18) у Пецярбургу, бка палаца (1822—24) і чыгунныя вароты з агароджай (1826) у
    Паўлаўску, званіца Юр’ева манастыра (1838—41) у Ноўгарадзе; аформіў галерэю Айч. вайны 1812 у Зімнім палацы (1826; пасля пажару 1837 адноўлена В.П.Стасавым). Творчасць Р. адметная шырынёй у вырашэнні арх. задач (ад планіроўкі буйных ансамбляў да дэтальнай распрацоўкі ўбрання інтэр’ераў), выразнасцю і багаццем ордэрных кампазіцый, гарман. спалучэннем арх. форм з алегарычнай скульптурай, наватарскімі канстр. прыёмамі.
    Літ.: Тарановская М.З. К.Россн. Л., 1980. А.А.Воінаў. Рбсі (Rossi) Эрнеста (27.3.1827, г. Ліворна, Італія —4.6.1896), італьянскі акцёр. Вучань Г.Модэны, у трупе якога працаваў з 1846. 3 1855 пастаянна гастраліраваў у краінах Еўропы і Амерыкі, у 1877, 1878, 1890, 1895, 1896 — у Расіі. Сусв. вядомасць набыў выкананнем шэкспіраўскага трагедыйнага рэпертуару: Гамлет, кароль Лір, Атэла, Макбет, Рычард III (аднайм. трагедыі У.Шэкспіра). Сярод інш. роляў: Дон Гуан, Барон («Каменны госць», «Скупы рыцар» А.Пушкіна), Іаан Грозны («Смерць Іаана Грознага» А.К.Талстога), Паала («Франчэска да Рыміні» С.Пеліка). Мастацтва Р. вызначалася праўдзівасцю пачуццяў, эмацыянальнасцю, паслядоўнасцю развіцця характараў, дасканалай акцёрскай тэхнікай. Аўтар тэатр. мемуараў «40 гадоў артыстычнага жыцця» (т. 1—3. 1887—89).
    РОСІЦА. рака ў Латвіі і Верхнядзвінскім рне Віцебскай вобл., правы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 51 км, у т.л. ў межах Беларусі 36 км. Пл. вадазбору 279 км2, у т.л. на Беларусі 150 км2. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Пустыня Краслаўскага рна Латвіі, вусце на мяжы з Латвіяй за 700 м на 3 ад в. Новае Сяло Верхнядзвінскага рна. Цячэ ў межах Латгальскага ўзвышша. Рэчышча на тэр. Латвіі і 1 км на Беларусі каналізаванае, далей сярэдне звілістае.
    408	РОСІЦА
    РбСІЦА, возера ў Верхнядзвінскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Росіца, за 9 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,4 км2, даўж. больш за 2 км, найб. шыр. 260 м, даўж. берагавой лініі 4,43 км. Пл. вадазбору 46,9 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 12—13 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай у р. Росіца. РбСІЦА вёска ў Бігосаўскім с/с Верхнядзвінскага рна Віцебскай вобл., на левым беразе р. Росіца. Цэнтр саўгаса. За 31 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск, 206 км ад Вшебска, 10 км ад чыг. ст. Бігосава. 495 ж., 202 двары (2001). Базавая школа, клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Троіцкі касцёл (1884).
    РОСКАЕ ГЕАЛАПЧНАЕ АГАЛЕННЕ, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963). За 500 м на У ад чыг. ст. Рось Ваўкавыскага рна Гродзенскай вобл. У агаленні, прымеркаваным да сценкі закінутага кар’ера, в